• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Гнеўным пафасам напоўнены заклік Купалы да помсты: «За няволю, за кайданы рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны», «Кроўзакроў, асмерць — засмерць», «Вока — завока, зуб — зазуб!..» Апафеозам творчасці Купалы ваеннага часу гучыць гуманістычная ідэя аб міры і шчасці людзей на зямлі: «Клічу вас я на пабеду, // Хай вам шчасцем свецяць дні... // Ваша чыстая дарога да свабоды давядзе». У купалаўскіх закліках адбіваюцца мужнасць і аптымізм і тыя гістарычныя задачы, якія павінен быў вырашыць савецкі народ у Вялікай Айчыннай вайне.
    Купала папярэджваў, на што нацэліўся нямецкі фашызм: «Лютуе Гітлер ашалелы // Яму ў Германіі зацесна, // Яму пад ногі дай свет цэлы, // Хай гінеўмукахсветбалесных» («Зноўбудзем шчасце мецьі волю»). Народны пясняр даў красамоўную характарыстыку фашысцкага маршу па Еўропе. «Аграбіўшы, пусціў з жабрацкай Польшчу, // Чэхаславакію, як ястраб, раскляваў на часці, // На Францыю грабеж свой зверскі растапоршчыў, // I сонечную Грэцыю ў цемру запрапасціў. // Нарвежскія крывёй нарвежскай зліў фіёрды, // Як ліпу, Бельгію й Галандыю абчысціў. // Ў ярмо запрог харватаў мірных, сербаў гордых.
    7
    // Ўсё для сваёй разбойніцкай, грабежніцкай карысці» («Грабежнік»). Беларускі паэт папярэджваў народы свету аб фашысцкай чуме, якая распаўзлася па Еўропе і пагражала іншым кантынентам. Купала з пазіцыі сацыялістычнага інтэрнацыяналізму яркім пяром мастакарэаліста малюе трагедыю народаўЕўропы. «Чэхаславакію, як ястраб, раскляваў на часці». Глыбокага сэнсу ў раскрыцці акупацыі Францыі дасягае паэт праз мастацкае ўвасабленне нямецкага фашызму ў вобліку казачнай пачвары, якая замаруджаным наступам заціснула ў свае шчупальцы свабоду гэтай краіны. Беларускі пясняр выказвае ўласцівую савецкім народам гуманістычную заклапочанасць пра выратаванне ад фашызму ўсіх працоўных свету.
    Янка Купала горача і надзвычай аператыўна адгукаўся на ўсе факты гераічнага змагання беларускага народа на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Так, 11 ліпеня 1941 г. у газеце «Нзвестня» (№ 162) быў змешчаны яго артыкул «Узнялася Беларусь» аб магутным партызанскім руху, які разгарнуўся ў яго родным куце, усенароднай барацьбе з акупантамі. «Вартую сустрэчу падрыхтавала Беларусь фашысцкім варварам у кожным сваім сяле, у кожным сваім лесе... У занятых ворагам раёнах ствараюцца партызанскія атрады — конныя і пешыя. Вока — за вока, зуб — за зуб адкажам фашыстам, не дадзім ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы... Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе на беларускай зямлі спакою фашысцкім захопнікам, горкае іх будзе жыццё — з кожнага дрэва, з кожнага яра будзе сачыць за імі зоркае партызанскае вока» [2, 92],
    18 ліпеня ў газеце «Правда» змешчаны артыкул Янкі Купалы «Германскі фашызм — злейшы вораг беларускага народа». У ім паэтпатрыёт піша: «Лясы і пералескі Беларусі апранаюцца штыхамі, па непрыкметных сцяжынках прабіраюцца ў тыл ворага партызаны, спальваючы масты, пераразаючы правады, падрываюць ніткі чыгунак» [4, 97],
    У артыкуле «Партызанскі ўдар» («Красный флот», 1941, 10 кастрычніка) Янка Купала дае разгорнуты матэрыял аб партызанскім руху на Беларусі. Ён прыводзіць прыклады гераічнай барацьбы савецкіх патрыётаў: сям'і Шаўцовых, якія ахвяравалі сваім жыццём за справу народную, партызанскай разведчыцы з Палесся Марыі, піянераў Яўгена Жыхінскага і Паўла Скрайко, сабраўшых для Савецкай Арміі каштоўныя звесткі ў тыле ворага. Пісьменнік расказвае пра камандзіра атрада «Чырвоны Кастрычнік» Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага і камісара Ціхана Піменавіча Бумажкова, якія разам са сваімі баявымі сябрамі ўтварылі засаду і ў жорсткім баі падбілі бутэлькамі з гаручай сумессю 18 нямецкіх танкаў, спынілі рух нямецкіх войск на стратэгіч
    8
    ным напрамку. За гэту аперацыю абодва былі ўдастоены высокага звання Герояў Савецкага Саюза.
