• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Сувязь з прадстаўнікамі народнай асветы ў В. Казлова была рознабаковай. Памятаю яго просьбу — даручэнне рэдакцыям газет «Звязда» і «Советская Белоруссня» дасылаць школьныя матэрыялы, што траплялі ў іх паштовыя скрынкі. Пры падрыхтоўцы да разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і пленума Бюро ЦК КПБ пытанняў адукацыі, патрыятычнага выхавання моладзі і іншых ён акунаўся ўшматлікую навуковую літаратуру, кансультаваўся са спецыялістаміпрактыкамі, аналізаваў публіцыстычныя матэрыялы. Пасля ваеннай разрухі Васіль Казлоў узяў пад уласную шэфскую апеку дзіцячы дом № 8 у г. Мінску, дзіцячы садок у г. Барысаве. У яго архіве захоўваюцца рэліквіі, лісты двухбаковай сувязі з гэтымі калектывамі.
    Васіль Іванавіч не пакідаў без увагі вышэйшую школу. Сувязь трымаў праз непасрэдныя кантакты, сустрэчы з выкладчыкамі розных ВНУ. Так, рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута Міхаіл Дарашэвіч (яго імя таксама носіць адна з вуліц Мінска) у час аднаўлення і будаўніцтва навучальных карпусоў, зруйнаваных вайной, для вырашэння тэрміновых пытанняў наведваў В. Казлова без усялякай папярэдняй дамоўленасці, мог звярнуцца да яго па тэлефоне ў позні час.
    Рэктар Белдзяржуніверсітэта, няўрымслівы, празорлівы, нястомны Антон Сеўчанка, карыстаючыся правам земляка, таксама неадна
    220
    разова абмяркоўваў пытанні будаўніцтва студэнцкага інтэрната, галоўнага корпуса, вылучэння членаў калектыву на ганаровыя і дзяржаўныя ўзнагароды. Трэба прызнацца, што і я здабыла з фонду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета не адну матэрыяльную дапамогу для студэнтаў філфака.
    Адметнай рысай дзяржаўнай працы Васіля Казлова былі рэгулярныя сустрэчыгутаркі ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета БССР з калектывам БДУ. Журналіст Мікалай Марушкевіч адзначаў: «Сустрэчы з ім прыносілі глыбокае задавальненне, давалі зарад нейкай асаблівай бадзёрасці, аптымізму нават у такіх выпадках, калі даводзілася выслухоўваць сур'ёзную крытыку...».
    Бацька вельмі ўважліва ставіўся і да маёй педагагічнай працы, з кожнай камандзіроўкі ў Маскву прывозіў рэдкія выданні, навінкі літаратуры, разгорнутыя праграмы новых тэатральных пастановак.
    Глыбокі след у біяграфіі В. Казлова пакінулі яго дзяржаўныя і асабістыя сувязі з прадстаўнікамі культуры, мастацтва, літаратуры.
    Даваенная гаспадарчая праца на пасадзе дырэктара машыннатрактарнай станцыі, сакратара Старобінскага раённага і Мінскага абласнога камітэтаў партыі падаравала В. Казлову мажлівасць жыць і працаваць побач з прататыпамі герояў твораў пісьменнікаў Аркадзя Чарнушэвіча, Аляксея Кулакоўскага, Максіма Лужаніна, Васіля Віткі. У час вайны ў Мінскім партызанскім злучэнні разам з бацькам ваяваў паэт Анатоль Астрэйка. У вершах зборніка «Слуцкі пояс», выдадзеным у партызанскіх умовах, ён адлюстраваў асаблівасці ўсенароднай барацьбы з нямецкімі акупантамі. Апошні факсімільны зборнік паэт падараваў Казлову з наступным аўтографам: «Васілю Іванавічу Казлову, прэзідэнту Беларускай рэспублікі, арганізатару партызанскага руху з любоўю. Анатоль Астрэйка 12.VIII.64 г.». Гэта было апошняе іх спатканне.
    У час ліхалецця мінулай вайны Казлоў выратаваў жыццё прадстаўнікам не аднаго пакалення будучых стваральнікаў духоўнага багацця народа. Партызанскім крылом прыкрыў і выратаваў ад фашысцкіх карнікаў будучага беларускага драматурга і кінасцэнарыста Анатоля Дзялендзіка і яго маці Веру Іванаўну — першую сувязную і разведчыцу групы В. Казлова.
