На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Партызан... ён браў на службу птушак спевы
I вый ваўчыны ў бары, Дапамагалі кветкі, дрэвы, Нажы, рыдлёўкі, тапары.
Нямецкафашысцкія захопнікі ўсімі сіламі імкнуліся паставіць наш народ на калені, заліць крывёю полымя народнай вайны.
Акупанты распрацоўвалі шматлікія карныя аперацыі, сцягвалі сілы, арганізоўвалі жорсткія блакады, ішлі на подкупы, тэрор. Але пад іх нагамі гарэла зямля, якая для чужынцаў сталася магілай, а для партызан
184
была родным домам. «Партызанам пасабляе сэрцам родная зямля», — гаворыць П. Броўка ў вершы «Нязлоўны».
У вершах беларускіх паэтаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай, вызначаны магутны інтэрнацыянальны характар усенароднай барацьбы. Так, П. Броўка піша ў вершы «Роднае»:
Разам змагаюцца скрозь
I перамогу куюць.
Рускі, грузін, украінец, Рознай гаворачы мовай, Любяць аднолькава ўсе Маці, радзіму маю.
Партызаны ваявалі з ворагам і гарачай зброяй у руках, і натхнёным словам на вуснах. Паўсядзённа яны праводзілі сярод насельніцтва вялікую агітацыйную і выхаваўчую работу. Распаўсюджвалі друкаванае слова аб падзеях на фронце, аб працоўных намаганнях савецкіх людзей у тыле, натхнялі на хутчэйшую перамогу над нямецкім фашызмам. А. Астрэйка ў вершы «Часу нестае» з гонарам і хваляваннем расказвае пра свае сустрэчы з землякамі: «Праводжу я за сходам сход, // Пакуль задаволен я і гэтым, // Бо слухае мяне народ, // Свайго са Случчыны паэта».
Беларуская паэзія XX ст. багата вялікім цыклам твораў, прысвечаных гераічнаму подзвігу юных народных мсціўцаў. Гэта творы В. Зуёнка «Ветразь баявы», В. Віткі «Балада пра гарніста», А. Вольскага «Юны герой», К. Кірэенкі «Думка пра Марата Казея», В. Лукшы «Песня пра Марата Казея» і інш.
Р. Барадулін у вершах «Бацьку», «Палата мінёраў», «Труба» і інш., А. Сербантовіч у вершы «Міннае поле» засяродзілі ўвагу на тых выпрабаваннях, якія выпалі на долю дзяцей у час вайны.
Жыццё партызанскае своеасаблівае. У ім было ўсё, што і ў звычайным жыцці: поспехі і няўдачы, радасці і гора, знаходкі і страты, дружба, каханне. Гэта старонка знайшла сваё лірычнае ўвасабленне ў шматлікіх творах беларускай паэзіі. У вершы «Партызанская любоў» П. Броўка і засяроджвае ўвагу на тым, што поступ жыцця вайне спыніць немагчыма: «Дні баёў ішлі за днямі, // У якіх пажары, кроў... // Ды жыла і там між намі партызанская любоў». «Нараджалася яна ў полымі, агнём выпрабоўвалася, а «бласлаўлялі камісары // На сумеснае жыццё». Броўка паэтызуе высокую этыку партызанскага кахання, яе маральныя і сацыяльныя асновы.
Еўдакія Лосьу вершы «Партызанскае вяселле» надае вялікую ўвагу тыпізацыі знешніх адзнак партызанскага вяселля:
185
3 вінтоўкамі нявесціны падружкі, Пры зброі белачубыя дружкі. Нібыта кулямётныя істужкі, На свацекамандзіру ручнікі.
Мастак М. В. Данцыг стварыў сюжэтнае палатно «Партызанскае вяселле», ідэйны змест якога пераклікаецца з вершам Е. Лось. Мастак адлюстраваў у сваёй рабоце прыгажосць вялікага грамадзянскага акту — шлюбу, урачыстасць і маральную адказнасць гэтай падзеі ў дні ваеннага ліхалецця, няспынны поступ жыцця.
Неабходна адзначыць, што спадарожнікамі партызанскага нялёгкага жыцця былі задушэўнае слова, гумар, песня, гармонік, аб чым Г. Бураўкін расказаў у вершы «Сэрца партызана»:
Просценькая руская трохрадка
3 голасам задумлівым глухім.
У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі.
Колькі раз зімою на прывалах, У лясных зацішных буданах Партызанам сэрцы сагравала Песняю няхітраю яна.
