На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
У апавяданні «Адзін дзень» Я. Брыль падкрэсліў думку, што годнасць партызана патрабавала ад кожнага высокай палітычнай свядомасці, маральнай чысціні і грамадзянскай мужнасці. Партызанскі рух быў своеасаблівай школай ідэалагічнага выхавання насельніцтва часова акупіраваных тэрыторый, школай мужнасці, у якой загартоўвалася маладое пакаленне. Пафас партызанскага руху пісьменнік вельмі добра вызначыў вуснамі лірычнага героя гэтага апавядання: «Быў свой, вялікі, родны партызанскі свет. Для кожнага, хто насіў гордае званне народнага мсціўца, асяродкам гэтага свету была яго група, ці аддзяленне, ці ўзвод. За гэтым цэнтрам, найменшым, былі большыя цэнтры: узводы ў атрадзе, атрады ў брыгадзе, брыгады ў злучэнні. Энская пушча як база злучэння ва ўсе бакі — ляскамі, пералескамі і родным полем — злучалася з іншымі масівамі беларускіхлясоў, дзе таксама былі партызаны. На поўнач, поўдзень і ўсход злучэнні беларускіх партызан дзейнічалі поруч з народнымі мсціўцамі іншых братніх рэспублік. Такім чынам ствараўся ён, магутны партызанскі свет, частка непераможнага, усенароднага фронту змагання з фашызмам».
Апавяданні Я. Брыля, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, даюць багаты матэрыял для вызначэння ўсенароднага характару партызанскага руху на Беларусі. У такіх творах, як «Мой зямляк», «Адзін дзень», «Сцежкадарожка», «Маці», «Зялёная школа» і інш., пісьменнік паказаў сацыяльнапалітычныя вытокі масавага гераізму народа ў барацьбе з ворагам.
У апавяданні «Сцежкадарожка» аўтар падкрэсліў думку аб тым, што не прага ўратавання ад смерці, а ідэя барацьбы з акупантамі няўхільна ўваходзіла ў свядомасць кожнага савецкага чалавека, станавілася сэнсам яго жыцця. Аб гэтым сведчаць адносіны да вайны гераіні апавядання Іваніхі і яе сям'і.
78
Іваніха ў даваенны час нічым асаблівым не вылучалася, у «мікалаеўскую вайну» аўдавела, гадавала дзяцей, вяла гаспадарку, людзям не надакучвала ні парадамі, ні спагадамі. Знешняя панурасць, строгасць замацавала за ёй характарыстыку жанчыны суровай, нават злой. Вайна і адносіны да страшнай рэчаіснасці выявілі сапраўднае ўнутранае аблічча жанчыны. Жахі вайны не пахіснулі ў ёй чалавека, яны загартавалі, на новую вышыню ўзнялі яе гуманізм і патрыятызм. Іваніха ведае цану жыцця, прывыкла змагацца за яго, гэтаму яна вучыць і сваіх дзяцей. Патрыятычнае натхненне маці дапамагло сыну Шурку, нявестцы Жэні заняць сваё пачэснае месца ва ўсенароднай барацьбе.
У пачатку вайны Шурка дапамагае маці ратаваць жыццё параненым чырвонаармейцам. Аднаго з іх яны хаваюць у сваім гумне і старанна выходжваюць. Іваніха і яе сын, кіруючыся гуманнымі пачуццямі, доўті час трымалі ў сакрэце ад Жэні свае клопаты аб параненых чырвонаармейцах. Калі маладая маці сама адкрыла сямейную тайну, ёй авалодала крыўда, страх за жыццё дачушкі, мужа, свякрухі, але Жэня ніколі не была глухой да чужога гора. «Не, не адны яны памагаюць такім, што пайшлі супроць нелюдзяў», — думае Жэня і прыпамінае, што паранены баец ляжаў у гумне ў чужых валёнках і каля яго была кніжка не з іх хаты. Так праз бытавыя дэталі пісьменнік паказвае ўсенародны клопат аб салдатах Чырвонай Арміі, падкрэслівае думку аб непакорнасці народа. Жэня ганарыцца, што і яе сям'я не стаіць убаку ад вялікай справы. «Суровая, горкая, страшная, як ніколі дагэтуль і небывала, да болю радасная, гордая сталасць сыходзіла на душу маладзенькай маці. I разам з тым яна была яшчэ ўвялікім чалавечым утрапенні. Жэнька баялася, жудасна баялася нават думкі пра тое, да чаго гэта ўсё можа іх давесці. Але яна ўжо ведала, што ўсё роўна будзе разам з мужам і свякроўю, разам з усімі добрымі людзьмі».
