На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
41
чыкаў і мясцовай адміністрацыі да народа, прыслухоўваюцца да тлумачэнняў Лабановіча.
Хаця Колас і не падае ў творы разгорнутых дыялогаў і маналогаў паміж героямі, але змест гутарак можна зразумець па выразу іх твараў, дзякуючы жэстам і дэталям знешніх паводзін. «Старому Бязручку было гадоў пяцьдзесят, а сыну яго Якіму ў гэтым годзе трэба было на прызыў ісці. Стары Бязручка называў сябе казаком — яго продкі былі казакамі на Украіне, а потым перабраліся на Палессе. Стары Бязручка болей маўчыць. У яго зубах увесь час люлька тырчыць. Можа гэтая люлька і ёсць прычына таму, што стары бярэ малую часць у прамовах. Затое ж твар яго вельмі выразна адбівае ўсе рухі яго мыслей і пачуццяў. Часамі ён вымае з рота люльку, сплёўвае і робіць кароценькую заўвагу. Звычайна ж больш гаворыць рукамі. Асабліва мнагазначна махае ён рукою, калі гаворка заходзіць аб цару. Тады ён падыме вочы на царскі партрэт, не вымаючы з зубоўлюлькі, і махае на яго рукою, і гэты мах гаворыць вось што: «Карысці, брат, з цябе столькі ж, як з дзіркі, што ў мосце». Абодва Бязручкі людзі шчуплыя і белабрысыя. Калі стары Бязручка скупы на словы, то сын гаворыць і за сябе і за бацьку. У той час, калі гаворыць Яхім, бацька ўважліва слухае, але не глядзіць на сына. I трудна наогул сказаць, куды ён глядзіць. Здаецца, ён абмяркоўвае ўвесь час нейкую надзвычай складаную жыццёвую задачу, але ён усё чуе, не прапускае нічога».
Калі я адшукала прататыпа Якіма Фаму Бязручку, то была ўражана не толькі адпаведнасцю прозвішча, але і яго партрэтным падабенствам з літаратурным героем. Белабрысы колер валасоў падсвечвалі яго рудыя вусы, а шчупласць фігуры паўставала ў незвычайнай рухавасці; не магу не адзначыць таксама артыстычнага майстэрства весці размову, не выпускаючы з вуснаў казіную ножкулюльку. Пры тыпалагічным аналізе літаратурнага вобраза з прататыпам пераконваешся, што пісьменнік захаваў у літаратурным вобразе не толькі знешнія рысы, але, галоўным чынам, духоўнае святло, эмацыянальныя асаблівасці характару, дакладную псіхалагічную рэакцыю селянінапраўдашукальніка. У час размовы з Фамой Бязручкам па бляску вачэй, рухах цела, міміцы адчувалася яго ўнутраная напружанасць і адначасова радасць, што ім цікавяцца як героем твора славутага пісьменніка. 3 паляшуцкай хітрынкай у голасе ён выказваў сваё захапленне тонкай назіральнасцю, глыбокай памяццю і майстэрствам Коласа як празаіка. Здавалася, што Фама Бязручка імкнуўся знешнімі паводзінамі замацаваць сваё права бездакорнага носьбіта прататыпа.
Фама Бязручка прыпомніў цікавыя факты падрыхтоўкі сялянскага бунту на чале з мясцовым жыхаром Паўлам Калем. Ён расказаў аб
42
тым, што Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч пільна сачыў за развіццём падзей, гутарыў з многімі аднавяскоўцамі, загадзя падрыхтаваў петыцыю, а калі адчуў час пік, прыняў у школе актывістаў бунту. Настаўнік у іх прысутнасці ўзяў з прыпечку чыгунок, паставіў на паперы ўверх дном, абвёў алоўкам кружок і прапанаваў подпісы ставіць не ў радок ці слупок, а па кругу, растлумачыўшы, што такія хітрыкі перашкодзяць паліцыі адшукаць зачыншчыкаў бунту.
Мікіта Козіч — вучань Міцкевіча — у сваіх успамінах таксама адзначаў, што петыцыю склаў настаўнік па просьбе грамады, затым яе паслалі пану Скірмунту і чакалі адказу больш за тыдзень. Затым падрыхтавалі рыбацкія снасці, нагрузілі падводы і адправіліся на панскае возера. Скірмунт не спаў у шапку, чакаў сігналу і выклікаў з горада казакоў, якія разагналі сялян, забралі снасці, улоў і арыштавалі Каля.
