Мой шлях да Беларусі  Зінаіда Бандарэнка

Мой шлях да Беларусі

Зінаіда Бандарэнка

Выдавец: Медысонт
Памер: 236с.
Мінск 2020
64.34 МБ
Канечне, больш за ўсё строяў выпадала шыць мне, бо даводзілася весці безліч канцэртаў, у тым ліку і ўрадавых. Акрамя гэтага было шмат розных выездаў. I мне, як кажуць, прыходзілася круціцца. He раз нешта купляць альбо шыць прыватным чынам. Аднойчы ў атэлье Саўміна мне пашылі вельмі прыгожы новы строй. Я б сказала так: ён быў акадэмічна-эстрадным, больш прыстасаваным для
канцэртаў. Гэта была тканіна з люрэксам французскай вытворчасці. Тканіны ў партыйныя атэлье прывозілі з усяго свету. Калі ў крамлёўскую швейную майстэрню прыязджала дачка Леаніда Брэжнева Галіна і шыла сабе нейкі строй, то мясцовая дырэктарка адразу загадвала: «Прыбраць!» I цэлы рулон некуды «знікаў», каб потым з яго не пашылі каму-небудзь яшчэ. Напэўна, такая завядзёнка была і ў нас.
Першы раз у новай сукенцы выйшла на канцэрце ў Палацы спорту. Два аддзяленні. Як заўсёды, у першым я выходзіла ў вышыванцы ці нацыянальным строі. А да другога пасавала новая сукенка. Усім артыстам яна вельмі спадабалася. Шчаслівая пасля канцэрта прыехала дадому. 3 раніцы прыходжу ў дыктарскую, і адразу тэлефонны званок адТравінай. Мар'яна Васільеўна нейкім дзіўным голасам пацікавілася, у якой сукенцы я ўчора была. Адказала. Тады яна спытала, ці магу зараз яе ўзяць і прыехаць у атэлье? Яна высылае за мной машыну. Ну, думаю, — УСЁ. Справа ў тым, што ззаду новай сукенкі была даволі доўгая шліца, якая для тых часоў лічылася занадта смелай. Падумалася, што нехта з чыноўнікаў звярнуў увагу. Аказалася, прычына зусім іншая.
Прыехала ў атэлье. У Мар'яны Васільеўны быў чырвоны ад хвалявання твар. Паклала на стол сукенку і спытала, што здарылася? Тая ў адказ: «Я зрабіла непапраўную памылку. Мы пашылі вам сукенку з той самай тканіны, з якой раней рабілі касцюм Ніне Фёдараўне Кісялёвай!» Так атрымалася, што менавіта ў гэтым самым касцюме яна прыйшла на канцэрт. Калі я ў другім аддзяленні выйшла на сцэну, то ўсе астатнія жонкі, якія былі ў той самай ложы, пачалі з усмешкай паглядаць на Ніну Фёдараўну. Яна схапіла сваю сумачку і хутка выйшла з ложы.
Раніцай жонка Кісялёва была ў кабінеце Травінай. Як яна зняважвала бедную Мар'яну Васільеўну, можна толькі здагадвацца, аднак фраза Травінай: «Каб я не падсунула бліжэй да сябе гэтую папяльнічку, яна б, пэўна, кінула яе ў мяне!» — гаворыць пра многае. Дадам таксама, што жонка Кісялёва працавала тады ў міністэрстве адукацыі.
Мар'яна Васільеўна прапанавала пакінуць сукенку, а ў трохдзённы тэрмін пашыць для мяне іншую. Я адказала, што заўтра еду з «Песнярамі» ў Маскву, учарашні варыянт майго адзення ўсім спадабаўся, а прамой трансляцыі адтуль не будзе. Яна пагадзілася. Ніякіх трансляцый, сапраўды, не было, аднак гэта не дапамагло. Праз пэўны час Мар'яну Васільеўну Травіну звольнілі і адправілі на пенсію. Нас, усіх дыктараў, перасталі там абслугоўваць. Пасля атэлье Саўміна мы наладзілі стасункі з Беларускім цэнтрам моды, і гора больш не ведалі.
