На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
В. В. Казлова
Мінск
«Выдавецкі цэнтр БДУ» 2009
УДК 821.161.3.09
ББК 83.3(4Бен)
K14
Рэкамендавана
Вучоным саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 24 чэрвеня 2008 г., пратакол № 7
Рэцэнзенты: членкарэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук С. С. Лаўшук; кандыдат філалагічных навук М. В. Кудрашова
Казлова, В. В.
K14 На скрыжаваннях лёсу : зб. прац / В. В. Казлова. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2009. — 255 с. : іл.
ISBN 9789854767345.
Зборнік навуковых прац аднаго са старэйшых выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта заслужанага работніка вышэйшай школы Вольгі Васільеўны Казловай прысвечаны ідэйнаэстэтычным асаблівасцям развіцця роднай літаратуры. Характарыстыка агульнага мастацкага стану беларускай літаратуры XX стагоддзя спалучаецца з аналізам канкрэтных твораў і ўспамінамі аўтара.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў — вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, навучэнцаў ліцэяў, гімназій і педагагічных вучылішч, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.
УДК 821.161.3.09
ББК 83.3(4Бен)
ISBN 9789854767345 © Казлова В. В., 2009
© Афармленне. РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2009
СЛОВА ДА ЧЫТАЧА
Усе матэрыялы, што склалі гэтую кнігу, выношваліся і пісаліся не адразу. Перад вамі плён навуковапедагагічнай, літаратуразнаўчай і публіцыстычнай працы аўтара на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Час той, пачынаючы з другой паловы 40х гг. XX ст., быў супярэчлівым, але ні для кога не прайшоў бясследна. Сціраць жа сёння адзнакі гэтага часу — значыць у нечым галоўным здраджваць свайму мінуламу. Публікацыі ў гэтай кнізе нясуць у сабе выразны адбітак часу, нават цэлай эпохі, і правіць, выкрэсліваць нічога не хацелася, нават калі сёння многае паіншаму ўспрымаецца і ацэньваецца, думаецца і бачыцца.
У кожным чалавечым лёсе існуюць часам нябачна, але даволі адчувальна тыя жывыя ніці, якія спалучаюць у адно цэлае розныя часы і якія становяцца лёсавызначальнымі. На такіх скрыжаваннях майго лёсу мне пашчасціла сустрэцца з рознымі людзьмі: тымі, хто прайшоў франтамі Вялікай Айчыннай вайны, партызанамі, змагарамі падполля, пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі, настаўнікамі, рупліўцамі на ніве нацыянальнай асветы і культуры, проста шчырымі і душэўнымі людзьмі, якія назаўсёды пакінулі след у маім сэрцы і дазволілі мне як даследчыку глыбей спазнаць ідэйнаэстэтычныя вартасці нацыянальнай літаратуры. Усім ім — нізкі паклон.
У аснове кнігі — свет роднай літаратуры, яе сувязь з жыццём, з самымі значнымі падзеямі ў лёсе народным, уласныя ўспаміны, вопыт жыцця далёкага і блізкага, артыкулы пра пісьменнікаўкласікаў беларускай літаратуры і тых аўтараў, якія фарміруюць сваёй працай сучасны літаратурны працэс, развагі пра дыялектыку жыццёвай і мастацкай праўды, праблемы грамадзянскасці і адказнасці літаратуры перад часам. Спадзяюся, што мой сціплы ўклад у беларускае літаратуразнаўства будзе садзейнічаць больш дасканаламу веданню лепшых твораў беларускай літаратуры, дапаможа фарміраванню грамадзян
3
скага вобліку маладога пакалення, бо менавіта літаратура здольна непасрэдна ўводзіць чалавека ў духоўную і маральную атмасферу сённяшняга грамадства, падказваць правільную этычную і сацыяльную арыентацыю.
Творчай працы на карысць беларускай літаратуры і культуры заўсёды дапамагалі родныя і блізкія людзі: мой бацька, Васіль Іванавіч Казлоў, маці Ефрасіння Яфімаўна, спадарожнік жыцця на працягу амаль шасцідзесяці гадоў Валянцін Міхайлавіч, якога нядаўна з намі не стала, сястра Тамара Міхайлаўна, сын Васіль. У іх я заўсёды знаходзіла заўсёднае духоўнае апірышча і сапраўдную падтрымку.
