• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    М. Мятліцкі ў псіхалагічным ключы раскрывае пачуцці франтавіка, які «Прамень святла спадзеўліва чакаў». Неспадзяваная калізія здрады каханай выклікала ў франтавіка пачуццё гневу, афарбаванага натуралістычным абурэннем:
    Шыкуеш сука недзе за бугром!
    He знаеш вочы з сораму дзе дзець!
    Прайшло шмат год. Акім апынуўся на сцежках маладосці. Час не затушыў агеньчык юначага пачуцця: «Каханне ў ім дарэшты не забіта // ...Ён безліч раз не здолеў дараваць // Той міг...», калісь у час першага пасляваеннага спаткання з Волькай: «...прыперла шчэ
    102
    турысткай», наведала радзіму і ён прыняў, яе прыціс парыўна да грудзей». «Скуголіла, як вецер у трысці, // Уся трэслася, ды мовіла просстн...».
    Калізія маральнаэтычнай праблемы перарастае ў творы ў пасляваенную палітычную адзнаку часу, калі ў грамадстве было вельмі вострае стаўленне да ваеннапалонных, да «арбайтараў», выгнаных у Нямеччыну, да «прасейвання» жыхароў акупіраваных ворагам тэрыторый. У грамадзянскіх роздумах Акіма гэта праблема чакала разумнага рашэння. «Хіба прад лёсам вінная яна? Была б ягонай, знай, каб не вайна», — так разважае і суцяшае сам сябе герой. Але аналітычны роздум учарашняга франтавіка над паводзінамі чалавека ў экстрэмальных абставінах бярэ верх над сентыментальнымі пачуццямі маладосці. Ён выносіць сабе жорсткі прысуд: «Падсцілка фрыца! — усёй душой крычаў, — // Кахаў каго? Гадзюку прывячаў!».
    Параненае пачуццё кахання ваяра Акіма арганічна сплятаецца з пачуццём асобы, параненай чарнобыльскай віхурай, след якой ён убачыў на радзіме. Асфальтавая стужкадарога прывяла Акіма на «Калгасны двор, парослы быльнягом, // 3 пашэрхлымі будынкамі на ўзбоччы // Наблізіўся пустэльны і сірочы». Памяць Акіма захавала мірны пластычны і гукавы малюнак мясцовасці. Двор калгасны быў запоўнены гоманам хлебаробаў, школьны — шматгалоссем вучняў, дом культуры — зіхатліва каляровымі постацямі наведвальнікаў рознага ўзросту, характару.
    Спрадвечная вясковая сведка (выразная мастацкая дэталь твора) грушадзічка паклікала Акіма да селішча дзядоў, бацькоў, братоў і сясцёр. «Калісь сюды за Кірчанку Пятра... // Прыйшла з нядальняй вёсачкі Аксінка...» і хораша і моцна пасялілася ў душы свякрухі Хвядоры, аб чым сведчыць тыповы факт чалавечай шчырасці і бясхітраснага даверу беларускай жанчынымаці да сваёй нявесткі. Набыты мазалём і потам сямейны скарб — «закопанае золата ў гаршку» — сумленна падзяліла з нявесткай.
    He брукаваным быў працоўны шлях бацькі Акіма Пятра Кірчанкі.
    «Не раз балесна ўспамінаў Акім, // Як доўга бацька умыкаў калгаса», не прымаючы новай формы сельскай гаспадаркі, супрацьпастаўляючы сваю волю сямейнікам і нават усяму грамадству. Але час зрабіў сваю справу. Бацька падпарадкаваўся калектыву, «Не загрымеў на Котлас. Брыгадзірам // Праз нейкі год упраўны стаў Пятрок // Парційцам крэпкім стаў, // ды толькі — на, // Так недарэчна ў жвір звяла вайна!..»
    Бытавым дзясловам «умыкаў» аўтар вызначыў псіхалогію гаспадарарупліўца, асаблівасці паводзін уласніка, псіхалогію хлебароба
    103
    практыка, які асцярожна ставіўся да новага сацыяльнапалітычнага ўкладу жыцця.
    Годнасць «крэпкага» партыйца Пятрок набыў, уклаўшы сваю ўласную працу ў будаўніцтва новага дзяржаўнага калгаснага ладу.