    У брашуры «Народ — мсцівец» (выдавецтва НК БССР, 1941) Купала піша аб дзейнасці партызан Валодзі Кіркаўца, Валянціны Герасімавай, Ганны Шубенкі. У жніўні 1941 г. газета «Красная звезда» змясціла артыкул Янкі Купалы «Народная вайна», у якім пісьменнік расказаў аб прыкладах гераізму беларускага народа ў тыле ворага.
    У артыкулах Янкі Купалы аб партызанскім руху на Беларусі вызначаны ўсенародны характар вайны, паказаны масавы гераізм, трываласць тылу і маральная стойкасць партызан як рашаючыя фактары, якія забяспечылі перамогу нашага народа над германскім фашызмам.
    Бацькоўскія парады, патрыятычныя зваротызаклікі былі блізкія і родныя кожнаму беларусу, яны актыўна ўплывалі на свядомасць, гартавалі мужнасць народа. «Ні каплі вады, ні крошкі хлеба! Калі вораг сарве яблык, што паспеў у нашым садзе, ён разарвецца ў яго руках гранатай...» Слова, воля паэта знаходзілі водгук у народзе, станавіліся канкрэтнымі справамі, аб чым сведчыць наступнае пісьмо: «Дарагі таварыш Купала! Лістоўку Вашу атрымалі. Будзьце ўпэўнены... <...> 3 катамі народа адна расплата — смерць. <...> Ёсць у нас у атрадзе хлопчык Міхась. <...> Узяў ён з сабою дзве старыя гранаты, абразца 1933 г. ... Ноччу прабраўся ў хутарскі сад і прывязаў адну гранату кальцом да чаранка самага прыгожага яблыка. <...> нейкі немец з нашыўкамі доўга хадзіў па сцежках, адзін яблык сарве, надкусіць, кіне. Яблыкі яшчэ не спелыя былі. Урэшце выглядзеў чырвоны яблык, над якім Міхась папрацаваў. Падышоў, сарваў... Цяпер таго немца памінай як звалі... Вось і выйшла Ваша праўда: «Калі захочуць яны сарваць яблык у нашым садзе, яблык абернецца гранатай і разарвецца ў іх руках» [4, 121—122].
    Камандзір Мінскага партызанскага злучэння, першы сакратар падпольнага абласнога камітэта партыі, Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў у сваіх успамінах расказваў аб тым, што вершы, публіцыстычныя творы Янкі Купалы, адрасаваныя насельніцтву часова акупіраваных тэрыторый, партызанам і падпольшчыкам, адыгралі выключную ролю ў яднанні партызанскіх сіл, у развіцці партызанскага руху, ва ўсведамленні самімі партызанамі іх укладу ў агульную барацьбу нашага народа з фашызмам. Янка Купала, адзначаў В. I. Казлоў, успрымаўся як народны важак, што стаяў на чале ўсіх народных мсціўцаў. Радкі яго твораў выкарыстоўваліся ў якасці дэвіза, былі пашпартам пры пераходзе з адной баявой зоны ў другую, былі патрэбны людзям, як хлеб, як вада.
    Партызанскі рух на Беларусі Янка Купала разглядаў як састаўную частку агульнай барацьбы народаў нашай краіны з германскім фашыз
    9
    мам, як сілу, падпарадкаваную дзейнасці Савецкай Арміі: «Доблесная Чырвоная Армія навекі заваявалалюбоўбеларускага народа. У нямецкім тыле агнём j мячом беларусы памагаюць Чырвонай Арміі», — пісаў Купала. У артыкуле «Зямля гарыць пад нагамі фашыстаў», змешчаным 5 верасня 1945 г. ў газеце «За честь Роднны», ён падкрэсліваў думку аб тым, што наша сіла ў адзінстве арміі і народа, у маналітнай дружбе паміж народам рускім і беларускім, што любоў беларускага народа да сваёй роднай арміі непарушна. Купала абгрунтаваў гэтыя вывады на вялікім фактычным матэрыяле. Ён сваімі вачыма бачыў народнае апалчэнне, выратаваных з акружэння мясцовым насельніцтвам байцоў і камандзіраў, паўсядзённую дапамогу рэгулярнаму войску.
