На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
кроў гарачая матчына, Твой Кастрычніцкі вечны агонь.
Мікола Маляўка ад імя свайго пакалення гаворыць:
Я буду жадаць аднаго Усе свае вёсны і зімы: Зрабіць хоць часцінку таго, Што Ленін зрабіў для радзімы.
Працоўныя традыцыі студэнтаў БДУ прадаўжаюцца ў сучасных сельскагаспадарчых буднях, у будаўнічых атрадах, у новабудоўлях Рэспублікі Беларусь.
Студэнты і выкладчыкі універсітэта — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, або дзеці ці ўнукі, нашчадкі ўдзельнікаў вайны, таму невыпадкова вялікае месца ў паэтычнай біяграфіі універсітэта займаюць вершы аб днях векапомных. Генадзь Бураўкін у вершы «Ля партызанскіх сцягоў» складае гімн гераічнаму шляху баявых сцягоў, аб свяшчэнным іх назначэнні ў гісторыі народа:
Яны выцвелі ў дыме боек, Каля зыркіх начных кастроў I прынеслі ў залу з сабою Родны пах беларускіх бароў, Дзе між імі той самы родны, 3 пахам хвой і купальскіх траў, Той, які пад агнём кулямётным Бацька мой цалаваў.
Адшукаў запаветны сцяг. Гэта, пэўна, яго мой бацька Перад смерцю збярог на грудзях,
116
Гэта ён тут, паміж сцягамі, Самы просты з музейных сцягоў, Калі нельга рукой — губамі Мне дазвольце крануцца яго.
Як нідзе, ва універсітэцкім калектыве актыўна фарміруюцца высокія ідэалы сяброўства, пачуцці братэрства, інтэрнацыяналізму. Яны глыбока пускаюць карэнні ў студэнцкую глебу, а галінкамі цягнуцца да ўсіх ячэек нашага грамадства. Пра ролю універсітэта ў фарміраванні чалавека гуманістычнай маралі, духоўнасці, патрыятызму пішуць у сваіх творах амаль усе паэты. Маральнаэтычныя крытэрыі пашыраюцца і ўмацоўваюцца ў сценах універсітэта, аб чым сведчыць паэзія Н. Плевіча, А. Лойкі, А. Марціновіча, В. Зуёнка і многіх іншых.
У вершы Ніла Плевіча «Матрос з эсмінца» паэт падаў вельмі тыповыя з'явы інтэрнацкага побыту, з тонкім пачуццём гумару, у духу народных песень ён расказвае пра тое зямное, чым жыве чалавек. А жыве ён не хлебам адзіным. Сяброўства — тыповая адзнака ўзаемаадносін савецкіх студэнтаў. Яна праяўляецца і ў вялікім, і ў маленькім. У вершы Гілевіча «Пасылка» праз прыватнае паэт паказвае тое агульнае, што было ва ўсе часы тыповым для савецкага студэнта. Таму гэта тэма ўзаемнай падтрымкі знайшла сваё адбіццё амаль што ў творчасці ўсіх паэтаў універсітэта.
Так, Р. Барадулін у вершы «Дзень добры, інтэрнат» піша:
Ці думала маці ў раёне, Складаючы масла глячок, Што будуць удзячны ёй сёння Пятнаццаць сыноў і дачок.
Паэту Н. Гілевічу таксама пасылка «прыйшла яна вельмі дарэчы, як зналі бацькі ўсё адно, стыпендыя вышла дарэшты, а новай яшчэ не чутно».
Свет універсітэта вельмі хораша іскрыцца ў вершах, прысвечаных каханню, самаму мнагалучнаму і шчасліваму пачуццю, якое з'яўляецца неад'емным спадарожнікам студэнцтва. Пачуцці кахання зліваюцца ў творах з патрыятычнай атмасферай, у якой жывуць юнакі і дзяўчаты, яны падсвечваюць іх грамадзянскае аблічча.
Святло універсітэта ліецца з лістоў студэнтаў да сваіх родных. У іх вельмі хораша пераплецены ў адзін вянок пачуцці любячага сына і пачуцці сынаграмадзяніна.
Паклон табе, родная, нізкі ад сына!
Я шчасцем з табою хачу падзяліцца —
117
Адно ты заботай не чуйся.
Мне любымі сталі і наша сталіца,
I ў ёй — гарадок, дзе вучуся.
Люблю і студэнцкі прытулак свой новы — Прывык, як да роднага дому.
I помню заўсёды пяшчотныя словы,
Што ты мне казала малому:
«Ты, сыне мой, долі не зведаеш горкай, Расці, падымайся, мой сокал.
Тваё нараджэнне шчасліваю зоркай Адзначана ў небе высокім».
У вершы выразна праступае матыў купалаўскай маці аб лёсе свайго дзіцяці. Вобраз маці ў вершах выхаванцаў універсітэта выступае як сімвал сумлення, чэсці, даверу.
