На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Вышэйпералічаныя персанажы на першы погляд у творы як быццам эпізадычныя, але яны адыгрываюць выключную ролю ўраскрыцці ідэйнай задумы твора. Іх скаргі, погляды і заўвагі — гэта голас самога народа, патрабаванне часу, якое абавязкова павінны прыняць да ведама кіраўнікі калгасаў. Я. Брыля хвалявалі таксама пытанні працы і побыту калгаснікаў, выхавання пачуццяў павагі да іх, гонару за працу хлебароба. Каб перад імі «мяшчанская брыда з накрашанай мызаю не моршчылася, каб яна перад імі шапку зняла». Пісьменніка хвалююць праблемы, звязаныя з адсутнасцю ў вёсцы кадраў з высокай тэхнічнай, агранамічнай, заатэхнічнай адукацыяй. Пастаўленыя ў творы пытанні вырашаліся ўсім народам на чале з Камуністычнай партыяй, і адным з гістарычных крокаў на гэтым шляху быў вераснёўскі Пленум ЦК КПСС 1953 г., дзе ўся ўвага была сканцэнтравана на праблеме ўздыму і развіцця сельскай гаспадаркі ў нашай краіне.
У аповесці «На Быстранцы», слушна адзначыў літаратуразнаўца У. Калеснік, «мастак апеліруе да грамадскай думкі: пара вызваляцца ад пасіўнасці, знячуленасці і самапахвальбы, трэба глянуць праўдзе ўвочы, пранікацьуглыбінюжыцця, даяго чалавечых крыніц. Там крытэрыі. Шчыры сігнал пісьменніка выдаўся ў 1954 годзе заўчасным. Але ён быў актуальны». Нельга толькі пагадзіцца з тым, што сігналы пісьменніка Брыля былі заўчаснымі, як нельга лічыць правільнымі і сцверджанні некаторых літаратуразнаўцаў, што аповесць апярэджвала свой час. У ёй атрымаў шырокі рэзананс час і характэрныя для яго падзеі. Пісьменнік павёў гутарку аб тым, што чакала неадкладнага свайго рашэння, да чаго прыслухоўваліся камуністы і аб чым на поўны голас гаварылі на пленумах ЦК КПСС. Аб тым, што яго натхніла звярнуцца да надзённай тэмы, гаворыць сам Брыль: «Чытаў матэрыялы апошняга пленума ЦК КПСС. Здзіўляе, захапляе шчырасць партыі,
86
сілы самакрытыкі. Рост, пошук, творчасць. Трэба вучыцца гэтай шчырасці. I пачынаю. Сёетое пачаў у «Роднай глухамані» (першая назва аповесці «На Быстранцы»),
Вялікае месца ў аповесці адводзіцца ролі літаратуры і пісьменніка ў грамадскім жыцці. Эпіцэнтрам, вакол якога ў творы групуюцца літаратурныя пытанні, з'яўляецца пачынаючы пісьменнік Клімёнак. Вясковы камуніст Аржанец раіць яму пачынаць сваю справу «без патакі», а каб яе пазбегнуць, неабходна заняць пазіцыю не сузіральніка, а разведчыка, «глядзець на жыццё зблізку, без акуляраў». Аржанец — чалавек вялікага вопыту, у яго асобе аўтар намаляваў вобраз падпольшчыка, які пазнаў турму, змагаўся за далучэнне роднага краю да Савецкай Беларусі, мужнага партызанскага камісара ў час Вялікай Айчыннай вайны, а зараз дырэктара сярэдняй школы і сакратара партыйнай арганізацыі калгаса. Максім Нагорны абураецца літаратурнымі творамі, у якіх узнімаюцца вузкія, малазначныя пытанні, а пішуць іх тыя, хто на рэчаіснасць глядзіць праз «вузкую шчылінку», ад чаго і заносіць іх на розныя полюсы, ад «ура» да «ах». Янка Брыль «умацоўваў права пісьменніка быць не ілюстратарам гатовых ісцін, а даследчыкам сучаснасці і разведчыкам будучыні».
У аповесці «На Быстранцы» абгрунтоўваецца думка аб тым, што сярод літаратурнай моладзі багата з'явілася прэтэндэнтаў на званне «настаўнікаў жыцця», але адна справа жадаць, а другая заслужыць гэта ганаровае званне. Глыбей трэба вывучаць жыццё, умацоўваць сувязі з шырокімі працоўнымі масамі, жыць іх марамі, справамі, ідэямі — вось галоўныя патрабаванні пісьменніка да сябе і да сваіх братоў па літаратуры.
«Для Я. Брыля, — адзначае В. Каваленка, — аповесць «На Быстранцы» была асаблівай вехай у яго творчай біяграфіі. 3 гэтага часу ў прозе пісьменніка няўхільна ўзмацняецца пачуццё грамадзянскасці, якое часцей стала выяўляцца ў адкрытым публіцыстычным пафасе».
