• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Вялікі размах працы «Белпрампраекта» перапыніла вайна. 22 чэрвеня 1941 г. яна запалала над родным краем і прадыктавала Івану Жыжалю новыя задачы. Першачарговымі сталі выратаванне ад пажару і бамбёжак дакументаў, эвакуацыя спецыялістаў і іх сем'яў, арганізацыя атрадаў самаабароны, спецгруп па барацьбе з лазутчыкамі, ахова водаканальнай сістэмы.
    Праз шматлікія выпрабаванні ваеннага часу I. Жыжаль у Смаленску быў мабілізаваны ў пантоннамаставы батальён сапёрнага падраздзялення. На фронце праявіліся новыя рысы і здольнасці Жыжалябудаўніка. Так, распрацоўваючы стратэгічныя аперацыі знішчэння варожых умацаванняў і камунікацый, капітан Жыжаль уключаў у вайсковыя праекты планы магчымых контрнаступленняў савецкіх войск.
    У цяжкія дні абароны Масквы ў снежні 1941 г., калі ўзнагароды былі вельмі рэдкімі, ён атрымаўмедаль «За адвагу», а затым ордэн Чырвонай Зоркі.
    Іван Жыжаль удзельнічаў у баявых аперацыях па вызваленні ад ворага раёнаў Беларусі, сваіх землякоў і родных. Надзвычай адказна выконваў сапёрныя аперацыі. Падлічваючы ў думках сродкі і рэсурсы, якія спатрэбяцца пры залечванні ран, нанесеных народнай гаспадарцы рэспублікі фашысцкай навалай.
    5	снежня 1943 г. па загаду ваеннага камандавання I. Жыжаль быў адкамандзіраваны ў распараджэнне ўрада БССР, дзе яго чакала працяглая праца начальнікам аддзела Дзяржпланарэспублікі. У 1951 г. урад БССР прызначыў яго начальнікам Галоўнага ўпраўлення будаўніцтва г. Мінска.
    I.	Жыжаль звярнуўся да вопыту горадабудаўніцтва калег з Балгарыі, Польшчы, Усходняй Германіі. Ён пачынае запаўняць новую старонку біяграфіі сталіцы. 3 вайны вярталіся дэмабілізаваныя воіны, эвакуіраванае насельніцтва, з падвалаў выходзілі сіроты і сем'і ўдоў, для
    172
    якіх патрэбны быў не толькі дах над галавой, але і хлеб, патрэбны былі харчовыя камбінаты, школы, інстытуты, кінатэатры і многае іншае. Калектыў пад кіраўніцтвам Жыжаля вырашаў пытанні не на скорую руку, а з перспектывай, аб чым сведчыць забудова праспекта Незалежнасці, новых вуліц, плошчаў, паркаў. Адказнасць і нагрузка на будаўнічыя ўпраўленні рэспублікі ўзрасталі з кожным днём. У 1975 г. I. Жыжаля прызначылі міністрам прамысловага будаўніцтва, а затым міністрам будаўніцтва БССР. Высокае грамадзянскае сумленне, дзяржаўная і партыйная адказнасць выклікалі ў Івана Мацвеевіча новую хвалю творчых задум, клопатаў аб выхаванні высокакваліфікаваных кадраў будаўнічай прамысловасці. Дзякуючы яго намаганням адметную лепту ў жыжалеўскую школу будаўнікоў унеслі Героі Сацыялістычнай Працы I. Д. Булахаў, I. С. Місуноў, I. А. Юркоў і іншыя славутыя сыны рэспублікі.
    Высокі прафесіяналізм, клопаты аб падрыхтоўцы і выхаванні маладых кадраў, зайздроснае майстэрства наладжвання службовых кантактаў з людзьмі розных рангаў, прафесій вызначалі асобу Івана Мацвеевіча Жыжаля. Міністр пакінуў свой прафесійны аўтограф на будаўнічых пляцоўках Салігорскага калійнага, Полацкага нафтанавага, Гродзенскага азотнатукавага камбінатаў. За самаадданую працу атрымаў самую высокую ўзнагароду — званне Героя Сацыялістычнай Працы. Галерэю ганаровых грамадзян Мінска ўпрыгожвае партрэт Івана Мацвеевіча Жыжаля, адно з мінскіх прафесійных вучылішчаў носіць яго імя.
