На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
3 далёка няпоўнага пераліку фактычнага матэрыялу пераконваемся ў тым, што дружба, народжаная ў дні векапомныя, не перарывалася ў дні мірнага будаўніцтва, набывала новыя сілы, якія абодвума сынамі роднай Беларусі былі прысвечаны росквіту роднага краю, умацаванню яго незалежнасці, шчасцю яго народа.
ЭПІСТАЛЯРНАЯ СПАДЧЫНА ЯКУБА КОЛАСА ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Беларускае літаратуразнаўства можа ганарыцца навуковымі напрацоўкамі, прысвечанымі жыццю і творчасці класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Нашчадкі ўдзячныя Я. Ф. Карскаму, М. I. Гарэцкаму і іншым за першыя біяграфічныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы, прысвечаныя Якубу Коласу. Даваеннае літаратуразнаўства не мела выданняў манаграфічнага характару пра жыццё і творчую працу класікаў беларускай літаратуры.
Пасля выгнання нямецкафашысцкіх акупантаў з нашай зямлі беларускія вучоныя, пісьменнікі пачалі адраджаць і засяваць сваю літаратурную ніўку. У першую чаргу паклапаціліся пра ўвекавечанне памяці Янкі Купалы і далейшую распрацоўку творчасці Якуба Коласа. Былі створаны падручнікі па гісторыі беларускай літаратуры для школ, у якіх аўтары падалі слушныя біяграфічныя нататкі пра Я. Купалу і Я. Коласа.
Вучоныя АН БССР Л. I. Фіглоўская, В. В. Барысенка, М. Н. Барсток, A. А. Семяновіч, Ю. С. Пшыркоў прыступілі да распрацоўкі асобных праблем спадчыны Якуба Коласа. Свежы подых жыццяпісу Коласа прынесла манаграфія Ю. С. Пшыркова «Жыццё і творчасць Якуба Коласа» (1951). На рускай мове выйшлі манаграфіі Я. Мазалькова, прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу. Адзначаныя работы пашырылі біяграфічны гарызонт пісьменнікаграмадзяніна Якуба Коласа.
Новай хваляй распрацоўкі спадчыны і жыццяпісу Народнага песняра Якуба Коласа сталі зборнікі літаратуразнаўчых артыкулаў, успамінаў, тэзісы навуковых канферэнцый. На гэтых працах быў закла
28
дзены фундамент і збудаваны «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» М. I. Мушынскага.
Напрацаваны матэрыял скарыстоўваецца новымі пакаленнямі навукоўцаўколасаўцаў. Самастойныя дыпломныя працы выхаванцаў універсітэтаў рэспублікі сведчаць аб тым, што надышоў час папоўніць скарбонку. Тое, што ўчора было звыклым, сёння набывае гістарычную каштоўнасць. 3 гэтых пазіцый хочацца падзяліцца назіраннямі са шматгадовага збору матэрыялаў, прысвечаных Якубу Коласу.
У памяці майго пакалення назаўсёды застануцца векапомныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Фашысцкая навала была бязлітаснай для насельніцтва Беларусі ўсіх узростаў. Яна праглынула кожнага чацвёртага. У цяжкія гады плячо да пляча Янка Купала і Якуб Колас ішлі дарогамі вайны разам са сваім народам.
Улетку 1942 г. заўчасна загінуўЯнка Купала. Вестка аб яго смерці, як зімовы гром, калатнула беларусаў, як землятрус, адгукнулася ў памяці народаў усёй савецкай дзяржавы.
Страшнае паведамленне дайшло да Ташкента, дзе пасля другой эвакуацыі ваеннага часу Колас з сям'ёю знайшоў часовы прытулак. На пахаванні сябра і паплечніка па аб'ектыўных прычынах ён не быў — чыгуначная паездка да Масквы займала дзесяць сутак, а паветраная адсутнічала — ішла вайна. Колас паслаў спачуванне Уладзіславе Францаўне Луцэвіч і чакаў ад пісьменнікаў падрабязных звестак праКупалу. Сваедумкі, спачуванні, развагіўвасобіўувершы «Над магілаю друга. Памяці Янкі Купалы». У творы паэт выказаў усенародную скруху з прычыны страты свайго песняра. Абавязковым рэфрэнам кожнай страфы «не забудзе цябе край» падкрэсліў ідэйны змест твора. У вершы спалучаецца рытміка дзвюх мелодый: гімна і рэквіема. Гімн гучыць у радках клятвы песняру:
Пакончыўшы з дзікай ардою, 3 варожаю цемрай і злом, Мы ўспомнім усёй грамадою Цябе за жалобным сталом.
