На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
У 1967 г. лёс падараваў мне магчымасць яшчэ раз ажыццявіць службовую камандзіроўку ў Варшаўскі універсітэт разам з Львом Міхайлавічам. Нас запрасіла кафедра беларускай філалогіі ПНР прачытаць лекцыі па гісторыі мовы і літаратуры. Да гэтага часу значна пашырылася група беларускіх філолагаў, якія, трэба адзначыць, вылучаліся добрай агульнай падрыхтоўкай. Ідэалагічная і палітычная наэлектрызаванасць у свеце натхняла іх на дыскусіі па тагачасных знешніх і ўнутраных праблемах ПНР. Чытаць лекцыі, праводзіць практычныя заняткі было няпроста. Але дзякуючы Л. М. Шакуну, які пільна сачыў за перыядычным друкам Польшчы, выданнямі краін садружнасці, перыёдыкай ГДР, ФРГ,
130
Францыі і іншых дзяржаў, мы добра арыентаваліся ў падзеях часу. Асабіста мне ён даваў разгорнутыя кансультацыі, што дапамагала высока трымаць планку спецыялістаўфілолагаў БССР. Хачу падкрэсліць майстэрства Шакунаметадыста вышэйшай школы. Здзіўляла польскіх студэнтаў і выкладчыкаў аператыўнасць падбору мясцовага матэрыялу для ілюстрацыі гіпотэз, думак, вывадаў. Уражанні ад наведвання тэатраў, выстаў, круглых сталоў Леў Міхайлавіч таксама творча выкарыстоўваў на занятках са студэнтамі. Энцыклапедычная эрудыцыя, вытанчанасць інтэлігентнага аблічча, высокае прафесіянальнае майстэрства, зайздросны эстэтычны густ, народная добразычлівасць выклікалі ў шэрагу студэнтаў жаданне вучыцца ў БДУ. Загадчык кафедры беларускай мовы A. М. Шакун адчыніў для іх дзверы нашага філфака. Узяў Шакун пад сваё навуковае крыло Базыля Сегеня, аспірантку Ядзвігу Глушкоўскую, якія пазней паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Безадказную дапамогу ў напісанні доктарскай дысертацыі атрымоўвала Альжбета Смулкова, будучы пасол Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь. Леў Міхайлавіч працаваў над праблематыкай беларускапольскіх моўных узаемасувязей, рэферыраваў працы вучоных Беларусі, Расіі і Польшчы, прысвечаныя моўным сувязям гэтых краін.
Шакун уважліва сачыў за польскімі публікацыямі, прысвечанымі беларускайлінгвістыцы, даваўім належную ацэнкуўводзывах, рэцэнзіях. Ён пашыраў і ўдасканальваў школу міжнародных сувязей беларускіх лінгвістаў, выхаваў спецыялістаў, якія зараз прапагандуюць родную мову і нацыянальную навуку ўдалёкім замежжы, праклаў шлях для гэтай інтэрнацыянальнай дзейнасці ўсім кафедрам філфака.
Замежных калег Леў Міхайлавіч проста заварожваў і ператвараў у сяброўспецыялістаў філалагічнага факультэта БДУ. 3 яго блаславення рашэннем вучонага савета Белдзяржуніверсітэта Аляксандру Андрэевічу Баршчэўскаму — прафесару, доктару Варшаўскага універсітэта — нададзена годнасць ганаровага прафесара БДУ. Замежныя калегі — сябры яго сям’і — у час наведвання Мінска заўсёды былі рады папіць гарбаты за сталом добразычлівай жонкі Льва Міхайлавіча — Алены Піліпаўны.
Гуманістычныя сямейныя традыцыі сям'і Шакуноў памнажаюцца членамі кафедры.
Традыцыі міжнароднай лінгвістычнай школы Шакуна прадаўжаюць і памнажаюць члены кафедраў, што шчыруюць на ніве нацыянальнай лінгвістыкі, аб чым сведчыць і Другая міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 75годдзю з дня нараджэння доктара навук, прафесара, заслужанага дзеяча вышэйшай школы Льва Міхайлавіча Шакуна.
131
РУПЛІЎЦА ШКОЛЫ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ (ВЕРА ЗАХАРАВА)
Грамадзянскае сумленне, памножанае пафасам 85годдзя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, выклікала ў мяне неадступнае жаданне звярнуцца да памяці ветэранаў, якія пасля выгнання з нашай зямлі нямецкафашысцкіх захопнікаў сталі першымі адраджэнцамі універсітэта. Сярод іх была і заснавальніца беларускай вузаўскай школы фалькларыстыкі, нястомная збіральніца скарбаў вуснай народнай творчасці беларусаў, дацэнт БДУ Вера Анісімаўна Захарава. За гады працы на філфаку, абапіраючыся на дапамогу сваіх вучняў, яна сабрала і выдала каштоўнейшы, багацейшы матэрыял вуснай народнай творчасці.
