На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
На гэтым вобразе Я. Брыль паказаў складаны працэс выхавання працоўных пад уплывам вялікіх гістарычных падзей. «Аддюстраванне жыцця грамадства праз раскрыццё чалавечай душы» адкрыла перад пісьменнікам вялікія творчыя мажлівасці.
3 цягам часу Ждановічу становяцца патрэбны не толькі хлеб і духоўная «ежа». Яго хвалююць і цікавяць людзі і справы. 3 народам ён знітаваны. У час мінулай вайны з нямецкімі фашыстамі дзякуючы клопатам сяброў па зброі Міхась застаўся жывы, другі раз людзі ратуюць яго і жонку Валю, калі бандыт Капейка кінуў у хату гранату і хацеў расправіцца з ім за тое, што ён вырашыў уступіць у калгас.
Пераадоленне дробнаўласніцкай псіхалогіі, адзначае Я. Брыль у аповесці «У Забалоцці днее», — працэс вельмі складаны і балючы, гэта справа часу і ўплыву дзейсных, наглядных сродкаў выхавання. Пісьменнік стварае пераканаўчыя псіхалагічныя характарыстыкі. Цётцы Агаце страшна развітвацца з уласнай мяжою, на якой быццам распісана па днях усё яе мінулае жыццё. На ёй сляды гора, радасці, надзей. Дзед Мілюк таксама не рашаецца адразу аддаць на калектыўнае карыстанне тое лепшае, што меў у сваёй гаспадарцы. У час абагульнення маёмасці ён аддаў у арцель дагледжанага каня, а разам з ім і старэнькі хамут. Новы пакінуў дома — пашкадаваў. Нават і актывісту Сцяпану Ячнаму не хапае, здаецца, «духу без жалю вывесці з сваёй сядзібы на калгасны двор сваю Ластаўку. Век людскага каня не меў, — мармытнуў ідучы, — а вось нажыў і шкада».
Аўтар падае нам шматлікія прыклады складаных паводзін жыхароў вёскі Забалоцце ў час калектывізацыі і тым самым засяроджвае
82
нашу ўвагу на тым, што «нялёгкая гэта справа — парываць са старым». Такая думка паўтараецца ў раздзеле не адзін раз і выступае як абагульняльны рэфрэн.
Васіль Сурмак заўсёды ў цэнтры падзей. Паказ складанай і не заўсёды багатай на плённыя вынікі працы старшыні калгаса спалучаецца ў творы з паказам шырокага свету пачуццяў чалавека, які пазнаў радасць вялікага кахання і сямейнага шчасця. Падзеі падаюцца ў аповесці не проста праз успрыманне іх старшынёй (на гэтай пасадзе мы прывыклі бачыць умудронага вопытам чалавека), а праз успрыманне маладым грамадзянінам, перад якім раскрыліся шырокія гарызонты новага, сацыялістычнага свету. Складаны перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі пасля перамогі над нямецкім фашызмам падсвечаны ў аповесці пачуццямі закаханага ў маладую настаўніцу Лену старшыні Васіля Сурмака. Вельмі натуральна гучаць тыя мясціны ў творы, дзе пісьменнік спалучае паказ грамадскага і інтымнага жыцця героя. Узорам удалага раскрыцця паэзіі жыцця і чалавека з'яўляюцца, напрыклад, сцэны выезду ў лес па будаўнічы матэрыял для новых дамоў. Задуманая Сурмаком справа выклікала добры настрой ваўсіх калгаснікаў. Унутраная прыгажосць чалавека тут удала гарманіруе з прыгажосцю зімовага пейзажу. Чалавек цікавіць Брыля ўсёй складанай гамай пачуццяў грамадскага і асабістага характару: «Хораша ўсё гэта выглядае, калі на шэрую зямлю, на лёд ракі і выбоі разбітай за восень дарогі пасцелецца вялізнае палотнішча іскрыстай снежнай белі! Прыемна на санях, калі вясёлы конь імчыць цябе і толькі фыркае насустрач ветру!..
Цёпла пад снегам маленькім елачкам, яны быццам ватай абкладзены. Многа снегу на лапах вялікіх ялін. Дуга чапляецца за галлё дрэў, і на конскую спіну цярушыцца белы іскрысты пыл. Я прыгінаюся, заплюшчваю вочы і радасна ўспамінаю словы майго швагруся: «Лясы і нетры — усё цяпер наша, народнае».
