• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Галоўнымі запаветамі для ўсіх пакаленняў Казловых былі запаветы беспярэчнага паслушэнства бацькам, пакланенне і абарона іх аўтарытэту, клопат пра малодшых, асабліва аб адзінай у сям'і дзяўчынцы — Машы. Ёй было дазволена ўсё...
    Дзед мой Іван Трафімавіч карміўтрымаў сям’ю так званымі адыходнымі заробкамі: працаваў на будаўніцтве мастоў, рамонце чыгуначнага палатна, ставіў новыя зрубы хат і гаспадарчых пабудоў. Летам увесь час быў у людзях. А зімою вяртаўся дамоў, шорнічаў, падшываў валёнкі, займаўся рамонтам чужога абутку. Ён мог дазволіць сабе пафарсіць нейкі час у адрамантаваных хромавых чужых ботах. Гаспадарка ляжала на плячах жонкі Марыі Іванаўны, павясковаму Маруты. Сваім аптымізмам яна была роўняй мужу. Штогодні паход на заработкі ў людзі станоўча ўплываў на развіццё дзедавага кругагляду. На зімку Іван вяртаўся ў вёску своеасаблівым прапагандыстам здабытых новых вестак дэмакратычнапалітычнага характару. Хата Лугаўцоў ператваралася ў вясковы дыскусійны клуб, стаяла яна наводшыбе, наводдаль ад чужога вока. Яна была адчынена для старых і маладых. Тут дазволена было насмактацца казіных ножак тытуню з самасаду, прызначыць калектыўныя папрадкі кудзелі, воўны, а ў дні святочныя дазвалялі моладзі паскакаць да ўпаду пад гармонік. Марута не шкадавала падлогі, якая дажывала свой век, і не было за што турбавацца. Моладзь любіла яе за добрасардэчную кантактнасць, за пявучы голас, за карагодлівасць характару. Сярод сваіх аднавяскоўцаў яна вылучалася хуткай рэакцыяй на ўсе новыя сацыяльнапалітычныя павевы часу. Без усялякай аглядкі на ўзрост яна прымала актыўны ўдзел у вясковых сходках, зборышчах, прыстасоўвала свой знешні выгляд да пафасу кастрычніцкіх падзей: магла ўпрыгожыць куксу валасоў чырвонай стужкай, змайстраваць і прышчапіць на халадайку чырвоны банцік. У паводзінах для вясковага этыкету была жанчынай раскаванай. Памятаю — у час акучвання бульбы смела падстаўляла свае сухарлявыя плечы пад сонечную спякоту, а галаву хавала ў маю гарадскую белую дзіцячую панамку.
    У бабулі Маруты на жэрдачцы каля палацяў ва ўсе поры года вісеў пакуначак белых гарбузікаў і арэхаў — «энзэ»гасцінчык для ўнучкі, а летам частавала кукурузнымі кіяхамі, вішнямі і садавінай.
    212
    Марута трымала сваіх сыноўу строгасці. Гаспадарка была слабая: кароўка непародзістая, свінні не вяліся. Яйкі мяняла ў вясковага гандляра Мэндаля на соль і мыла. Але Лугаўцы не скардзіліся на свой лёс і паводзілі сябе сярод аднавяскоўцаў з пачуццём роўных сярод роўных.
    Маці, як сказалі б цяпер, клапацілася пра імідж сваіх сыноў. Помніцца пра тое, як яна апранала іх. Аднойчы купіла скупую меру корту на порткі сынам. Прынесла пашыць вясковаму майструшаўцу Бэрку. Змераўшы матэрыял, ён засведчыў, што яго не хапае. Марута пярэчанні адмяла і прымусіла сваімі довадамі Бэрку выканаць «заказ». Хлопцы атрымалі падштанікідудкі, якія распаўзліся на іх за адзін тыдзень. Марута богатварыла сваіх сыноў, і было за што! Кволую гаспадарку цягнула з іх дапамогай, але ад школы не адпрэчвала. Лічыла за гонар мець вучняў у хаце.
    3	велізарнейшым пачуццём удзячнасці расказваў бацька пра сваю першую настаўніцу Вольгу Сцяпанаўну Багдановіч. Працавала яна ў школьным пакойчыку адразу з чатырма групамі дзяцей рознага ўзросту, падзеленых на чатыры класы. Кожная група займала некалькі партаў у адным з куткоў пакоя. Заданні атрымлівалі разлічаныя на ўзрост, а затым здавалі настаўніцы індывідуальнае іх выкананне. Каля Вольгі Сцяпанаўны была выгараджана чыстая маснічная пляцоўка, куды дзецям самавольна нават у час перапынку не дазвалялася ступаць. Гразі на іх лапцях было дастаткова. Падлогу мылі штодзень дзяўчынкі, а печгрубку даглядалі хлопцы. Вучні любаваліся прыгажосцю і далікатнасцю настаўніцы, захапляліся яе ўборамі і лічылі за шчасце прынесці ёй вядро вады, вязанку дроў, кош бульбы.
