• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Трагічная выпадковасць пры выкананні службовага абавязку ў 1976 г. абарвала жыццё легендарнага лётчыкагероя XX ст. Асоба двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды ўвекавечана ў назвах вуліц г. Мінска, Ліды, у мануменцепомніку г. Кустаная. Леанід Ігнатавіч быў ганаровым грамадзянінам Кустаная, Ліды, Бетэга (ПНР). На Усходніх могілках Мінска яму пастаўлены помнік, створаны вядомым скульптарам Іванам Міско.
    «...ЖЕЛАЯ БЫСТРЕЙШЕГО РАЗГРОМА»
    В годы войны мнллноны советскнх людей отдавалн для фронта, для Победы свон сбереження, заработанные деньгн, стнпенднн... Юношн н девушкн советской столнцы, напрнмер, собралн средства, на которые было построено звено боевых самолетов «Московскнй студент».
    Свой вклад на стронтельство авназвена внесла н студентка Ольга Козлова — дочь прославленного команднра белорусскнх партнзан Васнлня Нвановнча Козлова. В пнсьме к Сталнну Ольга выразнла чувства, руководнвшне тогда ею.
    «Дорогой Носнф Внссарноновнч!
    Я, студентка московского нефтяного ннстнтута, воспнтанная советской школой, люблю свою роднну, партню, комсомол, который вырастнл, воспнтал н дал мне счастлнвую жнзнь. Воодушевленная успехамн Красной Армнн на фронтах отечественной войны н желая быстрейшего разгрома немецкнх захватчнков, вношу на стронтельство звена боевых самолетов «Московскнй студент» все свон сбереження — 1000 рублей. Этам самым я помогу нашей Красной Армнн н славным партнзанам, в чнсле которых находнтся мой отец, нанестн быстрейшнй н сокрушнтельный удар.
    198
    tfvfftKXf' l^o мф ^ucett^jae^’f^^^
    Л , tu^^e^t^M Ьве^ш'УнЛлыіЛЯ'	(
    ф^^ІНі^^ nApfM'"^, ^€шЛі^^:	* S 4
    'Sutc&’Jc/esw	//rf zx^jW’/c ^/r^wn^Ta.
    cetfH'etb*’' luAr^i^t' ^»^^f> g&w
    .^^WiAt VS I g^>n.vf>Vt4 ’ Hr'^fXlVH/„' sima c ^ein^f ^>f /wjm
    ■	^(З^і'/юч' ' ^^>.t^<»f 3^
    ^Vt ';/•>	/^ S^Sil ^
    Ні^ іл<£^^ах^лЛ.	уеммлм
    fpp«J>M'* c'Wi'zcAiieew^ ‘ i&tw?e<~i	і>і*ігрсл<А. ,„_......,
    &0U"
    H&r
    to MJV .*£**«? 6 еіеремк^Л •Ms^Vj Cm ShS^s
    н&шІМ/Ла c ' ДіЗІ»??) < M ^’
    wtywv’nv*. ,^3 VW~r	^^^/f^'	^Pf^^* t~
    „Jtec^/ediAv Anya &**'” Sai
    — ffii/OfVyi^n' JndSvvt .*&'<'
    cA»^
    ruito^amcJi, й <Мр^м^та.йп^' ^S^JMW ,	Zftl&
    пр^л^гп яуЛШ
    піьрнч'іа.мл', 4	t^C ^
    S
    Л
    ЛІМС •iit гм,^й
    >»й^^ ' i^HUr„«4c^W
    С\1^ ^ ^ ЗНі^ «ха&ші! * S
    'І^М/сі^
    ь.Мяж^л. $е».м/а.	Ол<’^ 8<ь» .vsS^i
    b H "‘S ’
    навшой fflcawT
    СТУДЕНЕКЕ товарміцу Ольге Васмльевне К03Л0В0Й
    Благодау» Вас, Ольга Васнльовна, за Вашу заботу о воздуЕашх снлах Красной Армня.
    Прямкте мой прквет а благодарность Красной Аршш.
    199
    Думаю, что все студенты Москвы прнмут горячее участне в созданнп этого Сталннского звена.
    г. Москва. Козлова Ольга Васнльевна.
    6/142».
    й вот ответ Верховного Главнокомандуюіцего й. В. Сталнна «Нефтяной ннстнтут
    Студентке товарніцу Ольге Васнльевне Козловой.
    Благодарю Вас, Ольга Васнльевна, за Вашу заботу о воздушных снлах Красной Армнн.
    Прнмнте мой прнвет н благодарность Красной Армнн.
    й. Сталнн».