У апавяданні «Маці» пісьменнік расказвае аб мужнай патрыётцы, якая пайшла на подзвіг дзеля поспеху справы народнай, той, якой служыла сама і яе дзеці.
На сваім вяку яна шмат зазнала гора. «Была парабчанкай у панскім двары і не ведала стомы, бегаючы вакол чужога шчасця». Рана засталася ўдавою і адна паставіла на ногі трох сыноў, выхавала ў іх любоў да айчыны. На «крэсах усходніх» сыны яе вялі актыўную барацьбу за свабоду народа. Сярэдняга — Сцяпана — за рэвалюцыйную дзейнасць асудзілі, ён вярнуўся, «прычакаўшы, нарэшце, таго, за што пакутаваў». Пасля вызвалення ў 1939 г. для маці пачалося новае жыццё, прыйшло мацярынскае шчасце. Уладзік, старэйшы сын, вярнуўся з нямецкага палону. Ён пачаў ладзіць занядбаную гаспадарку, прыдбаў дрэва на будаўніцтва новай хаты. Сцяпана, сярэдняга сына, абралі старшынёю
79
сельскага савета. Васіль, малодшы сын, пайшоў вучыцца. Колькі нечуваных перамен у лёсе дзяцей, якія шырокія ляглі перад імі шляхі! Маці дачакалася такога шчасця, якога і ў сне не магла ўбачыць, але яно было кароткім: «раптоўны віхор вайны... вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў», і маці засталася з Васілём. «Паблеклыя вочы яе глядзелі на свет зпад нізка насунутай хусткі, здаецца, зусім абыякава. Аднак яны бачылі многа». Яны бачылі пакуты дзяцей і старых, яны бачылі гнеў у вачах ахвяр акупантаў, яны бачылі, як шырыцца ўсенародная барацьба з фашыстамі.
Маці мужна ўспрымае падзеі вайны, ніякія пагрозы не змаглі знішчыць у яе душы пачуццё любові да людзей, клопат і ласку да тых сыноў, якія засталіся вернымі сваёй мацірадзіме. Глыбокая перакананасць у перамозе той справы, за якую змагаюцца яе сыны, дае ёй фізічныя і духоўныя сілы. Яна мала гаворыць, больш дзейнічае і паўстае перад намі як жанчына сціплая і мужная.
Пры дапамозе мастацкай дэталі Я. Брыль перадае складаную гаму пачуццяў жанчыны: трывогу за сына, радасць, што ён не будзе адказваць за ўчынак маці, што яму не пагражае смерць. Маці дала прытулак байцам, у яе хаце яны знаходзяць і кавалак хлеба, і шклянку малака, і мацярынскую пяшчоту.
3 пачуццём сумленна выкананага грамадзянскага абавязку ідзе маці на смерць. «Свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі яна трымала мазалямі да мазалёў, шаптала свае, зусім новыя словы малітвы. I ў ранішнім святле роднага сонца ясным быў яе родны твар, хоць па маршчынах міжвольна каціліся слёзы. Яна і тут не думала пра сябе. Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. Як добра, божаласкавы, што ён не прыйшоў, не прыбег нават і на пажар роднай хаты!.. Відаць, далёка ўжо недзе сынок, відаць, адкапалітакі яны з Азаронкам свае кулямёты... Дзе яны, Уладзік і Сцяпан?.. Хавай іх, божа, усіх трох ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!.. I тут душа яе вярталася да гэтых, да чужых сыноў, з якімі так моцна зрадніла доля. Яна чула іх крокі — шорганне босых ног па жвіры, чула іх цяжкае дыханне... Яна аддала ім усё, што магла... А тут нават не азірнешся... I яна рабіла адно — яшчэ як мама вучыла — малілася. I за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...»
Янка Брыль стварыў у гэтым апавяданні манументальны, эпічны вобраз савецкай маціпатрыёткі. Твор цэментуе суладдзе канкрэтнага і сімвалічнага: «Маці не ведала, хто яна. He думала аб тым, што не з адным толькі жахам глядзелі на іх паход сустрэчныя, — што вобраз яе засядзе ў сэрцы многіх мужчын горкім, няўмольным дакорам, што рукі і вочы яе ўспамінаць будуць нават дужыя людзі, выганяючы з душы апошні страх перад кожнай партызанскай атакай».