    Паэзія і публіцыстыка Янкі Купалы ваеннай пары сведчыць аб тым, што ён увесь час жыў напружанымі клопатамі пісьменнікаінтэрнацыяналіста: «Заўсёды мы ішлі разам з рускім народам, заўсёды перамагалі разам. Доўгія вякі прайшлі ад бітвы пад Грунвальдам да нашых дзён, доўгія вякі сумеснай барацьбы і вялікай замацаванай крывёй дружбы» [4, 101], У вершы «Паўстаў народ» паэт з вялікай верай у перамогу гаворыць: «Знай, на чале народ вялікі рускі ў зброі // Ідзе на ворага з мільёнамі народаў». Інтэрнацыянальная салідарнасць нашых народаў, адзначае паэт, праверана ў цяжкіх выпрабаваннях: «Ты ніколі не парываў сувязі з тваімі роднымі вялікімі братамі — рускім і ўкраінскім народамі, і гэта ў самыя цяжкія моманты тваёй гісторыі заўсёды давала табе сілу і ратавала цябе ад чужацкай навалы» [4, 128],
    Пакуты, якія прынёс у наш край чужынец, ужо зведалі народы акупіраваных дзяржаў Еўропы, свет пільна сачыў за гераічнымі бітвамі нашай арміі з фашысцкімі ордамі. Паэт высока ацэньваў уклад славянскіх народаў у набліжэнне перамогі над фашызмам. У артыкуле «Вышэй сцяг барацьбы за свабоду і незалежнасць» пісьменнік пісаў: «Вялікай радасцю напаўняецца наша беларускае сэрца, калі мы чуем, што і палякі, і чэхі, і сербы з кожным днём усё больш грозна падымаюцца на барацьбу з агульным нашым ворагам — гітлерызмам» [5, 925], У артыкуле «Узнялася Беларусь» Купала з пачуццём інтэрнацыянальнай годнасці звяртаецца да сваіх родных братоў: «Агляніцеся па баках, беларусы! Шырыцца і расце ў роднай па крыві Югаславіі сакаліны партызанскі рух». У гэтых словах гучыць радасць яднання славянскіх сіл, гонар за поспехі народнай барацьбы ў Югаславіі, упэўненасць у хуткім разгроме ворага.
    Янка Купала неаднаразова падкрэсліваў думку, што толькі агульнымі намаганнямі мы наблізім хутчэй час перамогі, што ў агні барацьбы загартоўваецца славянскае адзінства. «У грозны час выпрабавання славянскія народы дружна падымаюцца на барацьбу з агульным bo
    10
    рагам, аб'яднаўшыся ў адну вялікую сям'ю, у якой ніхто не прэтэндуе на першынства і главенства... Агульнымі сіламі даб'емся поўнага разгрому фашызму» [5, 925].
    Інтэрнацыянальная салідарнасць народаў СССР выхавана партыяй Леніна, яна з'яўляецца заваёвай Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. «Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя дала нам волю і права быць гаспадарамі на сваёй роднай зямлі. Мы сталі «людзьмі звацца». Савецкая ўлада, партыя Леніна далі беларускаму народу ўсё, чаго ён жадаў, аб чым марыў стагоддзямі... Упершыню ў гісторыі Беларусь атрымала сваю дзяржаўнасць» [4, 129].
    Дзяржаўнасць дала магчымасць, адзначае пясняр, выявіць высокую грамадзянскую годнасць, духоўнае багацце, шырокі інтэлектуальны свет беларускага народа — тое, што «народ вялікі і магутны... народ гераічны... тое, што яго «лепшыя сыны... героі заўсёды былі з ясным розумам і вялікай душой» [5, 926]. У значнай меры гэтыя словы адносяцца і да самога паэта. У яго асобе ўсе бачылі сына беларускага народа, сына з ясным розумам і вялікай душой.
    У творах Янкі Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны назіраецца далейшае развіццё характэрных для яго стылю мастацкіх асаблівасцей. Паэт шырока карыстаецца прыёмам адухаўлення з'яў прыроды. Вобразы родных беларускіх краявідаў пад пяром мастака набылі пластычнасць дзякуючы метафарычнасці і адухаўленню. «Лясы і пералескі Беларусі апранаюцца штыхамі... У нашай барацьбе з заклятым ворагам ваюе кожны дом, кожнае дрэва, кожны ўзгорак. Каменні ўзнімаюцца, каб паразіць ворага, рэкі выходзяць з берагоў, каб патапіць яго, зямля расчыняецца, каб паглынуць яго». Непаўторны купалаўскі лірызм гучыць у пяшчотных бацькоўскіх зваротах: «Жыві ў сваёй сіле і славе, беларускі народ!» — у аптымістычных перакананнях і вывадах: «Зноў будзем шчасце мець і волю», «шчаслівых перамог, свабодны мой народзе». Лірызмам напоўнены замалёўкі даваеннага вобліку Беларусі: «Огромных успехов добнлась Белоруссня за годы Советской властн. Вырослн новые города, новые заводы н фабрнкн. С полей навсегда нсчезлн узкне межн, на осушенных топях буйно зацвелн колхозные луга, появнлнсь уннверснтеты, ннстнтуты, техннкумы, школы. Трудяіцнеся Белорусснн навсегда расквнталнсь с нуждой н зажнлн культурной н зажнточной жнзнью.