Мой шлях да Беларусі
Зінаіда Бандарэнка
Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
Калі ішла на развітанне ў храм Усіх Святых, перад вачыма праходзілі тэлекадры развітання ва Украіне. Гэта там, a ў нас... Скажу шчыра, хвалявалася: лета, субота, лецішчы... Дый урэшце беларусы прыйсці пабаяцца... I заплакала ад палёгкі, калі ўбачыла бясконцы ланцужок людзей з кветкамі. I, колькі там была, ён не змяншаўся.
Дзякуй вам, людзі, што разумееце, што адбываецца no634 з намі і што трэба рабіць, каб нашы дзеці і ўнукі не зведалі, што такое вайна, якая можа ўварвацца ў наш такі крохкі мір!
* * *
Але перанясемся на год назад.
8 кастрычніка 2015 года. Дзень прысуджэння Нобелеўскай прэміі. Даўно я так не хвалявалася, калі глядзела трансляцыю са Стакгольма ў гэты дзень, і ў дзень, калі ўручалі нашай Святлане Алексіевіч Нобелеўскую прэмію.
Так!
Ведай нашых!
Ведай, свет, Беларусь!
Восьтакія мы, беларусы!
Мне вельмі прыемна, што некалі вельмі даўно мы з ёй пазнаёміліся на тэлебачанні, што яна прымала ўдзел у перадачах, якія мы вялі разам з Алесем Адамовічам. I сама Святлана рабіла аўтарскія праграмы.
Памятаю, як моцна яе цкавалі за «Цынкавых хлопчыкаў». Маўляў, нічога падобнага ў Афганістане не было. Далёка не ўсе адважыліся стаць на яе абарону. Уласцівую творам Алексіевіч прагу да праўды моцна тады падтрымаў акадэмік Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў, калі ў сваім артыкуле ён адзначыў, што ў Афганістане было сапраўды так,
як пра гэта расказала ў сваёй кнізе Святлана Аляксандраўна, што, хоць і рэдка, але савецкім салдатам даводзілася знішчаць сваіх, каб не трапілі ў палон. I тут жа некаторыя пачыналі апратэстоўваць, што ўсё гэта выдумкі і «ачарненне» подзвігу савецкіх воінаў.
Святлана Алексіевіч — з'ява для Беларусі. Яна атрымала сусветнае прызнанне. За апошнія гады выйшла некалькі соцень кніг Святланы Алексіевіч на розных мовах. Яна сваёй творчасцю ўзняла аўтарытэт усёй нашай краіны. I сёння нашым выступам за мяжой не будуць крычаць: «Брава рускай!» (як гэта было са мной у Македоніі) — а «Брава, Беларусь!»
Апошнім часам мне некалькі разоў выпала прыняць удзел у рабоце над аўдыёкнігамі. I адна з іх была менавіта тая, за якую Святлана Алексіевіч у 2015 годзе і атрымала Нобелеўскую прэмію. Размова пра «Час сэканд-хэнд». Але пра ўсё па чарзе.
Летам 2012 года кіраўнік «Радыё Рацыя» Яўген Вапа паведаміў пра стварэнне пры радыё Беларускага гістарычнага таварыства, пад кіраўніцтвам Яраслава Іванюка. Мне прапанавалі зрабіць аўдыёверсію кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Споведзь», якая ў польскім варыянце называецца «Птушкі без гнёздаў». Спачатку была думка зрабіць гэтую працу ў Беларусі, але тады (перш за ўсё па палітычных матывах) гэта было амаль немагчыма, і я паехала ў Польшчу, у Беласток.
У Ларысы Антонаўны вельмі складаная манера пісання. Уплыў чэшскай і польскай моваў рабіў тэкст не зусім зразумелым шырокай беларускай грамадскасці. Калі рабіўся запіс, знайшоўся чалавек, журналіст «Белсату» Зміцер Косцін, які змог гэта ўсё ўдакладніць.
Аўдыёдыск «Птушкі без гнёздаў» стаў дадаткам да польскага перакладу кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Ptaki bez gniazd» з рэдкімі фотаздымкамі ў выданні Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.
Потым у 2013 годзе я запісала аўдыёкнігу Рыгора Барадуліна «Лепей», якую Глеб Лабадзенка сабраў з рукапісаў
паэта. Чытаць даводзілася амаль з ліста. Дыск з гэтым запісам — дадатак да цудоўна аформленай і ўнікальнай аднайменнай кнігі паэта, якая не мае ніводнай друкаванай літары, усё напісана ад рукі самім Рыгорам Барадуліным.