Так праз псіхалагізаваныя малюнкі пейзажу Я. Брыль перадае жыццярадаснае светаадчуванне чалавека, гаспадара свайго лёсу і сваёй бацькаўшчыны. He выпадкова ў аповесці герой паказаны не толькі сярод сваіх людзей, але і ў час сустрэчы з замежнымі гасцямі. «Яны прыехалі да нас, бо і мы сёння — не проста так сабе нешта, мы таксама маленькая частачка вялікай радзімы працоўных», — разважае Сурмак. Ён пераносіцца ў думках да сваіх сяброў з роднага калгаса, да жонкі і з імі дзеліцца сваімі ўражаннямі.
Старонкі аповесці, дзе вядзецца гаворка аб першых поспехах калгаснага калектыву, напісаны з асаблівым уздымам. Лірычную афарбоўку атрымліваюць у вуснах Васіля Сурмака разгорнутыя маналогі накшталт таго, з якім ён выступае ў час першай калгаснай вясны: «Ха
83
раство ў нас такое, што выйшлі мы цяпер у поле вельмі дружна. Такая талака, што не было ад самага пачатку свету. Коні ходзяць папарна — і ў плузе, і ў сеялцы, і ў баране... He ў баране, а ў парных баронах «зігзаг», якіх мы паспелі некалькі набыць. Гной на адзін ці на два сумежных шнуры возіць цэлы дзесятак падвод. Растрасаюць яго таксама гуртам. I нова ўсё гэта для нас і хораша!»
У аповесці «У Забалоцці днее» Я. Брыль імкнуўся апаэтызаваць новыя далягляды, якія адкрываў калгасны лад перад працоўным сялянствам у Заходняй Беларусі. Пісьменнік свядома засяродзіў увагу на светлых момантах новага жыцця, і таму, відаць, не маюць падставы папрокі пісьменніку за схільнасць да лакіроўкі рэчаіснасці. Аповесць напісана як гімн станаўленню новага жыцця. Вуснамі лірычнага героя твора пісьменнік адзначае, што «...грукатанне трактара — песня для нас зусім новая. Ды ўжо яна зачаравала нас, ужо ў душы прачнулася зайздроснае жаданне авалодаць і гэтай песняй. I авалодаем, не можа быць!..».
Сама назва твора сведчыць аб тым, што ў Забалоцці толькі пачынае развідняць, а дзень з усімі яго праблемамі яшчэ наперадзе. Аўтар імкнуўся перш за ўсё абудзіць у чытача пачуццё ўпэўненасці ў новай справе, якую ўзначалілі выпрабаваныя камуністы — Канцавы, Шаўчэнка, Ячны, Малевіч, Сурмак і інш.
Павел Іванавіч Канцавы, сучасны сакратар райкома партыі, пры польскай уладзе вёў вялікую палітычную работу сярод насельніцтва, за што трапіўу турму. Пасля ўз'яднання Беларусі ўзначаліў Панямонскі сельскі савет, а ў час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў партызанскай брыгадай. I заўсёды ён на пярэднім краі. КамуністЮрка Малевіч, старшыня суседняга з забалоцкім калгаса імя Семнаццатага верасня, таксама чалавек цяжкага лёсу. Батрацтва, падпольная работа, пяць год панскай турмы — вось жыццёвыя універсітэты Малевіча. Гора і выпрабаванняў на яго долю выпала столькі (у вайну фашысты расстралялі маці, жонку, дзвюх дачок), што дзіву даешся жыццяздольнасці гэтага чалавека, яго ўпартасці. Але гэта не проста ўпартасць, падкрэслівае пісьменнік, — воля камуніста кіруе яго дзейнасцю. Партыйная мэтанакіраванасць, духоўнае багацце і маральная прыгажосць знітаваны разам і пастаўлены ў Малевіча на службу справе партыі.
Да тэмы калгаснага будаўніцтва ў заходніх абласцях Беларусі звяртаецца Я. Брыль і ў аповесцях «На Быстранцы» (1955) і «Апошняя сустрэча» (1959). Першая з іх была напісана ўчас, калі партыя арганізавала вялікую работу па аднаўленні ленінскіх норм грамадскага жыцця. Пісьменнік адчуў неабходнасць яшчэ раз уважліва паглядзець на ўсё, што адбываецца ў жыцці нашага грамадства, крытычна ацаніць тое,
84
што перашкаджае паспяховаму развіццю, умацаванню і росту калгасаў. Аповесць «На Быстранцы» — гэта востраканфліктны твор, які стаў у беларускай літаратуры самым яркім дакументам пасляваеннага часу.
