• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Яго творчы лёс, безумоўна, вызначаны месцам нараджэння: сяло Мсцёра Уладзімірскай вобласці — знакаміты цэнтр іканапіснага і адпаведнага прыкладнога мастацтва. Выхадзец са шматдзетнай сям'і рамесніка, Мадораў паспяхова закончыў іканапісную школу, авалодаў набытай прафесіяй і прадоўжыў пошукі ведаў і працы ў Маскве, Казані, Пецярбургу. Цярністы шлях прывёў Фёдара Мадорава ў Пецярбургскую акадэмію мастацтва да славутага настаўніка — У. Я. Макоўскага, які навучыў яго не капіраваць жыццё, а выбіраць самае вострае, характэрнае, што абуджае ў гледача высакароднае пачуццё даверу, захаплення, аптымізму.
    У даваенны час, па ініцыятыве П. К. Панамарэнкі, Фёдар Мадораў быў запрошаны ў Беларусь для знаёмства з нацыянальнымі мастацкімі традыцыямі і для творчай працы над сюжэтным палатном «Народны сход у Заходняй Беларусі». Пэндзлю Мадорава належацьтаксама эцюды «С. В. Прытыцкі» і «Беларускія жанчыны». Фашысцкая навала не парушыла сувязь мастака з Беларуссю. Ён увекавечыў у мастацкіх палотнах гістарычныя падзеі партызанскай барацьбы на тэрыторыі рэспублікі, стварыў галерэю партрэтаў Герояў Савецкага Саюза, самаадданых змагароў за гонар і незалежнасць Айчыны.
    У грозным 1942 г. камандзір Мінскага партызанскага злучэння, першы сакратар абкама КП(б)Б Васіль Іванавіч Казлоў быў выкліканы на першую справаздачу пра дзейнасць падполля і развіццё партызанскага руху ў Беларусі. Аднойчы ў гасцініцу «Масква» зайшоў інтэлігентна апрануты чалавек, прадставіўся мастаком Мадоравым і папрасіў Казлова выкраіць трошкі часу для занатоўкі партрэта. Тут жа, у нумары, мастак эскізна акрэсліў сілуэт, вельмі падобны на постаць майго бацькі, вызначыліся нават асобныя дэталі — форма галавы, чуб густых валасоў, знаёмыя рысы твару. Наступныя сустрэчы ля мальберта былі вельмі кароткія, бо Казлова чакалі справы ваеннага часу.
    Памятаю, Мадораў неяк арганізаваў паход групы сваіх новых знаёмыхпартызан у складзе Васіля Казлова, Аляксея Бондара, генераллейтэнанта Міхала Канстанцінава і іх сем'яў у Траццякоўскую галерэю. Парог знакамітага храма мастацтва пераступалі з вялікім хваляваннем і пэўнай урачыстасцю. Калі дайшлі да экспазіцыі велізарнага сюжэтнага палатна A. А. Дайнекі «Абарона Севастопаля», то з палатна быццам палыхнуў нам у вочы агонь вайны. Здавалася, што мы не
    194
    толькі бачым рукапашную схватку матросаў Чарнаморскага флоту з ашалелымі фашысцкімі вылюдкамі, але і чуем свае і чужыя галасы. Мадораў пільна сачыў за рэакцыяй партызан, жанчын, іхніх дзяцей і ў памяці, напэўна, накідваў новыя штрыхі да іх партрэтаў. Падобныя экспромтыэксперыменты пазнавальнага і выхаваўчага характару славуты мастак практыкаваў не адзін раз.
    Каталог карцін Фёдара Аляксандравіча Мадорава, выдадзены да 75й гадавіны з дня яго нараджэння, налічвае 37 работ, прысвечаных прадстаўнікам Беларусі, удзельнікам партызанскага руху, падпольшчыкам. У мастацкай галерэі — славутыя людзі, імёны якіх зараз носяць вуліцы гарадоў, заводы, фабрыкі, школы. Сярод іх — К. Арлоўскі, I. Бельскі, Б. Булат, I. Варвашэня, Ф. Дуброўскі, А. Кляшчоў, В. Корж, В. Казлоў, М. Каралёў, М. Канстанцінаў, У. Лабанок, Р. Мачульскі, С. Маркевіч, М. Пакроўскі, М. Ф. Шмыроў (бацька Мінай), В. Талаш, У. Царук і іншыя.
    Вялікую ўвагу надаваў Мадораў увекавечванню вобразаў жанчын, якія крок у крок з мужчынамі пракладвалі шлях да Перамогі. Гэта славутая гераіняЛіда Асмалоўская, Тамара Дубоўка, Марыя Осіпава, Таццяна Гаварэнь.