Падрыхтавала ў 1973 г. і выдала зборнік «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры». У 1989 г. убачыў свет зборнік «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць». Над зборнікам Вера Анісімаўна працавала разам са сваімі вучнямі — дацэнтамі Рымай Мадэстаўнай Кавалёвай і Дзмітрыем Васільевічам Ліцвінкам. У 1984 г. выйшла манаграфія «Палескае вяселле» — даследаванне шматгадовай яе працы над спадчынай палескай духоўнай і матэрыяльнай культуры.
«Немалаважны ўклад у скарбніцу агульнабеларускага фальклору ўнесла Беларускае Палессе, — адзначала Захарава. — Гэты край мае сваю многавекавую гераічную гісторыю і багатую народную культуру, якая адыходзіць у глыбіню стагоддзяў, добра захоўвае традыцыйныя элементы ўсёй славянскай духоўнай культуры» [1, 6].
Натхніў на даследаванне абрада вяселля Захараву яе настаўнік і аднадумца, выдатны фалькларыст, кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР, народны артыст СССР Рыгор Раманавіч Шырма, які шмат сіл аддаў збору фактычнага матэрыялу нацыянальнага вяселля. Вяселле ён разглядаў як «самы ўрачысты абрад у жыцці беларускага народа», як «своеасаблівую народную оперу з пралогам, драматычнай кульмінацыяй і заўсёды шчаслівым заканчэннем... Народ стагоддзямі дасканаліў, калі можна так назваць, лібрэта гэтае оперы, якая надзвычай багата насычана спевамі, музыкай, танцамі, вострым дыялогам, гумарам» [2, 5].
Па багацці фактычнага матэрыялу манаграфія В. А. Захаравай лічыцца не толькі энцыклапедыяй палескага вяселля, але і скарбніцай духоўнага і маральнаэтычнага багацця жыхароў гэтага рэгіёна Рэспублікі Беларусь.
Р. Р. ШырмаўважліваіўдзячнаставіўсядапросьбаўЗахаравайдаць згоду на рэдактарскі клопат па выданні яе фальклорных прац: артыкулаў і навуковых дакладаў.
132
В. А. ЗахаравапрыйшлаўкалектыўБелдзяржуніверсітэтаз вогненных плацдармаў Вялікай Айчыннай вайны (1941 —1945). Чорнай хмарай спусцілася вайна над студэнткай першага курса філфака Ленінградскага універсітэта Верай Захаравай. 3 пачатку спякотнага лета іда сцюдзёнай глыбокай восені 1941 г. дзевятнаццацігадовая студэнтка працавала ў спецатрадзе па збудаванні супрацьтанкавых абарончых акопаў у прыгарадзе Ленінграда. Ад поту, солі, зямлі і непагадзі спаўзло з плеч не толькі адзенне, учарнела яе аблічча. У тую ж восень В. А. Захарава была мабілізавана на вайсковую службу, прайшла кароткатэрміновыя курсы старшых медсясцёр і ўсю блакаду працавала ў шпіталі. Пасля прарыву блакады прадоўжыла медыцынскую службу на розных франтах, была кантужаная двойчы. А з шпітальнага лячэння зноў і зноў вярталася на баявыя пазіцыі, ад званка да званка Вера Анісімаўна Захарава ўдзельнічала ў адзінаборстве Савецкай Арміі з нямецкафашысцкімі захопнікамі і пасля Перамогі з ордэнам Чырвонай зоркі і двума баявымі медалямі вярнулася ў Гомель пад мірны дах Ганны Пятроўны і Анісіма Міхайлавіча Захаравых.
Дэмабілізаваўшыся, без перадыху, у 1945 г., прадоўжыла адукацыю ў Гомельскім педагагічным інстытуце, які закончыла ў 1948 і была пакінута ў інстытуце на пасаду асістэнта. У 1950 г. Захарава паступіла ў аспірантуру на кафедру рускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. Для аспіранцкай дысертацыі абрала тэму «Народная паэзія ў аўтабіяграфічных творах A. М. Горкага (1912—1917 гг.)». Дарадчыкам у выбары напрамку навуковай працы быў загадчык кафедры рускай літаратуры доктар навук, прафесар Іван Васільевіч Гутараў. Яго дысертацыя таксама вырасла на ніве вуснай народнай творчасці часу Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 г. Вера Анісімаўна паспяхова абараніла дысертацыю і была залічана на працу ў БДУ, дзе і прайшла на філфаку службовыя пасады: выкладчыка, старэйшага выкладчыка, дацэнта.