Студэнтфілолаг Толя Клімёнак у дні ваеннага ліхалецця пазнаёміўся з сям'ёй Нагорных, дружба з якой звязала яго на ўсё жыццё. У час канікул ён наведаўся да сваіх старых знаёмых. Тры гады студэнцкага навучання як бы адгарадзілі Толю ад вясковага жыцця. Вяскоўцы звярнуліся да госця з шэрагам пытанняў, звязаных з умовамі працы, аплаты, побыту ў сучасных калгасах. Толю цяжка на іх адказаць. Цяперашніх праблем калгаснай вёскі ён дасканала не ведае.
Пісьменніку ўдалося праз кароткія знешнія замалёўкі, індывідуалізацыю мовы, ускосныя моўныя рэплікіхарактарыстыкі, дэталі паводзін стварыць тыповыя псіхалагічныя характарыстыкі жыхароў пасляваеннай вёскі. Сутнасць канфлікту вырысоўваецца праз гутаркі завознікаў, што чакаюць сваёй чаргі на млыне. Старэйшы дзядзька «ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады», прывёз малоць яшчэ леташняе збожжа, якое зарабіў у калгасе сваімі рукамі. Праз апісанне рук хлебароба, дэталяў яго паводзін, калі Толя частаваў завознікаў «Беламорам», а стары «шукаў канцы папярос двума тоўстымі пальцамі, нібы вымаючы тупымі кіпцямі стрэмку з далоні, і нават сказаў напаследак: «А каб вас!» — празаік стварыў пластычную характарыстыку чалавекапрацаўніка, які ведае цану хлеба і жыцця. У гутарцы з Толем, у голасе якога ён улавіў трывогу, дзядзька разважліва сцвярджае, «што сталі людзі жыць. А далей яно павінна быць яшчэ лепш. Абы стараліся».
Калі ж выслухалі жанчыну, што прывезла шатраваць, а не пытляваць пшаніцу на каравай для вяселля дачкі, то адчулі ў яе словах вялікую крыўду, выкліканую непарадкамі, безгаспадарчасцю старшыні іх калгаса, безадказнасцю тых, хто прызначыў яго на гэту пасаду. Далей мы даведваемся, што і гаспадарка МТС у раёне вельмі слабая і патрабуе значна большай увагі кіраўнікоў. Унутраныя непарадкі ў шматлікіх калгасах не даюць мажлівасці людзям атрымаць тое, што яны зарабілі.
3 асяроддзя завознікаў вылучае пісьменнік і такіх, што «не надрываюць пупы», але маюць больш за тых, хто працуе. Мякіш, якога трапна назваў Антон Нагорны «хлюстам», жыве «на дурніцу». За польскім часам аціраўся каля паноў, «зарабляючы там чарку за «добразычлівы шэпат», а «цяпер шаптаў супроць калгасаў», карыстаючыся цяжкасцямі аднаўленчага перыяду. Мякіш спекулянт, на чужым горы будуе свой дабрабыт. Я. Брыль надзвычай удала выкарыстоўвае магчымасці моўнай характарыстыкі персанажаў: «Вось вы, таварыш начальнік, — стараецца Мякіш, — гаворыце: горача. А каб яно, пане браце, у цянь
85
ку, ды з вудачкай, ды ўзяць бутэлечку з сабой... Ёсць жа такое сачыненне Льва Талстога: «Бутылку водкн с рюмочкой»... Вучонасць! Гэта не тое, што наш брат — мужык. Калгас, пане браце, калгасам». 3 гэтай тырады перад намі паўстае не проста невук, а хітры прасцячок. Яго «прамова» — своеасаблівая разведка новага чалавека Толі Клімёнка.
У вельмі цяжкае становішча трапляе студэнт Клімёнак, калі да яго звяртаецца з пытаннем Собаль: «А скажыце, таварыш студэнт, чаму гэта нашаму брату, калгасніку, які кроў праліваў за Савецкую ўладу, жывецца пакуль што не ўсюды соладка? Добры калгас — дык добра, а дрэнны калгас — дык і дрэнна. Няўжо тут толькі самі мы, калгаснікі, вінаваты? Я думаю, што нармалу няма пакуль што сапраўднага, не ўсё яшчэ робіцца так, як павінна рабіцца. А чаму?». Толя Клімёнак не гатовы адказаць на гэтае пытанне.