• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    167
    На дапамогу прыйшоў пасланец — афіцэр Цэнтральнага партызанскага штаба Пётр Абрасімаў, які прымацаваў партызанскія сем'і на лячэнне ў Крамлёўскую бальніцу. Пакуты дзяцей пякучым болем шчымелі ў бацькоўскім сэрцы Пятра Абрасімава, на акупаванай ворагам тэрыторыі Беларусі засталася яго сям'я.
    Дзякуючы рызыкоўным намаганням партызан дзяцей і жонку Пятра Абрасімава выратавалі з акупацыйнага палону нямецкага вермахта і пераправілі праз лінію фронту.
    Пісьменнік Андрэеў у «Аповесці пра майго сябра» (М., 1975) расказаў аб гэтай аперацыі і пра ўдзел у танкавых баях франтавіка Андрэева, прататыпам якога з'яўляецца Пётр Абрасімаў.
    30 мая 1942 г. Дзяржаўны камітэт абароны пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання ўтварыў Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з начальнікам штаба, былым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнкам. Па даваеннай працы ў Беларусі ён добра ведаў Пятра Абрасімава і прыклаў намаганні для адкамандзіравання яго пасля шпітальнага далечвання ў рэзерв ЦПШ.
    Пад Масквой на чыгуначнай станцыі Сходня ў 1943 г. аднавіў працу Беларускі дзяржаўны універсітэт. Набыў ён сваё дыханне дзякуючы рашэнню і настойлівым захадам Урада Беларусі, матэрыяльным клопатам Беларускага партызанскага штаба, дапамозе ВНУ Масквы. Я, першакурсніца філалагічнага факультэта, атрымала даручэнне ад Пятра Абрасімава наладзіць сярод студэнтаў пошук адрасоў сем'яў партызан, у якіх бацькі засталіся на акупаванай ворагам тэрыторыі для выканання спецзадання і для развіцця ўсенароднай барацьбы з ворагам.
    Першымі ў мой пошукавы спіс былі занесены адрасы Герояў Савецкага Саюза Бельскага Іосіфа Аляксандравіча, Пакроўскага Мікалая Пракопавіча, кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Беларусі Е. А. Васілеўскага, I. Д. Варвашэні, I. Жэўнава, падпольшчыкаў Мінска Р. Мурашкі, Л. Ржэўскага. Даручэнне выконвала з пачуццём «баявога» задання ад ЦПШ, за што нават атрымала падарунак — вельмі рэдкую для даваеннага часу рэч — наручны гадзіннік, які ў хуткім часе «нехта» «пазычыў» у мяне назаўсёды.
    Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў Пётр Абрасімаў вярнуўся да мірнай працы і шмат гадоў шчыраваў на адказных дзяржаўных і партыйных пасадах, па аднаўленні і развіцці Народнай гаспадаркі рэспублікі. Вялікую ўвагу надаваў адбудове разбураных карпусоў БДУ, пашырэнню навуковай базы, умовам вучобы, інтэрнацкага побыту студэнцтва, садзейнічаў стварэнню навуковатэхнічнага асяродку для падрыхтоўкі маладых вучоных.
    168
    Глыбокі след у маёй універсітэцкай біяграфіі пакінулі дыпламатычныя клопаты Пятра Абрасімава пра развіццё міжнародных сувязей БДУ.
    3 1957 па 1961 г. ён ажыццяўляў адказную Дзяржаўную службу пасла СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Па дыпламатычназямляцкай ініцыятыве Пятра Абрасімава група студэнтаўфілолагаў БДУ пад апекай дацэнтаў М. I. Жыркевіча, Р. В. Булацкага, В. В. Казловай упершыню ў гісторыі альма матэр прыехала ў Варшаўскі універсітэт для ажыццяўлення азнаямляльнай педагагічнай практыкі. Рэктарат Варшаўскага універсітэта падтрымаў распрацаваны загадчыцай кафедры беларускай філалогіі прафесарам, доктарам навук Антанінай АбрэмскаЯблонскай план нашай стажыроўкі. Дзякуючы яе інтэлігенцкай высакароднасці, асабістай шчодрасці група за кароткі тэрмін пабывала ў розных рэгіёнах Польшчы (Кракаве, Асвенціме, Закапанэ, Татрах) і значна пашырыла свае веды па гісторыі польскага народа, розных галінах яго нацыянальнай культуры. Загадчыца кафедры ў бездакорным выкананні праграмы абапіралася на дапамогу сваіх вучняў. Сярод іх быў Аляксандр Баршчэўскі — будучы загадчык кафедры Варшаўскага універсітэта, ганаровы прафесар БДУ, і ЯнінаАльжбета Смулкова — будучы пасол Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь.