    УРОКІ ЎВЕКАВЕЧАННЯ ПАМЯЦІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
    У гісторыі народаў ёсць даты, на якія ніколі не спусціцца змрок часу. У Беларусі да ліку такіх адносіцца свята Вялікай Перамогі савецкіх народаў над нямецкафашысцкімі захопнікамі. Урачыста мы адзначылі 60годдзе Перамогі, цяжкую франтавую падрыхтоўку да якой пачалі ўспякотную нядзелю 22 чэрвеня 1941 г., калі ваеннаслужачыя пагранічных застаў трымалі гераічную абарону дзяржаўных граніц СССР ад вераломнага нападу фашысцкага вермахта Трэцяга рэйха. Словы Наркома замежных спраў СССР В. М. Молатава з паведамленнем аб пачатку вайны «Наша справа справяддівая. Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі!» набылі ключавы сэнс у жыцці кожнага. Яны пранізвалі змест мастацкіх плакатаўзаклікаў, публіцыстычных артыкулаў, радыёзвароты, пісьмы з фронту, паэзію і прозу.
    Ддя знішчэння фашысцкай чумы, якая навісла над нашай радзімай, ураду краіны саветаў неабходна было аб'яднаць у адзіны кангламерат усе эканамічныя, матэрыяльныя рэсурсы дзяржавы, духоўныя сілы народа і падпарадкаваць іх гераічнай барацьбе з ворагам.
    Першы шквал бамбёжкі фашысцкага агрэсара абрушыўся на Мінскі чыгуначны вакзал і на суседні з ім універсітэцкі гарадок. Арганізаванай эвакуацыі універсітэта не атрымалася. Студэнты і выкладчыкі занялі сваё месца ў шэрагах абаронцаў Радзімы. У рэспубліцы разгарнуўся ўсенародны партызанскі рух.
    2 чэрвеня 1942 г. у Маскве бюро ЦК КП(б)Б разгледзела на сваім пасяджэнні пытанне аб аднаўленні БДУ і звярнулася за падтрымкай да ўрада СССР. 15 мая 1943 г. СНК СССР выдаў пастанову аб аднаўленні работы Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Падмаскоўі на
    200
    чыгуначнай станцыі Сходня. Тэарэтычна і практычна пачалося адраджэнне Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Рэктару Парфёну Пятровічу Савіцкаму была даручана справа дзяржаўнай важнасці: за кароткі тэрмін сабраць выкладчыкаў і распачаць работу са студэнтамі. Пасля цяжкага франтавога ранення і шпітальнага лячэння быў выкліканы на Сходню Міхась Рыгоравіч Ларчанка, былы супрацоўнік Акадэміі навук БССР, і прызначаны дэканам філалагічнага факультэта і загадчыкам кафедры беларускай літаратуры. Вядомы арганізатар партызанскага руху на Браншчыне беларус Іван Васільевіч Гутараў, былы навуковы супрацоўнік АН БССР, узначаліў кафедру рускай літаратуры.
    На Сходні я сустрэла і франтавікаадраджэнца БДУ, будучага народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Івана Паўлавіча Мележа. Пасля цяжкага ранення ён быў залічаны студэнтам для завяршэння адукацыі, распачатай у 1939 г. у Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, і адначасова прызначаны на пасаду выкладчыка вайсковай справы універсітэта. Зімою Іван Паўлавіч у прамерзлым памяшканні амаль нятопленага класааўдыторыі выкладаў курс вайсковай падрыхтоўкі, тлумачыў ідэалогію і тактыку вермахта, а як толькі прыгрэла сонейка, Мележ павёў сваё дзявочае войска на муражок займацца страявой падрыхтоўкай. Дзяўчаты адна перад адной стараліся бездакорна выконваць усе каманды лейтэнанта Мележа. Канфузы атрымоўваліся толькі з каманды «Кругом!» і «Бягом!». Студэнцкі абутак рознага памеру і паходжання не заўсёды падначальваўся камандзе выкладчыка і груз у веснавой твані.
    Маёй першачарговай задачай студэнткі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта быў абавязак паспяхова за кароткі тэрмін у складаных Сходненскіх умовах авалодаць прафесійнымі ведамі, падрыхтавацца да працы ў вызваленых ад ворага раёнах Беларусі.
