• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Жалезная вытрымка і наступальная тактыка Заслонава дапамагаюць яму выйсці пераможцам у небяспечных паядынках з вопытным гестапаўцам Кохам, шэфам Штрыпке і іншымі фашыстамі. Знаходзячыся ў выключна складаных абставінах, ён ніколі не губляе надзеі на перамогу і паступова ўзмацняе ўдары па ворагу. I толькі пасля таго, як далейшая дзейнасць непасрэдна ў дэпо стала асабліва небяспечнай, Заслонаў накіроўваецца ў партызанскі атрад. Па сведчанні самога Лынькова, над вобразам Заслонава яму прыйшлося шмат працаваць, хаця і ішоў ён ад жыццёвай праўды: «Герояўлітаратурных не заўсёды можна сумяшчаць з прататыпамі. Называючы героя мастацкага твора сапраўдным прозвішчам прататыпа, трэба ў нейкай ступені сябе абмяжоўваць, трымаць «в узде» свае творчыя домыслы, каб не парушыць жыццёвай праўды».
    Вобраз Заслонава —творчаяўдача аўтара «Векапомныхдзён».Ужо ў пачатку рамана чытач знаёміцца не толькі са знешнім выглядам героя («дужы і рослы чалавек, з скупымі словамі і рухамі, з абсівераным аброслым тварам»), а і з некаторымі асаблівасцямі яго характару. Дзяцінства Заслонава, яго жыццёвы шлях яскрава паўстаюць перад намі з успамінаў маці героя. Аб працы Заслонава ў мірныя дні аўтар расказвае вуснамі яго сяброў.
    У эпічным плане раскрывае Лынькоў ролю кіраўнікоў партызанскага руху ў час вайны. Пісьменнік паказвае рознабаковую дзейнасць камуністаў, якія стваралі партызанскія атрады, падпольныя групы, неслі ў народныя масы слова франтавой праўды, выкрывалі фашысцкую хлусню, выдавалі і распаўсюджвалі газеты, лістоўкі, праводзілі ў вёсках сходы, мітынгі, згуртоўвалі народ на бязлітасную барацьбу з ворагам.
    У цэнтры рамана — вобразы арганізатараў партызанскага руху, кіраўнікоў партыйнага падполля і радавых камуністаў. Саколіч Васіль
    62
    Іванавіч — тыповы прадстаўнік народа. Дзяцінства яго прайшло ў клопатах пра хлеб, юнацтва — у пошуках працы. Працаваў спачатку чорнарабочым, потым стрэлачнікам, слесарам дэпо. Прага да ведаў, схільнасць да грамадскай работы садзейнічалі таму, што Саколіч за кароткі тэрмін здолеўу даваенны мірны час прайсці ўсе ступенькі ад сакратара партыйнай арганізацыі чыгуначнага вузла да сакратара абласнога камітэта КП(б)Б. «I кожная гэта ступенька супадала з тымі вялікімі ступенямі, якія праходзіла і ўся краіна, увесь народ... Яго цікавілі і балоты, і новыя аэрадромы, і генеральныя рэканструкцыі сталіцы. Ён займаўся і ссяленнем хутароў, і новымі дарогамі, і новымі школамі, і новымі фермамі ў калгасах, і працаднём. Але галоўнае яго цікавілі людзі», — гаворыць аўтар рамана.
    Калі партыя паслала яго ў тыл ворага ў якасці сакратара падпольнага абкома для разгортвання і кіраўніцтва партызанскім рухам, ён пачаў сваю дзейнасць з падбору людзей, з дапамогай якіх павінен быў ажыццявіць вялікае даручэнне. Народ, яго інтарэсы, яго становішча пад уладай акупантаў былі на першым плане ў клопатах Саколіча ў той перыяд. На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі мы яго бачым сярод народа. Адкрыты, хаця і небяспечны ва ўмовах акупацыі, выхад Саколіча да народа разлічаны на мабілізацыю ўсіх сіл і сродкаў для барацьбы з акупантамі. Ён пастаянна ўмацоўвае непарыўныя ўзаемасувязі і ўзаемадапамогу насельніцтва, партызан і падпольшчыкаў. У гутарцы з баявымі сябрамі зазначае: «Народ дае нам не толькі хлеб, народ дае сілу нашай барацьбе, ён галоўная наша апора і падтрымка. Без народа, таварышы, мы нішто». Саколіч карыстаецца вялікай павагай мясцовага насельніцтва, якое добра ведае яго самаадданую працу ў мірны час. У складаных абставінах акупацыі ён знаходзіць час і месца для шчырых гутарак з людзьмі, папярэджвае іх аб цяжкіх выпрабаваннях. Сведчаннем гэтага з'яўляюцца яго сустрэчы з Ціханам Зарубам, Лявонам Светлікам, Сініцаю і інш. Ён клапоціцца аб выхаванні рэзерву народных мсціўцаў. У гутарцы з моладдзю, якая просіць залічыць яе ў атрад, Саколіч не адмаўляе ёй у свяшчэнным абавязку — абараняць радзіму, але як старэйшы таварыш і клапатлівы бацька, які памятае аб тым, што вайна сее смерць, патрабуе ахвяр, ён перасцерагае ад легкадумных учынкаў у барацьбе з моцным, хітрым і каварным ворагам.
