• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    121
    Ларчанка размяркоўваў матэрыял лекцыі з улікам актыўнай знешняй рэакцыі слухачоў. Дасягаў яе пафасам ідэйнага зместу, тэмбрам голасу, выразам вачэй, рухамі кусцістых броваў. Пераступаў парог аўдыторыі прафесар М. Р. Ларчанка, памятаючы народнае блаславенне «Сустракаюць па адзенні, а праводзяць па розуму».
    Маё пакаленне з удзячнасцю захаплялася яго лекцыямі па старажытнай літаратуры і асабліва курсам вуснай народнай творчасці. Тэхнічныя сродкі не існавалі ў тую пару. Прафесар уголас дэманстраваў прыклады амаль усіх мелодый і стыляў фальклору, твораў вуснай паэтычнай народнай творчасці. Міхась Рыгоравіч Ларчанка заняў сталае месца дэкана філалагічнага факультэта ў 1943 г. і на працягу 12 год з дапамогай сваіх намеснікаў спакойна, не тузаючы, без пугі і тумакоў, кіраваў амаль што жаночым калектывам студэнтаў і выкладчыкаў філфака. Ён стварыў маналітную кафедру гісторыі беларускай літаратуры і ўмацаваў яе маладымі навукоўцамі, што выгадаваў у аспірантуры пад сваім наглядам. 3 блаславення і дзякуючы гуманістувучонаму М. Р. Ларчанку пуцёўку на актыўную навуковую працу атрымалі шэсць дактароў навук і больш сарака кандыдатаў навук. Кожны з яго хрэснікаў у меру здольнасцей стараўся навуковаю працаю пашыраць гарызонт беларускага літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, методыкі вышэйшай школы.
    Вялікі аванс ад свайго хроснага — Міхася Рыгоравіча — у час вучобы ў аспірантуры (1948—1951) атрымала і я.
    Аспірантура пасляваеннай пары мела сваю спецыфіку. За тры гады трэба было здаць дванаццаць экзаменаў і напісаць не менш рэфератаў. Мы налягалі галоўным чынам на выкананне кандыдацкага мінімуму, У тук> пару не практыкаваліся навуковыя канферэнцыі, дзе зараз апрабуюцца дысертацыйныя матэрыялы, удруктрапіцьтаксама было няпроста. Пры гэтых умовах Міхась Рыгоравіч лейцы навуковага кіраўніцтва не аслабляў: пасылаў працаваць у дзяржаўныя бібліятэкі і архівы Масквы, Ленінграда, Вільнюса, біяграфічныя мясціны пісьменнікаў, над творамі якіх працавалі аспіранты, даручаў апрабацыю матэрыялаў Інстытута літаратуры АН БССР па гісторыі беларускай літаратуры, патрабаваўабавязковага прачытання мінімумулекцый для студэнтаў і цікавіўся рэакцыяй аўдыторыі на лектарскае майстэрства выкладчыка, прыцягваў да ўдзелу ў грамадскай і выхаваўчай рабоце, утворчым жыцці Саюза пісьменнікаў Беларусі.
    Для дысертацыйнай тэмы Міхась Рыгоравіч прапанаваў мне разгледзець праблематыку аповесцей Якуба Коласа 20х гг. «У палескай глушы» (1922) і «У глыбі Палесся» (1927). Прафесар БДУ A. М. Вазнясенскі зрабіў першы навуковы аналіз гэтых твораў. У 20я гг. да апо
    122
    весцей звярталіся М. Гарэцкі, Я. Карскі, М. Янчук і інш. Але літаратуразнаўчае рэха аб гэтых творах заглушылі нацдэмаўскія галасы, якія адшукалі ў аповесцях уласніцкія настроі, народніцкія ідэі. Час развіцця таталітарных тэндэнцый, падзеі вайны (1941 —1945) адтэрмінавалі на доўтія гады літаратуразнаўчы аналіз твора, выданне тэксту палескіх аповесцей Якуба Коласа.
    Міхась Рыгоравіч пры выбары тэмы для маёй працы кіраваўся высакароднай думкай — вярнуць гэтыя празаічныя творы Якуба Коласа ў рэчышча гісторыі беларускай літаратуры, надаць ім законнае права заняць сваё месца ў праграмах сярэдніх школ і ВНУ, у жыцці грамадства, у лёсе інтэлігенцыі беларускай. Пад уплывам навуковых ідэй і парад кіраўніка, падбадзёраная распачатай пісьменнікам працай над трэцяй часткай трылогіі «На ростанях», я ў 1953 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. Выйшла на літаратуразнаўчы шлях дзякуючы сваім настаўнікам: М. Р. Ларчанку, I. В. Гутараву, Ю. С. Пшыркову. Ад М. I. Жыркевіча атрымала блаславенне на педагагічную працу ў ВНУ.