Студэнцкая пара — самая шматабяцаючая. Адкрывае перад узброеным ведамі чалавекам шырокія гарызонты, шчаслівую ніву для пасевуразумнага, вечнага. Святло ж універсітэта шчодрае, вялікае, бясконцае. Прасякнута яно пачуццямі патрыятызму, працоўнай і творчай энергіяй, пачуццём гуманізму і інтэрнацыяналізму.
О, родны сэрцу Беларускі дзяржаўны універсітэт — Ніхто душой не заскарузне, Хто ў твой паверыў запавет!
Расці ж і слаўся год ад году,
Працоўны гонар беражы, Служы радзіме і народу, Ідэям Леніна служы!
Баразна паэтычнай універсіяды была ўзнята на паэтычнай цаліне. На ёй з цягам часу ўзняўся вялікі паэтычны ўраджай, постаці вядомых нацыянальных паэтаў, народныхдзеячаўкультуры Рэспублікі Беларусь.
Раздзел III ПАРТРЭТЫ
ПОСТАЦЬ МАЙГО ХРОСНАГА БАЦЬКІ МІХАСЯ РЫГОРАВІЧА ЛАРЧАНКІ
Юбілейныя падзеі 85годдзя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў выпускнікоў майго пакалення ўзбударажылі ўспаміны аб маладосці часу ліхалецця Другой сусветнай вайны, выклікалі неадступнае жаданне тэрмінова пакланіцца памяці тых, хто даў нам магчымасць вучыцца, працаваць, радавацца жыццю. Мне, філолагу БДУ выпуску 50х гг. XX ст., хочацца пакланіцца памяці хроснага навуковага бацькі доктара навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Ларчанкі Міхася Рыгоравіча і яго аднадумцампаплечнікам — заслужанаму дзеячу навукі, членукарэспандэнту АН БССР Гутараву Івану Васільевічу, доктару навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навукі Пшыркову Юліяну Сяргеевічу.
Хачу засяродзіць увагу чытачоў, навукоўцаў, філолагаў, бібліёграфаў Белдзяржуніверсітэта, гісторыкаў на грамадзянскім партрэце асобы прафесара Ларчанкі Міхася Рыгоравіча.
Выхадзец з сялянскай сям'і в. Хварасцяны Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці, старшы супрацоўнік Акадэміі навук БССР (1932—1941). М. Р. Ларчанка ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны апынуўся ў Мінску пад шквалам варожай бамбёжкі, быў мабілізаваны ў армію, адразу ўдзельнічаў у франтавых абарончых аперацыях, цяжка паранены трапіў у шпіталь. Эвакуіраванае насельніцтва і прадпрыемствы, Акадэмія часова рассяліліся на прасторах СССР.
Міхась Рыгоравіч неаднаразова звяртаўся да паспрэда БССР у Маскве Е. М. Пасыпкіна з настойлівай просьбай далучыцца да партызанскага руху, які магутнай хваляй народнага гневу і помсты агарнуў Беларусь.
2 чэрвеня 1942 г. Бюро ЦК КП(б)Б звярнулася за дапамогай да ўрада СССР аб аднаўленні працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 15мая 1943 г. Савет Народных камісараў СССР прыняў адпаведную пастанову.
119
Часова камісаваны капітан савецкай арміі М. Р. Ларчанка быў адкліканы ў распараджэнне ЦК КП(б)Б і адным з першых франтавікоў, не залячыўшы раны, усклаў на сябе абавязкі дэкана філалагічнага факультэта, загадчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры. Маскіруючы ад студэнтаў фізічныя пакуты, раненне, горыч і цяжкія роздумы аб лёсе сям'і, што засталася на акупіраванай ворагам тэрыторыі, Міхась Рыгоравіч пачаў збіраць пад Сходнінскі універсітэцкі дах былых студэнтаў, моладзь, раскіданую пасля эвакуацый па тэрыторыі Савецкага Саюза.
У суровую зіму часу Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 г., калі нямецкафашысцкія армады яшчэ ўгрызаліся ў зямлю Савецкай дзяржавы, я разам са сваімі сяброўкамі — дочкамі партызанаў Беларусі Яўгеніяй Васілеўскай (будучым дацэнтам БДУ) і Нінай Ржэўскай (будучым аўтарам шматлікіх падручнікаў дм сярэдняй школы) прыехалі на падмаскоўную станцыю Сходня, дзе аднавіў сваю работу Белдзяржуніверсітэт. У прамерзлым драўляным будынку нас сустрэў Міхась Рыгоравіч Ларчанка — дэкан філалагічнага факультэта. Ён быў апрануты ў падшыты ветрам шынялёк, пашкоджаныя ў франтавых акопах боты, вайсковую гімнасцёрку і нагадваў знешнім выглядам службоўца мясцовага ваенкамата.
