На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
3 крытычным пагаршэннем стану здароўя абвастраецца ў яго пачуццё патрабавальнасці да сямейнага гурту. Матэрыяльныя праблемы сям'і пачаў спалучаць з маральнаэтычнымі крытэрыямі і патрабаваннямі, улічваў індывідуальныя асаблівасці характару дзяцей, нават падстройваўся пад некаторых. У дзённіку ён адзначыў свае бацькоўскія «слабасці»: «Мяне мае дзеці ігнаруюць. Ва ўсякім разе мала што робяць па маёй указцы. Маміны далікатныя парады выконвалі непараўнальна больш акуратна. Але Маша, даруй ёй Госпадзі сваю любоў, і клопатамі некаторых сапсавала, зрабіла эгаістычнымі» (Полымя, 2006, № 1, с. 144).
Так, малыя дзеці — малыя клопаты... Гэта народная мудрасць апладняе дзённікавыя запісы Шамякіна, апублікаваныя ўчасопісе «Полымя». Нязменным застаецца ў Шамякіна паўсядзённае хваляванне за дзяцей і ўнукаў. Вялікую надзею адказнасці за ўсіх сваіх сямейнікаў Іван Пятровіч ускладвае на сярэднюю дачку Таццяну Іванаўну.
* * *
Партрэт Івана Пятровіча Шамякіна нельга ўявіць без постаці жонкі Марыі Філатаўны Кротавай (дзявочае прозвішча). Яна таксама належыць да кагорты філолагаў. У даваенны час атрымала спецыяльнасць медыка і за гуманістычнае стаўленне да сваіх абавязкаў карысталася вялікай павагай сярод насельніцтва. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла на акупіраванай ворагам тэрыторыі, ратуючы немаўлятка Ліну, вынесла ўсе нягоды, якія выпалі на долю народа ў дні векапомныя. Яе біяграфія ваеннай пары пакладзена ў аснову пенталогіі «Трывожнае шчасце» і іншых твораў празаіка.
У пасляваенны час, знітаваўшы свой лёс з пісьменнікам, Марыя Філатаўна закончыла філалагічны факультэт педагагічнага інстытута М. Горкага з чырвоным дыпломам, вучылася ў цяжкіх пасляваенных умовах: жылі на прыватнай кватэры, выхоўвалі дзяцей. Першы ўласны вугал атрымалі ў 1950 г.
147
Мне давялося сустракацца з Марыяй Філатаўнай у розны час і пры розных абставінах: літаратурных вечарах, дзяржаўных урачыстасцях, юбілеях пісьменнікаў, у асяроддзі дэпутатаў БССР.
Уклад жыцця сям'і Шамякіных вельмі падобны на стыль сям'і Янкі Купалы. Марыя Філатаўна хораша ўнаследавала духоўнамаральныя традыцыі жонкі народнага песняра — Уладзіславы Францаўны. Лёс распарадзіўся так, што жылі яны на адной вуліцы, але ў розны час, дыхалі водарам парка імя Горкага (зараз — дзіцячы).!, мабыць, слых абедзвюх жанчын з яго прысад лашчылі веснавыя трэлі птушак, а раніцай будзілі бразготкія шумлівыя трамваі.
Дзверы рубленай купалаўскай хаты на беразе Свіслачы непадалёк ад гарадской мінскай лазні ў любую пару года і час былі прыадчынены для сяброўнаведвальнікаў, масцітых пісьменнікаў, маладнякоўскай пораслі, гарадской інтэлігенцыі. Пасля гарачых літаратурных дыскусій, адзінаборства ў шахматнай партыі з гаспадаром кватэры ўвішная Уладзіслава Францаўна запрашала на духмяную, прыгатаваную з розных зёлак гарбату, а згаладалай моладзі 20—30х гг. падавала і акраец хлеба, пасыпаны соллю, аздоблены дробнай цыбулькаю. Пачастунак цёці Уладзі быўу вялікай цане. Яе мацярынскі клопат не адышоўу нябыт, яго з удзячнасцю ўспамінаюць пісьменнікі старэйшага пакалення. I знайшоў ён сваё прадаўжэнне ў сям'і Шамякіных. Кватэра іх карысталася славаю ўтульнага буслінага гнязда, у якім подлеткіпісьменнікі станавіліся на крыло, сталыя падымаліся ў творчае паднябессе інтэрнацыянальнай паэзіі, прозы, драматургіі і публіцыстыкі. На расцярэбленыя Шамякіным інтэрнацыянальныя шляхі спасылаюцца пісьменнікі ў сваіх успамінах, аб гэтым сведчыць і матэрыял дзённіка Івана Пятровіча.
