На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Звыш дзесяці гадоў Вы ўзначальваеце кафедру беларускай літаратуры, якая ўвесь час пад Вашым мудрым кіраўніцтвам з'яўляецца нязменным пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва на факультэце, адным з лепшых педагагічных калектываў ва універсітэце.
Шмат гадоў Вы нястомна прапагандуеце родную літаратуру ў сценах філалагічнага факультэта. Менавіта тут пасапраўднаму праявіўся Ваш талент педагога і арганізатара. Вашы лекцыі і практычныя заняткі — яркія ўзоры прафесійнага майстэрства, урокі дабраты і чалавечнасці. Сваёй улюблёнасцю ў працу Вы заслужылі вялікі аўтарытэт сярод студэнтаў і выкладчыкаў, набылі прызнанне: па праву Вы носіце ганаровае званне заслужанага работніка вышэйшай школы БССР.
Шчыра радуемся шматграннасці Вашага таленту. Нас нязменна падкупляе Ваша адкрытая прынцыповасць, Ваш заўсёды баявы дух, Ваш нерастрачаны зарад бадзёрасці і аптымізму. Ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што нарадзіліся Вы, дарагая Вольга Васільеўна, у цудоўны майскі дзень. Вясновае сонца багата надзяліла Вас душэўным цяплом, якое Вы шчодра раздаяце людзям.
246
Дык прыміце ў дзень Вашага юбілею нашы самыя шчырыя віншаванні і пажаданні.
У добры час Вам, юбіляр, у новы шлях, Хай дужымі заўсёды будуць крылы, Такой жа хочам бачыць абаяльнай Вас I верым: юбілей памножыць Вашы сілы.
Кафедра беларускай мовы БДУ імя У. I. Леніна
Дорогая Ольга Васнльевна!
Сотрудннкн кафедры русского языка поздравляют Вас с юбнлеем!
Мы давно знаем Вас н как умного, чуткого руководнтеля, н как ннтересного лектора, н нзвестного лнтературоведа, а главное, как прекрасного человека. Вы всегда умеете найтн нужные н добрые слова, поддержать в трудную мннуту н словом н делом не только членов своей кафедры, но н коллег по факультету. Вашн деловые качества удачно сочетаются с чнсто человеческнмн. Простота, сердечность, нскренность, отзывчнвость — вот те черты, которые прнвлекают к Вам н студентов, н преподавателей нашего факультета. Поражает Ваше уменне работать с молодым задором, ответственно н с глубокнм ннтересом заннматься самымн разнообразнымн вопросамн нашей обіцественной жнзнн. Пусть на долгне годы сохранятся в Вас эта молодость духа, боевнтость, Ваша человечность н простота! Крепкого Вам здоровья, счастья, радостн творческого труда!
Попова Г. В., Германовйч М. К., Шуба П. П., Плеіценко Т. П., Тйхомйрова Е. А., Дубограева М. П., Кохно В. Ф., Долбйк Е. Е.
1985 г.
Дарагая Вольга Васільеўна!
Сардэчна віншуем Вас, даўняга і шчырага нашага сябра, нястомнага прапагандыста беларускай літаратуры з Днём нараджэння.
Ваша шчырая прапаганда купалаўскага слова — вынік самаадданай працы на ніве беларускай культуры.
Ваша натхнёнае слова, слушныя парады выдатнага знаўцы роднай мовы і літаратуры заўсёды дапамагаюць у рабоце вучонага савета музея, членам якога Вы з'яўляецеся на працягу многіх гадоў.
Вы сталі ініцыятарам аднаго з лепшых свят на купалаўскай зямлі — традыцыйных злётаў студэнтаўфілолагаў на радзіме паэта ў Вязынцы.
Мы ўдзячны Вам за актыўны ўдзел у купалаўскіх святах, палымяную прапаганду творчай спадчыны беларускага песняра.
247
Жадаем Вам і надалей несці ў сэрцы агеньчык любові да роднай бацькаўшчыны і яе культуры.
Моцнага Вам здароўя, бадзёрасці, маладосці, плёну ў працы!
3 павагай супрацоўнікі Літаратурнага музея Янкі Купалы
Шаноўнай Вользе Васільеўне Казловай, майстру вуснага і пісьмовага слова, заслужанаму педагогу, што моладзь рыхтуе ў дарогу, чалавеку ў грамадстве знанаму, аўтарытэту прызнанаму, лепшаму сябру Дома дзядзькі Якуба, — прыязна і люба ў дзень юбілейны паклон калектыў шле музейны.
Няхай мінаюць Вас напасці, На службе, дома — нелады. Жывіце ў дужасці і ў шчасці Усе далейшыя гады!