    Школа, народная асвета і настаўніцтва для В. Казлова былі пашанотнымі з дзён маленства. Жыццё падаравала яму нечаканы выпадак — пасля ваеннага ліхалецця і аддегласці ў 30 год адшукаць падчас службовай камандзіроўкі на Гомельшчыну Вольгу Сцяпанаўну Багдановіч, настаўніцу Заградскай школы пад Жлобінам. Яна адчыніла яму акно ў вялікі свет. У мірны час паспеў папрацаваць Казлоў з былой настаўніцай на ніве дэпутацкай. На пасадзе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, уручыў за вялікія заслугі перад Радзімай сваёй былой настаўніцы ўрадавую ўзнагароду — ордэн Леніна.
    3	пачаткам Першай сусветнай вайны закончьгў Казлоў першую ступень сваёй адукацыі.
    Кожны з членаў сям'і Казловых быў надзелены адметнымі рысамі характару, індывідуальнымі здольнасцямі. 3 ранніх год пасяліўся ў маю памяць вобраз брата бацькі Уладзіміра. Па ўспамінах маці, Ефрасінні Яфімаўны, Валодзя быў маёй пяшчотнай нянькай. Ён вельмі ўважліва паставіўся да яе — першай нявесткі ў сям'і Казловых — і з замілаван
    213
    нем адносіўся да немаўляткіпляменніцы Волечкі. Так, учас жніва Фрося не магла лішні раз кінуць серп і суняць плач дачушкі, што пяклася пад сонцам у таганах на полі. Валодзя быў і на падхваце, і на варце. Ён першы кідаўся да дзіцяці, пачуўшы яго плач, мяняў мокрыя пялюшкі, паіў вадзічкай, гатаваў суслу альбо браў пляменніцу на рукі і прыкладаў яе губкі да пупліка сваіх мужчынскіх грудзей. Немаўлятка ад пустога чмокання стамлялася і засынала.
    Гады праз два, восенню, калі скарадзілі бульбяное поле, дзядзька Валодзя кідаў на барану, якую цягнулі коні, жмутпадсцілку сухога бульбяніку і з рызыкай ддя сябе, пляменніцы і яе маці садзіў на верх бараны сваю любіміцу Вольку.
    У Валодзі, як і ў яго бацькі, былі залатыя рукі. Першыя цацкі майго дзяцінства змайстраваныя ім. Вясковыя дзеці летам з шумам вазілі мяне і каталіся самі на чатырохкалёснай драўлянай калясцы, змайстраванай дзядзькам. Зімою маці праз усю вуліцу цягнула прыгожа аздобленыя рознымі конікамі саначкі, таксама зробленыя для пляменніцы рукамі і фантазіяй Валодзі. Драўляны сярпок, грабелькі для вызвалення адтрэсак і саломы жэўжыкаручайка, што вясною і ўчас дажджу весела імчаў з гары каля дома Лугаўцоў у пойму ракі, таксама яго клопат. На Вялікдзень Валодзя падараваў цудаяйка, запоўненае цяжкім рэчывам, дзюбачкай якога я хітра ў час гульні ў біткі збірала ў прыпол сукенкі выйгрыш ад сваіх аднагодак.
    Светлы вобраз дзядзькі Валодзі захаваю ў сваёй памяці да канца жыцця. Прыйдзечас, і мой бацька КазлоўВасіль Іванавіч сплоціцьдоўг брату Уладзіміру за яго пяшчоту да дачкі. У Вялікую Айчынную вайну ў час адной з карных аперацый над насельніцтвам Малевіцкага сельскага савета фашысцкія забойцы на вачах родных дзяцей расстралялі Уладзіміра Іванавіча. Пасля перамогі над ворагам бацька забярэ пад сваю апеку яго дзяцей: Алену, Мішу і Валодзю.
    Другой даверанай асобай майго маленства быў малодшы сын Казловых — Павел. Па складзе свайго характару ён быў рызыкоўнарамантычным падшыванцам. Хлопца вабілі вандроўкі па чужых садах, экскурсіі па жлобінскім базары, фантазія палёту чалавека ў паветры. Як і яго продкідзяды, імкнуўся падлетак паўтарыць подзвіг палёту ў неба. Павел падвязваў пад пахі жмуты гусіных крылаў, узбіраўся на страху хлява, распраўляў рукі і кідаўся ўніз, спадзеючыся паляцець, як птушка. Вынікам былі фізічныя траўмы, шматлікія крапіўныя пухіры і маміны паскі на спіне.
