На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
19
і вузкімі, роўнымі і крывымі, наабапал якіх сямтам вынікалі купчастыя ліпы, стромкія таполі або старыя кучаравыя хвоі. Мяне вабілі неакрэсленыя далечы, маўклівыя і мудрыя ў сваёй задуменнасці, з іх узгоркамі, далінамі і крыніцамі, з тонкімі палоскамі лясоў на небасхіле, дзе зямля нібы сходзіцца з небам. I ўсё гэта прыкрывалася празрыстаю заслонаю сіняватай смугі. Што хаваецца за заслонаю сінечысмугі? Якія праявы, якія людзі сустрэнуцца мне на шляху вандравання? Праз якія абшары зямлі пройдуць пуцявінкі і куды яны прывядуць?
Нічога цікавейшага на свеце не было тады для мяне, як прыўзняць заслону сінечы і зазірнуць за яе рубяжы. Там, думалася, я знайду ўсе адказы на пытанні, пазнаю таямніцы жыцця. Жыццё ж такое складанае і так многа ў ім нечаканасцей, крутых паваротак, што неспакушанаму юнаку цяжка было разабрацца ва ўсіх разнастайных праявах і ацаніць іх так, як яны таго заслугоўвалі. Вось чаму так радасна было ісці ўсё далей і далей, каб зведаць невядомае, убачыць нябачанае» [1, 521],
Або: «Многа дарог, нікім не злічаных, снуецца па зямлі, многа дарог у жыцці, па якіх блукаюць людзі, каб знайсці тое, што лічаць яны сваім шчасцем. Ды не для ўсіх расчынены гэтыя дарогі: іх трэба заваяваць — для сябе і для гарапашнага люду» [1, 435].
У лірычных адступленняхсповедзях, якія змешчаны ў апошніх раздзелахтрылогіі, выразна адчуваецца імкненне аўтара шчыра пагутарыць з чытачом аб сваім творы, раскрыць некаторыя таямніцы творчай гісторыі трылогіі, выказаць свае пачуцці да герояў і мясцін роднага краю, якія апісаны ў ёй: «Быць можа, шмат каму з вас, дарагія сябры, нецікава запыняцца такі доўгі час на падарожжах Лабановіча і разглядаць разам з ім тыя малюнкі і тыя мясціны, што даўно прыгледзеліся вашым вачам, бо гэта ўжо старадаўнія дарогі і не новыя малюнкі. Калі б сягоння давялося мне яшчэ раз прайсціся па іх, дык я і не пазнаў бы ні тых дарог, ні мясцін, ні малюнкаў, што разгортваліся перад вачамі паўвека таму назад. Усё карэнным чынам змянілася, адышло ў прошласць і захавалася толькі ў памяці, як успаміны аб далёкіх днях юнацтва. Мне ж так прыемна ўспомніць і хоць у мыслях перажыць іх яшчэ раз.
А мінулае і цяперашняе моцна злучаны паміж сабою» [3, 529).
3 гэтага лірычнага адступлення перад намі паўстае чалавек, які багата пабачыў на сваім веку, відаць, нямала паспеў зрабіць, і ў словах яго не сум аб пражытых гадах, а хутчэй радасць з прычыны тых вялікіх спраў, якія ажыццявіў народ наш за гады Савецкай улады, надаўшы краю непазнавальнае аблічча. Успамін аб гадах юнацтва прыносіць аўтару задавальненне, перад ім не проста непаўторная маладосць, а гады пошукаў, знаходак, адкрыццяў, незабыўных сустрэч.
20
Юнак марыў аб разумным служэнні народу, шукаў шляхоў да яго светлай будучыні і знайшоўіх. Ідэі, якіяўзнікаліўмінулыя часы, здзейснены сёння: «Амаль паўвеку прайшло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі і я, хадзілі ў Панямонь з велікоднымі візітамі і павіншаваннямі. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я сягоння трывожу іх памяць, то мне робіцца сумна: быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў сапраўднасці, часамі, можа, недарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбіў каго. Яны не напішуцьмнеінепрыйдуцьда мяне, кабсказаць: «Ты адступіў ад праўды, бо мы не такія, як ты нас паказваеш». Калі б яны былі жывыя, дык мы паразумеліся б і прыйшлі да згоды. Атакя магутолькі сказаць: «Прабачце! Я ж хацеў і хачу аднаго — праўды» [1, 596].