    Масквічкі Галя Кірава і Ніна Макарава зусім юнымі па закліку cappa прыйшлі на дапамогу тым, хто пакутаваў ад фашысцкіх «парадкаў» на Беларусі. Пасля падрыхтоўкі ў спецшколе падрыўнікоў яны былі аб'яднаны ў групу Казіміра Пушчына, з вялікімі цяжкасцямі перайшлі лінію фронту і прыбылі ў штаб Мінскага партызанскага злучэння, дзе Раман Мачульскі вызначыў ім першачарговыя баявыя задачы. Партызаныгастэлаўцы зацікавілі Мадорава, і сёння партрэты масквічоў — памяць непарушнай дружбы народаў Расіі і Беларусі, выпрабаванай агнём Вялікай Айчыннай вайны.
    Мадораў стварыў шэраг сюжэтных палотнаў, прысвечаных партызанскай барацьбе. Адно з іх — «У штабе партызанскага руху» (1942— 1943 гг.). Мне давялося быць сведкай працы Мадорава над эцюдамі і завяршэннем карціны. Работа грунтуецца на вялікім гістарычным матэрыяле, мае заглыблены ўнутраны філасофскі змест.
    За сталом над разгорнутымі штабнымі картамі ў цэнтры сядзіць начальнік Цэнтральнага партызанскага штаба генераллейтэнант П. К. Панамарэнка. Абмяркоўваецца падрыхтоўка чарговай аперацыі — «Партызанскі канцэрт». Побач з ім Аляксей Бондар — начальнік разведкі Мінскага злучэння. Жэстам рукі і выразам твару ён быццам удакладняе канкрэтны пунктдзейнасці. Седзячы побач, прыслухоўваецца даяго бацька Мінай, відавочна, што ён хоча дапоўніць план сваімі прапановамі. Пасля даклада нахіліўся над сталом камандзір Мінскага злучэння, генералмаёр
    195
    В.	Казлоў, выразны позірк якога красамоўна сведчыць: сто разоў адмерай і адзін раз адрэж. Да яго пляча прытуліўся дзед Талаш, акрылены надзеяй на хуткую сустрэчу з роднымі. Перамога не за гарамі — у гэтым перакананы і камандзір брыгады магілёўскіх партызан М. Ф. Каралёў. Ён гатовы да здзяйснення пастаўленых задач, што выяўляе яго постаць, амуніцыя, баявая зброя. Нам з сястрою Тамарай у 60я гг. пашчасціла ўбачыць гэты твор на Волзе, у мастацкім музеі Ніжняга Ноўгарада.
    У аналах мастака Ф. А. Мадорава ёсць сюжэтная работа, адзіная з гісторыі вайны, пра сустрэчу галоўнакамандуючага Савецкай Арміяй Сталіна з партызанамі. Сяродудзельнікаўсустрэчы адБеларусі прысутнічалі П. Панамарэнка і В. Казлоў. Пададзены ў карціннай выяве гэты факт мае гістарычную аснову, які таксама ўвасоблены ў кінаэпапеі пра вайну рэжысёра Озерава, пададзены ў мемуарах В. Казлова «Людзі асобага складу», пазначаны ў гістарычных дакументах.
    Такім чынам, мастак Фёдар Мадораў здолеў пакінуць вялікі след у адлюстраванні героікі ўсенароднай барацьбы на Беларусі. Ён удала спалучаў у партрэтных працах гістарычны дакумент і рэалістычную праўду, стрыманасць каларыту, прытрымліваўся строгай кампазіцыйнай будовы і дасягнуў непаўторнай партрэтнай мастацкай індывідуалізацыі. За ўвагу да сябе і сваёй творчасці плаціў дабром. У 1944 г. на партрэце майго бацькі Мадораў напісаў: «Дорогому В. Н. Козлову дар мой, в знак нскреннего уваженмя н преданностн за твон блестяіцне партнзанскне дела в тылу врага! Роднна благодарна тебе й ннкогда не забудет народ твой вклад. Любяцнй тебя твой мастак Федор Мадоров. Москва 1944 г.».
    У пасляваенны час Фёдар Аляксандравіч не парываў цеснай сувязі з Беларуссю, працягваў пачатую ў вайну працу над беларускімі матэрыяламі, арганізоўваў свае мастацкія выставы. Мадораў дапамагаў стварэнню нацыянальнага Беларускага мастацкага музея. Ён адшукваў у калег яго творчага цэху, у калекцыянераў рэдкія экспанаты, якімі папаўняўся музей. Яго таленавітыя карціны захоўваюцца ў Мінску, а сам аўтар з гонарам насіў высокае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
    ДВОЙЧЫ ГЕРОЙ — ЛЕАНІД БЯДА
    Беларуская зямля вылучаецца сваёй прыгажосцю, а яе народ мужнасцю, шчодрасцю, інтэрнацыянальным патрыятызмам. Гэта засведчыў сын украінскага народа двойчы Герой Савецкага Саюза Леанід Ігнатавіч Бяда.
