На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Пасля частковага залечвання ран Мележ быў звольнены ў запас з абмежаванаю годнасцю і трапіў на часовае месца жыхарства ў горад Бугуруслан, дзе зрабіў другую спробу прадоўжыць адукацыю — паступіў у эвакуіраваны малдаўскі педінстытут і адначасова быў заліча
159
ны там у штат выкладчыкаў кафедры ваеннай падрыхтоўкі. Да Бугуруслана дайшлі звесткі аб тым, што пад Масквой на станцыі Сходня распачаўпрацу Беларускі дзяржаўны універсітэт, і Мележпаслаўтуды дакументы, адкуль атрымаў выклік і спецыяльны пропуск для паездкі ў Маскву.
У верасні 1943 г. Іван Паўлавіч дабраўся да часовага прытулку БДУ, які размясціўся побач з чыгуначнай станцыяй у драўляным двухпавярховым будынку, атрыманым дзякуючы клопатам сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі. Мележ спаткаўся з невялічкай групай выкладчыкаў, дзяўчатстудэнтак і параненых франтавікоў, партызанаў і падпольшчыкаў. Узначальваў беларускую ўстанову — асяродак зямляцтва ваеннага часу — дырэктар Парфен Пятровіч Савіцкі, гісторык па спецыяльнасці. У яго асобе спалучалася ўсё, што неабходна было мець кіраўніку, у якога, як і ў многіх, не было ні кала ні двара, ні роднага неба над галавою. Саграваў і падтрымліваў беларускую дыяспару клопат рэспубліканскага ўрада, які таксама прытуліўся ў сталіцы. Брацкая дапамога Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта і іншых ВНУ ўдыхнулі ў БДУ жыццё, паставілі яго на ногі. Дэканам філалагічнага факультэта быў прызначаны Міхась Рыгоравіч Ларчанка, цяжкапаранены франтавік. Шчырасцю, цеплынёй натхняў ён студэнцкую моладзь на пераадоленне нязгод ваеннага часу. Чытаў Ларчанка ўсе лекцыйныя курсы па гісторыі беларускай літаратуры. Займаўся «тэхнічным» вынаходніцтвам — уласнымі спевамі дэманстраваў розныя песенныя жанры вуснай народнай творчасці.
Мацярынскім крылом атуляла маладая выкладчыца гісторыі беларускай мовы Марыя Андрэеўна Жыдовіч, сям'ю якой вайна раскідала па ўсім свеце. 3 партызанскага фронту прыляцеў Іван Васільевіч Гутараў, які на лекцыях па гісторыі рускай літаратуры сваёй эрудыцыяй і красамоўствам зачароўваў. Французскую мову і этыкет інтэлігентнасці выкладала высокакваліфікаваны спецыяліст Вераніка Нікандраўна Андрэева. Група маскоўскіх прафесараў і выкладчыкаў таксама чытала лекцыі і праводзіла практычныя заняткі.
Шчыраваў на філфаку будучы аўтар падручніка па роднай мове, удзельнік не адной вайны, знешне строгі, але светлы чалавек Міхаіл Іванавіч Жыркевіч. За межы СССР натхнёна вёў у сваіх лекцыях па гісторыі розных краін выкладчык Хануцін. Вайсковую ж справу выкладаў Іван Паўлавіч Мележ.
Гэтая дысцыпліна была любімым прадметам студэнтак... Ішла страшная вайна. Пад вокнамі «універсітэцкага» будынка грукаталі вайсковыя эшалоны, вярэдзілі сэрца мелодыі «Цёмнай ночы» і «Зямлянкі», што даносіліся са шматлікіх санітарных саставаў. А мы пад кіраўніцт
160
вам ваенрука Мележа ў прамерзлым да лёду памяшканні займаліся тэорыяй ваеннай справы і лёгкімі фізічнаспартыўнымі практыкаваннямі для падтрымкі душы ў целе. А як толькі пачалі вылузвацца лапінкі чорнай зямлі зпад снегу, Іван Паўлавіч павёў наш дзявочы «ўзвод» на вуліцу пад сонейка і пачаў займацца страявой падрыхтоўкай. На сырой, пакрытай мінулагодняю травой пляцоўцы, у паношаным, з чужой нагі, рознага памеру абутку, нязграбна і смешна выконваліся намі каманды «налева», «направа», «кругом» і «бягом». Выкладчыкфрантавік, малады, прыгожы, спакойны і спагадлівы, ніводным выразам твару не «здзекаваўся» са свайго войска. Дзяўчаты ж стараліся з усіх сіл. Hi вайна, ні голад не здолелі ў дзявочым злучэнні ваенрука Мележа патушыцьагеньчык маладосці. Стараста Ніна Ржэўская змайстравала драўлянае «ружжо», прынесла на заняткі і атрымала падзяку ад выкладчыка. Мы ўсе гатовы былі паўтарыць яе прыклад, але да таго часу мала дзе засталася ў пасёлку цэлай агароджа, бо студэнты пакарысталіся ёй для паліва. Як толькі прыгрэла сонца і адскочыў аксамітны муражок, выкладчык стаў часцей даваць нам каманду «вольна». Тады мы апускаліся на траву вакол нашага прыгажунавыкладчыка, выклікалі яго на гутаркі аб франтавым жыццібыцці і распачыналі ўласныя споведзі аб родных, бацьках, дзявочым жартам, нязграбнай рэплікай імкнуліся заслужыць хаця б яго позірк.
