На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Ранняя творчасць. У беларускую савецкую літаратуру Я. Брыль прыйшоў у 1946 г. (зборнік «Апавяданні») з традыцыйнай ддя нашай літаратуры тэмай уласніцтва. Але пад яго пяром яна набыла сваю непаўторнасць, паколькі раскрывалася на новым матэрыяле, узятым непасрэдна з жыцця працоўных былой Заходняй Беларусі. Гэтая тэма дасканала распрацавана ў апавяданні «Марыля». Як успамінае сам аўтар, апавяданне задумана ў 1937 г., і пачатак яго быў напісаны паруску. «Потым, адчуўшы пасапраўднаму, што «кожная бочка павінна стаяць на ўласным дне», перапісаў на мову родную».
Дзеянне адбываецца ў адной з вёсак былой Заходняй Беларусі. Пісьменнік выкрывае жорсткае і агіднае аблічча ўласнікаў — вясковых багацеяў Жукоў, гандляра Чыжэўскага, прайдзісвета Лустача, Гаваку і інш. Ён плённа карыстаецца сродкамі народнай мовы і стварае галерэю сацыяльнапсіхалагічных тыпаў.
Марыля, першая ў вёсцы жняя і пралля, пакалечыла ў малатарні руку, страціла спрытнасць, лёгкасць у рабоце. Пасля гэтай бяды прыйшла другая — памёр бацька, «адпісаўшы ёй на пасаг паўтары дзесяціны» зямлі. На гэтую зямлю і паквапіліся Жукі, учынкамі якіх заўсёды кіравала прага нажывы, і Марыля стала жонкай няўдаліцы Івана. Асаблівасці характару, нораваў і маралі гэтай сям'і пісьменнік характарызуе трапнымі заўвагамі, вызначэннямі, раскрывае іх унутраную сутнасць праз учынкі і паводзіны. Так, у час сватаўства, адзначае аўтар, «хіба толькі пазычыўшы вачэй у сабакі», можна было патрабаваць, каб у пасаг за Марыляй аддалі і братаву карову, што трымала на свеце яго малых дзяцей.
Яшчэ больш пераканаўча выкрывае пісьменнік уласніцкую псіхалогію, расказваючы аб тым, як паставіліся Жукі да нявесткі. Ганьбу, папрокі, пабоі і непасільную працу — вось што зазнала яна ў іх сям'і.
70
«Звялі маладзіцу са свету сямейнікі», — заўважае Я. Брыль. Марыля памерла, «без пары нарадзіўшы малое».
Тэма ўласніцтва і тэма мацярынства — два характэрныя полюсы апавядання, напружанне паміж якімі і надае твору высокі трагедыйны і гуманістычны пафас.
Мастацкая дэталь у апавяданні ёмкая і мае вялікі пазнаваўчы і эстэтычны сэнс. Свёкар для труны ўнука выбраў са сваіх «скарбаў» старую, з'едзеную шашалем дошку, а свякруха, нават не абмыўшы мёртвае дзіця, загарнула яго ў кавалак бруднай зрэбнай сарочкі. «Нялоўка стукаючы малатком і загінаючы старыя цвікі, сама забіла века і, паклікаўшы з сяней Івана, загадалаяму несці заёю труну». Такія паводзіны Жукоў, якія здзекуюцца з годнасці чалавека працы, выклікаюць учытача не агіду, а абурэнне.
Сюжэт апавядання падказаны Брылю самім жыццём: «Дзяўчат і маладзіц, такіх як Марыля, такіх баб, як свякроў, такіх мужыкоў, як стары Жук, Іван, Мікіта, бачыў я шмат, хапала іх толькі ў адным нашым Загор'і. Пісаць іх з натуры, адпаведна «мяшаючы да ператоўкваючы», было вельмі прыемна. Аднак куды больш хвалявала «выдумванне» сцэны Марыліных родаў з паводзінамі ў гэты час усёй сям'і». Прызнанне гэта адкрывае нам таямніцы творчай лабараторыі, паказвае шляхі тыпізацыі характару. Ён не проста перасяліў з памяці ў апавяданне знаёмыхлюдзей, апрымусіўіх жыць, дзейнічаць. Сцэна, заякую пісьменнік хваляваўся, удалая, і не толькі таму, што яна надзвычай уражвае, а і таму, што падводзіць да галоўнага: даследавання вытокаў бессардэчнасці, жорсткасці, драпежнасці ў людзях.