    196
    Выхаванец сялянскай сям'і з вёскі Новапакроўка Кустанайскай вобласці Лёня Бяда з юначых гадоў захапляўся авіяцыяй. 3 вялікай зайздрасцю разглядаў форму лётчыкаў. Выпрабоўваў сваю «мужнасць» скокамі з высокіх дрэў, у таварыскіх паядынках аднагодкаў. Бацькі хацелі мець у сваёй сям'і сынанастаўніка. Асабліва змагалася за гэту мару маці Марыя Антонаўна. I ён паступіў у настаўніцкі Уральскі інстытут. Студэнтам шмат часу аддаваў аэраклубу, а пасля прызыву ў армію быў залічаны ў Чкалаўскую авіяцыйную школу. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны рваўся на фронт. У жніўні 1942 г. трапіў пад Сталінград у складзе 75га гвардзейскага штурмавога авіяпалка. Быў паранены ў руку і галаву, але самалёт прывёў на свой аэрадром.
    Вельмі хутка авалодаў майстэрствам лётчыка штурмавой авіяцыі. На штурмавіку «Іл2» наносіў удары па пазіцыях ворага, знішчаў тэхніку на розных камунікацыйных шляхах, сціраў з зямлі фашысцкія аэрадромы, рабіў вылеты ў глыбокі тыл. Аднойчы быў збіты. Выратавалі аднапалчане. Да вясны 1944 г. на рахунку было 109 паспяховых вылетаў. У час беларускай аперацыі «Баграціён» 26.04.1944 г. атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Гэта ўзнагарода як бы прадвызначыла яму будучую непарыўную сувязь з Беларуссю.
    Ваяваў Бяда апантана. Баявому майстэрству падобраму зайздросцілі сябры, а ворагі малілі Бога не сустрэцца з ім на сваім шляху. За паспяховае выкананне наступных 105 баявых аперацый 26.06.1945 г. Леанід Ігнатавіч атрымаў другую Зорку Героя Савецкага Саюза. Вайну пачаў пад Сталінградам, а закончыў у Германіі. Быў удзельнікам паветранага Парада Перамогі на Чырвонай Плошчы ў Маскве, узначальваючы групу штурмавой авіяцыі.
    Пераглядаю сямейны альбом Леаніда Ігнатавіча. Углядаюся ў даваенны фотаздымак трох сяброўаэраклубнікаў. Апрануты ў камбінезоны, светлыя кашулі, на галовах — лётчыцкія шлемафоны з велізарнымі акулярамі — галоўным сведчаннем гонару хлопцаў. Параўноўваю са здымкам удзельнікаў Парада Перамогі. У ніжнім радзе строгі позірк двойчы Героя М. Г. Гарэева, побач з ім двойчы Герой М. Ц. Сцепанішчаў. У верхнім радзе постаць лётчыка, гатовагада баявога вылету, тройчы Героя Савецкага Саюза I. Н. Кажадуба, а побач сціпла стаіць маладзенькі, падцягнуты, з іканастасам баявых узнагарод на кіцелі двойчы Герой Савецкага Саюза A. I. Бяда. На грудзях герояў сярод шматлікіх узнагарод ордэн Аляксандра Неўскага, якім адзначаліся асаблівыя заслугі афіцэрскага саставу.
    Майстэрства і веды, набытыя ў час вайны, Бяда ўдасканальваў у пасляваенны перыяд. У 1950 г. закончыў паветраную акадэмію,
    197
    у 1957м — Акадэмію Генштаба і прадоўжыў службу ў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акрузе. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, быў дэпутатам гарадскога і абласнога саветаў. Пры выкананні дэпутацкіх абавязкаў адкрыліся новыя рысы асобы Леаніда Бяды. У час складаных сельскагаспадарчых работ, выкліканых умовамі надвор'я, аказваў калгасам тэхнічную дапамогу, аб'ядноўваў, так бы мовіць, праблемы зямлі і неба ў адзін дзяржаўны клопат. Дэпутацкую працу ён арганічна спалучаў з вайсковымі інтарэсамі. Шматлікія яго выхаванцы пільна ахоўваюць паветраныя рубяжы СНД, добрасумленна служаць у беларускім авіяатрадзе, працуюць у Мінскім авіякаледжы, шчыруюць на ніве мірнай працы; высока нясуць гонар роднай айчыны беларускія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.