Работа над запісам твору «Час сэканд-хэнд» была для мяне не толькі цікавай, пачэснай і нечаканай, але і няпростай. Няпростай па тых эмоцыях, якія я адчула. Ініцыятарам быў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў у асобе яго кіраўніка Барыса Пятровіча. У маім творчым жыцці неяк усё так звязваецца ланцужком, што сама потым дзіўлюся. Я добра знаёмая з творчасцю яго дзядзькі Барыса Сачанкі. Невялічкае апавяданне пісьменніка «Ліст да маці» заўсёды раздавала на сваіх курсах для чытання. А некалі менавіта яго дала пачытаць дзяўчыне, якая тады рабіла сюжэты для «Белсата». Тэкст пранізлівы, глыбокі. Лічу, што вядоўцы павінны не толькі выпрацоўваць у сябе пэўную артыстычнасць, але і шчырасць, як бы прапускаць тэкст праз сябе. Тая дзяўчына прачытала апавяданне і заплакала. А я ўзрадавалася яе рэакцыі — тэксты трэба чытаць не толькі вуснамі, але і сэрцам.
Калі Барыс Пятровіч прапанаваў агучыць «Час сэкандхэнд. Канец чырвонага чалавека», я была вельмі ўзрушаная, бо ўжо да гэтага прачытала кнігу і добра разумела веліч прапановы. Уразіла разуменне таго, што ўсе мы як бы з'яўляемся часткай гэтага чырвонага чалавека, а кніга — люстэрка, якое дазваляе паглядзець на сябе збоку.
Пашанцавала яшчэ з адным. Гукааператар Алег Чыжык — чалавек шчыра ўлюбёны ў беларускую мову. Мне неверагодна лёгка з ім працавалася. Нават, калі ўзнікалі нейкія пытанні (бывала, спрачаліся) па націсках, то ён імгненна адшукваў у інтэрнэце патрэбны варыянт, які я потым спраўджвала на філфаку БДУ ў Марыі Пятроўны Карповіч. Яе слова было канчатковым.
Запіс выпаў на канец вясны 2017 года. Мне было надзвычай цікава як мага глыбей унікнуць у сэнс напісанага і патрапіць у правільную інтанацыю. Іншым часам запішам патрэбны кавалак тэксту, крышку пасяджу — і прашу ўсё перапісаць. Часта прыходзілі думкі, а як жа працава-
ла пісьменніца, як у яе хапіла моцы на такую псіхалагічна складаную тэму...
Пацвярджэнне незвычайнасці кнігі Святланы Алексіевіч — сістэма савецкага ладу жыцця. Колькі было такіх сем'яў, калі жылі побач кат і ахвяра. А калі ў адным чалавеку спалучаліся, ды і спалучаюцца, калі гаварыць пра сённяшні дзень, талент, уменне перадаваць пачуццё цудоўнага, прыгожага — са звычайным паклёпніцтвам, бязлітасцю і жорсткасцю.
Успамінаю ліст майго таты да мамы, дзе ён напісаў, што мама была ў акупацыі, і ён, камуніст, не мае права вярнуцца да яе. Некаторы час той ліст захоўваўся ў мяне. Калі трапляў мне на вочы, апякаў душу і сэрца, і я яго знішчыла. А цяпер шкадую і ганю сябе за гэта. He вінаваты тата, што апынуўся ў самым пекле вайны, што нашы салдаты і афіцэры ваявалі пад пільным наглядам НКВД. I не вінаваты, што быў часткай той савецкай сістэмы. Як усе мы, хто жыў у пастаянным страху за сябе, і за свае сем'і. I пра гэта таксама напісала ў сваёй кнізе Святлана Алексіевіч.
А матуля мая часта ўспамінала самыя шчаслівыя для сям'і перадваенныя гады. Адзінае, што азмрочвала іх жыццё, — гэта начныя візіты «варанкоў» у двор іх інтэрната. Раніцай людзі заўсёды недалічваліся каго-небудзь са сваіх жыхароў. Гэта пачалося з 1937 года. Каля дзвярэй нашага пакоя заўсёды стаяў падрыхтаваны вузельчык.
А тое, што ўлада робіць выгляд, быццам бы няма ў краіне нобелеўскай лаўрэаткі, гэта справа часовая — перамены абавязкова будуць.
