• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Пазней, калі сама стала выкладчыцай, у час лекцыйных заняткаў, аналізуючы мастацкае ўвасабленне гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Івана Шамякіна, Янкі Брыля, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Навуменкі і інш., я імкнулася засяродзіць увагу на асаблівасцях гістарызму твораў, вызначыць праблему гераічнага і трагічнага ў лёсе народа, звярнуць увагу на вобразы прататыпаў літаратурных герояў (К. С. Заслонава, I. Д. Чарняхоўскага, М. П. Шмырова, Д. П. Бумажкова, В. I. Казлова і інш.). Ддя паглыбленай прафесійнай падрыхтоўкі выпускнікоў універсітэта распрацавала спецкурсы «Партызанскі свет у беларускім вершы», «Мастацкае ўвасабленне Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры», праграму спецсемінара «Асаблівасці гістарызму ў мастацкім адлюстраванні Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускай прозы». На лекцыях і практычных занятках абавязкова вывучаліся навейшыя навуковыя даследаванні, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемуарныя творы палкаводцаў, ветэранаў, зборнікі да юбілейных дат Перамогі. Пасля вывучэння тэарэтычных навуковых прац аб вайне і кансультацый студэнты атрымлівалі індывідуальныя заданні па зборы ўспамінаў, публікацый, фотаматэрыялаў, лістоў, рэліквій часу вайны, якія выкарыстоўвалі ў курсавых і дыпломных работах.
    Вялікую карысць для паглыбленага вывучэння падзей Вялікай Айчыннай вайны прыносяць практычныя заняткі на плошчах Дзяржаў
    203
    нага музея Вялікай Айчыннай вайны. Арганізаваныя на базе музея навуковыя канферэнцыі, сустрэчы з ветэранамі, даследаванне архіўных матэрыялаў садзейнічаюць грунтоўнаму храналагічнаму вывучэнню кульмінацыйных вайсковых аперацый ваеннага часу, аналітычнаму аналізу гістарычных падзей, уплываюць на развіццё студэнцкай навуковадаследчай працы.
    Набыўшы вопыт на практычных аўдыторных занятках, у перыяд педагагічнай практыкі, студэнты мэтанакіравана падключаюцца да збору матэрыялаў аб вайне для пашырэння экспазіцый школьных музеяў. Сярод прыкладаў музей Героя Савецкага Саюза В. I. Казлова ў 122й школе Мінска, музей Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава, музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова ў Мінску, збор і афармленне матэрыялаў аб Вялікай Айчыннай вайне ў СШ № 5 г. Салігорска, Навасадскай СШ Барысаўскага раёна, Жлобінскай школе № 8 і інш. 3 гэтымі школамі сумесна з калектывам філалагічнага факультэта я трымаю пастаянную сувязь, аказваю метадычную дапамогу. Неаднаразова праводзіла для настаўнікаў выязныя калектыўныя кафедральныя кансультацыі па гісторыі беларускай літаратуры.
    Трывала ўвайшоў у біяграфію моладзі трэці працоўны семестр, які ажыццяўляецца студэнцкімі будаўнічымі атрадамі. Па выніках працы атрадам прысвойваецца імя славутых сыноў і дачок рэспублікі, герояў мінулай вайны, герояў працы. У свой час будатрады дзейнічалі на шырокіх прасторах былога СССР і плённа спалучалі фізічную працу з палітыкавыхаваўчай і грамадскай дзейнасцю, у якой вялікае месца адводзілі знаёмству мясцовага насельніцтва з эканамічнымі дасягненнямі Беларусі, з развіццём нацыянальнай культуры, поспехамі літаратуры і мастацтва. Я і сёння трымаю цесную сувязь з будаўнічымі атрадамі, з моладдзю з БРСМ.
    Другая сусветная вайна была афарбавана крывёю воінаўінтэрнацыяналістаў. Воіны розных народаў свету паклалі свае цагліны ў п'едэстал Перамогі над фашызмам. У час замежнай азнаямляльнай практыкі студэнты філфака адшукалі шмат цікавых матэрыялаў аб воінах, якія змагаліся на тэрыторыі Беларусі. Так, у час наведвання Балгарыі адбылася сустрэча моладзі БДУ з аднагодкамі Лілі Карастаянавай, дачкі балгарскага народа, што загінула ў гераічным змаганні за свабоду беларускага народа. Зерне славянскага адзінства, пасеянае на нашай зямлі балгаркай Ліляй Карастаянавай у час Вялікай Айчыннай вайны, прарасло ў мірныя дні кветкай дружбы нашай сям'і з балгарскай рэвалюцыянеркай, паплечніцай Георгія Дзімітрава Кацяй Ботушавай, з дацэнтам Сафійскага універсітэта імя Охрыцкага Лідзіяй Тарзійскай.