У творы «На Быстранцы» празаік вельмі добра спалучае два стылістычныя струмені: публіцыстычны і лірычны. Сродкамі публіцыстыкі і лірыкі ён карыстаецца для таго, каб завастрыць увагу на актуальных праблемах грамадскага жыцця, падкрэсліць думку аб неразрыўнасці грамадзянскіх і асабістых інтарэсаў чалавекакалектывіста, выказаць пачуццё радасці існавання. У лірычным святле падаецца каханне Толі і Люды. Лірычнымі дыяментамі зіхацяць у творы старонкі, дзе пісьменнік паэтызуе прыгажосць сялянскага побыту: двор «люба пахне рамонкам», «гаршкі вісяць на частаколінах плота», «настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак», певень «перабраўся на астравок сярод двух рукавоў ракі і пахаджае там у тавары
87
стве трохчубатак, відаць, найбольш адданых і смелых», «...ляжыць старая, забытая богам калода, што не баіцца ніякай сякеры».
Я. Брыль спрактыкаваным вокам селяніна з пачуццём гумару, з душэўнай цеплынёю адкрывае нам вясковую бытавую прыгажосць, якую не кожны можа нават заўважыць у мностве фарбаў і дэталяў.
Аповесць заканчваецца разгорнутым, паэтычным, жыццесцвярджальным маналогамгімнам: «Не, не трэба яго — такога нікчэмнага страху, такога глыбокага болю, такой незаслужанай беднасці... Няхай наша песня звініць толькі радасцю, няхай наша радасць... будзе для ўсіх, хто з намі — на ўсім свеце...» Аповесць «На Быстранцы» засведчыла, што гэты жанр з'яўляецца ў такой жа меры арганічным для пісьменніка, як і жанр апавядання. У ёй вырашаюцца не толькі актуальныя пытанні бягучага дня, але і маральнаэтычныя праблемы агульначалавечага характару.
У 1959 г. з'явілася аповесць «Апошняя сустрэча». Яна таксама напісана на вясковым матэрыяле, але пісьменнік засяродзіў тут сваю ўвагу на праблеме маральнага самаўдасканалення асобы. Галоўны герой Лёня Жывень, калгасны брыгадзір, былы партызанскі разведчык, трапіўу складанае становішча. Над яго мірным сямейным гняздом згусціліся хмары. Былы начальнік асобага аддзела ў партызанскім атрадзе, а цяпер работнік раённага аддзела дзяржбяспекі маёр Зімін выклікаўЛёню «і тонам сяброўскай парады прапанаваў ні больш ні менш, а развесціся з жонкай...» Зімін намякаў, што ў яго «ёсць звесткі», але Лёня не паверыў яму, бо добра ведаў, што Алеся, яго жонка і маці яго дзяцей, сястра загінуўшага сябра, уступіла ў фашысцкую маладзёжную арганізацыю па заданні партызанскага камандавання. Ахвяруючы службовай кар'ерай, Лёня збярог сваю сям'ю.
Становішча яго ўскладнілася, калі на гарызонце з'явілася праз трынаццаць год Чэся Расіцкая — былая «насенная кветачка шляхецтва». На гэты раз Лёню звяла «тая зманлівая радасць, тая — чорт яе ўзяў бы! — яшчэ ўсё маладая паэзія, зза якой і робяцца глупствы...»
Даследуючы складаную ў маральных адносінах сітуацыю, Я. Брыль адкрывае ў духоўным абліччы героя здольнасць да маральнага самаачышчэння і самаўдасканалення. Прынцыпова ацэньваючы сваё падзенне ў «прыгодзе» з Расіцкай, Лёня Жывень пановаму ўбачыў непераходнае значэнне таго скарбу, якім з'яўляецца ддя яго сям'я — ужо амаль дарослая дачка, маленькі сын і самаахвярная яго Алеся. Учынкі сваіх герояў Я. Брыль ацэньвае з вартаснага пункту гледжання. I гэта забяспечыла пісьменніку магчымасць пастаянна пашыраць ёмкасці мастацкай формы, раскрыць пановаму ўзаемасувязі паэзіі і прозы ў жыцці звычайнага чалавека.
88
Аповесць «Ніжнія Байдуны» (1975) крытыка справядліва ацаніла як «народную кнігу». У ёй Я. Брыль яшчэ раз прайшоўся незабыўнымі сцяжынкамі па краіне свайго маленства. Жыхары вёскі Ніжнія Байдуны ва ўсе часы захоўвалі сваю непаўторную індывідуальнасць. Каштоўнасць твора ў тым, што празаік праз індывідуальнае вельмі трапна вызначыў агульнае, тыповае: «Паўстагоддзя ад завірухі ў цёмную ноч, горны хрыбет вайны, які пралёг паміж тым часам і сённяшнім днём, круты пераход ад вузкай цераспалосіцыўіндустрыяльны сацыялізм...». Па крутых сцяжынах лёсу Я. Брыль прайшоў са сваімі героямі, кожны з якіх паэт, артыст, мастак і разам з тым звычайны зямны чалавек.