Кніга гэта не магла б адбыцца без шчырай і зацікаўленай падтрымкі сяброў і калег па кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якому аддадзена больш за шэсцьдзесят гадоў жыцця. Ім таксама — словы ўдзячнасці і глыбокай павагі.
Заслужаны работнік вышэйшай школы
Вольга Казлова
Раздзел I
У АГНІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ
Поспехі сацыялістычнага будаўніцтва першай у свеце дзяржавы Саветаў рабочых і сялян Янка Купала звязваў з задачамі ўмацавання яе магутнасці і абароназдольнасці. У сваёй даваеннай творчасці шэраг вершаў («Слава табе, Армія!..», «Чырвонай Арміі паходы», «Выпраўляла маці сына», «Як у госці сын прыехаў», «Сыны», «Партызаны», «Старыя акопы», «Японскім самураям» і інш.) паэт прысвяціў Савецкай Арміі, характарызуючы яе ролю ў абароне заваёў Кастрычніка, гуманістычную місію ў захаванні міру на зямлі.
Так, у вершы «Чырвонай Арміі паходы» ў форме лірычнай споведзі Янка Купала выклаў гісторыю барацьбы беларускага народа за сваю свабоду і незалежнасць, абгрунтаваў нараджэнне Чырвонай Арміі як гістарычную місію, выкліканую воляй усіх народаў Расіі. У вершы «Выпраўляла маці сына» паэт падкрэсліўдумку, што самая першая місія Савецкай Арміі — абарона новай, сацыялістычнай бацькаўшчыны. «Вартаваць ты будзеш межы Краіны Саветаў... // Служыць будзеш ты Саветам, справе пралетарскай», — з гонарам гаворыць маці, выпраўляючы сына на службу ў армію.
Служба ў радах Савецкай Арміі — гэта не толькі грамадзянскі абавязак, але і справа высокага гонару і народнага даверу. Паэт вызначае духоўнае багацце і маральнапалітычнае аблічча байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Свае пачуцці ён выказаў у вершы «А мы сабе сеем і сеем...», дзе пісаў: «Стаіць наша страж на граніцах, // — Вартуе ад чорнай напасці // I нашы загоны з пшаніцай, I наша вялікае шчасце». У вершы «Пад чырвонай зоркай» пясняр шчырым бацькоўскім клопатам папярэджваў савецкіх пагранічнікаў, «што там — за пагранічнымі слупамі — за войнаў будучых п'юць подла барышы».
«Як чалавек яснага розуму і вялікай душы, як вялікі талент, як лепшы з лепшых сыноў народа, як вялікі грамадзянін Янка Купала бачыў і адчуваў працэс гісторыі. Узброены гістарычнай практыкай свайго народа, ён адчуваў, што Беларусі суджана яшчэ перажыць новае выпрабаванне», — адзначаў К. Чорны [6, 23]. А сам Я. Купала пісаў: «Пакрыецца славай наша пагранічча, калі к абароне партыя пакліча».