    204
    У Славакіі мы падтрымліваем пастаянную цесную сувязь з сям'ёй Героя Савецкага Саюза Яна Налепкі, начальніка штаба 101га славацкага палка, арганізатара антыфашысцкай групы, якая пачала свой зорны шлях за незалежнасць сваёй радзімы ў шэрагах народных мсціўцаў Беларусі.
    Беларускі народ беражліва захоўвае памяць аб воінахінтэрнацыяналістах, якія ахвяравалі сваё жыццё ў імя знішчэння фашысцкага захопніцкага ярма. Аб гэтым сведчыць і мемарыяльная дошка на плошчы Свабоды ў Мінску, прысвечаная нямецкаму антыфашысту, Герою Савецкага Саюза Фрыцу Шменкелю.
    У час святкавання 60годдзя Вялікай Перамогі члены міжнароднай арганізацыі ветэранаў Другой сусветнай вайны карысталіся ўсенароднай пашанай, былі надзелены асабістым клопатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, вялікае ўражанне пакінула ў іх адкрыццё Прэзідэнтам архітэктурнаскульптурнага знакасімвала «Беларусь партызанская» і сумесная з ім вячэра ў імправізаванай салдацкай палатцы. Незабыўныя эмацыянальныя сустрэчы ветэранаў з моладдзю Рэспублікі Беларусь адбыліся ў час свята Перамогі на месцах баявых аперацый партызанскіх атрадаў, брыгад, злучэнняў. Райвыканкам Любанскага раёна (старшыня Валерый Іванавіч Грыбанаў) сумесна з грамадскасцю добра ўпарадкаваў мемарыяльны комплекс гісторыі мінулай вайны — «Партызанскі востраў Зыслаў» — месца дыслакацыі штаба Мінскага партызанскага злучэння, пляцоўку першага партызанскага аэрадрома. Там, на Міншчыне, пакінуў свой глыбокі след партызанскі атрад імя М. Ф. Гастэлы. На востраве Зыслаў адбылася сустрэча насельніцтва Любаншчыны з шэфамі — пабрацімамі з Гатчынскага раёна Ленінградскай вобласці, ПаўлаваПасадскага раёна Маскоўскай вобласці, Някрасаўскага раёна Яраслаўскай вобласці, Фрунзенскага раёна горада Мінска. На мітынгу была прынята рэзалюцыя аб умацаванні і далейшым развіцці шэфскай працы гэтых раёнаў на карысць народаў Расіі і Беларусі.
    Дзеці, унукі і праўнукі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў час святкавання 60годдзя Вялікай Перамогі далі клятву: «Верай і праўдай служыць свайму народу, з дня ў дзень клапаціцца аб эканамічным росквіце Рэспублікі Беларусь, умацоўваць яе магутнасць і абараназдольнасць, берагчы як зрэнку вока незалежнасць і высокую грамадзянскую годнасць Беларусі, якая заняла «свой пачэсны пасад між народамі», захоўваць і памнажаць традыцыі дружбы з усімі дэмакратычнымі сіламі свету.
    205
    ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА Ў ЛЁСЕ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ XX ст.
    У двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага універсітэта, непадалёку ад бронзавых помнікаў славутым людзям нашай зямлі Еўфрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Міколу Гусоўскаму, Францыску Скарыну, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму замаскіраваны зелянінай стаіць сціплы з бетону і крошкі знаксімвал памяці студэнтам і выкладчыкам універсітэта — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ідэйны змест помніка ўвасоблены праз мастацкую дэталь — аўтамат Калашнікава, уціснуты ў расколіну ромба. Дэталь «зброі» навяла мяне на думку расказаць аб воінах, у чыіх руках была яна, якой мэце служыла і якімі шляхамі калектыў кафедры беларускай літаратуры XX ст. БДУ ішоў да Перамогі.