Беларуская паэзія XX ст. насычана шматгранным матэрыялам, які адлюстроўвае грамадзянскапалітычны змест партызанскага руху, характар і асаблівасці ўсенароднай гераічнай барацьбы з нямецкім фашызмам, інтэрнацыянальны яе пафас, жыццесцвярджальны патрыятызм.
Іх спакойныя сны мы прыкрылі вянкамі густымі
Беларуская паэзія багатая твораміўспамінамі аб партызанскім руху на Беларусі, рэха якога раскацілася па ўсёй планеце Зямля. Сустрэча сучасных паэтаў з былымі партызанамі, наведванне новых гарадоў, што выраслі ў былых партызанскіх зонах, лагераў, музеяў баявой славы, абеліскаў, магіл выклікала да жыцця вершы, у якіх жыццесцвярджальна гучыць партызанскае рэха. Е. Лось у творы «Партызанская зямлянка», прысвечаным Герою Савецкага Саюза камандзіру брыгады У. Е. Лабанку, падала лірычны малюнак партызанскіх будняў, іх «мірнага» побыту. Павандраваўшы каля былога партызанскага жытла, яна ўбачыла «на сасне за сем вёрст — як бацян, вартавы», «самакруткі агеньчык ля кузні», «канавязь патаемную» і «шпіталь». Дыхнуў на паэтэсу «жытнёвы душок» ад партызанскай пякарні.
186
Анатоль Вялюгін у музеі спаткаўся з партызанскай гарматай, якая быццам расказала яму сваю біяграфію і біяграфію сваіх баявых сяброў:
Людскою крывёю іржавее пасечаны асколкамі лафет. To партызанская гармата: замок, здабыты ў завадзі рачной, і ствол, дзе прозвішча салдата, забітага ля Брэста раніцой. Яе сабралі земляробы, і ў студзені зайгралі перуны. Прачнуўся Слуцак і Старобін:
3 Масквы — здалося ім — прыйшлі сыны!.. Цяпер у цішыні музея
гармата сніць Казлова санны рэйд.
Паэтам авалодалі пачуцці, выкліканыя ўспамінамі аб санным рэйдзе Мінскага партызанскага злучэння. Рэйд узначаліў падпольны абкам партыі на чале з першым сакратаром, камандзірам злучэння, Героем Савецкага Саюза В. I. Казловым. Партызанскі рэйд — адна з характэрных асаблівасцей тактыкі партызанскага руху перыяду Вялікай Айчыннай вайны, заўважае Вялюгін. Народныя мсціўцы разам з насельніцтвам грамілі варожыя гарнізоны, знішчалі стратэгічныя аб'екты, вызвалялі ад ворага тэрыторыю і ўтваралі партызанскія зоны, папаўнялі свае шэрагі новымі байцамі.
Паэт Р. Барадулін у вершы «Партызанскі край» дзеліцца з чытачом пачуццямі, што ахапілі яго, калі ён ступіў на тэрыторыю былога партызанскага аэрадрома, на які зараз «наступае пасляваенны сасоннік». Ён убачыў, як сляды мінулай вайны старанна лечыць прырода. Векавы бор спазнаў на сваім веку багата. Зараз сваімі магутнымі плячамі ён гатовы засланіць малады сасоннік. Хай яго пранізваюць пяшчотныя праменьчыкі сонца, подых міру, а не пякучыя вятры вайны.
Якуб Колас верш «Лясам Беларусі» прысвяціў П. К. Панамарэнку — начальніку Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У ім паэт выказаў свае грамадзянскія і чыста чалавечыя пачуцці, якія выклікае ў яго «беларускі наш лес». Пясняр удзячны лесу за «мудрыя сілы», «за ціхія думы, за ясныя мары». Партызанскі бор знайшоў прыгожае паэтычнае ўвасабленне ў творчасці Р. Семашкевіча.
Сярод рэліквій, якія мы беражліва захоўваем у музеях, святое месца адведзена партызанскім сцягам. Яны дзяржаўныя сведкі, што апавядаюць пра жывых і пра мёртвых, пра подзвігі і славу. Сцягі захоўва
187
юць на сваіх палотнішчах шматлікія раны і сляды людской крыві. Г. Бураўкін у творы «Ля партызанскіх сцягоў» пытае:
Дзе між імі той самы родны...