    У 1951 г. пасля залічэння на пасаду выкладчыка кафедры гісторыі беларускай літаратуры Міхась Рыгоравіч адразу пусціў мяне ў самастойнае выкладчыцкае плаванне. Hi кролем, ні брасам я яшчэ не валодала. Было боязна заходзіць у аўдыторыю, якую запоўнілі студэнты — былыя франтавікі, партызаны, прататыпы тагачасных твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Па ўзросце і па вопыце жыцця яны былі багацейшыя за выкладчыцу. Давер Міхася Рыгоравіча, аптымістычнае яго бласлаўленне і смеласць маладосці дазволілі за кароткі тэрмін асвоіцца ў розных курсах гісторыі беларускай літаратуры.
    Пры распрацоўцы самастойных курсаў лекцый я актыўна выкарыстоўвала навуковыя працы М. Р. Ларчанкі: «Творчасць Максіма Багдановіча» (1949), «Па шляху рэалізма» (1958), «На шляху рэалізма» (1959), яго матэрыялы ў «Нарысах гісторыі беларускай літаратуры» (1959), у падручніку «Старажытная беларуская літаратура» (1968). Вялікай тэарэтычнай і практычнай асновай пры вызначэнні праблематычных спецкурсаў і спецсемінараў былі яго працы: «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове ХХстагоддзя» (1958), «Славянская супольнасць» (1963), «Яднанне братніх літаратур» (1974) і інш.
    Адзначаныя творы прысвечаны «сувязям беларускай літаратуры з літаратурамі заходніх і паўднёвых славян... агляду беларускапольскіх, беларускаславацкіх, беларускабалгарскіх, беларускачэшскіх і беларускаюгаслаўскіхлітаратурныхузаемаадносін. Сюды далучаюцца і развагі даследчыка пра скарынінскія традыцыі ў кнігадрукаванні краін славянскага свету».
    123
    Даследчыя навуковыя працы М. Р. Ларчанкі савецкага перыяду ўнаш час набываюць новае сваё нараджэнне. Яны з'яўляюцца своеасаблівым гістарычным ліхтарыкам, які падсвечвае шлях яднання славянскіх народаў, кідае прамень у яго гуманістычнадэмакратычную будучыню.
    Народнасць, гуманізм, энцыклапедычнасць ведаў выклікалі ў студэнтаў і выкладчыкаў захапленне і чалавечую любоў да дэкана.
    Міхась Рыгоравіч выдатна спалучаў навуковую і педагагічную працу. Навучанне і выхаванне струменіла адным рэчышчам, у адным ключы. Сведчаннем можа быць яго роля ў прызначэнні і выкрышталізацыі купалаўскага свята ў Вязынцы. Падрыхтоўкай да фэсту займаўся ўвесь факультэт на чале з камсамольскім, прафсаюзным, партыйнымі камітэтамі. У гэтай жа звязцы дзейнічалі намеснікі дэкана Р. В. Булацкі, У. М. Лазоўскі і Н. М. Піпчанка. Узначальваў рэй дэкан факультэта. У час свята выкарыстоўвалі шматлікія народныя традыцыі і абрады. Так, з хлебамкараваем і соллю на нацыянальным ручніку сустракалі шаноўных гасцей — радню народнага песняра, пляменніцу Раманоўскую Ядвігу Юліянаўну, дырэктара Музея Янкі Купалы Дапкінес Жанну Казіміраўну і інш. Жаданымі гасцямі былі пісьменнікі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі рэктарата на чале з рэктарам. Гасцей ушаноўвалі павязаннем купалаўскіх юбілейных касыначакгальштукаў. Дзяўчаты пускалі па вадзе рачулкі сімвалічныя вяночкі для вызначэння часу замуства, а вечарам на начным вогнішчы ачышчаліся ад «грахоў». Фактычна на свяце здавалі практычны экзамен па курсу «Вуснай народнай творчасці» выкладчыкам М. Р. Ларчанку, В. А. Захаравай, Н. С. Гілевічу, Р. М. Кавалёвай. Гуманістычная еднасць М. Р. Ларчанкі з моладдзю ўпрыгожвалаўсе святы факультэта, у тым ліку і інтэрнацкія студэнцкія вяселлі, куды дэкана М. Р. Ларчанку і сакратара партбюро В. А. Захараву запрашалі заняць месца пасаджоных бацькоў, і выконвалі яны гэту ролю ў noyHaft адпаведнасці з патрабаваннямі народнага абраду вяселля, якому Вера Анісімаўна прысвяціла шматлікія працы і манаграфію «Палескае вяселле».
