• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    У калектыве БДУ вылучаўся Іван Васільевіч Гутараў — бранскі партызан, маёр Узброеных Сіл СССР, на тую пару выкладчык кафедры рускай літаратуры. Ён зачароўваў студэнтаў энцыклапедычнымі ведамі, методыкай выкладання, творчымі сустрэчамі і сяброўскімі сувязямі з рускімі пісьменнікамі А. Фадзеевым, М. Шолахавым, Ф. Панфёравым і інш. Іван Васільевіч у час вайны чытаў лекцыі наездамі з партызанскага краю, узначальваў партыйную арганізацыю Саюза пісьменнікаў СССР. Ён абараніў доктарскую дысертацыю, у якой даследаваў арсенал сродкаў вуснай народнай творчасці, матэрыялы партызанскага друку, якія служылі мсціўцам зброяй у барацьбе з акупантамі, вызначыў жыццесцвярджальную сілу, духоўнае і творчае багацце беларускага народа перыяду вайны. У Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Рэспублікі Беларусь экспануюцца яго цікавыя дакументы і ўзнагароды, а сярод іх самыя высокія — ордэны Леніна
    207
    і Чырвонага Сцяга, якімі ён быў адзначаны за ўдзел у партызанскай барацьбе з акупантамі.
    Да плеяды франтавікоўадраджэнцаў БДУ таксама належыць Іван Паўлавіч Мележ. Хмара вайны навісла над ім у час вайсковай службы ў Закарпацці. I. П. Мележ зведаў горыч адступлення, прайшоў праз жорсткія баі, быў двойчы цяжка паранены і пасля доўгага лячэння адпраўлены ў тыл. Прачытаўшы звестку аб аднаўленні працы БДУ, хутка праклаў да яго шляхі і быў залічаны студэнтам ддя завяршэння адукацыі, якую распачаўу 1939 г. у Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры. Адначасова ён выкладаў ваенную справу. Пад яго камандаваннем і мне давялося асвойваць курс маладога байца. Зімою Іван Паўлавіч, нягледзячы на холад у памяшканні класааўдыторыі, выкладаў студэнтам (сярод якіх былі ў асноўным дзяўчаты) курс розных вайсковых уставаў, тлумачыў стратэгію і тактыку вермахта. Як толькі прыгрэла сонейка, I. П. Мележ павёў сваё дзявочае войска на муражок, дзе мы пачалі займацца страявой падрыхтоўкай. Дзяўчаты стараліся бездакорна выконваць усе каманды. Канфузы здараліся толькі з камандамі «Кругом!» і «БягомІ». Ногі, абутыя ў рознага памеру калёшы, валёнкі, дабітыя салдацкія боты, атопкі, не заўсёды падпарадкоўваліся камандзе, і студэнткі ружавелі ад сваёй «вайсковай» нязграбнасці. Лейтэнант I. П. Мележ далікатнай манерай паводзін, усмешлівым добразычлівым позіркам трымаў у палоне ўсю тагачасную універсітэцкую жаночую раць, але да пары — да прыезду яго маладой жонкі, прыгажуні з немаўляткамдачушкай.
    Пасля вяртання БДУ ў Мінск мы разам з Іванам Паўлавічам сустрэлі Перамогу. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій доўгі час працаваў на кафедры беларускай літаратуры XX ст. У склад гэтай кафедры пэўны час уваходзілі выкладчыкі мовы, і адзін з іх — Міхаіл Іванавіч Жыркевіч, дэмабілізаваны па хваробе і ўзросце. Вялікі вопыт жыцця ён імкнуўся перадаць моладзі праз розныя практычныя парады. Знешне патрабавальны, а ў душы клапатлівы, як бацька, Міхал Іванавіч аберагаў нас у час паездак на станцыю Хімкі для набыцця хлеба па картках для ўсяго універсітэта, а таксама ў час нарыхтоўкі лесу ў мясцовым лясніцтве для ацяплення памяшкання. М. I. Жыркевіч вельмі даступна, сродкамі ўласнай методыкі адкрываў нам сакрэты беларускай арфаграфіі, агучваў мелодыю роднай беларускай мовы, Пасля Перамогі над фашысцкімі захопнікамі дацэнт, заслужаны дзеяч навукі М. I. Жыркевіч плённа, з вялікай аддачай узначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры. Яго вобраз як прататып знайшоў мастацкае ўвасабленне ў творчых працах вучняў Івана Курбекі, Рыгора Семашкевіча, Івана Кудраўцава і інш.
