Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

Мой шлях да Беларусі

Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
64.34 МБ
Манера вядоўцы цяпер змянілася. Ад нас калісьці патрабавалі размаўляльнасці і суперажывання, а цяпер трэба трымаць нейтральнасць і занадта хуткі тэмпа-рытм, a ад гэтага ў нейкай ступені адчуваецца агрэсія, якой у нашым жыцці і так хапае.
Mae першыя «Дажынкі». Столін. 1995 г.
Mae апошнія «Дажынкі». Нясвіж. 1996 г.
Сын Уладзімір на маім бенефісе. 1996 г.
На маім бенефісе. 3 дырэктарам бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Наталляй Чуевай і Народнай артысткай БССР Наталляй Гайда.
3 Народным артыстам БССР Віктарам Вуячычам на маім бенефісе.
Наша сям'я пасля бенефісу. 3 дзядзечкам Міцем, бабуляй Нінай, сынам Уладзімірам і нашым сябрам Анатолем Саханевічам.
3 нашым знакамітым Аляксандрам Мядзведзем. 1996 г.
3 сынам Уладзімірам у НЦМТДМ. 1996 г.
Вулічны выступ сына Уладзіміра каля Еўропа-цэнтра ў Берліне. 1996 г.
Залаты шлягер. Са спявачкамі: Заслужанай артысткай БССР Нэлі Багуслаўскай, Народнай артысткай Расіі, Заслужанай артысткай УССР Тамарай Міянсаравай і Капіталінай Лазарэнка. 1996 г.
Вяртанне дадому пасля канцэрта. 31 снежня 1996 г.
Ерэван. 40 гадоў Армянскаму тэлебачанню. Са спявачкамі: Заслужанай артысткай Расіі Ірынай Оціевай, Ларысай Грыбалёвай і Сабінай Мурадзян. 1996 г.
Мінск. Бульба з патэльні.
3 Генадзем і Марыён Куле. 1997 г.
3 маёй калегай Заслужаным дзеячам культуры БССР Тамарай Бастун. 1998 г.
3 маёй сяброўкай і дарадчыцай Марыяй Пятроўнай Карповіч. 1997 г.
Пасля канцэрта аркестра Міхаіла Фінберга на Кастрычніцкай плошчы Мінска. 3 сябрамі з Берліна Крысціянам Штэрцам і Вольфгангам Бютнэрам.
Mae мужчыны. 3 Анатолем Саханевічам і Крысціянам Штэрцам. 1998 г.
Хольт, Паўночная Германія. 3 дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Аленай Дзмітрыевай, Крысціянам Штэрцам, Марыён Куле, Петэрам Рэлінгерам. Фота мужа Генадзя. 1997 г.
Пасля канцэртнай праграмы «Спяваем разам» аркестра Міхаіла Фінберга.
Мазыр. 1998 г.
У чарговай камандзіроўцы ў Гомелі.
3 журналістамі БТ Лідзіяй Рыбалкінай і Уладзімірам Субатам. 1998 г.
3 салістамі аркестра Міхаіла Фінберга Тарыэлам Майсурадзэ, Стэлай, Народнымі артыстамі Беларусі Мікалаем Скорыкавым, Якавам Навуменкам
і дырэктарам Белдзяржцырка Таццянай Бандарчук у Італіі. 1998 г.
Дні культуры Беларусі ў Кемерава. Злева ад мяне — Ігар Лучанок, справа — губернатар вобласці Аман Тулееў і Народная артыстка Беларусі спявачка Наталля Руднева. 1998 г.
Наша старэнькая і ™6імая бабуля
3 маёй любімай
артысткай БССР

«Залаты Шлягер». 3 Рыкарда Фольі і прыхільніцай спевака. 1999 г.
«Залаты шлягер». 3 Тамарай Раеўскай і Тэрэзай Кесовія. 2000 г.
3 кампазітарам Ізмаілам Капланавым.
«Залаты шлягер». 3 Народным артыстам Расіі Яўгенам Мяньшовым. 2001 г.