Вера Анісімаўна чытала курсы лекцый «Руское народное поэтнческое творчество», «Современные проблемы русской советской лнтературы», распрацавала спецкурс «Устное народное творчество в наследнн Горького» і спецсемінар «Свадебный обряд в устном народном творчестве». Матэрыялы, распрацаваныя ўлекцыйных курсах, выкарыстала ў манаграфіі «О художественном мастерстве A. М. Горького» і «3 жыватворных крыніц» (у сааўтарстве з В. В. Рэвіцкім).
Захарава паспяхова спалучала выкладчыцкую працу з навуковадаследчай. Ддя збору матэрыялаў па навуковай тэме абрала рэгіёны: Піншчыну, Брэстчыну, Гомельшчыну. Аналізуючы кантрольныя і курсавыя работы студэнтаў, выкананыя на фактычным мясцовым матэ
133
рыяле, Вера Анісімаўна натрапіла на россыпы самацветаў вуснай народнай творчасці. Так, першакурснік Васіль Ліцьвінка выявіў шматлікія крыніцы і залежы фальклорнага багацця сваёй мясцовасці — вёскі Верхні Цербяжоў Столінскага раёна.
Студэнтка Ніна Макарская захапіла Захараву цікавымі запісамі абраду вяселля вёсак Парэчча, Белагоры Пінскага раёна. Па яе ўспамінах выкладчыца ў час палявой практыкі стала ўдзельніцай рэдкага выпадку выратавання печыва вясельнага караваю, які ў вясковай печы вырас да такіх памераў, што прышлося пабурыць прыпечак і частку нёба, каб зберагчы сімвалічнае прызначэнне караваю — непарушнасць і моц будучага сямейнага шчасця.
У час кіраўніцтва кафедрай доктарам навук, прафесарам Любоўю Іванаўнай Фіглоўскай Вера Анісімаўна ажыццяўляла ўсю праграму студэнцкай палявой фальклорнай практыкі. Выкладанне тэарэтычнага курса спалучала з рознымі формамі практычных заняткаў: знаёміла з методыкай запісу матэрыялу, наладжвала кансультацыі з вядомымі фалькларыстамі Акадэміі навўк БССР, сустрэчы з кіраўнікамі славутых народных калектываў. Пастаянна карысталася Вера Анісімаўна архіўнымі запісамі Акадэміі навук БССР. Працуючы з аспіранткай Раісай Іванаўнай Яраслаўцавай, жонкай тагачаснага міністра культуры БССР Ю. М. Міхневіча, Захарава выкарыстала фонды матэрыялаў Міністэрства. Удзельнічала ў дзяржаўных камісіях па агляду калектываў мастацкай самадзейнасці. Вялікую прафесіянальную дапамогу ў запісе мелодый тэкстаў народных твораў аказаў Захаравай Генадзій Цітовіч і Уладзімір Раговіч.
У час кіраўніцтва Захаравай палявой студэнцкай практыкай драматург Анатоль Дзялендзік таксама вандраваў з яе групамі па Беларусі. Пры распрацоўцы сцэнарыя фільма «Анастасія Слуцкая» ён звярнуўся да здабытых у тую пару вусных легендаў аб гісторыі нашага краю.
Характэрнай адзнакай падрыхтоўчай працы да выезду ў палявыя рэгіёны былі карпатлівыя клопаты Захаравай па згуртаванні групы прапагандыстаў палітыкавыхаваўчай і культурнамасавай работы сярод насельніцтва. Вера Анісімаўна валодала прыгожым голасам і прымала ўдзел у сцэнічных выступленнях. Добрая слава пра прапагандысцкамастацкія здольнасці фальклорных груп студэнтаўпрактыкантаў БДУ разышлася па суседніх з Піншчынай украінскіх вёсках. Ад калгасаў прыходзілі хадакі з запрашэннем выступіць перад братамісуседзямі украінцамі. Транспартныя сродкі ў тую пару амаль адсутнічалі. Па ўспамінах студэнткі Ніны Макарскай, Захарава для замацавання братэрскай дружбы дабілася ў мясцовага начальства фантастычнага pa