Мяркую, што ўплыў твораў менавіта Васіля Быкава, Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч на светапогляд беларусаў і на мой жыццёвы выбар велізарны.
Вельмі пачэсна, што кіраўнік Беларускага ліцэю Уладзімір Колас прапанаваў мне ўвайсці ў Раду беларускай інтэлігенцыі. У яе складзе былі сапраўдныя зоркі грамадскай думкі нашага часу, гонар нацыі: паэты Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, светлая ім памяць, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі,
прафесар Георгій Лепін, пісьменнікі Вольга Іпатава і Алесь Пашкевіч, мастак Алесь Марачкін, скульптар Алесь Шатэрнік, гісторыкі Валянцін Ткачоў, АлегТрусаў, мовазнаўца Алена Анісім, эканаміст Васіль Шлындзікаў, і шмат хто яшчэ з вядомых у Беларусі і за яе межамі людзей.
Са многімі з іх мне не раз давялося сустракацца ў жыцці, а паэт Анатоль Вярцінскі нават прысвяціў мне верш (спачатку не адважвалася, каб не падалося нясціплым, але прыгадаютыя радкі):
Што кажо карон
Пра лёс жаночы?
На ўвесь экран
Зініны вочы.
Экран блакітны.
Вочы сінія.
Голас Зінін.
Усмешка Зініна.
Фальшу ні грана.
Выраз бясцэнны.
Панна экрана.
Княгіня сцэны...
Аднойчы ў Бялынічах была сустрэча, у якой акрамя мяне ўдзельнічалі Радзім Гарэцкі, Сяргей Законнікаў і Вольга Іпатава. На яе быццам бы добраахвотна прыйшлі толькі некалькі чалавек. На самай справе, мясцовае кіраўніцтва пільна сачыла за тымі, хто на гэта адважыцца.
На шчасце, ёсць людзі, якія ў тваёй памяці, у тваім сэрцы застаюцца назаўсёды, сустрэчы з імі і становяцца тымі сцежкамі, якія вядуць кожнага з нас да Беларусі. Цалкам разумею песімізм з гэтай нагоды, які перад ад'ездам у Канаду выказала Вольга Іпатава. Сапраўды, шляхда Беларусі ў нашага народа будзе вельмі няпростым. Але прайсці яго за нас не можа ніхто.
Упэўнена, калі б на беларускай тэрыторыі быў хаця б адзін тэлеканал накшталт «Белсату», які б можна было ба-
чыць не «па талерцы», а свабодна ў кожным доме, беларускія тэлегледачы адразу змянілі б сваё меркаванне адносна палітычнай сітуацыі ў свеце. Праўдзівую інфармацыю, на жаль, беларусы, якія не маюць інтэрнэту, не атрымліваюць.
Дарэчы, калі ствараўся тэлеканал «Белсат», шмат хто быў гатовы стаць яго кіраўніком. Памятаю, адпаведнае пытанне мне задаў згаданы вышэй шведскі амбасадар у Беларусі Стэфан Эрыксан. Прыемна, што мой адказ: «Толькі Агнешка Рымашэўская», — ужо больш за дзесяць гадоў спраўджваецца. Пры ўсіх хібах і цяжкасцях, адзіны незалежны ад беларускіх уладаў тэлеканал існуе. Упэўнена, каб не настойлівасць і энергічнасць спадарыні Агнешкі, мы б страцілі яго даўным-даўно.
Усе апошнія гады я цесна супрацоўнічала з «Белсатам». Па-першае, у якасці сябра Рады «Белсату», якую ўзначальваў Уладзімір Колас. У складзе Рады былі: старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, кінарэжысёр Юры Хашчавацкі, філосаф Валянцін Акудовіч, журналісты Святлана Калінкіна і Анатоль Гуляеў. Атаксама Генадзь Бураўкін і Мікола Анемпадыстаў, светлая ім памяць. Разам з Агнешкай Рымашэўскай і Аляксеем Дзікавіцкім мы збіраліся на пасяджэнні, калі трэба было абмяркоўваць новыя праекты ці нешта мяняць у праграме.
Акрамя таго, мы праводзілі з вядоўцамі майстар-класы і трэнінгі. Я па-ранейшаму сачу за журналістамі, якія выходзяць у эфір. Прыемна, калі пасля тваіх парадаў і заўваг журналіст чулліва рэагуе, і ты бачыш змены ў лепшы бок.
Хацелася б пажадаць майму любімаму «Белсату» адшукваць больш прывабных, прафесійных і таленавітых журналістаў.