Са спевакамі Якавам Навуменкам і Галінай Грамовіч (крайняя злева) нас
прымалі ў Лунінцы. 1999 г.
Ля скінутага герба БССР. 2005 г.
Магілёў. «Магутны Божа».
Злева ад мяне — мая калега Ганна Янава, справа ад мяне — сябар журы фестывалю Жанета Ялфімава. 1998 г.
На юбілейнай вечарыне Заслужанай артысткі БССР Валянціны Карэлікавай.
3 Заслужаным артыстам БССР Леанідам Барткевічам
і Валерам Скаражонкам. 2004 г.
Адкрыццё 12-га Міжнароднага фестывалю «Магутны Божа» ў Магілёве. Благаславенне ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. 2004 г.
Паміж арганізатарам фестывалю «Магутны Божа» пробашчам Раманам Факсінскім і музыказнаўцам з Санкт-Пецярбурга Ігарам Маціеўскім ды гасцямі фестывалю. 2000 г.
Фестываль «Магутны Божа». Злева — сябар журы музыказнаўца з Лондана Гаю дэ Пікарда. Каля мікрафона — старшыня журы Віктар Роўда. 2001 г.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Марыя Аляксандраўна Барысік (злева ад мяне) неаднойчы арганізоўвала сустрэчы вучняў з беларускімі дзеячамі культуры ў сваёй школе. 2008 г.
3 экс-міністрам абароны Паўлам Казлоўскім. 2001 г.
3 адзіным кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Ганчарыкам. 2001 г.
Сустрэча з гледачамі. 2006 г.
Плошча Бангалор. Журналістка Ірына Халіп, палітык Андрэй Саннікаў, паэт Генадзь Бураўкін. 2005 г.
На могілках у Глушы каля надмагільнага каменя Алеся Адамовіча. Справа ад мяне: Уладзімір Някляеў, Наталля Адамовіч, Радзім Гарэцкі, Валянцін Тарас. 2007 г.
На сустрэчы з жыхарамі Бялынічаў. Акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменніца Вольга Іпатава, старшыня Таварыства беларускай мовы ў Магілёве Алег Дзьячкоў, паэт Сяргей Законнікаў. 2005 г.
На канцэрце гурта майго сына Уладзіміра. 2007 г.
У нас у гасцях праваабаронца Алег Волчак з сям'ёй. 2005 г.
3 сястрой Наталляй, яе мужам Міхаілам і братам Аляксандрам на яго 60-годдзі. 2004 г.
3 пісьменніцай Вольгай Іпатавай
і яе мужам Ягорам Фядзюшыным.
Ля касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар. 3 сябрам сына Аляксандра Сяргеем Кудраўцавым. 2009 г.
Бычкі. 3 Валянцінай Быкавай. 2009 г.
На магіле сына.
Пасляваенныя гады. Валянціна Уладзіміраўна Быкава. Можа, з той самай кароўкай.
Святочны канцэрт Народнага хору ветэранаў «Спадчына». Справа мастацкі кіраўнік хору Мікалай Хвісюк. 2009 г.
3 журналісткай Жанай Літвіной. 2008 г.
У мяне ў гасцях дыктары БТ Элеанора Давыдоўская, Таццяна Мацюшэнка, Галіна Рудакова, Валянцін Аксенцюк. 2008 г.
3 экс-суддзёй Канстытуцыйнага суда Міхаілам Пастуховым
і былым намеснікам старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэта Валерыем Косткам.
Актывісты арганізацыі «Дзіцячы дыябет».
Справа ад мяне — яе старшыня Святлана Захарава.
3 жыхарамі вёскі Германавічы. Злева ад мяне — арганізатар сустрэчы Ада Райчонак. За мной — цымбаліст Алесь Лявончык.
2009 г.
У нас у гасцях нашы сябры: Марыя і Георгій Барысікі, Людміла Сяргей, Яўген Ігнатовіч, Андрэй Клімаў, Леанід Піхоцкі.