80
Услаўленню подзвігу простага чалавека прысвячае Я. Брыль і апавяданне «Memento тогі». Герой яго — стары вясковы пячнік — стаў сведкам страшнай трагедыі, падобнай да хатынскай. Ён не прыняў падараванага фашысцкай «ласкаю» жыцця і пайшоў на подзвіг у імя сцвярджэння высокай маралі і годнасці савецкага чалавека. Ён адзін уступіў у няроўны паядынак з камандай зондэрфюрэра за ўратаванне «ўсіх добрых людзей», што былі асуджаны на страшную смерць у агні. Смерць печніка жыццесцвярджальная, яна сімвалізуе бессмяротны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Апавяданні Я. Брыля аб днях векапомных вылучаюцца высокай культурай псіхалагічнага аналізу, тонкай назіральнасцю і ўважлівасцю да будзённага вобліку вайны. У свядомасць народа вайна ўвайшла, сцвярджае пісьменнік, як вялікае выпрабаванне яго духоўных сіл і ідэйнапалітычнай перакананасці.
Аповесці. Пасля перамогі над нямецкім фашызмам пашыраюцца творчыя гарызонты Я. Брыля як пісьменніка. Ад апавядання ён ідзе да творчага авалодання эпічным жанрам. У 1950 г. была надрукавана яго аповесць «У Забалоцці днее», у якой пісьменнік звярнуўся да падзей адказнага гістарычнага часу — станаўлення ў раёнах Заходняй Беларусі калгаснага ладу.
Працоўныя заходніх абласцей Беларусі пасля ўз'яднання ў адзінай сям'і з гонарам і перамогай прайшлі выпрабаванне Вялікай Айчыннай вайны і прыступілі да мірнай стваральнай працы. Шырокія гарызонты адкрыліся перад героямі творчасці пісьменніка. У аповесці «У Забалоцці днее» Васіль Сурмак, Сцяпан і Кастусь Ячныя з выключнай адказнасцю і вялікімі партыйнымі клопатамі ставяцца да арганізацыі калгаса ў роднай вёсцы. Землякі аказалі давер дэмабілізаванаму салдату Сурмаку: абралі старшынёю калгаса, які назвалі «Ленінскі шлях».
У сем год адправіўся «ў людзі» Васіль Сурмак, «спачатку ў лапцях, пасля ў мундзіры Пілсудскага і, нарэшце, у шэрай вопратцы арыштанта». Абараняючы сваю чалавечую годнасць, юнак багата паспеў пабачыць і пазнаць на «крэсах усходніх». Толькі дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў 1939 г. выйшаў Васіль зза кратаў на свабоду, але хутка зноў твар у твар сустрэўся з ворагам.
Пасля разгрому акупантаў жыццё сваё забалачане рашылі будаваць пановаму — аб'яднацца ў калгасную арцель. Але гэта справа, паказвае Я. Брыль, для іх была не простая і не лёгкая. He было з чаго асабліва ўтвараць калектыўную гаспадарку. Энтузіязму было значна больш, чым матэрыяльнага скарбу ў дробнаўласніцкіх пасляваенных гаспадарках. Шмат сем'яў сядзела ў зямлянках, бульбы і хлеба ў абрэз. I тым не менш, гаспадарчыя клопаты здаваліся ў параўнанні з задачамі ідэалагічнага
81
і арганізацыйнага характару значна лягчэйшымі. Ворагі Савецкай улады, былыя паліцэйскія, такія як Капейка і яго хаўруснікі Носік, Шпэк, кулак Бабрук, рэлігійныя цемрашалы Рыбалтовіч, Ганначкабагамолка, пускалі ў ход усе сродкі барацьбы супраць новай палітыкі, супраць калектывізацыі. Яны забівалі актывістаў і тых, хто іх падтрымліваў, падпальвалі грамадскія будынкі, вялі злосную антысавецкую прапаганду.
Муж сястры Сурмака Валі не адразу прыняў новую палітыку Савецкай улады. Уласная зямля — мара яго жыцця. Атрымаўшы яе, Міхась Ждановіч думаў будаваць гаспадарку па прыкладу кулака Бабрука. Наслухаўшыся «спачуванняў і парад» Капейкі, ён варожа паставіўся да ідэі ўступлення ў калгас. «А што... зямля цяпер наша — арэм. Усё народнае: лясы, і воды, і нетры... Ваявалі за што? Я наараў, ты наараў, а калі я трохі больш, — дык табе ўжо і забалела... Я пакуль што цераз хлеб хлеба шукаць не збіраюся». Паняцце аб народным дабры ў Ждановіча вельмі вузкае, уласніцкае. Ён пакуль што хоча толькі браць, мэта яго жыцця таксама абмежаваная — быць сытым.