У хуткім часе Іван Паўлавіч прывёз з Бугуруслана два «клады»: маленькі — запакаваны ў дзіцячыя ночвачківанначку гаспадарчыя рэчы, і вялікі — прыгажунюжонку Лідзію і немаўлятка — дачушку Людачку. Пасяліліся яны ў прыватным пакойчыку, дзе паміж збітым з дошак ложкам і столікам вольнымі для праходу былі дзве драўляныя масніцы, а за дашчатай перагародкай жылі кватарантыстудэнты.
Сувязь са студэнтамі ўмацоўвалася. Уведаўшы, што Мележ часта ездзіць у Маскву да сваіх землякоў, пачалі прасіць, каб ён распытаў пра лёс іх бацькоўфрантавікоў, партызанаў. Аднойчы Мележ прывёз радасную вестку першакурсніцы, дачцэ беларускага пісьменніка Рыгора Мурашкі — Анцінеі, пра тое, што бацькі яе жывыя і да сустрэчы з імі ў Мінску засталося чакаць нядоўга. Мележ разам з мужчынскім студэнцкім актывам (Яўгенам Семенчуком, які страціў руку ў адной з партызанскіх аперацый, Міколам Лобанам, цяжкапараненым франтавіком) выконвалі шматлікія даручэнні рэктара БДУ, партгрупы, парткома. На ўсё жыццё засталіся ў памяці рэгулярныя выездыдзяжурствы групы дзяўчат на станцыю Хімкі за хлебам для ўсяго калектыву, які атрымлівалі па картках (400 г). 3 мяшком боханаў за плячыма трэба было ў Хімках ускочыць у тамбур цягніка, а на Сходні спрытна выскачыць за хвілінны прыпынак. He менш гераічнатрагічнымі былі рэй
161
ды дзяўчат на лесапавал для нарыхтоўкі паліва. Тэхнічным узбраеннем была хатняя піла. Такога роду бытавымі аперацыямі звычайна кіраваў Іван Паўлавіч.
Надышло лета 1944 г. Сходніцкі калектыў разам з усім народам радаваўся весткам аб вызваленні акупаваных нямецкімі фашыстамі некаторых раёнаў Беларусі і паціху рыхтаваўся да вяртання ў родны край, у родныя гнёзды. Пасля чарговай сустрэчы з урадам БССР П. П. Савіцкі паведаміў, што набліжаецца тэрмін рээвакуацыі універсітэта. У чэрвені нарэшце наступіў гэты светлы дзень. Іван Паўлавіч Мележ узначаліў аперацыю па пераездзе. Пагрузіліся з усім набытым за гэты час сціплым скарбам у вагоны.
Яшчэ ішла вайна, і пастаяннага рэжыму для цягнікоў не існавала. Стаянкі былі выпадковыя. Іван Паўлавіч выкарыстоўваў кожны зручны момант для праверкі і кантролю за парадкам сярод універсітэцкіх пасажыраў, дапамагаў тым, чыё сэрца не вытрымлівала стрэсаў ад малюнкаў пакалечаных вайной людзей і зямлі, пакутаў сірот і ўдоў.