Можа, гэты, прабіты куляй? Край яго парудзеў ад крыві. Да яго працягнуў руку я, Поўны шчасця, тугі і любві, Каб узняць яго зноў, як бацька, He збаяцца нягоды любой...
Чую раптам: «Не дакранацца Да музейнага сцяга рукой!»
Калі нельга рукой — губамі
Мне дазвольце крануцца яго.
Лётчыккасманаўт двойчы Герой Савецкага Саюза В. I. Севасцьянаў пасля наведвання Хатыні ў кнізе ганаровых наведвальнікаў запісаў: «Жыццё чалавека — гэта памяць яго. Памятаць і перадаць будучым пакаленням памяць гераізму і ахвяр у Вялікай Айчыннай вайне вельмі высакародна і важна».
У своеасаблівы цыкл можна вылучыць вершы беларускіх паэтаў, якія прысвечаны канкрэтным асобам, удзельнікам партызанскага руху, гістарычным эпізодам баявых дзеянняў, славутым партызанскім мясцінам і г. д. Так, Г. Бураўкін у «Палескай баладзе» ўславіў гераічны патрыятычны ўчынак Івана Цубы і яго брата Міхала, якія паўтарылі подзвіг Івана Сусаніна. Ворагі прымушалі іх выдаць месца знаходжання партызанскага лагера. Патрыёты цаною ўласнага жыцця выратавалі партызан і мясцовае насельніцтва. Скульптар С. I. Селіханаў увекавечыў герояў у сюжэтным скульптурным помніку, які пераклікаецца з паэтычнымі радкамі Бураўкіна: Цуба «партызан ад нападу збярог, не прадаў нашых родных дарог».
Алег Лойка «Баладу пра неўзарваную гранату» прысвяціў светлай памяці Кузьмы Гнедаша і Клары Давыдзюк — бясстрашных разведчыкаў, якія гераічна загінулі на Слонімскай зямлі 19 чэрвеня 1944 г. У баладзе пра партызанскага камандзіра П. I. Булака Лойка расказаў аб самаахвярным выратаванні ім у час блакады людзей. Ніл Гілевіч у патрыятычнай араторыі «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына» стварыў манументальны паэтычны помнік тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля Перамогі.
188
А. Бялевіч y вершы «Смерць Маланні» таксама расказвае аб выключнай мужнасці калгасніцы Маланні Корчык, што не стала на калені перад ворагам, у час страшэннай фашысцкай буры змагалася за жыццё, як за агеньчык свечкі.
Пятрусь Броўка «Думу пра Веру Харужую» прысвяціў легендарнай дачцэ народа, якая з ранніх гадоў юнацтва звязала свой лёс з рэвалюцыйнай дзейнасцю і да апошняга ўздыху моцна трымала ў сваіх руках чырвоны сцяг, аддала сваё жыццё за шчасце ўсіх людзей, за радасць сваіх дзяцей, за свабоду Радзімы. Паэт у вобразе Веры Харужай уславіў подзвіг камуністкі, мужнасць патрыёткі, духоўную і маральную прыгажосць савецкага чалавека.
23 лютага 1944 г. у дзень Савецкай Арміі партызанскі паэт Ф. Ерастаў пад уражаннем цяжару вайны, які выпаў на долю жанчын, напісаў верш «Патрыёткі Радзімы», у якім распавёў аб баявых поспехах і мужнасці партызанак Надзеі Харчанка і Ларысы Кароткай. Партызанская паэтэса М. Пралеска прысвячае адной з іх, што загінула, як герой, у баі, верш «Надзя Харчанка». Аб тым укладзе, які ўнеслі жанчыны ў разгром нямецкага фашызму, красамоўна сведчаць шматлікія беларускія вершы. Яны міжволі выклікаюць у нашай памяці і непаўторнае мастацкае палатно М. А. Савіцкага «Партызанская мадонна».
3 гадамі, што адносяць нас у далячынь ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб ёй у людзей мацнее. Нашы поспехі не засланяюць ад нас тых дзён, калі савецкія людзі ў жорсткіх баях адстаялі заваёвы Вялікага Кастрычніка.
Партызаны Беларусі самааддана змагаліся з нямецкім фашызмам і аказвалі дзейсную дапамогу Савецкай Арміі ў набліжэнні поўнага разгрому ворагаў.
He ўсе воіны Савецкай Арміі, партызаны і падпольшчыкі дайшлі да дня Перамогі. 20 мільёнаў савецкіх людзей страціла наша дзяржава ў Вялікай Айчыннай вайне, але яны не забыты.