На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Алесю Руневічу давялося пераканацца, што фашызм абакраў нацыянальную культуру нямецкага народа. Гугаркі з дарослымі немцамі і з тымі, каму павінна была належаць у райху будучыня — членамі гітлерюгенда, — сведчаць аб тым, што немцы вельмі цьмяна ўяўляюць уклад нацыі ў развіццё агульначалавечай культуры. Яны выхоўваліся не на класічныхтворах, ана рытмах «Геген Франкрайх», «Геген Энглянд», «Геген Руслянд». «Асабістыя ўспрыманні героя аўтар пашыраенаўвесь фашызм як сацыяльную з'яву, фашызм — гэта здзічэнне ўласніцкага грамадства, закон і розум заменены тут культам сілы і ўлады, — адзначае У. Калеснік. — Гэты культ мае свае рытуалы, якія асвячаюць манію ўладарніцтва, агрэсіі, разбою. Фюрэр у гэтых рытуалах замяняе бога». Фашызм, сцвярджае Я. Брыль, — гэта пошасць, якая ахутала Германію, але не здолела паралізаваць усіх. Захаваліся ў асяроддзі нямецкага народа і здаровыя, дэмакратычныя сілы. Праўда, іх дзейнасць у рамане носіць вельмі абмежаваны характар і нагадвае не барацьбу, а спачуванне тым, хто змагаецца з фашыстамі ў адкрытым баі, на фронце. Алесь Руневіч у час працы на шклозаводзе быў сведкам індывідуальнага пратэсту супраць фашызму рабочага Шмідтке. Яго пратэст
90
насіў форму адчаю і самаабароны, ён прызнаўся палоннаму, што не будзе ваяваць супраць рускіх, як толькі пападзе на фронт — здасца ў палон. He ўсіх у Германіі, адзначае аўтар рамана «Птушкі і гнёзды», апанаваў жывёльны страх перад фюрэрам. Так, парабак Ракаў з задавальненнем расказвае Алесю палітычныя анекдоты пра Гітлера.
У час уцёкаў з палону лёс паслаў Руневічу людзей і нелюдзяў. Людзі ратавалі яго ад голаду, знямогі: гэта нямецкая маці, што падзялілася кавалкам хлеба і суцешыла гаючымі словамі «увесь свет — адзін дом», і рабочы, які папярэджвае палонных, каб яны трымаліся далей ад даносчыка гестапа Айніга, гэта служанка Мархен, якая імкнулася «дасыта накарміць палонных». Я. Брыль правёў свайго героя цярністым шляхам, і ва ўсіх абставінах ён захоўваў здольнасць да аналізу падзей, учынкаў. Са шматлікіх выпрабаванняў вынес ён глыбокае перакананне, «што да чалавецтва можна ісці толькі «праз свой народ».
Адолеўшы ўсе пакуты, дайшоў Руневіч да радзімы і заняў пачэснае месца ў радах народных мсціўцаў. У думках ён яшчэ не раз быў у Германіі і ў споведзі перад самім сабою зазначыў: «Немцы — я не пакінуў вас там за дротамі граніцы! У агонь нашых новых сустрэч я панясу і воблік людзей, і вобразы пачвар, паднятых або народжаных фашызмам». Запаведзь Алеся Руневіча, беларускага партызана, здзейсніў пісьменнік Янка Брыль. Разам са сваімі сябрамі па пяру, пабрацімамі па партызанскай барацьбе Уладзімірам Калеснікам і Алесем Адамовічам ён стварыў помнік, роўнага якому ў гісторыі літаратуры не было. Гэта дакументальная кніга «Я — з вогненнай вёскі». Яна пабудавана на матэрыяле, які пісьменнікі збіралі па ўсёй Беларусі. Гэта споведзі людзей, што цудам засталіся жывымі пасля таго, як у іх стралялі фашысты ці іх палілі на вогнішчы.