Гэтыя радкі гучаць як споведзь перад чытачом і тымі людзьміпрататыпамі, біяграфіі якіх паслужылі фактычным матэрыялам ддя твора. Мы знаходзім у лірычным адступленні багаты матэрыял для характарыстыкі грамадзянскага партрэта пісьменніка, які ўсё жыццё імкнуўся адлюстроўваць толькі праўду. Але як сціплы і мудры чалавек ён не выключае, што мог у паасобных выпадках і памыліцца.
У лірычных адступленнях апошняй кнігі Колас амаль пазбягае алегарычнай формы выказвання думак. 3 дня напісання першых частак прайшло шмат часу. Пісьменнік разам са сваім народам пазнаў радасць вольнай працы, шчаслівейшага жыцця. Тыя таямніцы, якія раней вабілі яго, доўгі час заставаліся загадкамі, цяпер у многім разгаданы. Жыццёва вопытны пісьменнік убачыў новыя далі, яго пачалі вабіць новыя гарызонты. Пачуцці і ўражанні, якія напоўнілі душу і розум пісьменніка, выразна праяўляюцца ў лірычных адступленнях: «Добра быць аднаму ў дарозе, асабліва тады, калі надвор'е спрыяе табе, а на сэрцы спакойна і нішто не абцяжарвае твае душы, нішто не замінае думаць аб чым хочаш, або даваць поўную волю самым дзівосным і далёкім ад сапраўднага марам. Ідзеш сабе і радуешся, што жывеш на свеце, радуешся, што ў цябе ёсць вочы, каб аглядаць прасторы і малюнкі зямлі, і вушы, каб слухаць разнастайныя гукі, несціханую музыку жыцця. Радуешся небу і сонцу, кучаравым хмарам, лагоднаму ветру і людзям, што сустракаюцца на шляху» [ 1, 435].
Пісьменнік не толькі вельмі задушэўна і шчыра расказвае аб пройдзеным шляху, але і з вялікім пачуццём радасці адзначае, што ён адчувае прыліў новых сіл, якія чэрпае з зямлі і якія вядуць яго на новыя дарогі і да новых вяршынь.
Ён выказвае свае пачуцці, выкліканыя свабодаю творчасці, калі «нішто не замінае думаць, аб чым хочаш», а думае пісьменнік заўсёды толькі аб шчасці чалавека працы, аб славе народаў Савецкай краіны, аб магутнасці і няспынным росце Савецкай дзяржавы.
21
Ён нястомны ў працы і барацьбе за светлае шчасце ўсіх людзей на зямлі: «Многа дарог перамералі мае ногі. Розныя людзі сустракаліся ў маім вандроўніцтве. Шмат хто стаўся мне блізкім і дарагім, і шмат каго з іх сягоння я не далічваюся. I сам я прытаміўся за гэты час і ўсё болей і мацней адчуваю спрадвечную і непераможную сілу прыцягнення зямлі. Але шумяць і гамоняць несупынныя хвалі жыцця, і ўсё тыя ж шырокія, яшчэ болей прывабныя далечы разгортваюцца перад вачамі.
Новыя прасторныя дарогі расчыніліся перад нашымі народамі. I не гасне нястомнае жаданне зірнуць за заслону заўтрашніх дзён.
Будзьце ж вы светлыя і радасныя, наступныя дні людства!» [1, 521—522],
У прыведзеным урыўку ўспамін аб пражытых гадах авеяны ледзь прыкметным элегічным сумам. Ноткі суму знікаюць, калі аўтар звяртаецца не да мінулага, а да сучаснага. Яго позірк, як заўсёды, накіраваны ў будучыню: «Але шумяць і гамоняць несупынныя хвалі жыцця, і ўсё тыя ж шырокія, яшчэ болей прывабныя далечы разгортваюцца перад вачамі». Мы адчуваем, што перад намі вялікі патрыёт сваёй Радзімы, які ўяўляе сабе карціну заўтрашняга дня, яшчэ больш прыгожага і прывабнага. Унутраны свет аўтара, яго настрой вельмі выразна выяўляецца ў заключных радках: «Новыя прасторы дарогі расчыніліся перад нашымі народамі. I не гасне нястомнае жаданне зірнуць за заслону заўтрашніх дзён».
Назіранні над роляй некаторых лірычных адступленняў у трылогіі «На ростанях» дазваляюць умоўна падзяліць іх на некалькі груп у залежнасці ад таго, якую мастацкую функцыю яны выконваюць. Якуб Колас карыстаецца лірычнымі адступленнямі як сродкам тыпізацыі, пры дапамозе якога паглыбляе характарыстыку галоўнага героя твора — Андрэя Лабановіча. Ён раскрывае духоўны свет героя, яго ўражанні, выкліканыя непасрэдным сутыкненнем з усімі праявамі грамадскага і палітычнага жыцця ў краіне пад час рэвалюцыі 1905 г. Лірычныя адступленні садзейнічаюць вызначэнню эвалюцыі светапогляду Лабановіча, раскрываюць псіхалогію героя.