Каму даводзілася пераступаць парог кватэры Шамякіна, таго адразу абдаваў водар нацыянальнай кухні, на якой несла пастаяннае дзяжурства Марыя Філатаўна. I як строгі сямейны часавы пасля бяседы гаспадара з наведвальнікам не выпускала госця з кватэры без пачастунку. Методыкай узаемаадносін жонкі з «гасцямі» шырока карыстаўся ў сваёй адміністрацыйнай працы першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР Іван Пятровіч Шамякін. У споведзі «Слаўся, Марыя!» Іван Пятровіч даў вельмі дакладную характарыстыку Марыі Філатаўне: «Яна асцерагала мяне больш за паўстагоддзе! Ад злых людзей, ад хвароб, ад літаратурнай багемы, ад захаплення славай і ад рознага глупства» (I. Шамякін. Пошукі прытулку. Мінск, 2001, с. 51). У дзённікавым запісе ад 29 мая 1998 г., пасля яе смерці, Шамякін адзначыў: «Машу любілі, мне зайздросцілі, што ў мяне такая жонка. Жонка з вялікай літары, маці. Памочніца. Хтось сказаў: «Без Марыі Філа
148
таўны не было б Шамякіна». I гэта праўда. Дзякуй табе, Любоў мая! Вечны табе спакой і вечная слава» (Полымя, 2006, № 1, с. 128).
Я жыву недалёка ад Шамякіных. Па месцы жыхарства мы карысталіся аднымі і тымі ж бытавымі паслугамі: гастраномам, ЖЭСам, аптэкаю і г. д. Вельмі часта сустракалася з жонкаю пісьменніка Марыяй Філатаўнай на ранішнім мацыёне. Подбегам, з пустымі авоськамі і сумкамі спяшалася яна ў прадуктовы магазін. Апынуўшыся ў шматлюдным гастранамічным тлуме, здзіўлялася яе аператыўнаму перамяшчэнню з адной чаргі ў другую, я збоку цікавала за ёю, вучылася гаспадарчаму практыцызму выбару «асартыменту» прадуктаў, шустраму перамяшчэнню і прыстасаванню ў вялікім гастранамічным жаночым натоўпе.
Марыя Філатаўна ўмела гатаваць і любіла частаваць, аб чым неаднойчы расказваў Іван Пятровіч у сваім дзённіку: «Маша выдатна вяла гаспадарку. Зрабіўся прымхлівы: часам мяне палохае самае натуральнае яе жаданне. Надумала заўтра збіраць абед для дзяцей і ўнукаў, сабраць іх разам, даўно не збіраліся зза яе хваробы... У мяне, здаровага, узнікала такая патрэба неаднойчы, я любіў, калі збіралася ўся сям'я, асабліва любіў прысутнасць гаварунні Машы (унучкі), пафіласофску маўклівай Славяны, разважлівай Таццяны з яе вечнымі размовамі пра сусветную палітыку, праўнучкі Вольгі».
Я не аднойчы любавалася яе знешняю прыгажосцю, увішнасцю, прывабнай жаночай постаццю. Жонка славутага пісьменніка апраналася ў сукенкі, пакрой якіх не перашкаджаў яе шустрым рухам, але вызначаў індывідуальнасць фігуры, вабіў свежы румянец твару, здабыты без усялякіх сродкаўкасметыкі. Упрыгожвалі рассыпаныя налбе і скронях кудзеркі русых кучаравых пышных валасоў.
На ўрачыстасцях Марыя Філатаўна вылучалася далікатнасцю сціплыхпаводзін, ветлівасцю, даступнасцю. Кветкі, падораныя ёй, раздавала жанчынам, а дома пры развітанні кідала ў сумкі пакуначкі з памятнымі сувенірамі.
Мне здаецца, у Марыі Філатаўны і Івана Пятровіча вельмі багата знешняга і ўнутранага падабенства, што садзейнічала ўсталяванню паміж імі творчага літаратурнага саюзу. Па сведчанні ўсёй сям'і, Марыя Філатаўна была першым рэцэнзентам і крытыкам празаіка. Яе зоркім вокам і далікатнымі пальчыкамі «абмацвалася» на пішучай машынцы не толькі кожная літара рукапісу, але і кожная шамякінская думка. 3 дзённікавых запісаў мы даведваемся, што, будуіы цяжка хворай, яна не пакідала свой, добраахвотна ўскладзены на сябе, абавязак машыністкі і старалася справіцца з рукапісам твора мужа «Губернатар» у дні хатніх наведванняў з бальніцы. 18 снежня 1997 г. Іван Пя
149
тровіч робіць наступны запіс у дзённіку: «Малю Бога, каб працягнуў ёй жыццё. He ўяўляю сваё жыццё без яе. Дзеці, на жаль, патрэбнай душэўнай цеплыні не даюць».