Дарэчы, з «Песнярамі» я працавала не аднойчы. Канцэрты ў Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале «Расія» заўсёды ішлі па некалькі дзён з поўным аншлагам. Тое, што зрабіў Уладзімір Мулявін для Беларусі, немагчыма ацаніць. 3 Валодзем вельмі прыемна было знаходзіцца на сцэне. Ён адчуваў сваіх салістаў, музыкантаў, гледачоў, паводзіў сябе без найгрышу, вельмі натуральна. 3 пачатку 80-х гадоў побач з ім была ўжо Святлана Пенкіна, светлая ёй памяць. Я па-ранейшаму шкадавала, што ён развітаўся са сваёй першай жонкай Лідзіяй Кармальскай, якая была для Валодзі паплечніцай і памочніцай ва ўсіх яго справах, і якую любіла ўся філармонія. Менавіта такая жонка павінна быць у геніяльных людзей. А Святлана — кінаактрыса, якая пасля здымкаў у кінафільмах адчувала сябе зоркай на першых ролях і патрабавала да сябе ўвагі, як і ўсе ў калектыве.
Пра прывілеі савецкіх часоў сказана і напісана нямала. He буду паўтарацца. Пра тое, як працавала элітная лечкамісія, да якой мы, артысты, былі прымацаваныя, трэба сказаць адным словам: «выдатна». Гэта было поўнае паразуменне паміж пацыентамі і медперсаналам. I вось фінал. Калі лечкамісія пераязджала ў Ждановічы, адна мая добрая знаёмая, Заслужаная артыстка Беларусі, спыталася ў рэгістратуры: «Хто ж там будзе абслугоўвацца, калі нікога з нас не бяруць?» Ёй адказалі: «Эліта», — і дадалі: «Вышэйшыя дзяржаўныя асобы і героі Савецкага Саюза». Улічваючы, што апошніх амаль не засталося, гутарка цалкам ішла пра чыноўнікаў рознага кшталту.
Мастакі, кампазітары, пісьменнікі, вучоныя — больш не эліта грамадства...
Мая першая сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам адбылася ў 1993 годзе, калі ён быў яшчэ дэпутатам Вярхоўнага Савета. Я вяла заключны канцэрт «Славянскага базару» ў Віцебску. Амфітэатр у Віцебску быў мне добра знаёмы яшчэ з 1988 года, калі была вядучай першага Фестывалю польскай песні. Перад самым заканчэннем канцэрта за кулісы да мяне падышоў Уладзімір Віктаравіч Грыгор'еў, які, дарэчы, быў ініцыятарам будаўніцтва віцебскага амфітэатра. У той час ён ужо не быў кіраўніком Віцебскага абкама КПБ, а генеральным дырэктарам завода даламітавай мукі. Ён прапанаваў адразу не ехаць у гатэль, а запрасіў мяне разам з Міхаілам Фінбергам на «маленькі» пачастунак.
Грыгор'еў прывёз нас у катэдж, які знаходзіўся пад Віцебскам. Адразу прапанавалі падняцца на другі паверх, дзе ўжо быў накрыты стол для гасцей. У правым куце сядзелі два чалавекі, у якіх (па тэлетрансляцыях пасяджэнняў Вярхоўнага Савета) я пазнала А.Р. Лукашэнку і У.Н. Канаплёва.
Селі за стол. Нас было каля трыццаці чалавек. Міхаіл Якаўлевіч умее на такіх «мерапрыемствах» падтрымліваць размовы. Заўсёды дасціпна жартуе, расказвае шмат анекдотаў. Хутка загулі застольныя размовы, якія перыядычна перапыняліся тостамі. I толькі А.Р. Лукашэнка з У.Н. Канаплёвым, якія сядзелі насупраць, былі як бы па-за межамі кампаніі. Мне захацелася прыцягнуць іх да размовы. Спытала: «Мы бачым па трансляцыях, як вы змагаецеся з карупцыяй. Хто ваша каманда? Каму вы давяраеце?» У адказ прагучала змрочнае: «Нікому».
На жаль, цяпер калектыў Міхаіла Якаўлевіча стаў як бы другасным. Створаны Прэзідэнцкі аркестр атрымаў ролю, якую раней выконвалі музыканты Фінберга.
Жыццё наша непрадказальнае
1974 год. Урачыстасці з нагоды вызвалення Беларускай ССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Палацы спорту. Спецыяльна да гэтай даты Яўген Глебаў напісаў араторыю на тэкст Петруся Макаля «Мы славім Радзіму сваю».
На ўступе да араторыі я выходзіла на сцэну і чытала верш Петруся Макаля, фонам гучала мелодыя Яўгена Глебава. Я ўжо дакладна не памятаю, хто быў рэжысёрам Ta­ro канцэрта. Хутчэй за ўсё, Юрый Парыгоравіч Ужынцаў. Дырыжор зводнага аркестра параіў мне ўважліва слухаць мелодыю і кожнае чатырохрадкоўе пачынаць чытаць па ўзмаху яго рукі. Пасля заканчэння верша ўступаў зводны хор, які складаўся не толькі са сталічных, але і з абласных прафесійных калектываў.