    У Сходненскі перыяд вучобы мой бацька, камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў даручыў мне наладзіць пошукі сем'яў беларускіх партызан, якія ў час эвакуацыі рассыпаліся па ўсёй тэрыторыі Саюза. Беларускі штаб партызанскага руху імкнуўся аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Я трымала сувязь з работнікам Цэнтральнага партызанскага штаба Пятром Абрасімавым, узбагачалася звесткамі ад вайскоўцаў і партызан у час наведвання беларускай зямляцкай сталоўкі, што размяшчалася ў горадзе Маскве па вуліцы Арбацкай. Мая паштовая скрынка знаходзілася ў нумары 310 гасцініцы «Масква», у якім на пэўны час
    201
    размясцілася наша сям'я. Першыя поспехі пошуку прынеслі вялікую радасць. Адшукала сям'ю сакратара Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б Івана Варвашэні, намесніка камандзіра злучэння Іосіфа Бельскага, наладзіла сувязь з сям'ёю камандзіра партызанскага атрада «Беларусь» Мікалая Пракопавіча Пакроўскага, рэдактара Старобінскай падпольнай газеты Івана Жаўнова, начальніка партызанскага спецатрада Арцемія Васілеўскага. За паспяховую працу атрымала асабістую падзяку і вельмі каштоўны для часу вайны падарунак — гадзіннік — ад сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі.
    Вестка аб існаванні ў Маскве незвычайнай партызанскай пошты разнеслася па розных раёнах краіны. Мая паштовая скрынка з дня ў дзень запаўнялася паштоўкамі, а затым пачалі прыходзіць для пасылкі ў падарунак партызанам кісеты махоркі, самасаду, шкарпэткі. Куфэрак з лістамі ваеннага часу, як дарагую памяць, захоўваю па сёння і зрэдку выкарыстоўваю эпісталярны матэрыял у сваіх публіцыстычных і навуковых працах. Так, у зборніку «Наша Перамога», выдадзеным РВУ «Літаратура і мастацтва» ў 2004 г. і прысвечаным 60годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх акупантаў, у нарысах, прысвечаных партызанскаму мастаку Фёдару Мадораву, беларускаму самародку партызану Васілю Талашу, арганізатару ўсенароднай барацьбы партызану Івану Варвашэні, камандзіру Мінскага партызанскага злучэння Васілю Казлову, двойчы Герою Савецкага Саюза лётчыку Леаніду Бядзе падала матэрыял, які часткова пачэрпнула з архіва маёй партызанскай пошты часу Вялікай Айчыннай вайны.
    Пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў мая пошукавая праца прадоўжылася і набыла новыя формы. На кватэру сакратара абкома КП(б)Б, а з 1948 г. старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР В. I. Казлова прыходзілі лісты службовага зместу (заявы, просьбы, пытанні, пошукі і інш.). Студэнцтва БДУ з маёю дапамогаю звярталася таксама да яго з рознымі пытаннямі і просьбамі. Я беражліва перадавала бацьку сабраны матэрыял і адчувала, што яго хвалююць і клапоцяць праблемы жыцця універсітэцкага калектыву.
    В. I. Казлоў кантраляваў і садзейнічаў пастаяннай сувязі партыйных і савецкіх органаў з камсамольскімі арганізацыямі ВНУ. У зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета ён ладзіў рэгулярныя сустрэчы з камсамольскім, партыйным і прафсаюзным актывам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, на якіх выступаў з дакладамі па бягучых актуальных грамадскапалітычных і эканамічных праблемах жыцця. На сустрэчах уздымаліся надзённыя пытанні, а затым вырашаліся ў рабочым дзяржаўным парадку. Падчас самастойнай выкладчыцкай
    202
    і куратарскай выхаваўчай працы са студэнтамі БДУ, шэфскага клопату аб будаўнічых атрадах, я выкарыстала бацькоўскую школу работы з людзьмі, моладдзю, часта звярталася да яго за практычнымі парадамі і дапамогай.
    Пасля заканчэння вайны пачалася дзяржаўная падрыхтоўка да правядзення выбараўу Вярхоўны Савет СССР, БССР і мясцовыя саветы. Студэнцтва актыўна ўключылася ў гэту адказную палітычную кампанію, з патрыятычным натхненнем і грамадзянскай адказнасцю моладзь працавала агітатарамі, выконвала шматлікія даручэнні выбарчых камісій, праводзіла вялікую грамадскапалітычную і культурнамасавую работу сярод насельніцтва. Грамадзянскія клопаты моладзі зліваліся з дзяржаўнымі ў адзінае рэчышча. Выкладчыкі і студэнты БДУ жылі адною сям'ёю. У дні свят 8 Сакавіка, Савецкай Арміі, 1 Мая са сваіх харчовых картак арганізоўвалі незабыўныя сумесныя вячэрыскладчыны. Традыцыі братэрства бацькоўветэранаў мінулай вайны станоўча ўплывалі на агульную атмасферу БДУ пасляваеннага часу. Вайна балюча крывавіла ў біяграфіі кожнага студэнта, наглядна паўставала з руін народнай гаспадаркі.