    Але ўсё парушыла вайна. У Беларусі разгарнуўся ўсенародны партызанскі рух, у якім прыняла ўдзел і сям'я Петрака Кірчанкі, але знайшліся і хрыстапрадаўцыпаліцэйскія, якія дапамагалі акупантам здзяйсняць страшныя акцыі знішчэння насельніцтва. У адной з такіх аперацый загінуў гаспадар і трое яго дзяцей, засталася жывой дачка, партызанка Тоня, і сын, франтавік Акім, які жыў надзеяй: «Катам — не даруецца нічога». Але час і міжнародныя палітычныя падзеі ўнеслі свае карэктывы ў ход гісторыі і яе «тэлеграфную ленту». Вуснамі Акіма аўтар дае сваё рэзюмэтлумачэнне міжнародным падзеям: «Шугае хлусня наўкола і свастыка мільгае». Афганская вайна свінцовым градам забрала ў Акіма сына.
    М. Мятліцкі вельмі тонка да ўспаміну героя набліжае аўтарскі голас і працягвае яго разважанні. Падобнымі стылёвымі вузельчыкаміпераходамі думак Акіма ў думкі лірычнага героя запоўнены строфы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
    Пятнаццаць сем'яў гналі ранкам тым. Іх горкі май праводзіў чорным цветам, Нібы казаў ахвярніцамкабетам, Мужчынам іх і дзецям — вам, святым, Павечна жыць у царстве небным Бога. А катам — не даруецца нічога!
    3 гадамі даравалася! Вайна He ўсім сягоння помная. Шугае Хлусня наўкол, і свастыка мільгае...
    Праз успаміны Кірчанкі ў час абходу забруджаных радыяцыяй селішчаў аўтар збірае ў адну прыгожую аўтабіяграфічную нізку пацеркі біяграфій аднавяскоўцаў. М. Мятліцкі стварае калектыўны партрэт сваіх землякоў, завастрае ўвагу на іх індывідуальных характарыстыках, асаблівасцях менталітэту бабчынцаў. Акім прыпамінае столяра Антося, залатых рук майстра, адмысловага вясковага дызайнера. Каваля Гофмана, які ў акрузе карыстаўся славаю народнага тэхнаравынаходніка, садавода Рамана, што быўсейбітам прыгажосці і дабра на Зямлі, партызанскіх ваяроў Паўло, Адася, носьбітаў мужнасці, гуманізму вясковых хлебаробаў XX ст. Фашысцкі агонь, што палаў над зямлёю ў Другую сусветную вайну, у Акіма выклікае асацыятыўныя параўнанні са «згубніцай» ЧАЭС: «I вось пустэльнязгубніца наўкруг! // Якія землі кінуты, дзе потам // Жыццё сцякала. За
    104
    калючым дротам // Іх не кранае вясною звычны плуг». Калектыўным мастацкім партрэтам аўтар уплывае на аналітычны аналіз трагедыі Чарнобыля, якая забрала жыццё людзей, што сваёю працаю ўпрыгожвалі зямлю, бераглі яе багацці, множылі свабодалюбівую славу народа.
    У час блуканняўпа селішчах, знішчаных радыяцыйнай віхурай, Акіма апанавала пачуццё, што ён «ступае па мёртваму полю», узнікла думка: «...у джунглях траў дарога ў іншы свет». Наўкола малюнкі «мёртвай стыні», «царства тлену». Ён адчуў, што Чарнобыль — «ненасытны, несусветны мор».
    Выкарыстаўшы шматлікія бытавыя, пейзажныя, гукавыя дэталі, Мятліцкі стварае пластычны, асацыятыўны воблікпартрэт радыяцыйнага монстра. Бытавыя дэталі сцен шэрых будоўляў, перакрыжаваных дошкамі зрэнкі сляпых вокнаў хат, заімшэлыя калодзежы, раструшчанае і пакрытае травою шкло спадарожнічае Акіму на бабчынскім бацькоўскім шляху.
    Аблічча Чарнобыля паўстае з рудых, шэрых, чорных, каляровых фарбаў. Промні сонца прабіваюцца на зямлю натужна. Праз згубную, вязкую духату паветра воблакі плывуць шэрымі шлейфамі смерці, даль паўстае «шызым марывам». Чарнобыль у паэме набывае пэўную гукавую гамухарактарыстыку паводзін «мёртвай цішыні», мае гнеўны голас «залевы дажджу», заўсёды «даль цягучым гудам прашытая была». Акіма суправаджалі аднастайныя песніскаргі парваных ветрам хатніх шпалер. «...Зацямнелы бор, закуты ў мёртвы, даўкі супакой // Палоскай хмурай цёгся за ракой».