    Ларчанка падтрымаў ідэю выкладчыкаў — купіць у спадчыну баян для мастацкай самадзейнасці факультэта, разам клапаціліся аб студэнтах, так званых «бязбацькавічах», стукаліся ўдзверы высокіх дзяржаўных устаноў па аднаразовую матэрыяльную падтрымку.
    Першае паэтычнае філфакаўскае аб'яднанне «Узлёт» — дзецішча загадчыка кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ларчанкі. Шматлікім сучасным народным, заслужаным членам Саюза пісьменнікаў Беларусі — выхаванцам філфака — Міхась Рыгоравіч праклад
    124
    ваў сцежку на Алімп, ганарыўся іх поспехамі, а кафедральным членам Саюза пісьменнікаў ствараў умовы для творчай працы. Прафесар A. А. Лойка прадоўжыў добрую справу настаўніка, падрыхтаваў некалькі зборнікаў філфакаўскіх узлётаўцаў. Сярод выхаванцаў Міхася Рыгоравіча Лаўрэат Ленінскай прэміі пісьменнік Іван Мележ, кагорта народных пісьменнікаў Беларусі, заслужаных дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі СССР і БССР.
    Я старалася быць годнай выхаванкай ларчанкаўскай навуковапедагагічнай школы. У адпаведнасці з грамадскапалітычнымі патрабаваннямі часу, ідэалогіяй дзяржавы імкнулася трымаць пастаянныя кантакты з моладдзю. He шкадавала часу, энергіі для куратарскай работы, індывідуальнага апякунства над студэнтамі, якія жылі ў інтэрнаце, шукала спецыяльныя фонды для падтрымкі іх матэрыяльнага становішча. Звярталася да ўрадавых фондаў, Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў.
    М. Р. Ларчанка спрыяльна адгукнуўся на рух студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Паклапаціўся аб датэрміновай здачы імі экзаменаў, спускаў на тармазах патрабаванні да іх, сачыў за прызначэннем камандзіраў будаўнічых атрадаў. Звычайна ўзначальвалі іх камсамольскія важакі, такіяяк: Люда Агароднік, МішаКруталевіч, Таня Сочанка, Міша Ціценкоў, Мікалай Кныш, Іван Шостак, Мікалай Прыгодзіч, які быў адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ася Надольская — медалём. Будатрадаўцы — выхаванцы М. Р. Ларчанкі — працуюць зараз на адказных дзяржаўных пасадах Рэспублікі Беларусь.
    3 часу заснавання філфакаўскага будаўнічага атрада імя Героя Савецкага Саюза Казлова Васіля Іванавіча свой філфакаўскі лёс я цесна перапляла з інтарэсамі атрадаўцаў, дапамагала замацоўвацца за перспектыўнымі для матэрыяльнага заробку будоўлямі рэспублікі, уплывала на паваротлівасць мясцовай адміністрацыі, забяспечвала нагляднымі матэрыяламі для культурнамасавай работы сярод насельніцтва. Для сведчання нашых шчырых узаемаадносін спашлюся на адзін з лістоў будатрадаўцаў:
    «Паважаная наша Вольга Васільеўна, дзень добры!
    3 самымі найлепшымі пажаданнямі і гарачым прывітаннем да Вас звяртаемся мы, 27 Вашых дзяцей.
    Любая Вольга Васільеўна, вялікі дзякуй Вам за здымкі. Мы сардэчна ўдзячны Вам за цудоўныя сюрпрызы, якія камандзір уручыла нам на лінейцы. Гэта былі самыя смачныя цукеркі на зямлі! Яны данеслі да нас агеньчык цяпла Вашай крыштальнай душы, надалі нам сілы. Мы часта ўспамінаем Вас, Вольга Васільеўна. Вы для нас былі б самым дарагім госцем. Прыязджайце да нас. Чакаем!