    208
    Я паведала кароткія звесткі пра адраджэнцаўвыкладчыкаў першай філфакаўскай хвалі БДУ. Але ж была і другая, і трэцяя. Па біяграфіях членаў кафедры беларускай літаратуры XX ст. можна напісаць дакладную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Так, разам з намі працаваў удзельнік Сталінградскай бітвы Леанід Антонавіч Царанкоў. Аднойчы, пасля чарговай сустрэчы са сваімі аднапалчанамі, уразіў нас падарункам: прывёз салдацкі кісет, абпалены ў час той бітвы і напоўнены зямлёй, перамешанай з металічным шротам. Высокай кваліфікацыі метадыст сярэдняй і вышэйшай школы сціплы Л. А. Царанкоў у падарунак новым пакаленням напісаў некалькі школьных падручнікаў, пакінуў шматлікія літаратуразнаўчыя працы, метадычныя распрацоўкі, паклаў сваю цагліну ў падмурак п'едэсталу Вялікай Перамогі на плошчы ў цэнтры Мінска.
    Прадстаўнік другога ветэранскага пакалення — Леў Міхайлавіч Шакун. Сваю вайсковую біяграфію пачаў падлеткам, прайшоў школу партызанскага руху, зведаў гераічнае і трагічнае ўсенароднай барацьбы з ворагам. Выхаванец інтэлігенцкага асяроддзя, з сям'і настаўнікаў, ён пасля Перамогі абраў шлях умацавання роднай мовы, дарогу адраджэння гістарычных каранёў нацыянальнай культуры. A. М. Шакун, прафесар, доктар навук, заслужаны работнік вышэйшай школы, стварыў сваю лінгвістычную школу, якая плённа працуе на філалагічным факультэце, прызнана за мяжой. Яго навуковая спадчына — залаты фонд філалагічнай навукі Рэспублікі Беларусь.
    Партызанскі рух на Беларусі цесна пераплятаўся з барацьбой падпольшчыкаў. Дзве гэтыя плыні, напоўненыя народным гневам, і спрыялі барацьбе з ворагам, у якой актыўны ўдзел прымаў Іван Якаўлевіч Навуменка — акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі, народны пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Яго юнацтва прайшло пад ветразем падпольнай дзейнасці па знішчэнні акупантаў. Грамадзянская сталасць Івана Якаўлевіча фарміравалася ў франтавых акопах на роднай і чужой землях. За баявыя заслугі ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай зоркі і медалямі.
    На пасадзе загадчыка кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта I. Я. Навуменка багата зрабіў для актывізацыі навуковай дзейнасці студэнтаў, прымаў удзел у стварэнні новых праграм па гісторыі літаратуры. Па літаратурнай творчасці Івана Якаўлевіча можна вывучаць біяграфію яго пакалення. Навуковая і творчая дзейнасць I. Я. Навуменкі адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны.
    Шлях філфакаўцаў БДУ да Перамогі адлюстраваўся ў старонках жыцця Сцяпана Хусейнавіча Александровіча, якому давялося ваяваць
    209
    на Каўказе ў складзе горнастралковага вайсковага злучэння. У адной з баявых аперацый ён трапіў у палон. Выратавала салдацкая загартоўка, вера ў перамогу над фашысцкімі пачварамі. Сцяпан Александровіч знайшоў сілы і вырваўся зза калючага дроту, адолеў цяжкі шлях па акупіраванай ворагам тэрыторыі і прадоўжыў барацьбу з фашыстамі ў асяроддзі партызан і падпольшчыкаў. Аб яго мужнасці сведчыць высокая ўзнагарода — ордэн Славы III ступені.
    Сучаснае літаратуразнаўства з удзячнасцю чэрпае веды па гісторыі беларускай літаратуры, крытыцы, мастацтве з навуковых прац прафесара, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь С. X. Александровіча.