5
У 1935 г. Янка Купала з групай савецкіх пісьменнікаў наведаў Чэхаславакію. Іх шлях туды ляжаў праз Германію. Уражлівая душа паэта зрэагавала нават на знешнія адзнакі фашызму ў гэтай краіне. Паэт убачыў атрады штурмавікоў, што маршыравалі на плошчах гарадоў, пачуў ваенныя маршы, прасякнутыя ідэямі пакарэння ўсяго свету. У гутарцы з пісьменніцай Ганнай Караваевай ён з трывогай сказаў: «Страшная чорная банда захапіла ўладу ў цэнтры Еўропы... Калі своечасова не пераступіць ёй дарогі, калі не спыніць гэтага разбою сярод белага дня — будзе кроў і агонь... Рэкі крыві і агню!» [3, 258],
22 чэрвеня 1941 г. полымя Другой сусветнай вайны ахапіла заходнія граніцы нашай дзяржавы. Гэта страшная падзея насцігла Янку Купалу ў Каўнасе, дзе ён знаходзіўся па запрашэнні літоўскіх сяброўпісьменнікаў. Праз агонь вайны ляжаўяго шлях у Беларусь. Мінск сустрэў паэта жахамі бамбёжкі, артылерыйскіх абстрэлаў, пажарышчамі. Усё, што выпала на долю нашых народаў у Вялікую Айчынную вайну, зведаў і Янка Купала: горыч раставання з зямлёй, дзе нарадзіўся, смерць блізкіх і родных, трагедыю варожых бамбёжак, пажары і знішчэнні. Але «як ні цяжка бывае на душы, а творчая думка і пачуццё мацнейшыя за боль сэрца!..» [3, 266],
Журналіст Барыс Емяльянаў успамінае, што як толькі Купала пасля страшнай дарогі пад бамбёжкай і абстрэлам апынуўся ў Маскве, ён пазваніў і папрасіў тэрміновай сустрэчы, а ў час гутаркі паведаміў: «Народ узнімаць трэба. Ён сам узнімецца, але ў гэты гарачы час усе людзі, якім народ верыў, павінны быць разам з ім. Купала зараз маўчаць не можа... Да цябе просьба: пісаць мне зараз і цяжка і няма дзе. Я буду гаварыць, а ты запішы. Так проста і будзем звяртацца да народа: «Стане Беларусь магілай для немцаў. Захацеў, пракляты, нашай зямлі, прымусім грызці зямлю, няхай удавіцца нашай зямлёю і накрыецца ёю...» [1, 294—295], Так распачаў сваю новую творчую старонку Янка Купала. Яго творы аб вайне з'явіліся ў перыядычным друку ў першыя ж дні, калі Савецкая Армія вяла цяжкія абарончыя баі, калі вораг спусташаў акупіраваныя гарады і вёскі і крывавымі лапамі цягнуўся да Масквы. Творы Купалы змяшчаліся на старонках газет «Правда», «Мзвестня», «Красная звезда», «Красныйфлот», «СавецкаяБеларусь», «За свабодную Беларусь», «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну», а таксама ў зборніках «Беларускім партызанам», выходзілі асобным выданнем у брашуры «Народмсцівец».
Янка Купала напружана працаваў і як паэт, і як публіцыст. У Bepmax «Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Паўстаў народ», «Зноў будзем шчасце мець і волю», у артыкулах «Узнялася Беларусь», «Германскі фашызм — злейшы вораг беларускага народа», «Народная вай
б
на», «Прывітанне беларускаму слову», «Беларускі народ не пойдзе ў рабства», «Вышэй сцяг барацьбы за свабоду і незалежнасць» паэтграмадзянін ставіў мэтай хутчэйшую мабілізацыю і загартоўку ўсіх нашых сіл для барацьбы з фашысцкімі ордамі. Кіруючыся гэтым клопатам, Купала звяртаўся ў першую чаргу да выкрыцця аблічча нямецкага фашызму, яго ідэалогіі.
Так, у вершах «Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Зноў будзем шчасце мець і волю» пяром Янкі Купалы быў намаляваны тыповы псіхалагічны партрэт фашызму з рысамі «вырадкадрапежніка», якога свет не бачыў, — «прысяжнага вешацеля», драпежнага звера, страшылішча, якое «пасцель сабе і трон свой жудасны хаўтурны з касцей і чэрапаў пастроіў чалавечых».
Для раскрыцця антычалавечага вобліку фашызму паэт скарыстоўвае народныя ідыёмы, характарыстыкі і азначэнні: «звер звяроў», «сыты быў людскім ён жырам»; эпітэтыпрастамоўі, блізкія да вульгарызмаў: «Гітлерліхадзей», «людаед», «кат», «фюрэр прускі, трупаед, грабежнік», а фашысты — «людарэзы», «род сабачы», «зброд смярдзячы». Псіхалагічнай дакладнасці ў характарыстыцы фашыстаў Янка Купала дасягае праз паказ іх дзейнасці. Так, у артыкуле «Кліч да беларускага народа» ён піша: «...фашысцкія зграі ўварваліся ў нашу зямлю і топчуцца па ёй. Яны выцягваюць з нашага народа жылы, яны сеюць агонь і смерць, яны кідаюць у агонь нашых дзяцей і адбіраюць жыццёўматак» [4, 129],