Другая група лірычных адступленняў пралівае святло на вобраз аўтара твора. Колас у лірычных адступленнях выказвае свае адносіны да герояў і іх прататыпаў, вызначае свае эстэтычныя погляды і патрабаванні. Лірычныя адступленні насычаны патрыятычнымі пачуццямі пісьменнікаграмадзяніна, вялікага барацьбіта за шчасце людзей на зямлі.
У трылогіі ёсць шэраг лірычных адступленняў, у якасці якіх аўтар выкарыстоўвае пейзажныя замалёўкі алегарычнага зместу. Яны са
22
дзейнічаюць эмацыянальнаму ўспрыманню пэўных падзей, выконваюць функцыю сціслага плана да пэўнай часткі або раздзела трылогіі, садзейнічаюць раскрыццю ідэі твора. Лірычныя адступленні трылогіі сведчаць аб вялікім мастацкім майстэрстве празаіка Якуба Коласа, аб яго шматгранных творчых інтарэсах.
Літаратура
1. Колас Я. Збор твораў: У 12 т. Мінск, 1961—1964. Т. 9.
2. Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза. Мінск, 1960.
3. Пшыркоў Ю. С. Трылогія Якуба Коласа «На ростанях». Мінск, 1956.
ДРУЖБА, ЗАГАРТАВАНАЯ Ў ГАРНІЛЕ ВАЙНЫ I КУЗНІ МІРНАЙ ПРАЦЫ
Якуб Колас прыйшоў у сям'ю майго бацькі Казлова Васіля Іванавіча ў пачатку 30х гг. XX ст. з нагоды выхаду з друку аповесці «Дрыгва». Час вызначаўся шматлікімі гістарычнымі падзеямі, палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай перабудовай, прадыктаванай Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г.
Культурнамасавая хваля абудзіла нацыянальнапатрыятычныя пачуцці жыхароў усіх рэгіёнаў, адрадзіла духоўныя багацці працоўнага люду. Духоўнае разняволенне выклікала да жыцця шматлікія народныя калектывы мастацкай творчасці. Старобіншчына (сучасная Салігоршчына) адгукнулася гуртамі мастацкай самадзейнасці. Мне, піянерцы вясковай школы, пашчасціла ўлетку 1938 г. папасці ў акруговы слуцкі летнік моладзі, які размясціўся ў былым панскім маёнтку мястэчка Грозава. Усё было дзіўна: вялізныя спальныя пакоі, сталоўка пад адкрытым небам на паветры пад навесам, доўгія дашчатыя сталы і лаўкі, прымацаваныя да слупоў, укапаных у зямлю. На франтоне палаца ўмацаваны два вялізныя партрэты незнаёмых мне людзей, потым даведалася, што гэта Гікала і Чарвякоў. На дагледжанай пляцоўцы на высокім слупе красаваўся вялікі чырвоны сцяг, які падымалі кожную раніцу ганарова абраныя лагернікі.
Летнік быў адкрыты па рашэнні акруговага камітэта партыі пры велізарнай шэфскай падтрымцы вайскоўцаў. Традыцыі заклаў камандзір кавалерыйскага палка Георгій Канстанцінавіч Жукаў. Кожны выхадны камандзіры Чырвонай Арміі наязджалі ўлагер і арганізоўвалі розныя спартыўныя спаборніцтвы (плаванне, валейбол, бег, стральбу), праводзілі вайсковыя патрыятычныя гульні «чырвоных» і «сініх», стваралі камісіі па прыёмцы ведаўна атрыманне значкоў ГТО
23
(«готов ктруду м обороне»), ГСО («готов к санмтарной обороне»), Знак варашылаўскага стралка нагадваў сваім аздабленнем сучасны ордэн Чырвонага Сцяга. Атрымаць яго было надзвычай складана. Трэба было выбіць з дробнакалібернай вінтоўкі пэўную колькасць ачкоў. Ініцыятывы вайскоўцаў па вывучэнніўлетнікахтэхнікі, ваеннай абароны былі прадыктаваны заклікам партыі «Авалодаем тэхнікай», як адзначаў Г. К. Жукаў у сваёй вядомай кнізе «Воспомннання м размышленмя». Мяне асабліва ўражвалі і захаплялі самадзейныя канцэрты, праграмы, якія я адкладвала ў сваёй памяці. У родную школу прывезла любоў да паэзіі — да паэзіі ўвогуле і асабліва да творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Чарота.