    Адразу пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. прыйшоў працаваць ва універсітэт франтавік Юльян Сяргеевіч Пшыркоў — сын слаўнай сялянскай сям'і, з якой выйшлі палкоўнік авіяцыі Піліп Сяргеевіч, капітан першага рангу Мікалай Сяргеевіч. Доктар філалагічных навук, прафесар Ю. С. Пшыркоў — выхаванец ленінградскай школы вучоных — у сваіх лекцыях і даследаваннях раскрыў ідэйнаэстэтычную глыбіню творчасці Я. Коласа, уклад песняра ў развіццё нацыянальнай літаратуры. Ю. С. Пшыркоў сабраў пад сваё крыло творчую моладзь, заснаваў навуковыя студэнцкія гурткі, падрыхтаваў вялікую кагорту выпускнікоў філфака для працы ў Акадэміі навук БССР.
    Знаёмства з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, членамі кафедры беларускай літаратуры XX ст., сведчыць аб тым, што яны змагаліся на франтах, у партызанскіх злучэннях, групах падпольшчыкаў, сваімі ратнымі і працоўнымі подзвігамі наблізілі Дзень Перамогі, збераглі і памножылі духоўнае багацце нацыі, высока трымалі сцяг адзінства народаў СССР, умуравалі ў манумент Перамогі адшліфаваныя жорсткай вайной свае, нацыянальныя цагліны.
    Раздзел V
    КАРАНІ РАДАСЛОЎНАЙ
    ВУЗЕЛЬЧЫКІ ЛЁСУ
    У сям'і жыхара вёскі Заграддзе Жлобінскага раёна, якую ў час Вялікай Айчыннай вайны напаткаў лёс Хатыні, Івана Трафімавіча Казлова, па вулічнай мянушцы Лугаўца, у пачатку XX ст. гадавалася чатыры сыны: Фёдар, Васіль, Уладзімір, Павел і дачка Маша. Старэйшага Фёдара, як і прынята было ў народзе, стараліся вывесці ўлюдзі, паставіць на такі шлях, на якім ён мог бы не толькі сам трымацца на нагах, але і дапамагаць бацькам гадаваць малодшых братоў.
    Вёска Заграддзе па ландшафце нагадвала бугор. Адным канцом яна ўпіралася ў чыгунку, што злучала поўдзень і захад Расійскай імперыі, а другім — у лутавыя поймы рэчкі Беліца, спускалася ў прыгожы луг, які быў надзейным кармільцам малазямельнай сям'і Івана Трафімавіча Казлова. Лугаўцамі іх празвалі за пастаянны папасак членаў сям'і дарамі лугу: у веснавую галадуху ратавала поліўка з адскочыўшага пасля зімы шчаўя. У час выпасу жывёлы вабіў смачны дзіцячы ласунак — ружовыя пасачкісярэдзінкі балотнага аеру, на смак крышачку салодкага. Летам асартымент дароў узбагачаўся ягадамі дзікіх ажынаў, малінаў, восенню адорваўарэшнік, каліна цешыла каляровай прыгажосцю і абяцала прысмакі да зімы, а журавіны папаўнялі сціплыя харчовыя прыпасы сям'і. Рака Беліца, чыстая, як сляза, таксама карміла і паіла мясцовы люд. А Лугаўцам яна была надзейнай памочніцай у гаспадарскіх справах. Абмывала летам і зімою. Маці Марута вазіла з хлопцамі на раку паласкаць бялізну пасля попелавай жлуктылазні ў чыгунах вясковай печы. Рэха ад лёскату драўлянага праніка, якім адбельвалі бялізну, неслася па рэчцы крутлы год.
    Хата Казловых, збудаваная прадзедам, стаяла на пагорку і нагадвала забытую Богам сіраціну. Маленькія вокны, мазаічна зашклёныя з рознага памеру кавалачкаў пазелянеўшага ад часу шкла, сведчылі аб свавольствах падшыванцаў Івана і Маруты Казловых. Асабліва зімою жэўжыкіЛугаўцы пакутавалі ад жадання пакоўзацца разам з вяско
    211
    вай дзятвою з гары пад іх вокнамі. Валёнкі былі адны на трох хлопцаў, імі ж карысталіся па чарзе і астатнія сямейнікі. Выбягалі на «кучу малу» — вясковую зімовую гульню і ў лапціках, а падчас азарту — у закручаных на ногі анучах.
    У гэтым сямейным гурце атрымаў першыя ўрокі жыцця мой бацька Васіль Іванавіч Казлоў.