Пасля смерці нявесткі Жукі ўсе свае намаганні скіравалі на тое, каб захаваць за сабой зямлю — яе пасаг. Яны пайшлі на новае злачынства. Падкупілі ілжывых сведкаў, якія на судзе гаварылі, што зямлю Марыля прадала сама, бо ёй «абы схадзіць хораша, з'есці, выпіць, цукерак, скажам, пасмактаць. Грошы, як вада, сюдытуды і перамыкала без толку». Міжволі ўзнікае пытанне, што ж за людзі пайшлі на такое злачынства? Адзін з іх пан Чыжэўскі — «местачковы кулак, які нажыў на гандлі свіней тоўстую кішэню і яшчэ таўсцейшую морду... Усякая подласць, пачаўшы ад недаважвання і недалічвання і канчаючы хоць бы на сённяшняй справе, рабілася ім спрытна і з ахвотай, абы толькі было выгадна».
Пісьменнік дакладна акрэсліў сацыяльнае і маральнае аблічча Чыжэўскага. Жука палохала працэдура суда, дзе трэба было даць прысягу аб вернасці паказанняў. Чыжэўскі і на гэта махнуў рукой. Што яму да гонару, да сумлення, калі ён даўно страціў і тое і другое. Чыжэўскі нагадвае грыбнараст, што вырастае, як чужароднае цела на дрэве,
71
і які сам па сабе не адвальваецца — ён гіне толькі разам здрэвам. Такіх, як Жукі, Чыжэўскі, былі не адзінкі на «крэсах усходніх» былой буржуазнай Польшчы.
Вось яшчэ адзін «шчыры» сведка Марылінага «матаўства» — АнтосьГавака. Характарыстыка яго змяшчаеццаўдванаццаці радках, але ўнутраны змест яе вельмі багаты: «Гэта ўжо быў пародзісты падлюга, для якога подласць даўно стала верай і шчасцем. Уся ваколіца, апроч нешматлікіх сяброў, людзей, вядома, «не менш прыстойных», думала пра Гаваку так, як думаюць пра гадзіну, на якую лепш за ўсё не наступаць. Ды ён наступаў часцей за ўсё сам. Нешта адразу пасля вайны Гавака захапіў за бясцэнак нядрэнны хутар паблізу ад сваёй вёскі, і, судом адагнаўшыся ад намаганняў законных нашчадкаў нябожчыкахутараніна, ён разласаваўся на суды і навучыўся іх выйграваць. Стравіць табе жыта авечкамі ды глядзі што і цябе яшчэ засудзіць, калі сунешся да «сэндзі пакою» — міравога суддзі».
3 гэтай жа кампаніі «сведак» і Лустач, «чалавек з сярэдняга гатунку подлых людзей», бязвольная асоба, паслугамі якой карысталіся розныя Жукі ў сваіх чорных справах. Дазваляў Лустачу гандляваць сумленнем грамадскапалітычны лад, заснаваны на парадках і законах, па якіх нават сумленне купляецца і прадаецца.
У апавяданні «Марыля» Я. Брыль не выпадкова захапіўся характарыстыкамі тыпаў з цёмнымі біяграфіямі. Гэтым самым ён засяродзіўувагу чытача на тых сацыяльнапалітычных парадках, якія параджалі падобных тыпаў і стваралі ўмовы для іх дзейнасці. «Радасна было, — пісаў Я. Брыль пра сваю працу над творам, — што не «прыдумваю», не забаўляюся, а пішу жыццё, і адначасна новым, хмельным шчасцем кружыла галаву і калаціла сэрца радасць мастацкай выдумкі, якая зноў жа ішла поруч з жыццём, што было навокал, якім я ў пэўнай меры жыў і сам».
Пісьменнікгуманіст Я. Брыль у сваіх ранніх творах сцвярджае думку аб тым, што ўласнік — гэта вораг самому сабе і людзям. Тыповы прадстаўнік чалавекаўласніка — Пятрусь Грыб з апавядання «Праведнікі і зладзеі». Ён пражыў на свеце семдзесят восем год, прыдбаў «засекі жыта», «дом, як шклянка, у два канцы, а будынкі глінабітныя», але сытым і шчаслівым ніколі не быў, бо ўсе гады неадступна яго мучыла адна думка: чалавек чалавеку — воўк, чорны дзень — немінучы. Яго можна адтэрмінаваць, калі мець вялікія грошы, багацце, накапленню якога і прысвяціў сваё жыццё Пятрусь Грыб. У «палітыцы багацця» ён вялікую надзею ўскладаў на сына Міхася, якога вучыў на фельчара. Сын жа абраў іншы шлях — шлях служэння народу, дапамагаў працоўным змагацца з цемраю, голадам, хваробамі. Як зазначае маці Міхася, «ён больш з хаты як у хату насіў. Падумаць толькі — лякар
72
ствы галоце на свае грошы купляў». Грыб і Грыбіха сталі ворагамі свайму сыну. Старасць у іх бязрадасная, скнарлівасць не пакінула ў душы месца ні для радасці, ні для смутку, калі сын Міхась дачасна памёр ад тыфу. «Бог яго пакараў», — сцвярджае бацька. «А што ён супроць бога пайшоў, дык хай яго сам бог і памілуе», — уторыць яму маці.
