На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
134
шэння: атрымоўвала дазвол на выкарыстанне тэхнічнага пажарнага транспарту.
3 гэтай кагорты вырасталі вялікага ўзроўню майстры нацыянальнай культуры: лаўрэат фестывалю мастацкага слова Люда Агароднік, заслужаная артыстка рэспублікі Рыма Маленчанка, кампазітар Леанід Шырын — пераможца эстрадных конкурсаў.
Арганізатар і шчыры сябра факультэцкай самадзейнасці прафесар М. М. Піпчанка заўсёды абапіраўся на калектыў груп Захаравай і спрыяў іх добрым клопатам.
Набытыя В. А. Захаравай сувязі з мясцовым насельніцтвам доўжыліся і мелі розныя формы: аматарыфалькларысты прысылалі запісы свежых матэрыялаў, падарункі народных умельцаў (вырабы з дрэва, саматканыя посцілкі, мудрагелістыя карункі, плеценыя кошыкі і г. д.). Шчырым паслядоўнікам прапагандысцкіх клопатаў Захаравай стаў дацэнт Васілій Дзмітравіч Ліцьвінка, які арганізоўваў на філфаку сустрэчы з народнымі мастацкімі калектывамі аўтарскіх тэлевізійных перадач, прапагандаваў унікальны фальклорны матэрыял.
У 60—70я гг. XX ст. на філфаку ў студэнцкім побыце, у выхаваўчай рабоце выкарыстоўваліся шматлікія народныя абрады: шчодрыкі, Вязынскія веснавыя гульні, купальскае паленне вогнішчаў.
У ленінскім пакоі інтэрната святкаваліся студэнцкія вяселлі, на тую пару вельмі рэдкія, але вельмі памятныя для гісторыі факультэта. Ларчанка Міхась Рыгоравіч — дэкан факультэта, доктар навук — і Захарава Вера Анісімаўна, сакратар партыйнага камітэта, дацэнт, вельмі хораша выконвалі ролю пасажоных бацькоў маладых.
Выкладчыкі ў складчыну куплялі маладым падарункі. Тым жа метадам набылі баян для мастацкай самадзейнасці. Па ініцыятыве будаўнічых студэнцкіх атрадаў на купалаўскім свяце ў Вязынцы на вогнішчы святкавалі ачышчэнне «грахоў». Дзяўчаты пускалі па рэчцы вяночкі — сімвалы замужжа. У Вязынку запрашаліся шаноўныя госці: родзічы Янкі Купалы, пісьменнікі, спевакі, музыканты. Па ініцыятыве і запрашэнні Веры Анісімаўны Захаравай, Вячаслава Васільевіча Каладзінскага ў свяце прымалі ўдзел са сваімі вырабамі народныя ўмельцы. На купалаўскіх вязынскіх абрадах прысутнічалі рэктары універсітэта У. М. Сікорскі, У. А. Белы, Ф. М. Капуцкі.
В. А. Захарава карысталася аўтарытэтам у вядомых вучоныхфалькларыстаўСССР, былаўасабістайдружбе з Мікалаем Іванавічам Краўцовым, загадчыкам кафедры фальклору Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Па яе запрашэнні прафесар М. I. Краўцоў наведаў Беларусь, пазнаёміўся з фальклорнымі матэрыяламі Акадэміі навук БССР, з асаблівасцямі вучэбнага працэсу на філфаку, быў прыняты старшы
135
нёю Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Казловым Васілём Іванавічам, які ў сваю чаргу паведаў яму цікавыя факты выкарыстання твораў нацыянальнага фальклору ў партызанскім друку, яго ролю ў выкрыцці чалавеканенавісніцкай ідэалогіі нямецкафашысцкіх акупантаў. Дружба Захаравай з вучоныміфалькларыстамі МДУ і Акадэміі навук СССР спрыяла плёну стажыроўкі выкладчыкаў філфака БДУ ў Маскоўскім універсітэце. Дзякуючы гэтым кантактам у нас была зялёная вуліца для наведвання лекцый і практычных заняткаў. У час Маскоўскага міжнароднага з'езда славістаў мы ўдзельнічалі ў рабоце секцый, круглых сталоў, прэзентацыях навуковых прац.