    У 60я гг. філолагі БДУ прафесар A. М. Шакун і дацэнт В. В. Казлова былі запрошаны Варшаўскім універсітэтам і Міністэрствам адукацыі ПНР для выкладання спецкурса па гісторыі беларускай літаратуры і мове, спецсемінара школьным выкладчыкам беларускага профілю Беласточчыны. Неабходна адзначыць: мы былі надзелены ўвагаю пасольства Савецкай дзяржавы ў Польшчы і асабістымі турботамі пасла Пятра Абрасімава. Так, прафесар A. М. Шакун і я былі ўсхваляваны і ўражаны дзяржаўным і чалавечым клопатам да ўмоў нашай працы Старшыні Дзяржаўнага Савета ПНР Аляксандра Завадскага, ад якога атрымалі запрашэнне на візіт да яго, дзе мелі гонар папіць разам гарбаты, атрымалі падарункі. У час размовы даведаліся, што Аляксандр Завадскі быў асабіста знаёмы з нашай славутай зямлячкай Верай Харужай, з якою «абжывалі» турэмныя засценкі буржуазнай Польшчы. Шлях польскага рэвалюцыянерапатрыёта Аляксандра Завадскага яшчэ ўдаваенную пару неаднаразова пралягаў праз Беларусь, а ў час Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўскай зямлі пад вёскай Леніна фарміравалася і дыслацыравалася войска Польскай Народнай Арміі. Польскія воіны зведалі цеплыню, шчырасць і братэрства беларускага народа.
    Пётр Абрасімаў у сваіх дыпламатычных успамінах падае прыгожы, аналітычнага характару партрэт Аляксандра Завадскага.
    169
    Аб пашанотных сувязях Пятра Андрэевіча з Белдзяржуніверсітэтам сведчыць мастацкая дэталь яго дыпламатычнага фрэнча: сярод адзнакузнагарод — дзяржаўны знак выпускніка БДУ.
    Непарыўнай была сувязь Пятра Абрасімава з калектывам Белдзяржуніверсітэта ў час яго дыпламатычнай службы ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, дзе ён з 1962 на працягу дзесяці гадоў узначальваў пасольства СССР.
    Пад грамадзянсказямляцкім куратарствам Пятра Абрасімава ўсталявалася трывалая навуковая сувязь Белдзяржуніверсітэта з Берлінскім універсітэтам імя Гумбальта, дзе працяглы час працаваў філфакаўскілінгвістдацэнтУ. М. Лазоўскі, з Іенскім універсітэтам імя Шылера, былі заключаны пагадненні навуковага супрацоўніцтва і дружбы. Штогод іенскія універсітэцкія факультэты прымалі да сябе на практыку групы студэнтаў БДУ. У час практыкі ў філфакаўцаў вучэбныя аўдыторныя заняткі перамяжоўваліся з экскурсіямі рознага зместу, з наведваннем гістарычнай культурнай спадчыны суседніх гарадоў (Лейпцыг, Дрэздэн). Памятнымі засталіся і прафесійна карыснымі былі наведванні нямецкіх школ, сустрэчы з моладдзю, з воінствам Савецкай Арміі, размешчаным у Германіі. На глебе вучэбнаметадычнага супрацоўніцтва паміж універсітэцкімі кафедрамі ўсталяваўся пастаянны абмен выкладчыкамістажорамі, надрукаваны сумесныя метадычныя распрацоўкі, зборнікі артыкулаў навуковых канферэнцый. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць рэктарату, службам замежных спраў, калегамфілолагам Інзе Шэффер, Гансу Аўэрсвальду за творчае супрацоўніцтва з прафесарам A. А. Лойкам, Хоссо Баўманну за сумесна напісаны з прафесарам A. М. Шакуном нямецкабеларускі слоўнік, берлінскім выкладчыкам Соні Хайль і Гутшміту. Mae ўспаміны пра інтэрнацыянальную дружбу Іенскага і Беларускага дзяржаўнага універсітэтаў «падагрэты» і абуджаны пачуццямі ўдзячнасці Пятру Абрасімаву за садзейнічанне росту майго педагагічнага прафесіяналізму, навуковаму росту, за шчырую дружбу з нашай сям'ёй.
    3	вялікай грамадзянскай і дзяржаўнай адказнасцю чвэрць стагоддзя ўласнага жыцця Пётр Абрасімаў займаў стратэгічныя пазіцыі на пярэднім краі дыпламатычнага фронту.