Трагічная эпапея «Я — з вогненнай вёскі» — абвінаваўчы дакумент нямецкаму фашызму. Гэты унікальны твор беларускай літаратуры «можа расказаць свету пра той фашызм, які ўжо ўявіў, што наступіў запланаваны час «канчатковага ўрэгулявання», а таму тут, на Усходзе, ён скінуў усе маскі «еўрапеізму». Расказваць чалавеку пра тое, якім «звышзверам» робіцца кожны, хто захоча стаць «звышчалавекам», гэта, можа, мае права і абавязана рабіць літаратура беларускага народа», — адзначае Алесь Адамовіч. — Хто яшчэ столькі разоў — вачыма дзіцяці, вачыма маці, уякой забіваюць, жывымі паляць дзяцей, — бачыў фашыста адзін на адзін, калі той быў упэўнены, што ніхто пра тое не даведаецца, і раскрываўся ўвесь — з усім, што ёсць у яго чорнай душы і чаго там ужо няма!
Тое, што Беларусь ведае пра вайну і пра нядаўняе азвярэнне людзей у цэнтры Еўропы і можа расказаць чалавецтву, — ведаць, можа,
91
і страшна. Але забыць не мае права ніхто, забыць тое — небяспечна. Асабліва ў век «атамных магчымасцей», якія спакушаюць і будуць спакушаць патэнцыяльных «фюрэраў».
Янка Брыль пастаянна заклапочаны пошукамі дасканалай формы гутаркі з чытачом. Цікавымі з'яўляюцца яго зборнікі мініяцюр «Жменя сонечныхпромняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Свае старонкі» (1951 — 1979), што з'явіліся на свет дзякуючы «ўчэпістай памяці пісьменніка», дзякуючытаму, што ён, «лёгкі на пад'ём», багата пабачыўі пачуў. Брыль нават не як пісьменнік, а як чалавек наматвае на клубок памяці шматлікія малюнкі, пачуцці, роздумы, асацыяцыі. 3 цягам часу, запісаныя ў дарожных кніжках, адбітыя ў памяці, яны атрымлівалі пад пяром мастака філасофскую афарбоўку, набывалі гуманістычны пафас і з'яўляліся ў друку як непаўторныя мініяцюры, у якіх, па словах самога пісьменніка, ён «адчуваў сябе найбольш раскавана». У мініяцюрах Я. Брыль узнімае пытанні грамадскапалітычнага, маральнаэтычнага, гістарычнага характару, аналізуе літаратурныя праблемы і ўзаемасувязі беларускай літаратуры з братнімі і замежнымі літаратурамі. Яго мініяцюры надзвычай шырока адчыняюць дзверы ў творчую лабараторыю пісьменніка.
Я. Брыль вядомы і як дзіцячы пісьменнік, які валодае сакрэтамі дзіцячай псіхалогіі, логікай іх мыслення, асацыятыўнай назіральнасцю (апавяданні «Лазунок», «Ліпка і клёнік», «Зялёная школа», «Сняжок і Гуленька» і інш.).
Аб шматграннасці таленту мастака сведчаць зробленыя ім пераклады на беларускую мову твораў Л. Талстога, А. Чэхава, М. Горкага, П. Бажова, К. Паўстоўскага, А. Вішні, А. Даўжэнкі, В. Казачэнкі, Л. Смелянскага, Л. Кручкоўскага, Я. Івашкевіча, Т. Ружэвіча, В. Жукраўскага, М. Канановіча і інш.
Некаторыя асаблівасці творчай манеры. Янка Брыль — пісьменнік з непаўторным індывідуальным мастацкім почыркам. Крытыка і літаратуразнаўства адзінадушна лічаць яго майстрам лірычнай прозы: «Лірызм ідзе ад сэрца, ад дабраты, любові; гумар і такт, мабыць, ад разважлівасці, ад пачуцця рэальнасці і самапавагі».
Я. Брыль надае вялікае значэнне эмацыянальнай арганізацыі матэрыялу. Ужо з першых старонак, асабліва ў апавяданнях, ён знаходзіць патрэбную інтанацыю і вытрымлівае яе на працягу ўсяго твора або раздзела. Так, апафеозны настрой апавядання «Маці» адпавядае зместу твора і характару гераіні. У апавяданні «Дваццаць» уражвае натуральнасць разнастайных эмацыянальных стылістычных пераходаў, псіхалагічная абгрунтаванасць іх чаргавання і паслядоўнасць. У пачуццях лірычнага героя не чуваць ніводнай ноткі сентыментальнасці, хаця
92
перажывае ён вельмі адкрыта: «Я ўпершыню так далёка ад родных мясцін. I ты мне прабачыш, аміка, калі я раптам заплачу... Гэта — ад радасці, што ёсць на свеце мая пяшчотная, працавітая, мужная Беларусь». Вялікую нагрузку ў выяўленні душэўнага стану героя і ідэйнага зместу твора нясе рытмічная арганізацыя. Як своеасаблівы трагічны заклік успрымаецца зварот пісьменніка да свайго новага італьянскага сябра: «Слухай, аміка, як перад строем катаў плача на руках у сівой бабулі светлавалосы хлопчык!.. У адной белай кашульцы, з цёплымі ножкамі, заўчасна ўзняты з пасцелі каля адчыненага акна.