    Цяжка ўспамінаць спякотную нядзелю 22 чэрвеня 1941 г. Вайна грымнула нечакана ддя насельніцтва савецкай дзяржавы. Выхаваныя вайсковай дактрынай даваеннага часу, мы былі перакананы, што калі давядзецца ваяваць, то толькі на чужой тэрыторыі. Першы шквал бомбавых удараў фашысцкага агрэсара абрушыўся на Мінск, у тым ліку на чыгуначны вузел, на вакзал і на суседні з ім універсітэцкі гарадок. Арганізаванай эвакуацыі БДУ не атрымалася. Студэнт філфака Іван Кудраўцаў у сваіх пісьменніцкіх успамінах пісаў аб сумесных мытарствахвандраваннях з рэктарам БДУ Парфенам Пятровічам Савіцкім па прыфрантавых раёнах Беларусі і Расіі. Бежанцы і эвакуіраваныя беларусы, як зярняткі са спелага коласа, рассыпаліся па велізарнай тэрыторыі дзяржавы, розных франтах і партызанскіх злучэннях.
    2	чэрвеня 1942 г. Бюро ЦК КП(б)Б разглядала на сваім пасяджэнні ў Маскве пытанне аб аднаўленні БДУ і звярнулася за падтрымкай да ўрада СССР. 15 мая 1943 г. СНК СССР прыняў пастанову «Аб аднаўленні работы Беларускага дзяржаўнага універсітэта». Дзякуючы клопатам урада БССР і матэрыяльнай дапамозе Штаба партызанскага руху Беларусі ў кастрычніку месяцы на станцыі Сходня пад Масквой удраўляным памяшканні былой школы расчыніліся дзверы для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.
    Пачалося ўзнаўленне работы вышэйшай навучальнай установы. Вестка аб гэтых падзеях ускалыхнула насельніцтва як на прасторах Саюза, так і ў акупіраванай ворагам Беларусі. Рэктару БДУ П. П. Савіцкаму была даручана справа дзяржаўнай важнасці. Яго арганізатарскія здольнасці, набытыя на гаспадарчай мірнай працы і памножаныя на дальнабачнасць, камунікабельнасць, працоўную самаадданасць,
    206
    дазволілі яму ў кароткі тэрмін двухпавярховую драўляную прыгарадную школу Падмаскоўя ператварыць у будынак для 300 чалавек.
    Адным з першых сярод франтавікоў пасля цяжкага ранення і працяглых шпітальных лекаў усклаў на сябе абавязкі дэкана філалагічнага факультэта, загадчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры капітан савецкай арміі Міхась Рыгоравіч Ларчанка, былы старшы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук БССР. He залячыўшы раны, хаваючы ад студэнтаў свае фізічныя пакуты, не акцэнтуючы ўвагу на роздумах аблёсе сям'і, што засталася на акупіраванай ворагам тэрыторыі, Міхась Рыгоравіч пачаў збіраць кагорту студэнтаў, раскіданых па тэрыторыі Савецкага Саюза. М. Р. Ларчанка быўнадзелены выразнай нацыянальнай ментальнасцю. Кожнага, хто пераступаў парог яго сціплага кабінета, ён сустракаў добразычлівай усмешкай, уважліва ставіўся да просьбаў, прапаноўваў парадыпаслугі. Міхась Рыгоравіч хораша чытаў лекцыі па ўсіх перыядах гісторыі беларускай літаратуры, быццам бы вёў студэнтаў па шляхах мінулага Беларусі, адчыняў ім духоўныя скарбонкі свайго народа.
    У час вайны М. Р. Ларчанка, карыстаючыся архівамі і бібліятэкамі Масквы, нарыхтоўваў матэрыялы для навуковых даследчых прац, прысвечаных ідэям славянскай супольнасці, братэрству і адзінству народаў, заклаў асновы сваёй навуковай школы, з якой выйшлі знакамітыя людзі Беларусі. Словы ўдзячнасці і прызнання свайму настаўніку яны выказалі ў зборніку «Імёнаў слаўнае аблічча», падрыхтаваным Алесем Бельскім. М. Р. Ларчанка за баявыя заслугі быў адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх у музеі факультэта ёсць медалі «50 год Узброеных Сіл СССР» і «60 год Узброеных Сіл СССР».