На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
He страх, а клопат аб доме, сялянская практычнасць, надзея на перамогу кіруюць яго паводзінамі і думкамі. Перамога палка, які стаў для Разанскага салдацкай сям'ёю, была апошняй і самай вялікай радасцю. Ён адчуў, што адзін у полі не воін, існуе салдацкая дружба і салідарнасць. Свае перакананні Іван засведчыў радкамі апошняга пісьма, якое прадыктаваў санітарцы Насці.
«...I пішу табе, дарагая мая супруга Алена, не палохайся ты... і шлю табе паклон з непераможнага палка нашага... I яшчэ табе паклон ад сырой зямлі. I жадаю табе шчасця і долі, а таксама і маім дарагім сынам. I яшчэ пішу табе, што я ўжо...»
3 пачуццём сумленна выкананага абавязку развітваецца з жыццём разанскі хлебароб.
Да падобных перакананняў прыйшоў і другі герой апавядання Васька Шкетаў, хаця шлях станаўлення яго грамадзянскай свядомасці быў больш складаным, чым у Івана.
Васька Шкетаў — чалавек без біяграфіі. Hi бацькоў, ні родных, ні блізкіх ён не памятае і не ўспамінае, а калі ўспамінае, то толькі «каменні шэрыя... Слізкія сцены ліпучыя і пратухлы кут... А сэрца, яно, браце, пустое, і ніякай у ім радасці, ні агню ў ім, ні дыму, — усё копаць адна, беспрасветная копаць». Ён чалавек без пэўнага месца ў грамадстве.
46
Па характару Васька Шкетаў — асоба няўрымслівая, а па ўспрыманню навакольнага свету — рамантычная.
Служба ў арміі ставіць перад Васькам Шкетавым шмат розных пытанняў. He проста зразумець, што яму, былому крымінальніку, а зараз байцу, даверана зброя, што з ім, як з роўным, паводзяць сябе байцы і камандзіры, што ён абараняе сваю Радзіму. Ад усведамлення гэтага вялікая радасць напаўняе яго істоту, радасць, якую ён імкнецца выказаць у гутарцы з Іванам Разанскім: «Ноч ты мая, ночанька блакітная... Каму што, а мне блакітная. Каму цемень, а мне — жысцьты мая, жысць ты мая размалінавая!.. Братка ты мой, братка родненькі. ...Чалавек я цяпер, а не абыхто».
Такім чынам, герой здабыў самае галоўнае — годнасць чалавека і здабыў яе разам з іншымі ў змаганні за Радзіму. У дні барацьбы з ворагам расце яго свядомасць, абуджаюцца духоўныя сілы, новыя адносіны да жыцця. Нельга, безумоўна, сцвярджаць, што адбылося поўнае і канчатковае перараджэнне Шкетава. Адступленняў ад норм маралі і этыкі ў яго яшчэ нямала. Праўда, яны выкліканы цяжкімі ўмовамі часу. Калі, напрыклад, «блюда» з жыта, падабабкаў і «недзе скрадзеных чарніц сушаных» у яго не атрымалася, ён «ідзе да вёскі пашукаць яек курыных». Але нават у гэтых «прыгодах» Ваські мы назіраем штосьці новае: тое, што здабудзе ў вёсцы, ён скарыстае не адзін, а падзеліць з таварышамі.
М. Лынькоў не ідэалізуе героя. Ён паказвае цяжкасці і перашкоды, якія сустракаліся на шляху фарміравання яго свядомасці, маралі і этыкі. У полымі вайны Васька Шкетаў вызваляўся ад іржы і накіпу змрочнага мінулага, паверыў у свае сілы. I яго апошнія перадсмяротныя словы — «Эх, позна, позна, і так рана, рана...» — успрымаюцца як крык душы чалавека, крык радасці і шчасця, якія спазнаў ён і якімі трэба было ахвяраваць у імя радасці і шчасця сяброў па зброі.
Героі апавядання «Гой» (1926) — камандзір Чырвонай Арміі Міхась, местачковы шавец Мотэль, селянін Панкрат — прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, але аднаго лёсу. У дарэвалюцыйны час яны былі бяспраўнымі, жылі бедна, ледзь зводзілі канцы з канцамі. Царызм рабіў усё, каб раз'яднаць людзей працы, пасеяць паміж імі нацыянальную варожасць. Шавец Мотэль пасля пагромаў, што ўчыняліся над яўрэйскім насельніцтвам, насцярожана, з вялікім недаверам ставіцца да рускіх, абвінавачвае іх у пакутах свайго народа. Апошнія падзеі адкрылі яму новы свет, далі мажлівасць пазнаць, хто яго ворагі, а хто сябры. Чырвонаармеец Міхась выратаваў ад смерці не толькі Мотэля і яго сям'ю, але і ўсё насельніцтва мястэчка. Стары Мотэль адчуў, што новая ўлада ўзяла пад сваю абарону ўсе народы і народнасці краіны, прызнала іх раўнапраўнымі.
47
У апавяданнях, прысвечаных падзеям грамадзянскай вайны, М. Лынькоў стварыў і іншыя тыповыя вобразы мужных і адданых народу асоб. Такімі з'яўляюцца камандзір роты Бадай (апавяданне «Кватармайстар Бадай»), які, крыху ачуняўшы пасля цяжкага ранення, разам з абознікамі нападае на польскі батальён і прымушае яго адступіць, малады воінчырвонаармеец Васька, герой апавядання «Маладосць», здзяйсняе гераічны подзвіг і выратоўвае сваіх баявых таварышаў.
Вобразна апавядае пісьменнік пра сваіх герояў, салдат і камандзіраў. Ён скарыстоўвае трапныя мастацкія дэталі, ужывае насычаныя багатым зместам дыялогі і маналогі. Мова лынькоўскага героя, як правіла, з'яўляецца сродкам яго характарыстыкі як прадстаўніка пэўнага сацыяльнага асяроддзя.
Адносна мовы і стылю ранніх твораў М. Лынькова даследчык яго творчасці Д. Бугаёў сцвярджае, што малады празаік «пачаў свой творчы шлях з захаплення рамантычным стылем, рамантычнымі прыёмамі пісьма. Гэта прывяло яго да рытмізаванай прозы, да якой маладога пісьменніка схіляла ягонае поўнае захаплення рамантычнае ўспрыманне новай рэчаіснасці, жаданне знайсці і ўславіць яе прыгажосць».
Апавяданні Лынькова звярнулі на сябе ўвагу і своеасаблівай кампазіцыйнай пабудовай. Пісьменнік не прытрымліваўся храналагічнай паслядоўнасці ў раскрыцці сюжэта. У большасці твораў ранняга перыяду завязка вынесена ў самы пачатак; падзеі сканцэнтраваны вакол дзейнасці галоўнага героя. Звычайна персанажы характарызуюцца праз успаміны галоўнага героя або апавядальніка.
У беларускай прозе М. Лынькоў з'яўляецца піянерам у распрацоўцы некаторых тэм, у стварэнні новых вобразаў. Так, напрыклад, у апавяданні «Андрэй Лятун» (1928) ён звярнуўся да адной з важнейшых тэм літаратуры — працы і яе ролі ў жыцці чалавека.
У апавяданні яна раскрываецца на вобразе машыніста Андрэя Сапуна. Усё яго свядомае жыццё прайшло на чыгунцы. Працаваць даводзілася ў цяжкіх умовах. 3 вялікай любоўю і цеплынёй малюе аўтар вобраз машыніста кур'ерскіх цягнікоў, празванага за высокае майстэрства Летуном. He адразу Андрэй стаў майстрам сваёй справы. Былі ўяго і памылкі (забыўся своечасова прасачыць за рамонтам пясочніц), недагляды (выпадак з Саўкам на чыгунцы), аварыі, хаця і не па яго віне. He ўсё ўлічваў малады машыніст у сваёй практычнай дзейнасці. Была і рызыка, было і свавольства. Але ў жыцці ён кіраваўся высакароднай мэтай: працаваць прыгожа, з аганьком, каб была ад яго працы радасць, карысць людзям. 3 выключнай адказнасцю ставіцца Андрэй да даручанай справы, праяўляючы нярэдка асабістую мужнасць і гераізм. Калі
48
аднойчы на яго чыгуначны састаў напала група бандытаў, ён, ахвяруючы ўласным жыццём, выратоўвае людзей і цягнік.
У асобе Андрэя спалучаюцца справядлівасць, сумленнасць, вялікая любоў да людзей працы. Гэтыя рысы, напрыклад, заўважаюцца ў псіхалагічнай рэакцыі Андрэя на «сур'ёзную» гутаркуспрэчку вартаўніка Антона і стрэлачніка Астапа Гаўрылавіча, кожны з якіх лічыць свой участак галоўным, а таксама ў адносінах да маладых рабочых, якім ён перадае свой багаты вопыт, веды, дзеліць з імі апошні кавалак хлеба. Маладыя рабочыя з вялікай павагай ставяцца да машыніста «кукушкі». Ён для іх і мудры чалавек, і старэйшы па прафесійнаму вопыту таварыш, шчыры сябра. Людзі цягнуцца да яго, як кветкі да святла.
Гады кладуцьадбітак на знешні воблік Андрэя Сапуна, забіраюцьсілы, і толькі пастаянная цяга да працы не пакідае яго. Ён адчувае, што «недалугай робіцца», але не думае пра адпачынак. Праца стала сэнсам і зместам яго жыцця. У творы выразна відаць паэтызацыя аўтарам не толькі самой працы чыгуначнікаў, але і іх звычайнага будзённага побьггу.
«А за паравозам ціхая ноч, дзесьці там, каля штабелю шпал, стракоча цвыркун, над лініяй водар ад палыну і мазуты. I пахне яшчэ перагарам вугалю і газавым куравам. А там, дзе мігціць сваім вокам чарнакрылы ўначы семафор, блішчаць пад месяцам рэйкіістужкі». Пры гэтым чыгунка выступае як асоба адухоўленая. Яна выклікае ў герояў твора пэўныя пачуцці, роздумы, асацыяцыі. Апрача таго, яна сімвалізуе рух, час, падзеі, характэрныя для жыцця краіны 20х гг.
Вялікае месца ў творы займае вобраз апавядальніка, ён не проста расказвае пра свайго героя або паказвае яго, але і жыве з ім аднымі пачуццямі, спачувае яму, клапоціцца аб ім, нават пасяброўску ўшчувае, трапна каменціруе яго паводзіны. Гэта своеасаблівы лірычны герой, які дапамагае вызначэнню аўтарскага аптымізму, яго светаадчування, лірычнай атмасферы твора.
Характэрнай стылявой асаблівасцю апавядання «Андрэй Лятун» з'яўляецца дабрадушны, мяккі гумар, які надае твору адпаведную лірычную афарбоўку. М. Лынькоў выкарыстоўвае гумар для вызначэння ўзаемаадносін паміж персанажамі, для характарыстыкі адносін героя да сваіх службовых абавязкаў, наогул, да працоўнай дзейнасці (дыскусіі аб тым, чыя служба на чыгунцы самая адказная). Тонкі гумар уласцівы знешне грубаватаму Андрэю Летуну. Для аўтара гэта сродак тыпізацыі і выяўлення індывідуальных асаблівасцей характару машыніста, чалавека душэўнага, акуратнага, гаспадарлівага, майстра вострага слоўца. Дасціпны, жыццесцвярджальны гумар выкарыстоўвае пісьменнік нават для характарыстыкі гераічных учынкаў машыніста (выпадак з бандытамі). Гумарыстычнага гучання, адпаведнай
49
настраёвасці М. Лынькоў дасягае за кошт трапных параўнанняў, вобразнай сінанімікі, багатай метафарычнасці, выкарыстання высокага стылю ў характарыстыцы простых рэчаў і будзённых з'яў. Сакавіты народны гумар з'яўляецца мастацкім сродкам вызначэння адносін пісьменніка да сваіх герояў.
Творчасць 30х гг. 30я гг. у гісторыі развіцця савецкага грамадства вызначаюцца надзвычайнай складанасцю. Новая эканамічная палітыка 20х гг. прывяла ў рух літаральна ўсе сацыяльныя слаі насельніцтва, пасеяўшы зерні шчырых надзей на сапраўднае здзяйсненне дэкрэтаў рэвалюцыі. Народная гаспадарка залечвала раны грамадзянскай вайны і пераходзіла да мірнага будаўніцтва. Драматычны пакутлівы шлях калектывізацыі выклікаў у людзей неадназначныя, супярэчлівыя погляды на гэты працэс.
Беларускія пісьменнікі імкнуліся адлюстроўваць у сваіх мастацкіх творах падзеі часу і лёс народа. «Літаратура 30х гадоў пры ўсёй яе падпарадкаванасці афіцыёзнай дагматыцы, устаноўкам таталітарнай дзяржавы, што вяло да панавання ілюстрацыйнасці, культаўскага славаслоўя, нястрымнай лакіроўкі і іншых выдаткаў і страт, — гэта літаратура ўсё роўна застаецца пасвойму красамоўным дакументам часу, бо ён, час, і вызначыў такі, а не іншы яе характар».