Фёдар Скрэбель — вучань Міцкевіча — у сваіх успамінах аб падзеях сялянскага бунту прывёў цікавыя факты салідарнасці вучняў з бацькамібунтарамі. Аўтарытэт Канстанціна Міхайлавіча і яго непасрэдны ўдзел у выступленнях сялян натхніў іх на бунтарскія паводзіны супраць новага настаўніка 1.1. Дубіны, што прыехаў пасля звальнення Міцкевіча.
Факты бунту моладзі знайшлі мастацкае ўвасабленне ў трылогіі. Вуснамі казённага ляснічага Івана Пракопавіча пісьменнік распавядае аб забастоўках навучэнцаў рэальных вучылішчаў Пінска, якія патрабавалі палітычных свабод, звальнення школьнай адміністрацыі. Лабановіч у сваёй школе таксама быў сведкам «свавольства» вучняў, якія здымалі царскія партрэты і дамалёўвалі іх рознымі дэталямі.
Тыпалагічныя назіранні над літаратурнымі героямі і іх прататыпамі даюць багаты матэрыял для разгляду трылогіі «На ростанях» як сацыяльнагістарычнага рамана.
Успаміны прататыпаў і вучняў Канстанціна Міхайлавіча сведчаць аб тым, што на зломе гістарычных падзей часу (рэвалюцыі 1905 г.) ён душой, сэрцам і розумам быў разам са сваім народам.
Раздзел II
КЛАСІКІ I СУЧАСНІКІ
МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ (1899—1975)
Народны пісьменнік Беларусі Міхась Лынькоў вядомы ў гісторыі беларускай літаратуры XX ст. як выдатны майстар апавядання, стваральнік высокамастацкіх твораў для дзяцей. Ён належыць да таго пакалення, якое зведала ліхалецце трох войнаў: Першай сусветнай, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай, што кожны раз залівалі нашу зямлю крывёю, слязамі, сеялі сіроцтва, калецтва, голад, холад і смерць.
Штыком і пяром мужна абараняў Міхась Лынькоў свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, а ў мірныя дні плённа працаваў на ніве роднай літаратуры, нацыянальнай культуры, навукі, дзяржаўнага будаўніцтва.
Біяграфія. Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 г. у вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна Віцебскага павета ў сям'і чыгуначніка. Пасля заканчэння пачатковай школы (1911) і Рагачоўскага двухкласнага вучылішча (1913) будучы пісьменнік чатыры гады вучыцца ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. У лютым 1917 г., калі ў краіне актывізаваўся рэвалюцыйны рух, ён едзе настаўнічаць у Ліпініцкую земскую школу (цяперашні БудаКашалёўскі раён). Адначасова праводзіў значную грамадскую работу сярод насельніцтва навакольных вёсак, з вялікай надзеяй сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1918 г., калі войскі кайзераўскай Германіі акупіравалі частку Беларусі, М. Лынькоў уступае ў партызанскі атрад і актыўна змагаецца з ворагам. Летам наступнага года мабілізуецца ў Чырвоную Армію і прымае ўдзел у разгроме польскіх акупантаў. За гады армейскай службы набыў значны жыццёвы вопыт. Пачаў пісаць вершы. Першы яго верш быў надрукаваны ў смаленскай газеце «Борьба» ў 1919 г.
Пасля дэмабілізацыі з арміі ўліпені 1922 г. М. Лынькоў вяртаецца на радзіму і працуе настаўнікам у Свержанскай сямігадовай школе Рагачоўскага раёна. 3 вялікім натхненнем і юначым запалам удзельнічае ў грамадскім жыцці, пасылае допісы ў бабруйскую акруговую газету
44
«Камуніст», становіцца актыўнымяе селькорам. 3 мая 1925 г. стала працуе ў рэдакцыі гэтай газеты, а ў 1927 г. прызначаецца яе галоўным рэдактарам. Тут і пачаў ён друкаваць свае першыя вершы, фельетоны, нарысы, апавяданні.
