• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    179
    ва ёй падпольных партыйных камітэтаў і ячэек у гарадах і іншых населеных пунктах, накіраванні ў іх найбольш стойкіх вопытных камуністаў, гатовых аддаць справе перамогі над ворагам усе свае веды, сілы, а калі спатрэбіцца — і жыццё. Заклік партыі, усвядомлены камуністамі, шырокімі працоўнымі масамі, стаў баявой праграмай іх дзейнасці ва ўмовах варожай акупацыі» [1, 16].
    Неабходна падкрэсліць, што ўсю беларускую паэзію XX ст., прысвечаную партызанскаму руху, пранізвае думка аб тым, што рух усенародны разгараўся вялікім полымем помсты пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі.
    Аб ролі КПСС у развіцці партызанскага руху вельмі шчыра сказалі самі партызаны ў сваіх паэтычных творах. А. Астрэйка ў вершы «Камсамольцам Беларусі» адзначае: «Нам зброю Радзіма скавала, // Нам партыя сілу дала, // Чырвоным салдатам назвала, // За волю на бой павяла». Верш быў напісаны ў партызанскай брыгадзе К. Ф. Пушчына, які ў свой час узначаліў камсамольскі атрад імя Гастэлы, што сфарміраваўся з камсамольцаўмасквічоў, добраахвотнікаў, якія перайшлі лінію фронту і па спецыяльным заданні Цэнтральнага штаба партызанскага руху ваявалі на тэрыторыі Беларусі. У вершы «Камісар» А. Астрэйка вельмі дакладна вызначыў рысы і якасці камуністакамісара і як чалавека, і як воіна, і як важака мас:
    Ён першы ў дыме і гуле,
    Хоць смерці маланкі снуюць.
    Яго ні асколкі, ні кулі
    Hi ў якіх баях не сагнуць.
    А ў час перадышак, прывалу Загляне і ў сэрца, і ў твар. Ён нашых атак запявала, Ён бацька і друг — камісар.
    У творчасці П. Броўкі ў самым пачатку вайны паэтычна ўвасоблены непаўторны подзвіг партызанскага атрада «Чырвоны Кастрычнік», камісарам якога быў камуніст, сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Ціхан Бумажкоў. Ён мабілізаваў свой невялікі на тую пару атрад на цяжкую няроўную па сіле бойку партызан з механізаваным варожым войскам — з танкамі.
    Бумажкоў аб гэтым баі на старонках газеты «Правда» пісаў вельмі сціпла і празаічна. Гэта партызанская аперацыя спыніла на вялікі час рух рэгулярных нямецкіх войскаў на адказным стратэгічным напрамку і засведчыла ворагу, што па Расіі ім не прайсці тым «пераможным маршам», якім яны ішлі па Еўропе.
    180
    Пятрусь Броўка ў сваім вершы «Партызан Бумажкоў» скарыстаў гэты гістарычны факт для ўвасаблення ідэі народнай помсты: «Выйшлі край свой бараніць». Паэт паказвае беспрэцэдэнтную партызанскую бітву як сродак абароны, як адказ на агрэсію і тлумачыць падзеі вуснамі саміх народных мсціўцаў:
    — Ты чаго па хлеб наш прэш, на, падлюга, кулю з'еш! Ты забраць наш хочаш сад, паспытай жа, гад, гранат! Кроў піць хочаш, воўчы сын, на бутэльку, пі бензін!
    Гутарковая спакойная і разважлівая народная мова лірычнага героя падсвечвае яго ўнутраны псіхалагічны стан: веру ў непераможную сілу савецкіх людзей, адданасць Бацькаўшчыне.
    Неабходна звярнуць увагу, што ў беларускай паэзіі XX ст. вялікае месца адведзена мастацкаму ўвасабленню духоўнага багацця і мужнасці савецкага партызана, характарыстыцы велічы яго грамадзянскага подзвігу, разуменню народнымі мсціўцамі свайго патрыятычнага абавязку перад народам і Радзімай. У паэтычным творы «Балада аб чатырох заложніках» А. Куляшоў у чэрвені 1942 г. распавёў свету аб трагедыіподзвігу сям'і народнага мсціўца Міная Піліпавіча Шмырова, Героя Савецкага Саюза, камандзіра атрада, а затым Першай Беларускай партызанскай брыгады. Яго сястру і чатырох дзяцей, з якіх старэйшай дачцэ было чатырнаццаць год, а малодшаму сыну Мішу — чатыры, фашысты пасадзілі за краты заложнікамі, спадзеючыся зламаць волю бацькі, прымусіць яго здрадзіць свайму вышэйшаму абавязку камандзіра, прыйсці да іх і скарыцца, ахвяраваць агульнанароднай справай. Але ворагі жорстка пралічыліся. Шмыроў атрымаў зза крат ад дачкі Лізы запіску, дзе яна пісала: «Тата, за нас не хвалюйся. Нікога не слухай і да немцаў не ідзі, калі цябе заб'юць, мы бяссільны, і за цябе не адпомсціць, а калі ўб'юць нас, ты за нас адпомсціш».