У 1973 г. В. А. Захарава ў складзе беларускай дэлегацыі выступала на IX Міжнародным з'ездзе славістаў у Кіеве. У сваім паведамленні яна пазнаёміла ўдзельнікаў секцыі з распрацоўкай інтэрнацыянальных традыцый у вуснай народнай творчасці беларусаў. Захарава ўдзельнічала ў абмеркаванні даклада акадэміка Акадэміі навук БССР, народнага пісьменніка Беларусі I. Я. Навуменкі «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур», а таксама даклада К. П. Кабашнікава «йнтернацнональное н нацнональное в восточнославянском фольклоре пернода Велнкой Отечественной войны».
3 1943 г. на беларускім аддзяленні БДУ курс вуснай народнай творчасці чытаўдэкан факультэта, загадчык кафедры, прафесар М. Р. Ларчанка. Ён займаўся падрыхтоўкай і вызначэннем кіраўнікоў студэнцкіх палявых груп. У 1963 г. на кафедры беларускай літаратуры пачаў выкладаць курс вуснай творчасці Ніл Сямёнавіч Гілевіч, ён жа ўзначаліў і кіраўніцтва палявой практыкай. Намецілася творчае спаборніцтва паміж фальклорнымі палявымі групамі беларускага і рускага аддзяленняў. Н. С. Гілевіч падтрымаў прапанову В. А. Захаравай утварыць навуковадаследчую фальклорную лабараторыю пры філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якая распачала працу ў 60х гг. XX ст. і з цягам часу набыла статус навуковадаследчай лабараторыі (НДЛ) беларускага фальклору і дыялекталогіі пры кафедры беларускай літаратуры. У дні святкавання юбілею лабараторыі мы з удзячнасцю спасылаемся на ўклад ветэранаў — яе арганізатараў, навукоўцаўпершапраходцаў.
В. А. Захарава была надзелена зайздроснымі рознабаковымі рысамі сур'ёзнага даследчыка і практыка. У характарыстыцы дацэнта кафедры рускай літаратуры БДУ В. А. Захаравай хочацца звярнуць увагу на міжнародную яе дзейнасць, на дыпламатычныя здольнасці.
У 1976 г. па запрашэнні Сафійскага універсітэта імя Охрыцкага я разам з Верай Анісімаўнай праходзіла навуковую стажыроўку. Бал
136
гарскія вучоныя С. Русакіеў, Г. Рымаў, Е. Мецева на лекцыях пазнаёмілі нас з апошнімі даследаваннямі балгарскай філалогіі, далі метадычныя парады па развіцці творчых сувязей з беларускімі вучонымі. Мы ў сваю чаргу для аспірантаў прачыталі некалькі лекцый, арганізавалі кансультацыі з дыпломнікамі, правялі круглы стол з выкладчыкамі факультэта. Дзякуючы мужнасці Веры Анісімаўны, нават пасля цяжкай траўмы ў выніку транспартнай катастрофы, у якой мы апынуліся, мы не парушылі рэгламент сваіх заняткаў, поўнасцю выканалі план стажыроўкі. Вера Анісімаўна, валодаючы дыпламатычнымі кантактамі з рознымі асобамі, пашырыла сувязі беларускай інтэлігенцыі з элітай балгарскай навукі. У час стажыроўкі 1976 г. мы былі запрошаны на кангрэс Саюза пісьменнікаў Балгарыі і ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытання інтэрнацыянальных сувязей славянскіхлітаратур. He прапусціла Вера Анісімаўна выпадку паўдзельнічаць у балгарскім вяселлі, на якое нас запрасіла дружалюбная сям'я. У час свята Вера Анісімаўна тактоўна ўкліньвалася з беларускай тыпалогіяй вяселля ў рытуал балгарскага (віншавала маладых беларускімі падарункамі, выкарыстала ручнік для падножжа маладым, абсыпала іх зернем пшаніцы).
Лідзія Тэрзійская, дачка балгарскага рэвалюцыянера, выкладчыца Сафійскага універсітэта, Каця Ботушава, паплечніца балгарскага і міжнароднага камуністычнага руху Георгія Міхайлавіча Дзімітрава, паклапаціліся аб запрашэнні прадстаўнікоў БДУ на сустрэчу з кіраўнікамі аддзелаў Міністэрства адукацыі і Савета міністраў Балгарыі, дзе нам выказалі падзяку за праробленую працу і адзначылі падарункамі. Былая аспірантка кафедры беларускай літаратуры БДУ Евцімава Румяна знаёміла нас з запаветнымі гістарычнымі помнікамі і мясцінамі БНР. Зараз яна ўзначальвае філалагічны факультэт балгарскага універсітэта.