Праца на ніве журналістыкі адыграла важную ролю ў станаўленні пісьменніцкага таленту М. Лынькова, пра што ён піша ў сваёй аўтабіяграфіі: «Праца мая ў якасці рэдактара газеты, удзел у грамадскім жыцці, частыя наведванні фабрык, заводаў, вёсак пашыралі мой кругагляд, давалі мне багаты запас назіранняў. Усё гэта дапамагала маёй пісьменніцкай дзейнасці».
У 1930 г. М. Лынькоў пераязджае ў Мінск, працуе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, затым рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933 — 1941) і старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938— 1948). На гэтых адказных пасадах настойліва дамагаецца згуртаванасці сярод пісьменнікаў, клапоціцца аб росце маладых літаратараў.
У 1939 г. пісьменнік удзельнічае ў паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, затым, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны, рэдагуе франтавую газету «За Савецкую Беларусь». Пасля вайны працяглы час працуе ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук БССР, з'яўляючыся яе членамкарэспандэнтам (з 1936 г.), а потым — акадэмікам (з 1953 г.).
Плённую літаратурнатворчую работу М. Лынькоў спалучаў з актыўнай грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю; ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, неаднаразова ў складзе ўрадавай дэлегацыі рэспублікі ўдзельнічаў у рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
За вялікія заслугі ў развіцці беларускай літаратуры М. Лынькову было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР (1962), ён быў узнагароджаны ўрадавымі ордэнамі і медалямі. У 1968 г. яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа.
Ранні перыяд творчасці. Асноўны жанр творчасці М. Лынькова 20х гг. — апавяданне. Ужо ў 1926 г. друкуюцца яго першыя апавяданні, якія адразу ж звярнулі на сябе ўвагу грамадскасці актуальнасцю тэматыкі, своеасаблівай мастацкай манерай пісьма. 3 іх і склаўся першы зборнік «Апавяданні» (1927). У1929г. выходзіцьзборнік «Гой», у 1930 г. кніга апавяданняў «Андрэй Лятун».
Удзельнік грамадзянскай вайны М. Лынькоў значную ўвагу надае падзеям таго часу, пра што сведчаць апавяданні «Над Бугам», «Гой», «Маньчжур», «Крот» і інш. У іх малады пісьменнік, асэнсоўваючы тагачасныя падзеі, прыходзіць да вываду, што грамадзянская вайна была для яе ўдзельнікаў вельмі драматычным выпрабаваннем іх лёсу і светапогляду.
45
Падзеі, апісаныя ў апавяданні «Над Бугам» (1926), адбываюцца на Беларусі. Чырвоная Армія змагаецца з польскімі інтэрвентамі. Рашаючая бітва адбудзецца на рацэ Буг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і апаленыя агнём грамадзянскай вайны чырвонаармейцы Васька Шкетаў і Ванька Разанскі. Апошні пайшоў на вайну ад плуга, з беднай сялянскай гаспадаркі, ад сям'і. На Разаншчыне пакінуў жонку і чатырох малалетак. Марыць хутчэй разбіць ворага, каб вярнуцца да мірнай працы: плуга, касы, сярпа. Толькі ў паўсядзённай працы Іван адчувае сябе чалавекам. Ён з горыччу гаворыць Шкетаву: «Бач, мазалі чэшуцца, ім працы падай».
Іван жадае сеяць збожжа, а не кулі. Яго вока лашчаць сенажаці і лугі, а не калючыя драты і акопы.
Псіхалагічны стан байца, якому давялося ачышчаць зямлюкарміцельку ад ворагаўчужынцаў, пісьменнік раскрывае, выкарыстоўваючы трапныя мастацкія дэталі. Іван рыхтуецца да наступлення, умацоўвае гузікі на адзенні, «...шые старанна, аж пот выступае на лысіне, але ж і гузік цяпер не адарвеш паўротай салдат... Іван зноў корпаецца ў сваім мяшку, наводзіць парадак, складае да месца ніткі, кавалачак воску, агрызкі засаленай паперы, абмусолак аловачны, пудэлачак зпад ваксы з іголкамі і сухарны мяшочак з цукрам, старанна зашыты, будучы падарунак жонцы».