Успомнім як лепшага сына, Аддаўшага дар песняра Народу і роднай краіне, Дар яркі, як золакзара.
Колас у лісце з Ташкента Міхасю Лынькову ад 11.VII. 1942 распавядае аб сваіх асабістых клопатах, а таксама ўкладзе рускіх пісьменні
29
каў і славутых вучоных па ўвекавечанні памяці Янкі Купалы — вечары, прысвечаным юбілейнаму дню нараджэння народнага песняра. «Мы ад Акадэміі навук у дзень яго нараджэння 7 ліпеня наладзілі вечар. ...Вечар прайшоў надзвычай шчыра, цёпла. Уступнае слова сказаў Ліпатаў. Мая тэма — «Янка Купала і яго паэзія». За мною выступіў прафесар Бродскі — «Творчасць Янкі Купалы». Даклад быўбліскучым. Пасля Бродскага выступаў прафесар Піксанаў — «Янка Купала і Максім Горкі». Гарадзецкі зрабіў надзвычай цікавы даклад — «Купала і народная творчасць». Апошняй выступіла Эдзі Агняцвет... У. Ф. паслаў пісьмо і свой верш памяці Я. Купалы, арыгінал і пераклад С. Гарадзецкага».
Ліст Якуба Коласа — яскравае сведчанне патрыятычнага адзінства беларускіх і рускіх дзеячаў культуры, сведчанне глыбокай прафесійнай распрацоўкі спадчыны беларускіх класікаў. Аб вялікай павазе народаў СССР да дзеячаў нацыянальнай культуры гавораць шматлікія факты з эпісталярнай спадчыны Якуба Коласа.
Узімку 1942 г. Колас сабраўся ў цяжкое для часу вайны падарожжа з Ташкента ў Маскву. Пасажырскія цягнікі саступалі дарогу франтавым эшалонам і цягнуліся вельмі марудна. Для паездкі ў сталіцу неабходна было дабіцца спецпропуска, раздабыць білет на цягнік, з харчовых картак «эканоміць» сабойку. Аб уражанняху дарозе Якуб Колас піша жонцы Марыі Дзмітрыеўне: «У нашым вагоне вельмі сімпатычны народ. Тут многа вайскоўцаў, сярод іх два палкоўнікі, мае землякі. Яны не раз былі ў Мінску. Ёсць аб чым пагаварыць з імі... Учора мяне запрасілі ў адно купэ пачытаць свае вершы. Да мяне ставяцца вельмі ўважна, і я тут у пашане».
У другім лісце з паездкі ў Маскву мы даведваемся пра гаспадарчыя клопаты Коласа ваеннай пары, пра ўмовы жыцця і вынослівасць народа ў імя перамогі над ворагам.
6 .II. 1942 г. Колас піша Марыі Дзмітрыеўне: «Уже десятые суткн я в дороге, мнлая Маруся. Я здоров, провнзня еіцё есть... В дороге варнл манку. Кашн давно сьедены. Рнсовая скнсла. Горячая пніца также не проходнт мнмо меня. Мой кожух сыграл свою роль в дороге — ночью накрываюсь нм, н мне тепло. Попрежнему людн ко мне вннмательны» (Я. Колас. Збор твораў).
У Маскве пісьменнік сустрэўся з М. Лыньковым, П. Броўкам, А. Кучарам, К. Крапівой, М. Танкам. Колас пасяліўся ў гасцініцы «Масква». Як і ва ўсёй краіне, тут дзейнічала картачная сістэма харчавання. Дзякуючы клопатам начальніка цэнтральнага партызанскага штаба, сакратара ЦК КП(б) Беларусі П. К. Панамарэнкі на Арбацкай вуліцы, якая была штодзённай урадавай трасай Сталіна, была адчынена сталоўка
30
для беларусаў, камандзіраваных з фронту, партызанскіх зон, вайсковых заводаў. Яна зрабілася сапраўдным беларускім зямляцтвам.
У Маскве Колас адразу трапіўу вялікі кругаварот розных спраў (пісьменніцкія, выдавецкія, грамадскія, урадавыя, гаспадарчыя і інш.).