    У «Баладзе аб чатырох заложніках» А. Куляшоў засяродзіў увагу на паводзінах жанчыны, на думках заложнікаўдзяцей. Праз філасофскае абагульненне, у якім выявілася ўсведамленне патрыёткай свайго абавязку і абавязку Міная як бацькі і народнага мсціўцы перад Радзімай і народам, паэт раскрыў вытокі ўсенароднага гераізму, паказаў той свет і жар душы, што выпраменьвалі пачуцці мужнасці, ідэю непераможнасці, якімі кіраваўся кожны савецкі чалавек у цяжкую часіну выпрабавання сваіх сіл у барацьбе з ворагам. Жанчына і дзеці загінулі, але не сталі на калені. Мастацкае ўвасабленне іх трагедыі грунтуецца на фактычным матэрыяле. He знайшлося сярод мясцовага насельніцтва таго, хто б паквапіўся на фашысцкую ўзнагароду — «пяць
    181
    дзесяттысяч марак, хату, надзел зямлі, карову, каня» — таму, хто выдасць Міная. А. Куляшоў на прыкладзе лёсу гэтай сям'і адлюстраваў агульнае, што характэрна было для ўсенароднага подзвігу ў час Вялікай Айчыннай вайны.
    Народны пісьменнік Якуб Колас у вершы «Бацьку Мінаю» даў разгорнутую паэтычную характарыстыку асобы партызана. Ён падкрэсліў у вобразе Міная высокія агульначалавечыя якасці, якія зліліся арганічна з своеасаблівымі нацыянальнымі яго рысамі:
    Ты — гэта наш край.
    Прываблівы, мудры і скромны, I стойкі, як дуб. —
    He хіліцца дуб перад бурай,
    I ты не ўмлеў, —
    Пазнала нямецкая скура, Што значыць твой гнеў.
    Якуб Колас не адмяжоўвае цяжкае гора бацькі Міная ад агульнанароднай трагедыі. Яго герой прайшоў праз усе выпрабаванні разам з усімі і чэрпаў свае сілы з духоўных народных крыніц. I толькі дзякуючы падтрымцы шырокіх працоўных мас раскрыў свае індывідуальныя здольнасці важака.
    Паэтэса Е. Лось у вершы «На магіле бацькі Міная» таксама панароднаму пяшчотна адзначае: «Кладу я кветкі — за пакуты. // Уратаваў ён сотні дзетак, // А вось сваіх не ўратаваў». Яна, як і Я. Колас, схіляе галаву перад бацькам, боль душы якога і сёння адгукаецца ў памяці народнай.
    Асоба Шмырова легендарная, і памяць аб ім будзе жыць заўсёды ў гісторыі беларускага народа. Да яго вобраза звярталіся і звяртаюцца прадстаўнікі розных жанраўмастацтва. Яшчэўчас вайны, калі ён прыбыў на кароткатэрміновую справаздачу ў ЦК КП(б)Б у Маскву, да яго прыйшоў мастак Ф. Мадораў з просьбай напісаць партрэт. У абліччы партызана ён перадаўтыповыя рысы, у якіх адсвечваецца духоўны свет і псіхалагічны стан Міная. Партрэт Мадорава пераклікаецца з вершам Я. Коласа сваімі ўнутранымі імпульсамі.
    Скульптар 3.1. Азгур, Герой Сацыялістычнай Працы, у сваім скульптурным партрэце таксама ўвасобіў М. П. Шмырова, і яго задума пераклікаецца з паэтычнай задумай Я. Коласа. У скульптурным партрэце выразна праступаюць нацыянальныя адзнакі адзення, а ў постаці — нацыянальныя рысы характару: адкрытасць душы, глыбокі роздум, унутраная загартоўка вызначаны скульптарам у знешніх дэталях, жэстах рук, постаці, выразе твару.