Узначальваў БДУ — асяродак зямляцтва ваеннага часу — рэктар Парфен Пятровіч Савіцкі, гісторык па спецыяльнасці. У яго асобе спалучылася ўсё, што неабходна было мець кіраўніку ВНУ на тую пару, чалавека, які не меў ні кала ні двара, ні роднага неба над галавой. Саграваў і падтрымліваў універсітэцкую беларускую дыяспару, малюсенькі з 300 чалавек калектыў, клопат эвакуіраванага рэспубліканскага ўрада, які часова прытуліўся ў сталіцы дзяржавы — Маскве, дапамога беларускага партызанскага штаба на чале з яго начальнікам П. 3. Калініным. Усе разам спрыялі студэнтам трымаць дух у целе. Брацкая цеплыня і шчырасць, клопат Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава і іншых ВНУ ўдыхнулі ў БДУ жыццё, паставілі яго на ногі.
Прыняў нас Міхась Рыгоравіч ветліва і прапанаваў свае паслугі па ўладкаванні, папярэдзіў аб умовах заняткаў, побыту.
У прамерзлую па вуглах «аўдыторыю» ваеннага часу Міхась Рыгоравіч прыходзіў у засяроджаным спакойным настроі. Гутарку пачынаў публіцыстычнымі размінкамі, рэплікамімосцікамі ад франтавых падзей учарашняга дня да сённяшніх. Знаёміў нас з апошнімі франтавымі падзеямі, радаваў звесткамі з Беларусіпартызанкі, абвяшчаў разнарадку паездкі на станцыю Хімкі за атрыманнем хлеба па картках для калектыва універсітэта. У маёй памяці захаваліся два фотапартрэты М. Р. Ларчанкі: чорнабелы часу вайны і каляровы дзён мірнай працы.
120
Дзявочае філфакаўскае асяроддзе пасляваеннай пары прафесар заварожваў элітным інтэлігенцкім выглядам. На мужчынскім «парфумерна» дагледжаным твары Міхася Рыгоравіча заўсёды прысутнічала лагодная ўсмешка, падсвечаная іскрыстым бляскам цёмных вачэй. Рухі размашыстых густых броваў вызначалі ўнутраны псіхалагічны стан лектара. Карона пружыністых кучаравых валасоў надавала кампазіцыйную мастацкую непаўторнасць яго абліччу. Знешняя далікатнасць была адметнай рысай асобы М. Р. Ларчанкі. Удобра падагнаным да стану цывільным касцюме прафесара асабліва вызначалася мастацкая дэталь — гальштук. Перавагу аддаваў ён узорам саматканых беларускіх паясоў, якія асацыіраваліся са слуцкімі паясамі. Вузел гальштука вывязваўся так дасціпна, што пад валявым падбародкам прафесара выглядаў ён кветкай нацыянальнага арнаменту.
Рамантычная постаць прафесара выконвала ролю экспазіцыі перад яго традыцыйнымі паэтычнымі размінкамі чарговай лекцыі.
Былыя студэнткі Л. У. Карпава, зараз старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, Т. I. Шамякіна, загадчыца гэтай кафедры, у сваіх успамінах адзначылі, што ў паэтычных размінках «вельмі любіў Міхась Рыгоравіч чытаць Янку Купалу, Максіма Багдановіча, МаксімаТанка (ледзьне накожнайлекцыічытаў«Ave, Maria!»), М. Лермантава, С. Ясеніна. Чытаў ён выключна — як птушка спявае: адчувалася, што яму гучанне слоў, сказаў прыносіць не толькі эстэтычную, але літаральна фізіялагічную асалоду. Некаторыя фразы вымаўляў асабліва пафасна, выразна — ён вучыў нас правільнаму чытанню, разуменню твораў. Памятаем, як ён здзівіўся пасля першага верша, што мы не рэагуем, прасіў нас не саромецца (а мы менавіта і не ведалі, ці можна на лекцыі пляскаць у далоні). 3 таго часу мы нязменна бурна сустракалі кожнае прачытанне — нават ужо і знаёмых твораў. Які ж мудры быў Міхась Рыгоравіч! Нашыя апладысменты — не толькі яму адпачынак, але і нам разрадка пасля катарсісу, падрыхтоўка да новага ўражання. Міхась Рыгоравіч, відаць, інтуітыўна адчуваў тое, што мы ведаем сёння: плясканне ў далоні — своеасаблівы масаж унутраных органаў, асабліва пэўных участкаў мозга. Так што зусім не дарэмна, як часам папракалі Ларчанку, праходзіў час слухання вершаў: у многіх адносінах развіваўся наш мозг. Даючы нам як быццам адпачынак, Міхась Рыгоравіч на самай справе стымуляваў мазгавыя структуры (не кажучы ўжо пра развіццё нашага густу). Ён лічыў, што на лекцыі павінна гучаць жывое паэтычнае слова, асабліва на лекцыі па літаратуры, бо сухіх навуковых звестак, дыскурсаў хапае і ў іншых выкладчыкаў. I мы любілі яго лекцыі, любілі нават проста назіраць яго каларытную постаць, жывую міміку, такія частыя мілыя ўсмешкі».