Вера Анісімаўна Захарава паспяхова вытрымала дыпламатычны экзамен у час «навуковага турызму» ў далёкае капіталістычнае замежжа. У 1964 г. у групе вучоныхтурыстаў з СССР тры прадстаўнікі БДУ наведалі Міжнародную выстаўкуўМонрэалі. У чужым, незнаёмым капіталістычным свеце мы не згубіліся і не збочылі са свайго інтэрнацыянальнаідэйнага шляху, строга прытрымліваліся прызначанага парадку, дысцыпліны, хаця складваліся розныя абставіны. Вялікая колькасць наведвальнікаў выстаўкі — землякоўбеларусаў, што пакінулі родны край або ў пачатку XX ст., або апынуліся за мяжой у час Вялікай Айчыннай вайны, пачуўшы беларускую гаворку, — закідала нас шматлікімі пытаннямі, адказы на якія ператварыліся ў разгорнутыя тлумачэнні. Нам прыйшлося выканаць незапланаваныя абавязкі экс
137
курсаводаў аддзела беларускіх экспанатаў павільёна СССР, за што мы атрымалі ад адміністрацыі выстаўкі падзяку.
Партрэт Веры Анісімаўны будзе няпоўным без вызначэння характарыстыкі яе партыйнай работы. Шмат год Захарава ўзначальвала партыйную арганізацыю філфака і спакойна выконвала штодзённую работу, якая статутам КПСС прызначалася ў ВНУ. Вера Анісімаўна імкнулася ў вузаўскай партыйнай арганізацыі выпрацаваць індывідуальныя філфакаўскія традыцыі партыйнага гуманістычнага клопату, стылю работы з моладдзю. У яе абавязкі ўваходзілі: штодзённая ідэалагічнавыхаваўчая работа, падрыхтоўка службовых характарыстык для праходжання выкладчыкамі конкурсу. Перад адпраўкай студэнцкіх груп на азнаямляльную практыку ў ГДР, ПНР, БНР Захарава арганізоўвала кансультацыі па праблемах сучасных літаратур народаў СССР, узбройвала ведамі па гістарычных сувязях БДУ з іншымі замежнымі універсітэтамі, рыхтавала студэнцкую мастацкую праграму для замежных студэнтаў і вайсковых груп, размешчаных у дзяржавах Сацыялістычнай садружнасці.
Вялікая ўвага ў рабоце парткома адводзілася выхаваўчай рабоце з моладдзю. Студэнцкі інтэрнат меў абмежаваныя бытавыя ўмовы. Выкладчыкі імкнуліся даць парады па самастойнай працы ў бібліятэках, побыту ў інтэрнаце, выкарыстанні бацькоўскай матэрыяльнай дапамогі. Удумлівым стаўленнем да рашэння надзённых праблем вучэбнага працэсу, жыллёвых умоў, матэрыяльнай дапамогі, адпачынку сакратар партбюро В. А. Захарава карысталася ў моладзі даверам, прыязнасцю, аўтарытэтам.
У працоўным калектыве філфака Вера Анісімаўна вызначалася вялікім педагагічным майстэрствам, прафесіяналізмам, грунтоўнай падрыхтоўкай навукоўцаўфалькларыстаў, грамадзянскай высокапатрыятычнай адказнасцю выкладчыка ВНУ перад сваім народам і радзімай Беларусь. Незабыўная Вера Анісімаўна Захарава пакінула аб сабе добрую памяць і ўдзячнасць калег, вучняў, сяброў.
Дацэнт В. А. Захарава была адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнам «Красной Звезды», медалямі «За Победу над Германней в Велнкой Отечественной войне», «В память 250летня Ленннграда», «За доблестный труд. В ознаменованне 100летая co дня рождення Владнмнра Нльнча Леннна», «Двадцать лет Победы в Велнкой Отечественной войне 1941 — 1945 гг.», «60 лет Вооружённых Снл СССР».
Літаратура
1. Захарава В. А. Палескае вяселле. Мінск, 1984.
2. Беларускія народныя песні. Мінск, 1976. Т. 4.
138
ТАКІМ МЫ ЯГО ПАМЯТАЕМ (ІВАН ШАМЯКІН)
У 1951 г. у Беларускім дзяржаўным вялікім тэатры оперы і балета адбылося ўшанаванне пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Шамякіна Івана Пятровіча з нагоды прысуджэння яму за раман «Глыбокая плынь» Дзяржаўнай сталінскай прэміі III ступені.