25.05.2000 г.
Музе й цы коласаўцы
Дарагая Вольга Васільеўна!
У гэты святочны, урачысты дзень Вашага юбілею дазвольце засведчыць Вам нашу шчырую павагу, удзячнасць і любоў.
Мы ведаем Вас як таленавітага вучонага, мудрага педагога, сардэчнага і чулага чалавека. Вашы даследаванні творчасці Якуба Коласа, Міхася Лынькова, праблем беларускай прозы вызначаюцца змястоўнасцю, высокай ідэйнасцю, навуковай глыбінёй. Вы выхавалі шмат пакаленняў вучоных, педагогаў. Многія супрацоўнікі Інстытута літаратуры — Вашы былыя студэнты, якія на ўсё жыццё захоўваюць у душы вялікую ўдзячнасць за Ваш педагагічны талент, мацярынскі клопат і ўвагу. Вы цікавіцеся лёсам кожнага студэнта, знаходзячы падыход да іх сэрцаў з уласцівай Вам тактоўнасцю, строгасцю і дабрынёй. Вашы лекцыі поруч з цікавым і глыбокім навуковым матэрыялам заўсёды нясуць у сабе выхаваўчы, маральнаэтычны момант, становяцца не толькі крыніцай ведаў, але і павучальнымі ўрокамі жыцця.
Шмат год узначальваючы кафедру беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна, Вы з'ядналі калектыў вучоныхвыкладчыкаў, стварылі ў ім дзелавую, творчую атмасферу, дзякуючы чаму кафедра дасягнула вялікіх навуковых і педагагічных поспехаў.
Мы бачым у Вашай асобе сапраўднага інтэлігента, грамадскага дзеяча, унёсшага вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і культуры.
248
Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР горача і сардэчна віншуюць Вас, дарагая Вольга Васільеўна, з юбілеем і жадаюць
Год незлічоных, шчодрых і шчаслівых,
На творчыя адкрыцці ўраддівых,
На цеплыню сяброўскую багатых, А Ваша свята — гэта й наша свята!
Май 1995 г.
Шаноўная Вольга Васільеўна!
Вы звязалі свой лёс з філалогіяй, а гэта значыць, з прафесіяй, якая пачынаецца са слова «люблю», і Ваша жыццёвая дарога асвечана гэтым светлым пачуццём. Гэта не хвілінны настрой — гэта лад думак, гэта асаблівы душэўны склад і спосаб светаўспрымання.
Ваша душа і сэрца належаць роднаму краю, беларускаму народу, яго напеўнаму гаючаму слову. У цяжкія гады ваенных нягод Вы засведчылі сваю вернасць абранаму шляху, калі на далёкай падмаскоўнай станцыі Сходня спасцігалі таямніцы нацыянальнага і сусветнага «краснага пісьменства».
Дзесяцігоддзі працы на філалагічным факультэце БДУ, які стаў для Вас не проста alma mater, але другім родным домам, сталі ддя нас — Вашых калег — вялікай школай гуманнасці і чалавечнасці, патрабавальнасці і спагады. Вашыя словы, думкі, Ваш вопыт, памножаныя на дзесяткі выпускаў і тысячы выпускнікоў філалагічнага факультэта, разышліся па школах, вучылішчах, інстытутах, універсітэтах нашай роднай Беларусі. Так праз Вашых вучняў множыцца любоў у сэрцах дзяцей Беларусі да сакавітага народнага слова, да спрадвечных духоўных каштоўнасцей.
Ад усяго сэрца, ад шчырай душы зычым Вам яшчэ многіх гадоў творчага запалу і няўрымслівасці духу!
Дэкан філалагічнага факулыпэта прафесар I. С. Роўда 25 мая 2005 г.
МІХАСЬ ТЫЧЫНА — ВОЛЬЗЕ КАЗЛОВАЙ
Шаноўная Вольга Васільеўна!
Я не вельмі вялікі пясняр, Але гэтую оду прыміце у дар:
249
«А праўда мне ўсяго даражэй!» — Сказаў любімы класік Ваш.
Сцяжынай вёў Вас век прыгожай, Агучваў Перамогі марш.
Нам кожная сустрэча з Вамі — Урокам мудрай дабрыні, Палётам над часамі, над гадамі У недасяжнай вышыні.
У коле моладзі заўсёды Вам зычу йсці далей, далей, Найлепшай нам узнагародай Ваш светлы, ўзнёслы юбілей!
24.05.05 г.