    Шматлікімі мастацкімі знаходкамі М. Мятліцкі дасягнуў дакладнай характарыстыкі замкнёнага дома. Ён імкнуўся вырашыць праблему пошуку чарнобыльскіх злачынцаў, тых, хто яго замкнуў. «Глухотна млела ядзерная даль. // Сцінаў душу за чалавека жаль».
    Паэт тактоўна падключаецца да філасофскага роздуму і пошуку інжынера Акіма Пятровіча прычын чарнобыльскай трагедыі: «Чым вінен ён? Навукі грыз граніт, // Трубіў паўсюд пра слаўны мірны атам; // Хто безгалова свет аддаў на глум...»
    Аўтар адрасуе гэта пытанне ўсяму грамадству і для тлумачэння лёсу замкнёнага дома прыцягвае даследчыка Обнінскай навуковай вахты Холада, выратавальніка радыяцыйнай бяды. Ён дае практычны адказрэзюмэ: «Тут грошай закапана — ууга! // I шчэ... ляснецца з бюджэту». У час вандроўкі Акім Пятровіч сустрэў мясцовага лесніка — былога свайго сябра юнацтва, аднадумца Хрола Сінкевіча.
    У біяграфіях Акіма, Хрола багата тыповага для дзяцей палескага краю: не адну ноч правялі каля вогнішчаў у час пасьбы коней, рабілі
    105
    сумесныя набегі на сады і агароды суседзяў, кагортай абаранялі гонар аднагодкаў са сваёй вуліцы.
    На прыкладзе біяграфіі Хрола і яго аднавяскоўцаў М. Мятліцкі звярНУЎ увагу на працэс станаўлення і развіцця ўсенароднай барацьбы з фашысцкімі захопнікамі. Партызанская тэматыка ў творы паглыбілася за кошт успамінаў пра баявыя аперацыі, батальных сцэн, вобразаў здраднікаў (Ярмольчык і Яўстрат). Праблема трагічнага і гераічнага мае гістарычную аснову палескага рэгіёна. Попел пажарышчаў вайны мінулай не астыў у яго душы і пасля перамогі, аб чым сведчаць шчырыя яго аповеды Акіму і служачым лясніцтва, навуковым супрацоўнікам зоны. Развагі, тлумачэнні, успамінылесніка аб днях векапомных вылучаюцца эмацыянальнай гутарковай мовай, выкліканай пачуццямі маральнаэтычнага стану душы. Хрол адкрывае сябру доўга прыхаваны сакрэт свайго ўчынку помсты здрадніку за смерць родных, аднавяскоўцаў і землякоў.
    За справядлівасць стану я гарой!
    He грэх за ета перці брат на брата!
    Дык, от, скажу: я парашыў Яўстрата Пасля ірва — з сястрою і старой Павыдраў семя чорнае з зямлі, Каб больш пачвары ў вёсцы не жылі.
    Народны мсцівец помсту здраднікам лічыць загадам сумлення і воляю чыстай зямлі.
    Хрол Сінкевіч зведаў у жыцці радасць працы, нягоды таталітарызму, выпрабаванні вайны, гонар і чэсць пераможца над нямецкім фашызмам. Экалагічная «загартоўка» ЧАЭС актывізуе яго грамадзянскасць, прымушае смела глядзець праўдзе ў вочы. Ён пільна сочыць за палітычнымі працэсамі ў свеце, уважліва аналізуе ўнутраныя дзяржаўныя падзеі. 3 Акімам Пятровічам ён паспявае абмеркавацьтыя пытанні, якія яго асабліва хвалююць:
    ...Мне, от, гарляк такая цісне жытка...
    Ўжэ радзіва — і тое слухаць гідка:
    Гадзінамі балбоча нараспеў: «Мы людзям дзямакрацію далі!» Каб мог — спаліў бы тыя Віскулі.
    Чыстасардэчна і смела выказвае ляснік сябру юнацтва пастулаты сваёй філасофіі. Балюча і недаверліва ўспрымае Хрол падзеі перабудовы. «...Баліць душа: не скончыцца дабром // Заладжаны Масквою перастрой // Крывавай, чую, кончыцца ігрой!» — падказвае чалавеку сталага ўзросту народная празарлівасць, а галоўным чынам, жаданне
    106
    зберагчы паміж народамі славянскае братэрства, а паміж новымі дзяржавамі мір і дыпламатычную згоду.
    Хрол — захавальнік непарушнага саюзу і адзінства бацькоў і дзяцей усіх пакаленняў, цесляроў адной будучыні Палесся. Аб гэтым сведчаць яго ўзаемаадносіны з уласнымі дзецьмі, з моладдзю, «дыскусія» з рускім незнаёмцамвандроўнікам.