    182
    Гераічнае ў лёсе партызан, сведчыць беларуская паэзія, крочыла побач з трагічным. Вялікае месца адведзена ў вершах XX ст. увекавечанню гераічных спраў камсамольцаў. А. Куляшоў раскрыў духоўныя крыніцы подзвігу камсамольцаў у час Вялікай Айчыннай вайны. У яго вершы «Камсамольскі білет», як у кроплі крынічнай вады, адбіўся непаўторны духоўны партрэт камсамольца саракавых гадоў: яго ідэйныя грамадзянскія перакананні, мужнасць, гераізм, духоўная прыгажосць. Развіццё сюжэта твора трымаецца на апісанні выпрабаванняў камсамольцаюнака ў час допыту яго фашыстамі, калі ворагкат скарыстаў розныя сродкі: подкуп, пагрозы, катаванні, прысуд да смерці, імкнучыся прымусіць яго адмовіцца ад камсамола, спаліць білет, а значыць, даць мажлівасць ворагу адчуць сябе пераможцам. Але «цвёрда трымаўся юнак на дапросе». Пасля шматлікіх здзекаў фашысты выгналі камсамольца на мароз і «метадычна», не спяшаючыся, аблівалі ледзяною вадою. «Там ён, абліты вадой ледзяною, // К сэрцу рукою білет прыціскаў, // Быццам білет пад сцюдзёнай вадою // Сэрцу юнацкаму стыць не даваў». Перамог ворагаўкамсамолец. «Выліты з бронзы і сонцам абліты, // Будзе ён вечна стаяць над зямлёй».
    Шлях нашага народа да перамогі быў гераічны, але патрабаваў і цяжкіх ахвяр, аб чым сведчыць верш Я. Коласа «Над магілай партызана». Паэт бачыў, што страшная пашча вайны праглынае незлічоную колькасць людзей, гіне мірнае насельніцтва, салдаты, партызаны, падпольшчыкі. Але за кожнага загінуўшага помсцяць ворагу жывыя. Над магілай юнага партызана прагучала свяшчэнная клятва лясных змагароў:
    Клянёмся табе над магілай, Наш верны таварыш і брат: Мы знішчым фашысцкую сілу, Жывую не пусцім назад!
    Жыццесцвярджальны патрыятызм і баявы дух працоўных мас нараджалі шматлікія формы і метады барацьбы з акупантамі. Я. Колас расказвае аб іх у вершы «Засада». Паэта цікавіць не проста стратэгія і тактыка партызан, а як у ёй праяўлялася народная кемлівасць, мудрасць, адзінадушша, згуртаванасць народных мсціўцаў. Колас параўноўвае атрады з «роем надзейных ваяк», іх баявыя аперацыі носяць не стыхійны, выпадковы характар, а прадуманы і запланаваны. 3 вялікай рызыкай, нечаканасцямі звязана выкананне баявых заданняў. Партызаны дзейнічаюць хаця і не на відавоку, але за імі пільна сочаць ворагі, вартуючы свае стратэгічныя аб'екты. Складанасць партызанскай вайны заключалася ў тым, што ў мсціўцаў кругом быў фронт, ад
    183
    сутнічала адна франтавая паласа. Яны скарыстоўвалі ўсе мажлівыя і нават немажлівыя сродкі для поспеху справы.
    У вершы «Партызанскі марш» П. Броўка пералічыў баявыя аперацыі, якія выканалі партызаны ў час свайго баявога маршу:
    I ў цёмныя, і ў раннія росы Ад нашых адважных засад Лятуць пад адкос мерцвякіпаравозы I трупы фашысцкіх салдат.
    Масты узлятаюць, Машыны знікаюць Пад смелым агнём партызан.
    Асноўную сутнасць партызанскай «рэйкавай вайны» паэтычна вызначыў М. Танк у сваім вершы. «Рэйкавая вайна» — гэта «загад партызанскага штаба, загад Радзімы, Масквы»:
    Гэта — за ноч адну,
    Пад кожную рэйку — тол;
    Гэта — на бой апошні
    Усю Беларусь падняць...
    Гэта — пад хмары ўздыбіць Сталі мільёны тон.
    I пакаціўся гром, Якому век рэхам грымець.
    Шматбакова партызанскі светпаказвае П. Броўкаўвершы «Партызанскі тэлеграф», у якім з вялікім лірычным пачуццём і ноткамі добразычлівага гумару падмячае «таямніцы» партызанскагатэлеграфа. Прырода стала самым актыўным і бездакорным сувязным. Ваўсе поры года яна служыла партызанам сваімі сродкамі: безадказнага тэлеграфа.