    Раздзел IV
    РЭХА ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    ПАРТЫЗАНСКІ СВЕТ У БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫЦЫ XX ст.
    Беларускі народ разам з усімі народамі СССР у гэтым годзе адзначае 60годдзе з дня вызвалення тэрыторыі нашай рэспублікі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і рыхтуецца да ўсенароднага свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
    Трывалы пасляваенны мірны час даў мажлівасць прааналізаваць, вывучыць і вызначыць той велізарнейшы ўклад, які ўнеслі савецкія людзі ў разгром фашызму, цаною жыццяў якіх было збіта страшэннае полымя Другой сусветнай вайны. Усе гэтыя 40 год мы стрымлівалі і стрымліваем, у тым ліку сродкамі ідэалагічнай зброі, намаганні сусветнага імперыялізму абярнуць нашу планету Зямля ў атамнае пекла. Сярод ідэалагічных сродкаў важную ролю ў нашым грамадстве адыгрывае мастацкая літаратура. Яна з'яўляецца адной з творчых крыніц, якая насычае ведамі чалавека, фарміруе яго агульны светапогляд, садзейнічае актыўнаму выхаванню патрыятычных пачуццяў, ідэалагічных перакананняў.
    22 чэрвеня 1941 г. полымя Другой сусветнай вайны апаліла заходнія граніцы нашай дзяржавы. На яе межах разгарнуліся жорсткія баі Савецкай Арміі з адборнымі нямецкафашысцкімі ўзброенымі сіламі. Шматлікія прыклады, яскравейшым з якіх з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці, сведчаць аб гераізме байцоў і камандзіраў, праяўленым у першыя ж дні вайны пры абароне свяшчэнных рубяжоў нашай дзяржавы. Савецкі народ узняўся на свяшчэнную вайну. Ён імгненна перабудаваў сваё жыццё на ваенны лад, глыбока ўсведамляючы, што абараняць патрэбна родную зямлю, велізарнейшыя гістарычныя заваёвы Кастрычніка, заваёвы сацыялістычнага грамадскага ладу.
    174
    Святы народны гнеў
    Літаратура стала адным з магутнейшых сродкаў барацьбы савецкага народа з нямецкім фашызмам. 3 першых дзён на старонках перыядычнага друку, часопісаў і асобнымі выданнямі з'явіліся глыбокапатрыятычныя творы А. Талстога, М. Шолахава, А. Фадзеева, К. Сіманава, М. Ціханава, I. Эрэнбурга, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, М. Лынькова, П. Броўкі, П. Глебкі і іншых, якія мабілізоўвалі на свяшчэнную ўсенародную барацьбу з акупантамі, выкрывалі аблічча фашызму, яго ідэалогію, тлумачылі асаблівасці яго антычалавечай «стратэгіі». Словы таленавітага паэта савецкай эпохі Ул. Маякоўскага «I песня і верш — гэта бомба і сцяг» сталі дэвізам усёй шматнацыянальнай паэзіі Савецкага Саюза.
    «Неад'емнай састаўной часткай Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі і яе сатэлітаў стала барацьба мільёнаў савецкіх людзей, якія апынуліся на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі краіны. 3 першага дня знаходжання гітлераўцаў на савецкай тэрыторыі і да поўнага іх выгнання ў акупіраваных раёнах ішла палымяная ўсенародная барацьба. Яна атрымала небывалы ў гісторыі размах, вялася ўсімі мажлівымі спосабамі: ад шырокіх баявых дзеянняў узброеных партызанскіх фарміраванняў і шматлікіх дыверсій падпольшчыкаў да масавага зрыву няўзброеным насельніцтвам палітычных, эканамічных і ваенных акцый акупантаў» [1, 16].
    Непаўторнай старонкай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца партызанскі рух на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Партызанская плынь ахапіла ўсю тэрыторыю Беларусі. У фарміраваннях народных мсціўцаў змагаліся прадстаўнікі рабочага класа, сялянства, народнай інтэлігенцыі, людзі розных нацыянальнасцей, прафесій і ўзросту. Партызанскі рух узначалілі камуністы. Ён набыў усенародны характар і вельмі хутка пачаў аказваць дзейсную дапамогу Савецкай Арміі ў барацьбе з акупантамі.
    Сярод партызан з баявой зброяй у руках і зарадам мастацкага слова змагаліся пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы. У іх творчасці знайшоў адбітак шырокі партызанскі свет.