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сын Я. Коласа Юрка прыехаў зпад Беластока на вайсковыя стралковыя спаборніцтвы ў Мінск. Тут яго застала вайна. У першы дзень вайны ён атрымаў ад камендатуры назначэнне ў часць, забег дамоў, ішла бамбёжка, бацькоў ён не застаў. Прыслаў некалькі вестачак з фронту, і пасля жорсткіх баёў пад Гжацкам змоўк. Апошняе пісьмо было атрымана 21 верасня 1941 г.
У вайнудзейнічала наўсесаюзным радыё перадача «Пісьмы з фронту і на фронт». Якуб Колас імкнуўся адшукаць сляды сына. Ён звярнуўся ў эфіры да ўсіх воінаўфрантавікоў з прамоваю і вершам.
28.11.1942 г. «Мнлый, родной мой сын Юрка!
Восемь месяцев прошло с тех пор, как рассталнсь мы с тобой, мой родной. ...Я ннкогда не забуду н того пнсьма, которое ты прнслал мне нз своей частн... Ты пнсал: «Вот уже две неделн, как я нахожусь в непрерывных боях. За это время я свыкся с войной. Н не одну фашнстскую голову расшнбла моя батарея, голову подлых убнйц, сжёгшнх нашн города н расстрелнваюіцнх мнрное населенне. Это — наша месть, н мстнть мы будем жёстко». Мы знаем, какое тяжёлое, но в то же время н почетное нспытанне выпало на долю бойцов нашей Красной Армнн, которая не дрогнула перед нашествнем орд фашнстского хніцннка. ...Прндёт светлый день нашей победы... Перед Красной Армней, рядовым бойцом которой являешься ты, мнлый сын Юрка, преклоннтся всё человечество, весь прогресснвный мнр, нбо она совершает н совершнт велнчайшпй подвнг» (Я. Колас. Збор твораў).
У заключэнне Колас прачытаў верш «Голас зямлі», які з'яўляецца ўзорам публіцыстычналірычнага твора, — вершзварот прарокавешчуна да сыноў зямлі беларускай, якую закаваны ў сталь фашысцкі капыт імкнецца ператварыць у папялішча:
Я чую голас несціханы: Зямля мая мяне заве I кроіць сэрца мне на раны, Звініць, як звон касы ўтраве.
Голас зямлі напоўнены сімвалічным папераджальным звонам касы, якая ачысціць гоні ад варожай погані і пустазелля. Пачуцці бацькоўскай радасці выклікае ў паэта поступ сыноўваяроў:
Шумяць гняўліва твае пушчы, Трасуцца помстаю бары,
31
і глыбокай веры:
I дзень твой хмуры змрок расплюшчыць — Ёсць у цябе багатыры.
Рытміка, строфіка, усе паэтычныя сродкі верша падпарадкаваны пафасу твора — вера ў немінучую Перамогу над ворагам.
Хвалюючыя бацькоўскія пачуцці да роднага сына Якуб Колас неаднаразова выказваў у лістах да сяброўпісьменнікаў. У лісце да Міхася Лынькова ад 3.12.1942 г. ён пісаў: «Пра свайго Юрку не ведаю нічога. Часам заплачу ціхенька пастарэчаму, ідучы адзін па вуліцы або лежачы ў бяссонныя часы. Няма яго, відаць, жывога...»
Зразумець Коласабацьку, зазірнуць у яго душу дапаможа верш «Бацьку Мінаю».
Сродкі інфармацыі паведамілі свету пра трагедыю камандзіра першай беларускай брыгады Героя Савецкага Саюза Міная Філіпавіча Шмырова (бацькі Міная). Акупанты ў студзені 1942 г. здзейснілі страшэнную акцыю: знішчылі заложнікаў — дзяцей Міная: дачок Лізу (14 год), Зіну (7 год), сыноў Сяргея (10 год), Міхаіла (4 гады), сястру камандзіра Ганну, а калі адчулі, што гэтых ахвяр мала, то знішчылі і маці Міная Філіпавіча Алену Пятроўну, сястру Акуліну, цешчу Ганну Маркаўну.
Гэта жахлівая вестка была пакладзена ў аснову верша. У пісьме ад 29.VIII.1942 г. Лынькову Якуб Колас паведамляе, што «вельмі цікавай была твая сустрэча з бацькам Мінаем. Верш Куляшова, прысвечаны Мінаю, я чытаў. А ў мяне к гэтаму часу быў таксама напісаны верш «Бацьку Мінаю»... Я рад, што мой верш сыходзіцца з тваім апісаннем бацькі Міная».