Рэпетыцыі пачаліся за некалькі дзён. Улічваючы, што сцэна была занятая іншымі ўдзельнікамі гэтага маштабнага відовішча, мяне разам з піяністкай Людмілай Малышавай накіравалі на кватэру кампазітара Яўгена Глебава, які жыў, можна сказаць, насупраць Палаца спорту на Паркавай магістралі, якая цяпер завецца праспектам Пераможцаў. Тады і пазнаёмілася з жонкай кампазітара Ларысай Васільеўнай, з якой мы сябруем і па сёння.
He магу сказаць, што за першы дзень рэпетыцый мы дамагліся нейкага поспеху: я чытала верш — мелодыі альбо не хапала, альбо заставаўся кавалак. Яўген Аляксандравіч бачыў, што я ў прыгнечаным стане. Мне трэба было ехаць на тэлебачанне на Камуністычную, 6, я заспяшалася, і ён прапанаваў правесці мяне да аўтобуснага прыпынку, які і цяпер знаходзіцца ўнізе каля Свята-Духава кафедральна-
га сабора. Гэты прыпынак заўсёды шматлюдны. Мы ўвесь час эмацыйна размаўлялі, на нас з цікавасцю паглядалі...
Да самой урачыстасці заставаліся яшчэ два дні. На наступны дзень, калі прыйшла на рэпетыцыю ўжо ў Палац спорту, у зале ўбачыла маю любімую артыстку Купалаўскага тэатра Марыю Захарэвіч. Адразу зразумела: гэта для мяне падмога, а можа, і замена мне. Усё распавяла Машы. «Пакажы верш», — папрасіла яна. Прабегла вачыма і параіла: «Ніякіх паўз! Мы не вакалісты, мы чытальнікі, паўзы робяцца па патрэбе, інакш будзе згублены і сэнс, і вершаваны малюнак». — «Дзякуй, Маша!»
Калі пачалі рэпетаваць араторыю Глебава, прачытала менавіта так, як параіла Марыя. На рукі дырыжора не звяртала ўвагі. Зараз прыгадаю гэты твор Петруся Макаля. Думаю, вам будзе цікава.
Каля гаю крыніца,
Звон расінкі лагоднай,
Што дае мне напіцца
Чысціні першароднай.
3 той крыніцы чароўнай,
3 залацістага донца
Чэрпай жменяю поўнай
I нябёсы, і сонца.
3 той крыніцы рачулка,
Як дзіця, трапяткая,
Выбягаючы гулка,
Акіяна шукае...
Мы — з крыніцы адзінай.
Мы, як злітыя рэкі,
Нашай любай Радзімай
Мы з'яднаны навекі.
Каментаваць не буду. Але значна пазней, на іншых канцэртах, калі я чытала гэты верш са сцэны, бачыла слёзы на вачах людзей, а тады на рэпетыцыі ў Палацы спорту мяне нехта нават пахваліў. Зноў падышла да Машы. Я сапраўды
была ёй вельмі ўдзячная. На самім канцэрце ўсё прайшло выдатна.
У 1980 годзе ў Мінску праходзілі Алімпійскія гульні, a дакладней — некалькі матчаў алімпійскага футбольнага турніру. Перад пачаткам гульняў было вырашана даваць невялікія тэкставыя замалёўкі-дзённікі на 10 хвілін — я ў нацыянальным строі на фоне музыкі Яўгена Глебава з кінафільма «Апошняе лета дзяцінства» кожны дзень з розных месцаў сталіцы гаварыла прыгожыя словы пра Беларусь, пра тое, як мы рыхтуемся да Алімпіяды—80. Першая пляцоўка была на скрыжаванні вуліц Кірава і Леніна, побач з будынкам Вярхоўнага суда БССР. Мяне пасадзілі спінай да стадыёна «Дынама» на высокі куб. Аўтобусы, «перасоўнатэлевізійныя станцыі» (ПТС) перакрылі рух... Калі давалі на поўную моц фанаграму глебаўскай мелодыі ў выкананні Эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Заслужанага артыста БССР Барыса Райскага, не толькі я, але і ўсе мінчукі, якія шчыльна аточвалі нашу пляцоўку, адчувалі ўзнёсласць, натхненне, пачуццё палёту. Гэта была менавіта маршавая музыка. Раней гэтая мелодыя вельмі часта гучала па тэлебачанні.
Пасля знаёмства з Ларысай Васільеўнай Глебавай я часам яе ўзгадвала і... параўноўвала. 3 кім?