25 красавіка 2009 г.
Уладзімір і Ксенія. Пасля вянчання ў мінскім храме Аляксандра Неўскага. 2010 г.
Мая нявестка. У канцэрце Заслужанага ансамбля «Зорачка».
Нашы мужчыны за шахматамі пасля вяселля Уладзіміра і Ксеніі.
Пасля шлюбу сына наша сям'я павялічылася: Уладзімір, Святлана, Пётр Мінчанкі, Ксенія і Уладзімір Кап'ёвы.
3 Генадзем чакаем аўтобус ля Цэнтральнага вакзала Берліна. 2011 г.
Германія. Хоф. 3 былымі супрацоўнікамі аркестра
Міхаіла Фінберга Генадзем і Нінай Мончаш. 2011 г.
3 дачкой Генадзя Бураўкіна Святланай. 2011 г.
З'езд беларусаў свету. 3 заснавальнікам
і экс-старшынёй Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алегам Рудаковым.
Вільнюс. 2013 г.
У Беластоку пасля запісу аўдыёкніжкі Ларысы Геніюш. Са Станіславам і Ганнай Сцепанчук ды нашымі сынамі Уладзімірам і Томашам. 2012 г.
Чытаю дыктоўку гродзенцам. 2014 г.
Інтэрв'ю «Белсату» пасля маёй юбілейнай вечарыны ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. 2014 г.
Віншаванне з Новым 2015-м годам. 3 Анатолем Лябедзькам і Станіславам Багданкевічам.
Са Святланай Алексіевіч. 2015 г.
Юбілейны торт з Томска. 3 маімі ўнукамі. 2019 г.
Старое тэлебачанне, новыя іншамаркі і мае ўнукі.
Подых новага
На пачатку 90-х гадоў пасяджэнні Вярхоўнага Савета трансляваліся ў прамым эфіры. Здавалася, што адкрылася сцежачка да Беларусі. Я з задавальненнем хадзіла на апазіцыйныя мітынгі. У тым ліку і на той, калі да будынку беларускага ўрада прыйшлі больш за сто тысяч рабочых. Аўтобусы ўжо не хадзілі, пешшу дабралася да педагагічнага ўніверсітэта, дзе дамовіліся сустрэцца з маёй добрай сяброўкай Марыяй Пятроўнай Карповіч. Яна тады выкладала на філфаку БДУ.
Марыя Пятроўна валодала выдатным пачуццём гумару. Аднойчы мы з ёй прысутнічалі на творчай вечарыне нашага таленавітага кампазітара Эдуарда Ханка. I якраз там адбылася прэм'ера яго песні на верш Рыгора Сакалоўскага «Таварыш прэзідэнт». Памятаеце:
«Товарйш, Презйдент, настанет тот момент, Когда вам до конца поверят людй...»
Песня выклікала шмат спрэчак і крытыкі.
У антракце выходзім у фае канцэртнай залы «Мінск» і адразу сутыкаемся з кампазітарам. Ён радасна пытаецца: «Ну як вам мая новая песня?» Марыя Пятроўна з усмешкай на твары: «Эдуард Сямёнавіч, так вы ж сваёй песняй нашым знакамітым паэтам Нілу Гілевічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну як сярпом па яйцах». Песня так і не атрымала падтрымкі ў беларусаў, ды і ў прэзідэнта таксама.
Дарэчы, менавіта дзякуючы Марыі Карповіч цяпер у Беларусі замацаваўся выраз «Спяваем разам». Міхаіл Фінберг даручыў мне знайсці прыгожыя словы для назвы
праграмы аркестра, каб прыцягнуць увагу беларусаў. A Марыя Пятроўна параіла гэты абарот, які потым з'явіўся на трамваях і тралейбусах.