    Аднойчы каля ваколіцы суседняй вёскі Малевічы сеў аэраплан. Дачуўшыся пра гэта, Павел кінуў без дагляду адну ў хаце ў падвешанай на кручку да столі калысцы дзяўчынку і шугануў да тэхнічнага дзіва —
    214
    самалёта. Пляменніца паўтарыла эксперымент палёту дзядзькі. У жыцці ёй давядзецца выканаць яго яшчэ не раз: у час ратунку ад пажару, які адбыўся на сустрэчы з моладдзю Мінска першага пасляваеннага Новага года, а таксама на крутых віражах дарог Балгарыі, Чэхіі...
    БацькіЛугаўцы зацягнулі туга папружкі ўсіх сямейнікаў і ўсімі праўдамі і няпраўдамі дапамаглі старэйшаму сыну Фёдару ўладкавацца на працу ў чыгуначнае дэпо, дзе ён стараннасцю і кемлівасцю з цягам часу ўскараскаўся на паравоз і прайшоў усе службовыя прыступкі, хаця і небездакорна...
    Сыну Уладзіміру бацькі даверылі лёс сваёй невялікай гаспадаркі. 3 вялікім стараннем ён апрацоўваў шнурок бацькоўскай зямлі, з казённага лугу «пазычаў» сена на зіму для каровы, як паслужлівы майстра, карыстаўся любоўю аднавяскоўцаў. Складам характару, здольнасцямі, узаемаадносінамі з роднымі дзядзька нагадвае мне зараз Антося, героя Коласавай «Новай зямлі». Паміж імі я ўгадваю вельмі багата тыпалагічнага падабенства беларусаў, «цягнуўшых ярэмца хлебаробаў».
    Наблізілася Першая сусветная вайна, якая прынесла вялікія выпрабаванні сям'і Казловых. Каля вёскі праходзіла чыгуначнае палатно, якое злучала поўдзень і захад Расіі. Па рэйках пакаціліся вагоны рознага колеру, запоўненыя песнямі салдат розных дзяржаў. Хлопцы зайздросцілі тым, каго забралі ў войска. Узрост Васіля, Валодзі і Паўла не абяцаў ім гэтай радасці.
    Кастрычніцкія падзеі вельмі хутка дасягнулі Жлобіна, а прыгараднае Заграддзе стала яго правым флангам. За вялікую грамадзянскую актыўнасць дзеда майго Івана абралі старшынёю сялянскага камітэта, пра што В. Казлоў падрабязна паведаў у сваёй кнізе «Верны да канца» (М., 1970). Але шляхяго патрыятычнай дзейнасці абарваўся вельмі рана. Жлобінскі стратэгічны плацдарм пераходзіў з рук у рукі супрацьлеглых палітычных сіл і армій. Польскія легіянеры арыштавалі Івана Трафімавіча, жорстка здзекаваліся з яго і падарвалі фізічны стан, да яго падабраўся тыф, які скасіў майго дзеда Івана ў 1920 г.
    Васілю Казлову было адзінаццаць гадоў, калі пачалася Першая сусветная вайна. У вёсцы Заграддзе яе называлі «германскай». 3 вучобай было скончана. Пачалася новая паласа жыцця ў вясковага падлетка. Старэйшы брат Фёдар быў уладкаваны на працу ў дэпо і стаяў на сваіх нагах, трэба было неадкладна думаць, дзе і каму патрэбны ў гэты час Васіль.
    Аб сваім дачасным сталенні пад уплывам вайны (знаёмства і размоў з салдатамі розных дзяржаў), што па чарзе шнуравалі праз вёску Заграддзе (кайзераўцы, аўстрыякі, палякі...), Казлоў падрабязна расказаўу сваёй кнізе «Верны да канца». 3 яго ўспамінаў я памятаю, што
    215
    дняваў і начаваў ён на чыгуначным раз'ездзе каля вёскі і, як губка, упітваў розныя палітычныя тлумачэнні гістарычных падзей. У новай іпастасі ён убачыў і сваю маці Марыю. У час усенароднага гора без чужой падказкі яна арганізавала збор харчовай дапамогі салдаткам і іх дзецямсіротам, уладкоўвала на часовы прытулак сем'і бежанцаў, даглядала параненых і скалечаных салдат, эшалоны з якімі запоўнілі ўсе запасныя раз'езды. Параіўшыся з бацькамі, Васіль вырашыў шукаць месца працы на чыгунцы. 3 дапамогай знаёмага бацькі — тэхнікабудаўніка Пятра Асмалоўскага — Казлоў разам з сябраміаднагодкамі Фёдарам Чубаравым і Міхейкам былі залічаныя ў рабочыя майстэрні чыгуначнага дэпо. Кожны з іх наблізіўся да запаветнай мары: Васіль — зарабіць на боты з блішчастымі галянішчамі і пінжак, Фёдар хацеў наесціся ад пуза баранкаў з макам, Міхей — купіць кніжку з прыгожымі малюнкамі машын, паравозаў, ровараў.