У дзённіку мяне ўразілі пачуцці, якія наведалі Шамякіна ў дзень яго нараджэння 30 студзеня 1998 г.: «Дзень нараджэння. Свята. Для маладога. А якое свята ў 77. Ды яшчэ пры такіх хваробах. Адзінае задавальненне — віншаванні. Прыемна, што людзі не забываюць... Абеду мне святочнага не гатуюць... А ўсётакі крыўдна. Якія абеды былі ўдзень нараджэння любога члена сям'і Шамякіных! Няма гаспадыні — няма абеду... He сабраліся. Упершыню крыўдна. Бачу: Маша адчувае маю горыч».
«Хораша мы пражылі, і гэта дае пэўнае задавальненне: што недарэмна пражылі, нарадзілі дзяцей, напісалі кнігі (але, разам напісалі!), выгадавалі ўнукаў (Полымя, 2006, № 1, с. 140).
Марыя Філатаўна з'яўляецца прататыпам шматлікіх жаночых вобразаў пісьменніка. Гэту творчую асаблівасць празаіка неаднаразова разглядалі студэнты ў дыпломных работах, ствараліся асобныя працы, прысвечаныя вобразу жанчыны і яе прататыпу. Вельмі хораша атрымоўваліся такія работы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Карпавай Людмілы Уладзіміраўны, якая была блізкім сябрам сям'і Шамякіных, вырасла на іх вачах і мела ў іх немалую апеку.
Народная артыстка рэспублікі Захарэвіч Марыя Георгіеўна на матэрыяле прозы і аповесці «Слаўся, Марыя!» пабудавала літаратурны сцэнарый, прысвечаны жаночаму вобразу ў творчасці Шамякіна. Асабіста ведаючы Марыю Філатаўну, артыстка дакладна перадавала індывідуальныя пластычныя рухі, галасавую манеру гаворкі. Артыстцы ўдалося вельмі тонка перадаць дыялог размовы Марыі Філатаўны з сынам Сашам і яе неабмежаваную мацярынскую шчодрасць і ўвагу да нявесткі Таццяны.
Па прызнанні Шамякіна, сцэнічнае выкананне Захарэвіч ролі Марыі Філатаўны выклікала ў яго слёзы ўдзячнасці і творчае жаданне ўвекавечыць вобраз артысткі ў аповесці «Вернісаж».
Удзячна лёсу, што на маім працоўным шляху сустрэлася сям'я Шамякіных, якая стала прыкладам шчырага сяброўства, трапяткой добразычлівасці і бязмежнай дабрыні. Я ўдзячна народнаму пісьменніку Беларусі Івану Пятровічу Шамякіну за літаратурную школу, у якой адбылося станаўленне майго прафесіянальнага майстэрства выкладчыка вышэйшай школы, абагаціўся і загартоўваўся мой грамадзянскі светапогляд.
У фундамент гмаху Рэспублікі Беларусь Шамякін паклаў не адну трывалую, абпаленую часам XX і XXI стст. цагліну.
150
Творчасць Шамякіна — гэта паўнаводнае рэчышча падзей эпохі XX і пачатку XXI ст., і на хвалях яго глыбокай плыні чытач, даследчык разам з няўрымслівым лірычным героем, дзейнымі асобамі твораў, скіроўвае сваю дзейную думку да таго берага, дзе іскрацца ў промнях вясёлкі гмахі пасяленцаў шчасця на зямлі, пачэснага іх пасаду між народамі свету.
КЛОПАТЫ I ХВАЛЯВАННІ ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
I. Я. НАВУМЕНКІ
Маё знаёмства з Іванам Якаўлевічам Навуменкам адбылося на пасяджэнні кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў той час, калі яе ўзначальваў прафесар Ларчанка Міхась Рыгоравіч. У шэрагу пытанняў значылася зацвярджэнне планапраграмы аспіранта 1га года завочнай формы навучання Івана Навуменкі. Малады, высакарослы, сімпатычны мужчына звярнуў на сябе ўвагу незвычайнай просьбай — датэрмінова здаць кандыдацкі мінімум. На кафедры такая просьба прагучала ўпершыню. Звычайна аспірантам на экзамены не хапала часу. Большасць заканчвала тэрмін навучання з «хвастамі» запазычанасці. Тлумачэнне Івана Якаўлевіча было прадыктавана жаданнем прыспешыць час, страчаны на Вялікай Айчыннай вайне, дзе ён паспеў вытрымаць экзамен падпольшчыка, прайшоў школу партызанскага руху ў Васілевіцкай брыгадзе імя П. Панамарэнкі, адолеў жорсткія франтавыя выпрабаванні на Ленінградскім, Першым Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі. Вярнуўся з вайны з баявымі ўзнагародамі.