А мітынг пачынаўся. На трыбуну падняўся кіраўнік ураду В.Ф. Кебіч і вядомыя апазіцыйныя дэпутаты фракцыі БНФ. Людзі вакол патрабавалі годнага жыцця і адстаўкі ўрада. Далі мікрафон Кебічу. Натоўп моцна загуў. Кебіч узяў мікрафон, але не ведаў, што той ужо ўключылі. Ён сказаў фразу, якую пачулі ўсе: «Пакуль гэтае быдла не сулакоіцца, я не буду гаварыць». Плошча эмацыйна ўзарвалася. Далей сітуацыю ўзялі ў свае рукі вядомыя апазіцыйныя дэпутаты Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык.
У гэты момант мяне і знайшла расчырванелая ад хвалявання Марыя Пятроўна. Аказалася, ёй дапамог міліцыянт. Калі яна запыталася ў яго на беларускай мове, ён у адказ параіў шукаць мяне там, дзе больш за ўсё бел-чырвонабелых сцягоў.
На тым мітынгу да нас падышоў былы рэжысёр літаратурнага вяшчання беларускага тэлебачання Уладзімір Святлоў, бацька будучага міністра культуры. Вельмі цікавая, неардынарная асоба. Адсядзеў у ГУЛАГУ за тое, што пятнаццацігадовым хлопцам у час акупацыі працаваў у тэатры імя Янкі Купалы, граў на цымбалах. Напісаў надзвычай змястоўную кнігу сваіх успамінаў — з такой неверагоднай любоўю да людзей, што здзіўляешся дабрыні і шчырасці гэтага мужнага чалавека. Светлая яму памяць! Заўсёды хадзіў на мітынгі, прыгожы, інтэлігентны. Ён не толькі быў выдатным пісьменнікам і высокапрафесійным рэжысёрам, але яшчэ і добрым мастаком. Дагэтуль некалькі яго карцін упрыгожваюць маю кватэру.
На жаль, перамены аказаліся не такімі, пра якія мы марылі...
Ліхацкія і рызыкоўныя дзевяностыя гады. А дакладней, 1994 год. Бягу паплаваць у басейн Палаца чыгуначнікаў. Уваход у басейн якраз насупраць майго дома. Лета, пачынаецца навальніца, неяк пацямнела, і я спяшаюся прабегчы пляцоўку, дзе заўсёды шмат аўтамашын. Людзей мала,
але здалёк бачу і чую нейкую валтузню, і раптам адчайны крык: «Женідмна, помогмте!» — бачу хударлявага мужчыну запіхваюць у салон аўтамабіля, і гэты гвалт робяць здаравенныя каўказцы. Бягу хутчэй. Усё адбывалася імгненна. Машына разварочваецца, на вялікай хуткасці праязджае міма, і я бачу твар таго каго трымаюць, а да мяне падыходзяць двое. I тут я пачынаю амаль крычаць: «Што вы сабе дазваляеце? Хто даў вам такое права?» Чую ў адказ: «А вы знаете, сколько он нам должен? Двестн шестьдесят тысяч долларов! Н он должен за это ответмть». — «Тогда такне разборкм делайте на сваей земле, а не на нашей. Я сейчас же нду звоннть». — «Не советуем. Пожалеете». I тады я зноў да іх: «Вы что думаете, я одна буду это делать? Вон мужчмна под зонтнком. А та женіднна з детской коляской? С балконов людм смотрят!» Сапраўды, так і адбывалася. Мне ўжо было не да басейна. Вярнулася дадому, як толькі набрала «02», выклала інфармацыю дзяжурнаму, адразу пачула: «Нам уже звоннлм». На працягу амаль месяца тэлефанавала знаёмым высокім чыноўнікам. Адказ быў адзін: «Не волнуйтесь, всё делается. Мы сообідмм». А потым амаль усіх начальнікаў сілавых структур пачалі мяняць, і я зразумела: улада ўсталёўвае і абараняе толькі сябе. Да простых людзей стаўленне абыякавае. А ў мяне да гэтага часу перад вачыма той хударлявы блакітнавокі чалавек з адчаем у позірку. Што з ім сталася?