Праблематычна з папярэднімі звязана і аповесць «Золак, убачаны здалёк» (1978). Галоўны герой яе — Ігар Міхайлавіч, своеасаблівы двайнік аўтара. Дзіцячая ўсмешка маленькай Наташы абудзіла ў яго ўспамінах перажытае за доўгія дзесяцігоддзі. Так у эмацыянальналірычнай форме пісьменнік ацэньвае сутнасць гістарычнай трагедыі беларускага народа, што перажыў у XX ст. дзве сусветныя вайны.
«Птушкі і гнёзды». Падзеі мінулай вайны пакінулі ў памяці і ў душы Я. Брыля глыбокі след, і да іх ён неаднаразова звяртаецца ў сваіх творах. Распрацоўцы праблемы вайны і міру пісьменнік прысвяціў і раман «Птушкі і гнёзды» (1963), які ў падзагалоўку назваў «Кнігай адной маладосці». Ідэйны змест рамана ахоплівае не «адну маладосць», а жыццё, барацьбу, перамогу над нямецкім фашызмам цэлага пакалення, таго, да якога належыць Янка Брыль і яго герой Алесь Руневіч. «Трывога і адказнасць за праўду веку, — адзначае У. Калеснік, — прывяла мастака да няздзейсненага, ён крытычна агледзеў свае набыткі, і сумленне зноў спынілася на адкладзенай колісь тэме фашызму». Подступы да распрацоўкі гэтай тэмы былі зроблены ў неапублікаванай аповесці «Сонца праз хмары» (1941—1943), у цыкле апавяданняў «Ты мой лепшы друг» (1951). Рукапіс аповесці «Жывое і гніль» (1943) таксама пакладзены ў аснову рамана «Птушкі і гнёзды».
У творы пададзена разгорнутая аналітычная біяграфія беларускага юнака Алеся Руневіча, дзяцінства і юнацтва якога прайшлі ва ўмовах буржуазнай Польшчы. Пісьменнік на багатым фактычным матэрыяле паказвае шлях фарміравання сацыяльнапалітычнай свядомасці і грамадзянскай актыўнасці Алеся. Дні мірнага даваеннага жыцця на «крэсах усходніх» аўтар падае праз успаміны. Дзяцінства і юнацтва Алеся мае шмат агульнага з дзяцінствам герояў ранніх апавяданняў пісьменніка і аповесці «Сірочы хлеб». Цяжкая праца на гаспадарцы бацькоў, старанная вучоба і спроба служыць набытымі ведамі народу, сяброўства з дзеячамі камсамольскага і камуністычнага падполля — вось тое, што зведаў Руневіч да прызыву ў польскую армію. 3 першых
89
дзён нападу фашысцкай Германіі на Польшчу ён як жаўнер польскай марской пяхоты апынуўся адразу ў пекле вайны. Пасля трагічнага падзення Гдыні трапіў у палон і быў вывезены ў Германію.
У рамане «Птушкі і гнёзды» Я. Брыль адным з першых у савецкай прозе паказаў аблічча фашызму ў яго ўласным логаве. Фашызм мнагалікі і шматмаштабны, Алесь Руневіч за час палону пазнаў яго ў розных праявах. Ён яго бачыўу побыце, у так званай фашысцкай культуры, сутыкнуўся з яго мараллю і філасофіяй. Пасля першых выпрабаванняў лагернага жыцця, пратэсту супраць антычалавечнасці адміністратара нямецкага маёнтка Штундэра, выпрабаванняў мужнасці пастаўленага да сцяны расстрэлу чалавека Алесь апынуўся ў баўэра Вілема Камрата. У сям'і баўэра кожны лічыў сваім абавязкам падкрэсліць Руневічу сваё арыйскае першародства, шукаў выпадку прынізіць і паздзекавацца з годнасці беларуса. Красамоўную псіхалагічную характарыстыку выхаванцам фашызму дае Брыль там, дзе паказвае, як яны імкнуцца задушыць у сабе зайздрасць і захапленне, якое выклікаўу іх Алесь, заўсёды прыгожы ў фізічнай працы і наогул чалавек высокай культуры. Нямецкі побыт, сцвярджае аўтар вуснамі Руневіча, — гэта вымуштраваны гадамі мяшчанскі рэжым, эгаістычны, уласніцкі ўклад жыцця. Алесь Руневіч сутыкнуўся з бытам і мараллю жыхароў райха. Цынізм, маральная разбэшчанасць кідаліся ў вочы на кожным кроку. Фашысты ўзброілі дарослых і малых расавай тэорыяй. 3 яе дапамогай немцы імкнуліся апраўдаць свае прэтэнзіі на сусветнае панаванне.