АЛЕГ ЛОЙКА
3 ДНЁМ 8 САКАВІКА
Вользе Васільеўне
Красу Казловай — Жэст і слова, Што без паловы Ненапалову Ў сваёй красе, Вітайце ўсе!..
1996 г.
ВЯЧАСЛАЎ РАГОЙША
ЭКСПРОМТ (НА САЛФЕТЦЫ) ДЛЯ ВОЛЬГІ КАЗЛОВАЙ
Даўно не грашыў я радком вершаваным, Ды сёння зноў грэшны на свяце на званым, Бо сёння ў нас светлы, святы юбілей
250
I трэба мяняць нам алей на ялей.
Дык хто ж Вы такая, Вольга Казлова?
Вы — шчырая ўсмешка і добрае слова, Вы — справаў пачатак і думак абнова, Вы — кафедры нашай мацунакаснова, Вольга Казлова!
А што пажадаць Вам, Вольга Казлова?
Працуйце і доўга, і паспяхова Пад крыламі матчынай роднае мовы!
Няхай ні хваробы, ні злыя намовы
Вас не крануцца, Вольга Казлова!
Жывіце стагоддзе у свеце нягоршым, У краі у родным, і лепшым і большым! Да ста год жывіце! Вашы Рагойшы.
23.09.95 г.
АЛЕСЬ БЕЛЬСКІ
ЮБІЛЕЙНАЯ АЗБУКА
34 зычэнні Вользе Васільеўне Казловай з нагоды слаўнага юбілею.
Зычу Вам: а) аптымізму; б) бадзёрасці; в) весялосці;
251
г) гарэння;
д) духоўнай трывучасці;
дж) джэнтльменскіх адносінаў мужчын;
дз) дзяржаўнай узнагароды;
е) Евангелле ад Вольгі;
ё) ёмкіхдумак;
ж) жалезнай вытрымкі;
з) здароўя моцнага;
і) ісці толькі наперад;
й) й дамагацца мэты;
к) каралеўнай надалей пачуваць сябе;
л) любові;
м) мадрыгалаў ад паэтаў;
н) новых адчуванняў і натхнення;
о) одуму філасофскага;
п) плёну навуковага і пенсіі большай;
р) работы шмат і рознай;
с) спрыяння Бога і ўсіх святых;
т) том успамінаў;
у) узаемнай прыязнасці з людзьмі;
ў) таксама ўпэўненасці ў сабе;
ф) футра цёплага і фантастычна зайздроснага выгляду;
х) хлеба і да хлеба;
ц) цуду і царскіх шчадротаў;
ч) чароўнасці і ўсяго чыстага;
ш) шчасця ў дзецях і ўнуках;
ы) быць далей ад тых, хто ыкае і хныкае;
ь) мяккага і лагоднага стаўлення начальства;
э) энергіі незгасальнай;
ю) юнацкіх сімпатый;
я) яркіх уражанняў і яшчэ
шмат чаго добрага і людскага.
25.05.2000 г.
ВАЛЕНТЙНА ПОЛЙКАНМНА — ОЛЬГЕ КОЗЛОВОЙ
Хоть правнла жнзнн меняем, Пред нстнной
падаем ннц.
252
Коль правдою не полнняем, To нам не сойтн co страннц.
Хоть время нас сделает глуше, Но ктото жнвой, не спеша, Вновь будет чнтать
нашн душп й нас на ходу воскрешать.
Мы сбудемся снова нснова,
В печатный уйдя чернозем,
В ответе
за каждое слово, Которое пронзнесем.
2007 г.
ВЕРШ КАЛЕКТЫВА СШ № 5 г. САЛІГОРСКА
Вользе Васільеўне Казловай
Край світае ад шахцёрскіх яркіх Зорачак, што бачаць свет здаля. Дарагая наша юбілярка, Кланяецца шчыра Вам зямля, Дзе ў маленстве басанож хадзілі Па квятучым лузе нацянькі, Дзе Вас роснай раніцай будзілі Пеўні ціхай вёскі Кулакі.
Тут заўжды сустрэнуць Вас пабрацку, Дабрыні і солі ў нас — запас.
Тут і сёння ўдзячна помняць бацьку Васіля Іванавіча ў нас.
Горад наш шахцёрскі адмысловы, Да сталіцы нам рукой падаць. Мы назвалі вуліцай Казлова Вуліцу найлепшую бадай.
Роднае у гэтай назве штосьці, Дарагое сэрцу навякі.
253
Мілая Васільеўна, у госці Вас чакаюць Вашы землякі. Прыязджайце к нам любой парою, Мы ад сэрца рады Вам заўжды. Вам жадаем добрага здароўя, Успамінаў светлых, маладых.