Грыб сябе лічыць праведнікам, а людзей, якія не маюць уласнага кутка, кавалка хлеба, шнурка зямлі або лесу,— злодзеямі. Гэтых людзей ён і баіцца. Саюзнікам і ідэалагічнай апорай Грыба ў яго барацьбе з галотай з'яўляецца рэлігія. А наогул ён моліцца двум багам. Той, хто на небе, патрэбен яму для таго, каб трымаць у послуху, страху і пастаяннай залежнасці «галоту»; другіяго бог — грошы, «з іміхоць за мора».
Своеасаблівае месца ў апавяданні «Праведнікі і зладзеі» займае вобраз Аксінні Грыб. На прыкладзе яе жыцця пісьменнік глыбей раскрывае праяўленне ідэалогіі ўласніцтва ў асабістым жыцці чалавека, ва ўзаемаадносінах з людзьмі. Уласніцтва робіць чалавека чэрствым, недаверлівым, жорсткім і палахлівым. Так, Аксіння па свайму складу асоба падатлівая, руплівая. Яна магла б зведаць і радасць мацярынства, і ласку сына, і павагу людзей, каб не звязала свой лёс з Грыбам. Пісьменнік шкадуе яе як маці, якая страціла сына, не спазнала сыноўняй пяшчоты і сама не адарыла ёю ні Міхася, ні ўнучку Лідачку. Спагаду сваю да Аксіннімаці аўтар выказвае асацыятыўным шляхам, праз пачуцці асуджанага юнака, які спыніўся ў доме Грыба на начлег і нечакана стаў сведкам здзекаў старога з жонкі.
Аб тым, што Аксіння за доўгае сумеснае жыццё з Грыбам стала падобнай да яго, пісьменнік пераканаўча гаворыць, апісваючы «гасціннасць», якую выявіла яна да начлежніка. Змучанаму цяжкай дарогай чалавеку старая паклала спаць на гарбатай скрыні. На снеданне ў багацеяў была «бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. У давяршэнне «раскошы» старая прынесла з прыпека засмуголены гаршчок з соллю, зачэрпала жменю на стол, а гаршчок так і пакінула: можа яшчэ хто захоча... Седзячы побач са старой, ён стараўся не глядзець на тое, як яна дзіка, быццам вароняй лапай, хапала касцістай рукой бульбу або адрывала лапіну тугой, кіслай аладкі і моўчкі ўрачыста ела». Бытавая сцэнка падпарадкавана псіхалагічнай характарыстыцы асобы. Вялікую ролю ў стварэнні вобраза Грыбіхі адыгрывае мастацкая дэталь партрэта, праз якую трапна раскрываецца ўнутраная сутнасць Аксінні і адносіны да яе аўтара.
Уласнікам«праведнікам» у апавяданні супрацьпастаўлены людзі, якія ўмеюць жыць і радавацца, — такія гарапашнікі, як Марцін Лапінка, Мікола, Алесь Жывіца. Калекагарбун Марцін Лапінка прыйшоў
73
у вёску Балотцы ў «нясытыя» прымы: «морг поля і хата на курынай ножцы». Знайшоў ён тут працу, стварыў сям'ю і шчасце сваё бачыць удзецях, якіхуЛапінкічацвёра. Старэйшы (дванаццацігадовы) Косцік, яго апора, глядзіць гаспадарку, вучыцца ў бацькі майстэрству краўца. Дзевяцігадовы Шурка — яго надзея, цешыць бацьку поспехамі ў школе: «чытае, як рэпу грызе». Бядняк Лапінка жадае сваім дзецям іншай долі, чым яго, але шляху да яе ён не ведае. Сябра яго дзяцінства Алесь Жывіца разумее, што «адна крамка: папы з багатымі, што яны загарнулі паўсвету і не грэх». Жывіца добра адчувае сацыяльны антаганізм і класавую размежаванасць грамадства, у якім яны жывуць. Ён будзіць у асяроддзі працоўных дух непакорлівасці і супраціўлення свету эксплуатацыі. Сваімі думкамі і поглядамі ён салідарызуецца з Міколам, які ўвасабляе сілы камуністычнага падполля.