    У архіве бацькі захоўваецца вялікая колькасць лістоў і фатаграфій, падзякі ад работнікаў культуры.
    Так, народныя артысткі Беларусі спявачкі Вялікага Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР Рыта Млодак і Соф'я Друкер звярталіся ў час вайны да партызанскага камандзіра з просьбай адшукаць след сваіх дзяцей, што па розных прычынах апынуліся ў акупіраваным ворагам Мінску. Такі ж самы лёс напаткаў і сям’ю народнага артыста
    221
    тэатра імя Янкі Купалы Уладзіміра Уладамірскага. Сын яго Барыс трапіў у складаную сітуацыю падчас вайны ў тэатры Мінска. Васіль Казлоў вельмі ўважліва высветліў тагачасныя калізіі маладога артыста і здолеў вярнуць яму імя і сямейны асяродак.
    Дзяржаўны клопат пра работнікаў народнай асветы ў бацькі быў прадыктаваны пачуццём чалавечнасці. Так, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 г. Мінска Надзея Максімаўна Эпштэйн страціла ў вайну бацькоў і ўсіх родных. Праз увесь горад з прамерзлай драўлянай кватэрыкаморкі штодзень дабіралася на працу ў школу. Працавала творча, самааддана (сярод яе выхаванцаў ёсць акадэмікі, народныя артысты, спецыялісты народнай гаспадаркі). Казлоў паспрыяў перасяленню настаўніцы ў нармальнае жытло і далей не пакідаў яе без увагі.
    У Васіля Іванавіча хапала сіл і цеплыні душы ддя дзяцей з сем'яў удоў вайны: Капіталіны Міхайлаўны Васілеўскай, Анастасіі Антонаўны Пракаповіч, Яфіміі Паўлаўны Байкачовай, Марыі Іванаўны Новікавай і іншых, дзяцей якіх ён таксама ўзяў пад сваё асабістае крыло. 3 названых сем'яў Беларусь атрымала высокаадукаваных спецыялістаў асветы, народнай гаспадаркі, навукі, узброеных сіл.
    Адразу пасля вайны ў складзе савецкай дэлегацыі Казлоў удзельнічаўу ЗШАў рабоце трэцяга славянскага кангрэса. На адной з сустрэч амерыканскі спявак Поль Робсан прадставіў Васіля Казлова як герояпартызана СССР і ў гонар савецкай дэлегацыі праспяваў песню кампазітара Дунаеўскага «Шнрока страна моя родная». Ахоплены пачуццём салідарнасці і ўдзячнасці, Казлоў, апрануты ў форму генералмаёра Савецкай Арміі з геройскай зоркай на кіцелі, падняўся на сцэну, імгненна апынуўся ў абдымках негрыцянскага спевака, горача яго расцалаваў, а ўкраінскі драматург Аляксандр Карняйчук паднёс яму кветкі. У тую пару правы неграў у ЗІІІА моцна ўшчамляліся і адрозніваліся ад правоў белых. У амерыканскай прэсе з'явіліся злыя каментарыі гэтай сустрэчы з рэплікамі: «Белы ўляпіў пацалунак чорнаму» і ўдакладненнямі аб «пронсках» беларускага партызана ў ЗША. Візіт дэлегацыі быў скарочаны, але тое, што паспелі пабачыць, засталося добрым успамінам.
    На пасадзе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і адначасова намесніка Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР В. I. Казлову давялося яшчэ не адзін раз наведваць замежныя дзяржавы, выконваць даручэнні Саюзнага ўрада. Ён лёгка наладжваў кантакты з дзяржаўнымі дзеячамі і простым людам. В. Казлоў адзначаны замежнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, і сярод іх адзіны ў рэспубліцы баявы італьянскі медаль Гарыбальдзі.
    222
    Своеасаблівае месца ў біяграфіі Казлова займаюць старонкі штодзённых турбот пра стан нацыянальнай літаратуры, работу Саюза пісьменнікаў, змест матэрыялаў часопісаў, умовы працы пісьменнікаў.
    У памяшканні былога Вярхоўнага Савета БССР побач з кабінетам Старшыні Прэзідыума з дапамогай спецыялістаў і памочнікаў Фёдара Міхеева і Івана Жалудзенкі Васіль Казлоў з усіх куткоў свету сабраў багатую, рознабаковага зместу службовую бібліятэку. Паводле сведчання намесніка Старшыні Прэзідыума Валянціны Клачковай, матэрыяламі бібліятэкі карысталіся работнікі, дэпутаты. Бывала, пасля ўручэннядзяржаўныхузнагародКазлоўзапрашаўна «экскурсію» ўбібліятэчны пакойчык і хваліўся рэдкімі выданнямі, частаваў гарбатай. He ведаю, які лёс напаткаў бібліятэку пасля смерці бацькі і прыходу новых старшынь, спікераў.
    Службовае сяброўства з народным пісьменнікам Якубам Коласам вырасла на дэпутацкай глебе, калі той быў абраны намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. Яны дружна ішлі ў адной кагорце. Я. Колас як дэпутат удзельнічаў у пасяджэннях сесіі Вярхоўнага Савета, якая збфалася некалькі разоў на год. Прэзідыум працаваў штодзень, рыхтаваў праекты законаў, пастановы, указы, бягучыя пытанні для пасяджэнняў.
    Казлоў, адзначаў М. Марушкевіч у манаграфіі «Сэнс яго жыцця», «дабіваўся таго, каб кожны закон выходзіў з Вярхоўнага Савета адшліфаваным з такой скрупулёзнасцю і дакладнасцю, на якую толькі здольны ўсебакова падрыхтаваны чалавек. I не кожнаму падабалася гэтая патрабавальнасць».
    Васіль Казлоў актыўна абапіраўся на дапамогу і жыццёвы вопыт Якуба Коласа. Неаднаразова яны ў складзе дэлегацый выязджалі на розныя форумы, пасяджэнні, сесіі і ўрачыстасці ў брацкія рэспублікі.
    Якуба Коласа цікавілі матэрыялы аб партызанскім руху. У сваім дзённіку ён адзначыў 19 мая 1947 г.: «Злажыў анкету, каб сабраць матэрыял аб партызанах. Шмат чаго не ведаю з таго, як ваявалі, як жылі партызаны, якая дарога вяла людзей у партызаны. Заязджаў да Васіля Казлова, гутарылі. Потым быўу Сацункевіча. Сустрэў гарачы водгук» (Я. Колас, том XIII. Мінск, 1964, с. 497). Якуб Колас натхніў В. I. Казлова на напісанне партызанскіх мемуараў, дапамог распрацаваць план кнігі «Людзі асобага складу».
    Назіраючы за ўмовамі працы і жыцця Якуба Коласа і яго паплечнікаўпісьменнікаў, Казлоў прыняў рашэнне: даваенны недабудаваны дом адпачынку Прэзідыума Вярхоўнага Савета ў Каралішчавічах пад Мінскам перадаць Саюзу пісьменнікаў Беларусі.
    Асобную старонку ў біяграфіі Казлова складае яго сяброўства з Аляксеем Кулакоўскім. Свой грамадзянскі шлях яны пачыналі ў вёс
    223
    цы Кулакі, што на Салігоршчыне. Абодва — ветэраны вайны. Ім карцела паведаць свету пра тое, чым і як жыла Беларусь у дні векапомныя, як адолела грозны шлях Вялікай Айчыннай вайны. Гэта ідэя была пакладзена ў аснову іх сумеснай творчай працы над кнігай «Людзі асобага складу» (1967), якая была потым выдадзенаўКітаі, ГДР, Польшчы, Чэхаславакіі.
    Hi час, ні падзеі не сціраюць з маёй памяці ўражанняў і пачуццяў, народжаных сяброўствам бацькі з народным пісьменнікам Беларусі Міхасём Лыньковым. Творы пісьменніка пра грамадзянскую вайну, працу чыгуначнікаў, пра станаўленне калгасаў і яго героі яшчэ ў даваенны час былі вядомымі і любімымі ў нашай сям'і.
    Пасля вызвалення Мінска ад акупантаў Міхась Лынькоў часта наведваў абласны камітэт партыі, а потым Прэзідыум Вярхоўнага Савета, дзе ўважліва працаваў з архіўнымі матэрыяламі мінулай вайны, частка якіх пэўны час захоўвалася ў Казлова. Распачалася вялікая творчая праца пісьменніка над раманам «Векапомныя дні», прататыпам аднаго з герояў якога, Саколіча, з'яўляецца бацька. Сіл не шкадавалі абодва, нават адпачынак прымяркоўвалі на адзін час, каб насыціць рукапіс багатымі жыццёвымі фактамі. М. Лынькоў гэтым творам праклаў сцежку для распрацоўкі праблемы гістарызму ў беларускай літаратуры.