Слухай перадсмяротны гул над натоўпам безабаронных людзей, асуджаных на страшны адыход жыцця!.. Слухай каманду «Агонь!», на якую ўсе дваццаць вінтовак у руках тваіх суайчыннікаў адказалі маўчаннем!..
Слухай і невымоўную цішыню, якая хутка асядзе над яшчэ адной братняй магілай!..»
Стылістычна афарбаванае слова ці выраз працуе на стварэнне пэўнага псіхалагічнага малюнка. У цяжкія дні лагернага жыцця Руневіч («Птушкі і гнёзды») звяртаецца ў думках да роднага краю: «Як гэта добра — на сёмы дзень, пасля цяжкай працы, памыцца ўсяму ды адзецца ў найлепшае, што ў цябе ёсць! А як гэта добра — ісці, асцерагаючыся, каб лішне не запыліць чаравікі і не набраць таго пылу адваротамі шырачэзных, па модзе, штаноў, гаварыць пра кнігі ці пра дзяўчат, проста смяяцца з чагосьці, нават спяваць — на хаду ды апоўдні, — бо весела!.. Як добра расшпіліць вышываны каўнер кужэльнай ці крамнай кашулі, лёгка, дужа, молада дыхаць насустрач жыццю і адчуваць, што ўсё будзе добра, што пераможа дабро». Абагульняльны паўтор як гэта добра раскрывае нам маральныя і фізічныя пакуты адарванага ад бацькаўшчыны юнака і нараджае надзею, што «пераможа дабро».
У цэнтры ўвагі Я. Брыля ў большасці сваёй адзін герой, яго ўнутраны свет і духоўная эвалюцыя. Праз яго сувязі ўспрымаецца шматгранная рэчаіснасць. Характар падаецца ў руху, у развіцці. Пісьменнік выказвае свае адносіны да таго, што адбываецца, дае свой погляд на з'явы, ацэнку людзям і іх учынкам. Аўтарскі голас асабліва чуваць у апавяданнях, дзе сустракаюцца яго шматлікія абагульняльныя характарыстыкі («Маці», «Адзін дзень»),
Я. Брыль — майстар мастацкай дэталі. Дэталь дае магчымасць убачыць галоўнае ў характары чалавека, праз яе раскрываецца ўнутраны стан героя. Дэталі выступаюць у творах у якасці сімвалаў, напрыклад у рамане «Птушкі і гнёзды» штэмпель савецкай дзяржавы на канвертах, якія траплялі ў рукі палонных, успрымаецца як сімвал Радзімы. Дэталь партрэта ў творах Брыля часта з'яўляецца сродкам псіхалагічнай харак
93
тарыстыкі. «На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, але свяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам; трэці — малады чалавек, гадоў дваццаці пяці, яшчэ ўсё ў любімай кавалерыйскай шапцы, ссунутай набок і на патыліцу; і чацвёрты — цыбаты хлопецпадлетак, які прыкметна стараўся выглядацьдарослым» («На Быстранцы»), 3 гэтай сціслай замалёўкі перад намі паўстаюць людзі рознага ўзросту, звычак, пэўнага індывідуальнага псіхалагічнага аблічча.
Выключную стылявую нагрузку нясуць у творах Янкі Брыля пейзажныя малюнкі. Яны не існуюць самі па сабе, а ў большасці сваёй жывуць у вялікім суладдзі з настроем героя, з яго лёсам, з яго псіхалагічным станам. Малады салдат Алесь Руневіч («Птушкі і гнёзды») вайну ўспрымае як страшную анамалію да ўсяго таго, што называецца жыццём. Сваю службу салдата ён называе «жудаснай нялюдскай работай». Гэта перакананне чалавека пісьменнік перадае праз асацыятыўны пейзажны малюнак. «Душу яго разрывалі туга і адчай. I ўдзень, і ў бяссонную ноч, і ў наступнае ранне...