    Просты і мудры, добры і абаяльны ва ўзаемаадносінах з мясцовым насельніцтвам, з партызанамі, Саколіч суровы і непрымірымы да здраднікаў і ворагаў. Уся яго дзейнасць падпарадкавана непарушным гуманістычным прынцыпам. Пасля разгрому аднаго з варожых гарнізонаў у час допыту паліцэйскіх ён адчувае, што рознымі шляхамі прыйшлі яны на службу да акупантаў, што некаторыя з іх апынуліся тут па сва
    63
    ёй несвядомасці. «Толькі крывёй сваёй зможаце змыць з сябе ганебную пляму. А шкадуеце сваёй крыві, змывайце фашысцкай», — папярэджвае іх сакратар абкома. У яго словах і прысуд за здраду і клопат аб тых, хто згубіў правільную дарогу ў жыцці.
    У рамане «Векапомныя дні» Саколіч выступае як камандзір вялікага партызанскага злучэння, дзейнасць якога ўплывае на развіццё партызанскага руху ва ўсёй Беларусі. Вось чаму аўтар рамана ўдзяліў вялікую ўвагу характарыстыцы яго камандзірскага таленту, яго здольнасцей як важака народных мсціўцаў. Камандзір і члены штаба пачыналі з утварэння баявых груп, атрадаў, а затым брыгад, з арганізацыі ваеннай дысцыпліны, набыцця зброі, адзення, нарыхтоўкі прадуктаў. Ад лакальных баявых аперацый ішлі да вялікіх баявых дзеянняў па знішчэнні жывой сілы ворага і стратэгічных аб'ектаў, да «рэйкавых канцэртаў» і глыбокіх партызанскіх рэйдаў. Пры гэтым перамагалі, адзначае Лынькоў, цаной выпрабаванняў і ахвяр, хаця Саколіч быў з ліку тых камандзіраў, якія ніколі не дзейнічалі «напралом», а імкнуліся зберагчы людзей. «Саколіч наш не любіць народ на смерць вадзіць, — кажуць пра яго партызаны. — Пільнуецца больш таго, каб фашысту была смерць». Яго тактыку добра характарызуе пісьменнік вуснамі народа: «Ён на тое і Саколіч, каб фашыста клюнуць там, дзе той не чакае».
    Пад пяром Лынькова Саколіч выступае як асоба з пэўнымі індывідуальнымі рысамі характару і знешнасці; перад чытачом паўстае цэльны псіхалагічны партрэт героя. Ён паказаны стрыманым, назіральным, чулым, з тонкім гумарам і глыбокім інтэлектам чалавекам. Вайна не змагла засланіць яму шырокі свет, вытравіць з душы жыццялюбства, аптымізм, бацькоўскія клопаты пра людзей. Наадварот, яна абвастрыла і памножыла ў ім гэтыя якасці. Пісьменнік неаднаразова раскрывае іх ва ўзаемаадносінах камандзіра з самымі юнымі партызанамі і партызанкамі.
    Саколіч — натура духоўна багатая, эстэтычна чулая. Купалаўскі верш «Беларускім партызанам», які ён пачуўупершыню з вуснаўНадзі Канапелькі, надзвычайузрушыўяго, выклікаў гаму пачуццяў, уражанняў, планаў. Да купалаўскіх «Арлянят» ён таксама звяртаецца як да крыніцы патрыятычнага натхнення і народнай мудрасці. Аб харастве душы Саколіча сведчыць і такі факт: аднойчы каля свайго будана камандзір убачыў тры маленькія баравічкі, узрадаваўся ім, як добрым людзям, абгарадзіў дубчыкамі, каб не затапталі, каб іншыя таксама парадаваліся ім.