Мінск сустрэў летняй чэрвеньскай гарачынёй, а ўспрымалася яна як спякота пажарышчаў ад комінаў і друзу, раскінутага перад вачыма ва ўсе канцы горада. Начальнік эшалона Мележ адрапартаваў дырэктару Савіцкаму і іншым членам камісіі аб «нармальным» прыбыцці універсітэцкай каманды. Хуценька выгрузіліся і раскінулі сваё селішча побач з вакзалам пад дахам высокага і доўгага драўлянага нямецкага вайсковага склада, паперу з якога мы пазней сталі выкарыстоўваць для сшыткаў пад канспекты. Засяліліся ў барак былой нямецкай чыгуначнай аховы, што быў побач. У нашым двары выклікаў ва ўсіх своеасаблівае пачуццё горычы свежы, абнесены прыгожай агароджай магільны грудок з надпісам на драўляным слупку: палкоўнік Каргузалаў Уладзімір Леанідавіч (1896.12.07— 1944), Герой Савецкага Саюза. Пазней мы даведаліся, што пахаваны ў нашым універсітэцкім двары быў ураджэнец Ленінграда, расіянін, высокакваліфікаваны спецыяліст ваеннаінжынерных войскаў. Эпіцэнтрам БДУ стаў ацалелы двухпавярховы цагляны корпус фізмата. У гэтым невялічкім доме, як у казачнай рукавічцы мышкінарушкі, абсталявалі некалькі аўдыторый, сабралі сціплую бібліятэку, якой загадвала Р. Г. Любіна, клапатлівы спецыяліст сваёй справы, размясціліся адміністрацыя і рэктар, адгарадзілі пакойчык для халастых выкладчыкаў і аспірантаў, утварылі і ўпрыгожылі невялікую актавую залу, дзе ўхуткім часе адбылася абаронаі. В. Гутаравым доктарскай дысертацыі — першай філалагічнай дысертацыі пасляваеннай пары.
Днём пад летняй спякотай працавалі на руінах па аднаўленні біялагічнага корпуса. Мележ курыраваў студэнцкія атрады разам з будаўнічай камісіяй. А вечарамі збіраліся на двары ці ў актавай зале
162
і пад музыку віртуозаакардэаніста, былога лётчыка, студэнтажурналіста Рыгора Булацкага, і дэмабілізаванага салдата, студэнтапершакурсніка, майстра ігры на хворым ад вайны раялі Мішы Цікоцкага — сына славутага кампазітара Яўтена Цікоцкага, вытанцоўвалі да рання полькі, вальсы, выкручвалі факстроты і танга. Іван Паўлавіч часта назіраў з лагоднай сяброўскай усмешкай за гэтым студэнцкім мурашнікам. Па ўспамінах былога студэнта, зараз вядомага паэта Міколы Аўрамчыка, былыя студэнтыфрантавікі Р. В. Булацкі, Ю. М. Міхневіч, I. Ф. Кудраўцаў, I. П. Мележ, Г. У. Шыловіч часта збіраліся ў студэнцкім скверыку і абмяркоўвалі свае надзённыя справы, праводзілі прафсаюзныя і партыйныя лятучкі, нібы раілася моладзь мележаўская з вопытам светлай памяці Героя Савецкага Саюза Каргузалава, Тут у Івана Паўлавіча выкрышталізоўваліся творчыя планы па стварэнні рамана «Мінскі напрамак». 3 гадамі прывакзальны універсітэцкі гарадок набудзе сімвал пупавіны БДУ, аб чым сведчыць сучаснае яго прызначэнне, замацаванае помнікамі Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, помнікам удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. 3 яго і адправіўся ў вялікую гісторыю беларускага народа гадаванец Палесся і БДУ Іван Паўлавіч Мележ.
У 1945, у год гістарычнай перамогі савецкага народа над нямецкім фашызмам, Мележ закончыў БДУ і вялікую святочную падзею адзначыўу некалькі этапаў разам з усім калектывам. Ранічкаю згрупаваліся на універсітэцкім дворыку, віншавалі адзін аднаго, без дазволу накідваліся з пацалункамі і на Івана Паўлавіча, затым рушылі людскім рэчышчам да Дома ўрада, дзе адбыўся мітынг. Людзей у вайсковым адзенні падкідвалі на «ўра». Мы аберагалі свайго параненага выкладчыка, а вечарам без аб'явы і закліку згрудзіліся ў студэнцкім інтэрнаце на Нямізе і былі ўсцешаны, што і Мележ завітаў сюды.
Увосень 1945 г. ён паступіў у аспірантуру на кафедру гісторыі беларускай літаратуры. За час вучобы напісаў рэфераты «Майстэрства кампазіцыі ў апавяданнях Эдуарда Самуйлёнка» — папулярнага пісьменніка даваеннай пары, «Бытавая казка на Беларусі» — скарбніцу матэрыялу нацыянальнага характару беларуса. Для дысертацыйнай работы выбраўтэму «ТворчасцьКузьмыЧорнагараманіста». Чорнаму ў лёсе Мележа належыць вялікая роля. Ён быў першым літаратурным кансультантам, да якога Мележ звярнуўся з рукапісам сваіх першых твораў.