    У літаратурным творы «Успаміны. Мінулыя гады» (чвэрць стагоддзя паслом Савецкага Саюза) Пётр Абрасімаў падаў матэрыял з дзённіка свайго службовага знаходжання ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Народнай Рэспубліцы Польшчы, у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Францыі і Японіі.
    Каштоўнасць успамінаў Пятра Абрасімава вызначаецца багаццем аб'ектыўнага фактычнага матэрыялу гістарычнага зместу, падсвеча
    170
    нага спакойным суб'ектыўным аналітычным грамадзянскім аналізам. 3 адлегласці вялікага часу Пётр Абрасімаў звярнуўся да партрэтных характарыстык асоб, што пакінулі прыкметны след у гісторыі свайго народа ў міжнародным грамадскапалітычным руху. Іх гістарычны лёс вызначыў Пётр Абрасімаў словамі героя ўспамінаў — польскага ксяндза Кубша: «Путн Господнн ненсповеднмы».
    СТАЛІЧНЫ АЎТОГРАФ БЫЛОГА САЛДАТА (ІВАН ЖЫЖАЛЬ)
    Набліжэнне 60годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў абвастрыла памяць аб днях векапомных, успаміны аб непасрэдных удзельніках гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто здабыў Перамогу, падняў з папялішчаў гарады і вёскі, пасяліў мір на былой вогненнай зямлі рэспублікі.
    Герой Сацыялістычнай Працы Іван Мацвеевіч Жыжаль з'яўляецца адной з тых асоб, якіх у гэтыя дні ўшаноўвае наша грамадскасць, адзначае 100годдзе з дня яго нараджэння.
    На Гродзеншчыне ў вёсцы Сыраежкі 16 чэрвеня 1904 г. нарадзіўся хлопчык, якому суджана было ўзначаліць мужчынскую лінію мнагадзетнай сям'і чыгуначнага пуцявога абходчыка Мацвея Жыжаля.
    У дзіцячыя гады бацька прарочыў сыну працу на чыгунцы, тлумачыў, што чыгунка прынясе гонар і павагу ад людзей, выпрацуе адказнае стаўленне да службовых абавязкаў, фізічную загартоўку.
    Першая сусветная вайна 1914 г. выгнала сям'ю Жыжаляўу бежанцы і закінула ў галодны і халодны Чэлябінск, дзе гаспадар зведаў не адну прыступку цяжкай працы на чыгунцы і ад фізічных і псіхалагічных перагрузак заўчасна памёр.
    Без кармільца ў 1919 г. бежанцы Жыжалі вярнуліся ў Беларусь, але не да роднага гняздоўя. У адпаведнасці з умовамі Брэсцкага міру іх мясцовасць адышла да Польшчы. Часова сям'ю ўдавы Жыжаля прытулілі ў Мінску родзічы, дапамаглі Івану ўладкавацца на працу ў чыгуначным дэпо, дзе прайшоў ён фізічную загартоўку грузчыка, авалодаў хваткай і методыкай качагара паравоза, спасціг абавязкі памочніка машыніста, прайшоў падрыхтоўчыя курсы і ў 1929 г. быў залічаны на пасаду машыніста Мінскага дэпо. Чыгунка адкрыла Івану Жыжалю прамы шлях у новую савецкую рэчаіснасць.
    Малады рабочы пацягнуўся да грамадскай дзейнасці і культурнамасавай работы, якая прывяла юнака ў рады актывістаў знакамітага ў 20—30я гг. чыгуначнага «Клуба Ільіча», дзе ён далучыўся да няўрым
    171
    слівай маладой беларускай мастацкай інтэлігенцыі, рэй у якой вёў народны артыст, рэжысёр і пісьменнікУладзіслаў Галубок. Іван Жыжаль захапляўся паэзіяй, валодаў мастацкім словам, сябраваў з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы.
    У 1930 г. па накіраванні партыйнай ячэйкі дэпо (у КП(б)Б уступіў па ленінскаму прызыву ў 1924 г.) быў залічаны ў лік студэнтаў Мінскага будаўнічага інстытута, які паспяхова закончыў і назаўсёды прысвяціўсябе высакароднай прафесіі будаўніка. Належная тэарэтычная падрыхтоўка, вынаходлівасць, працоўная хватка паспрыялі пры назначэнні ў 1938 г. на пасаду дырэктара інстытута «Белпрампраект». На калектыў гэтай установы ўскладаліся задачы эканамічнага развіцця гаспадаркі рэспублікі, фарміравання яе новых галін.