    Паўнакроўны і праўдзівы вобраз паплечніка Саколіча Слышэні. Ён шмат увагі аддае баявым справам партызан, клапоціцца аб іх побыце. Яго сіла — у непарыўнай сувязі з народам. 3 адказным даручэннем
    64
    накіроўвае Слышэню штаб у знявечаны акупантамі Мінск. Там ён наладжвае сувязь з падпольшчыкамі, выкрывае правакатараў. У час аблавы Слышэня быў схоплены паліцэйскімі. Гестапаўцы страшэнна катавалі яго, але не дабіліся таго, чаго хацелі: ён застаўся верны свайму партыйнаму і грамадзянскаму абавязку, свайму народу.
    Як ужо адзначалася, некаторыя вобразы ў рамане «Векапомныя дні» маюць сваіх прататыпаў. Так, за вобразам Заслонава стаіць Герой Савецкага Саюза Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў (1909—1943). Прататыпам Саколіча з'яўляецца першы сакратар Мінскага падпольнага абкома, камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў (1903—1967), які пасля вайны доўгі час быў старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, прататыпам Слышэні — сакратар Мінскага абкома партыі, камісар партызанскага злучэння Слуцкай зоны Іван Дзянісавіч Варвашэня (1904—1957), Галі — удзельніца падпольнай барацьбы ў Мінску, Герой Савецкага Саюза Алена Рыгораўна Мазанік.
    Выразна і праўдзіва выпісаны ў рамане і іншыя вобразы: Блешчыка — батальённага камісара, а затым начальніка штаба партызанскага атрада, Капушы — старшыні райвыканкама, арганізатара і камандзіра партызанскага атрада, Шведа — старшыні сельсавета, Чычына і Хадзюні — рабочых дэпо, таленавітых партызанскіх камандзіраў. Кожны з іх мае сваё аблічча, ярка індывідуальнае і ў той жа час тыповае. Гэта шчырыя патрыёты, высокасвядомыя, ідэйна перакананыя, сумленныя і мужныя.
    У рамане цікава пададзены таксама і прадстаўнікі маладога пакалення. Яны былі ў першых радах абаронцаў Радзімы, выконвалі самыя складаныя даручэнні. Такімі з'яўляюцца Майка Светлік, Надзя Канапелька, Ігнат Лагуцька, Міша Чмаруцька, Вася Чычын, Лена Красачка, група «Першамай», члены падпольнай арганізацыі чыгункі і інш. Пісьменнік падкрэслівае, што тагачасная моладзь падзяляла са сваім народам усе нягоды вайны, мужна змагалася з фашысцкімі акупантамі.
    Лынькоў паказвае таксама, як партызанскі рух садзейнічаў умацаванню інтэрнацыянальнай салідарнасці народаў Еўропы ў барацьбе з фашызмам, дапамагаў яднанню патрыятычных сіл у братняй Польшчы, Чэхаславакіі і другіх краінах. Гэта можна прасачыць на добра выпісаных вобразах чэшскіх і славацкіх салдат і афіцэраў: Драгаша Чэпічкі, Страмічкі і інш.
    Шырока і праўдзіва паказана ў «Векапомных днях» антынародная дзейнасць здраднікаў і адступнікаў розных масцей: нацыяналфашыста Іваноўскага, рэдактара прафашысцкай «Беларускай газеты» Казлоўскага, Акінчыца і інш. Усе яны ў свой час служылі ў дэфензіве бур
    65
    жуазнай Польшчы, а затым перайшлі на гестапаўскі хлеб. За імі ідзе чарада ніжэйшых рангам, але такіх жа фашысцкіх халуёў, як і яны.
    Па сваёй шматпланавасці, па ўсебаковым ахопе падзей, глыбокім раскрыцці крыніц, якія жывілі партызанскі рух, па праўдзівым і шырокім паказе гераічных характараў нашых людзей раман «Векапомныя дні» належыць да лепшых твораў беларускай савецкай літаратуры першага пасляваеннага перыяду. За яго пісьменнік быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа.