На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Пятрусь Броўка падслухаў голас сэрца савецкага чалавека і ў сваім вершы «Героі» перадаў пачуцці і думкі, якія валодаюць кожным з нас:
Шмат вас, героі, за волю змагалася,
Шкода, зарана жыццё абарвалася. Сэрцу народнаму родныя, блізкія, Вы пад курганамі, пад абеліскамі. Славаю ўзвышаны, славаю вечнаю, Хочацца слова сказаць вам сардэчнае.
Сцяг ваш над роднай зямлёю красуецца, Сёння вы ў новых
і плошчах і вуліцах.
189
У час святкавання 60годдзя Вялікай Перамогі члены міжнароднай арганізацыі ветэранаў Другой сусветнай вайны карысталіся ўсенароднай пашанай, былі надзелены асабістым клопатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, вялікае ўражанне пакінула ў іх адкрыццё Прэзідэнтам архітэктурнаскульптурнага знакасімвала «Беларусь партызанская» і сумесная з ім вячэра ў імправізаванай салдацкай палатцы. Незабыўныя эмацыянальныя сустрэчы ветэранаў з моладдзю Рэспублікі Беларусь адбыліся ў час свята Перамогі на месцах баявых аперацый партызанскіх атрадаў, брыгад, злучэнняў.
Дзеці, унукі і праўнукі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў час святкавання 60годдзя Вялікай Перамогі далі клятву: «Верай і праўдай служыць свайму народу, з дня ў дзень клапаціцца аб эканамічным росквіце Рэспублікі Беларусь, умацоўваць яе магутнасць і абараназдольнасць, берагчы як зрэнку вока незалежнасць і высокую грамадзянскую годнасць Беларусі, якая заняла «свой пачэсны пасад між народамі», захоўваць і памнажаць традыцыі дружбы з усімі дэмакратычнымі сіламі свету».
Літаратура
1. Всенародная борьба в Белорусснн протнв немецкофашнстскнх захватчнков: В 3 т. Ммнск, 1983. Т. 1.
2. Народные герон / Сост. Л. Ф. Торопов. М., 1983.
3. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2 ч. / Пад рэд. М. А. Лазарука, A. А. Семяновіча. Мінск, 1981. Ч. I: 1917—1940.
4. Гісторыябеларускайсавецкайлітаратуры: У 2ч. / Падрэд. М. А. Лазарука, A. А. Семяновіча. Мінск, 1983. Ч. П: 1941 —1980.
5. Купала Я. Публіцыстыка / Рэдкал.: А. Лойка [і інш.]; Падрыхт. тэкстаў і камент. Ж. Дапкюнас, Т. Тарасавай. Мінск, 1972.
6. Мішчанчук М. I. Беларуская літаратура на сучасным этапе: Літ.крыт. арт. Мінск, 1983.
7. Ганчароў М. I. Мастацтва мужнасці і гераізму. Мінск, 1976.
СКРЫЖАВАННІ ЛЁСУ
(ІВАН ВАРВАШЭНЯ I ВАСІЛЬ КАЗЛОЎ)
У Мінску на адным з дамоў, дзе скрыжаваліся праспект Незалежнасці і вуліца Варвашэні, усталявана мемарыяльная дошка ў гонар чалавека, чыім імем названа гэтая вуліца, — Івана Дзянісавіча Варвашэні, змагара за незалежнасць і свабоду Беларусі. Сваё дзяцінства і юнацт
190
ва сялянскі хлопец правёў у роднай вёсцы Быстрыца, што на Случчыне. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. захапіўся культурнаасветніцкай работай сярод насельніцтва: разам з няўрымслівымі сябрамі ладзіў фальклорныя мастацкія вечарыны, прапагандаваў маладнякоўскую паэзію, разгарнуў «змаганне» за новы быт вёскі.
Запаветнай марай сялянскага сына было жаданне набыць прафесійныя веды, якімі ён паспяхова авалодаў за час вучобы ў Мінскім політэхнічным тэхнікуме, а затым у Маскоўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. Іван Варвашэня імкнуўся спасцігнуць тэхнічныя «сакрэты» чыгункі. Высокая прафесійная падрыхтоўка і грамадзянская актыўнасць спрыялі вылучэнню Варвашэні на адказныя ўчасткі дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі. Працаваў на Заходняй чыгунцы, у Мінскім абласным камітэце КП(б)Б.
3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны сакратару сталічнага камітэта партыі, транспартніку I. Д. Варвашэню давялося вырашаць складаныя пытанні эвакуацыі насельніцтва, тэхнічнага абсталявання заводаў, фабрык, руху франтавых эшалонаў. Разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі ён разгарнуў барацьбу з ворагам.
Калі пачаў дзейнічаць Мінскі падпольны камітэт, Варвашэня прызначаецца другім сакратаром абкама і адначасова камісарам партызанскага злучэння Слуцкай зоны. Жыццёвы вопыт і прафесіянальная падрыхтоўка дазволілі Варвашэню тэрмінова прыступіць да ажыццяўлення пастаўленых урадам і партыяй задач. Сярод моладзі ў партызанскіх групах адшукаў кемлівых, тэхнічна адукаваных хлопцаў і падрыхтаваў іх да падрыўных аперацый варожых камунікацый.
Яшчэ ў першы перыяд барацьбы Іван Дзянісавіч багата прыклаў намаганняў для аб'яднання разрозненых патрыятычных груп. Адчувалася пільная патрэба ў арганізацыі падпольнага друку, стварэнні друкарскай базы, і за выкананне гэтай задачы ўзяўся сам камісар злучэння. На Любаншчыне і Старобіншчыне з дапамогай Я. Гарбачова і I. Жаўнова былі здабыты друкарскія станкі. У верасні 1941 г. выйшлі першыя нумары падпольнай газеты «Мннскнй большевнк», рэдактарам якой прызначылі Аляксандра Сакевіча. Праз партызанскі друк паспяхова вялася агітацыйнамасавая работа сярод мясцовага насельніцтва. Друк для народа быў хлебам, а для ворага куляю. У час рэйдаў партызанскіх атрадаў у розныя рэгіёны ён адыграў вялікую ролю ў дасягненні поспеху баявой аперацыі. Так, пры ажыццяўленні разгрому гарнізона вёскі Доўгае Старобінскага раёна Варвашэня паклапаціўся выкарыстаць усе сродкі «тактычнай» падрыхтоўкі: «карэспандэнцкую» разведку, псіхалагічную апрацоўку здабытых разведкай атрада Д. Далідовіча языкоў, агітацыйнамасавую работу сярод мясцовага насельніцтва.
191
Тактыка барацьбы з ворагам увесь час мянялася, набывала новыя формы і метады. Так, рэйдавыя аперацыі пачалі практыкавацца аб'яднанымі сіламі атрадаў розных злучэнняў. Як адзначыў Р. Н. Мачульскі ў мемуарах «Вечны агонь», у Мінскім злучэнні нарадзілася ідэя вялікага рэйду па Мінскай, Палескай і Пінскай абласцях. Штаб распрацаваў план аперацыі. Агульнае кіраўніцтва даручылі першаму сакратару абкама В. I. Казлову. Былі задзейнічаны партызанскія атрады Міншчыны і атрад Васіля Каржа з Піншчыны. Рэйд праходзіў у складаных умовах веснавога разводдзя.
Варвашэню неабходна было падрыхтаваць вялікую колькасць інфармацыйных лістовак, паходную друкарню, радыёпрыёмнікі і для іх батарэйнае сілкаванне. Частку матэрыялу з коннікамі адправілі загадзя па запланаваным маршруце. Былі падрыхтаваны выступоўцыагітатары для арганізацыі мітынгаў, сустрэч з мясцовым насельніцтвам. У гісторыю партызанскага руху часу Вялікай Айчыннай вайны гэты рэйд увайшоў як адна з класічных аперацый, ажыццёўленых беларускімі народнымі мсціўцамі.
26 лістапада 1941 г. бюро Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б прызначыла I. Д. Варвашэню намеснікам камандзіра аб'яднаных атрадаў. Цяпер ён узначаліў кіраўніцтва прапагандай і рухам Міншчыны, значна пашырылася кола яго канкрэтных абавязкаў і спраў. На першым плане была агітацыйнапалітычная работа сярод партызан і падпольшчыкаў. Іван Дзянісавіч з групай агітатараў арганізоўваў палітінфармацыі, гутаркі, а пры падрыхтоўцы баявых аперацый забяспечваў партызан неабходным агітацыйным матэрыялам для распаўсюджвання яго сярод насельніцтва. 3 вялікай адказнасцю ён ставіўся да правядзення «Прысягі беларускага партызана», арганізацыі ўпадполлі дзяржаўных свят: Кастрычніка, Першамая, 8 Сакавіка, Дня арміі. Выкарыстоўваліся ўсе сродкі і формы барацьбы супраць нямецкафашысцкіх акупантаў, людзі не шкадавалі сіл і жыцця для набліжэння перамогі, вызвалення роднай Беларусі ад ворага.
Полем дзейнасці Івана Дзянісавіча Варвашэні была не толькі Міншчына, але і яе сумежжа, куды наведваўся па спецзаданнях штаба партызанскага злучэння. Садзейнічаў ён і аднаўленню газеты «Звязда», органа Мінскага падпольнага гаркама, якую рэдагаваў У. С. Амельянюк. Шлях «Звязды» — складаны. У гонар газеты і тых, хто не шкадаваў свайго жыцця ддя выхаду яе ў свет на акупіраванай ворагам тэрыторыі, на пляцы Свабоды ў Мінску пастаўлены гранітны помнік: адлітыя з чыгуну газетныя лісты сведчаць аб мужнасці беларускага народа ў векапомныя дні Вялікай Айчыннай вайны. У асобе Івана Дзянісавіча непаўгорна спалучаліся ўнутраная і знешняя прыгажосць. Усе, хто ў экстрэмальных умо
192
вах ваеннага часу дзяліў з ім драбок солі і акрайчык хлеба, адзначаюць яго мужнасць і высокую духоўнасць. 3пад густой, добра дагледжанай чупрыны чорных валасоў іскрыўся прыветлівы барвовы позірк вачэй, агеньчык якіх заўсёды зычыў размоўцусубяседніку пажаданне дабра і поспеху. Ён вылучаўся высокай агульнай інтэлігентнасцю і добразычлівасцю. Сябрыпартызаны гэту якасць вызначалі наступным гумарыстычным удакладненнем: да любой выпадкова сустрэтай у лясным гушчары птушкі альбо да ляснога вожыка ён звяртаўся толькі на Вы.
Пасля вызвалення Мінска ад акупантаў Іван Варвашэня быў на партыйнай рабоце. 3 1950 г. — першы сакратар сталічнага гаркама. Праблемы пуску хлебазавода, трамвайнага парка, электрастанцый, заводаў, фабрык, аднаўлення навучальных устаноў, размяшчэння жыхароў, параненых воінаў былі яго першачарговымі задачамі і неймавернымі намаганнямі рашаліся паспяхова. 3 партызанскай апантанасцю Іван Дзянісавіч кіраваў аднаўленнем Мінска. Ён разумеў, што сталіца з'яўляецца варотамі з Захаду на Усход, і стараўся надаць гораду як мага прыгажэйшы выгляд. Варвашэня жыў заўтрашнім днём, але ўчарашні балюча вярэдзіў яго памяць. Сведчаннем можа быць і дубовая алея, што за чыгуначнай агароджай парку Марата Казея. Ускрай сучаснай вуліцы Янкі Купалы былі пасаджаны маладыя дрэўцы як памяць аб партызанскіх дубах, што ратавалі людзей у час варожых блакад. Дубы і каштаны, якія разрасліся ўздоўж Свіслачы, — сімвалы прыгажосці і мужнасці жыхароў Беларусі. Сучасны прыгожы паркавы масіў, што раскінуўся ад праспекта Скарыны да вуліцы Багдановіча, успрымаецца як зялёны помнік Івану Варвашэню, клопатамі і рукамі якога быў закладзены падмурак помнікаў славутым сынам Беларусі — Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Марату Казею.
Ліхалецце вайны, напружаная дзяржаўная праца, фізічныя і псіхалагічныя перагрузкі заўчасна, на 54м годзе, перарвалі прыгожую стужку яго жыццёвага шляху. Адвечная цішыня і зеляніна Вайсковых могілак, што па вуліцы Васіля Казлова, пабраціма і баявога сябра Івана Дзянісавіча Варвашэні, атульваюць надмагільны мемарыяльны помнік слыннаму сыну зямлі беларускай.
КРОК У КРОК 3 МУЖНАСЦЮ (ФЁДАР МАДОРАЎ)
Вялікая Айчынная вайна не застала мастакоў знянацку. Ужо 24 чэрвеня масквічы на сваіх вуліцах прыпынялі хаду каля плаката Кукрыніксаў «Беспогцадно разгромнм н уннчтожнм врага», а жыхары Ленінг
193
рада паўтаралі словы з плаката В. Сярова «Бнлн, бьем н будем бнть!». Плакат I. Таідзэ «Родннамать зовет!» стаў патрыятычным заклікам для кожнага грамадзяніна савецкай дзяржавы. У гэтым жа шэрагу і творчая праца народнага мастака РСФСР, стваральніка мастацкай галерэі беларускіх партызан Фёдара Аляксандравіча Мадорава.