    Паэт Антон Бялевіч ва ўмовах акупацыі выконваў шматлікія заданні рэдакцый газет «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Савецкай Беларусі» і інш.
    Разам з партызанамі і падпольшчыкамі на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі знаходзіўся і паэт Анатоль Астрэйка. Ён не толькі выконваў шматлікія заданні цэнтральных рэдакцый, але і ўдзельнічаў у партызанскіх перыядычных выданнях, пісаў творы пад непасрэдным уражаннем баявых аперацый, партызанскіх рэйдаў. Астрэйка стварыў зборнік паэтычных твораў «Слуцкі пояс» (1943), які быў выдадзены
    175
    рэдакцыяй партызанскай газеты «Народны мсцівец» Мінскага партызанскага злучэння. Аб значэнні гэтага выдання і ролі паэзіі ў жыцці партызан у прадмове да зборніка сакратар Слуцкага падпольнага райкама партыі I. С. Канановіч пісаў: «Няма сумнення, што вершы А. Астрэйкі падымуць новыя сотні, тысячы беларускіх сыноў і дачок на барацьбу з нямецкафашысцкімі захопнікамі і поўнае выгнанне іх з прастораў нашай Радзімы».
    Вялікая роля ў раскрыцці аблічча нямецкага фашызму належыць народным песнярам Беларусі Янку Купалу і Якубу Коласу. У самым пачатку вайны на старонках газет «Правда», «Нзвестня», «Красная звезда», «Красный флот», «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» з'явіліся паэтычныя і публіцыстычныя творы Я. Купалы: вершы «Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Паўстаў народ», «Зноў будзем шчасце мець і волю», артыкулы «Узнялася Беларусь», «Германскі фашызм — злейшы вораг беларускага народа», «Народная вайна», «Беларускі народ не пойдзе ў рабства», «Вышэй сцяг барацьбы за свабоду і незалежнасць» і інш.
    У вершах «Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Зноў будзем шчасце мець і волю» Я. Купала стварае тыповы псіхалагічны воблік фашыста — «вырадкадрапежніка», якога свет не бачыў, — «прысяжнага вешацеля», драпежнага звера, страшылішча, які «пасцель сабе і трон свой жудасны хаўтурны з касцей і чэрапаўпастроіўчалавечых».
    Для раскрыцця антычалавечай сутнасці фашызму Купала скарыстоўвае народныя ідыёмы, характарыстыкі і азначэнні: «звер звяроў», «сыты быў людскім ён жырам»; эпітэтыпрастамоўі, блізкія да вульгарызмаў: «Гітлерліхадзей», «людаед», «кат», «фюрэр прускі, трупаед, грабежнік», а фашысты — «людарэзы», «род сабачы», «зброд смярдзячы». Псіхалагічнай дакладнасці ў характарыстыцы фашызму паэт дасягае праз паказ іх дзейнасці. У артыкуле «Кліч да беларускага народа» чытаем: «...фашысцкія зграі ўварваліся ў нашу зямлю і топчуцца па ёй. Яны выцягваюць з нашага народа жылы, яны сеюць агонь і смерць, яны кідаюць у агонь нашых дзяцей і адбіраюць жыццё ў матак».
    Якуб Колас у вершы «Голас зямлі» таксама даў надзвычай дакладную сацыяльную і псіхалагічную характарыстыку нямецкіх фашыстаў, што замахнуліся на жыццё сацыялістычнай дзяржавы і свабоду яе стваральнікаў і будаўнікоў. Народны пясняр вызначае тыповыя рысы фашызму: беззаконне, тэрор, садызм, маразм, вандалізм. У вершы «Голас зямлі» ён пісаў: «Я бачу постаці тэўтонаў— // Халодны твар, звярыны від. // He знае жалю, ні законаў // У сталь закованы капыт». Колас у сваіх творах выступае не толькі як сведка разгулу тэўтонаў,
    176
    Вольга Васільеўна Казлова
    За кафедрай В. В. Казлова. 1ы рад /злева направа): К. Р. Хромчанка, Л. К. Тарасюк, Д. Я. Бугаёў, М. Б. Яфімава, A. А. Лойка, С. X. Александровіч, М. Р. Ларчанка; 2і рад (злева направа): A. I. Цудня, В. А. Лашкевіч,