• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    У школе разам з сяброўкамі пачала ствараць танцавальны гурток, сцэнарыі прыдумвала на сюжэты народных песен. Выступалі мы на інтэрнацыянальных святах, камсамольскіх вечарынках, калгасных дажынках у вёсках Чыжэвічы, Мяцевічы, Сяльцо, Кулакі, Забродскія, Чапялі і інш. Нашу саматужную танцавальную фантазію насельніцтва прымала на «ўра». Сельскі савет і дырэкцыя Чыжэвіцкай школы адзначыла арганізатара гэтага гуртка прэміяй — творам Якуба Коласа «Дрыгва», якая ў маёй працоўнай біяграфіі набыла сімвалічназнакавае значэнне. Такім шляхам аповесць «Дрыгва» прыйшла ў хату дырэктара Старобінскай машынатрактарнай станцыі Казлова Васіля Іванавіча і атрымала ганаровае месцажыхарства не толькі ў яго сям'і, але і ў дружным працоўным калектыве механізатараў. Бацькі захапляліся гераічнымі ўчынкамі партызан, спачувалі выпрабаванням кахання Аўгінні.
    У Старобінскай пагранічнай працоўнай штодзёншчыне героі коласаўскай «Дрыгвы» ўмацоўвалі рамантычны пафас барацьбы з парушальнікамі дзяржаўнай граніцы з Польшчай.
    У Вялікую Айчынную вайну адбылося непасрэднае знаёмства В. I. Казлова з прататыпам дзеда Талаша Васілём Ісакавічам Талашом, удзельнікам партызанскага руху на Палессі часу Грамадзянскай вайны. Якуб Колас у архівах Акадэміі навук БССР натрапіў на біяграфічны матэрыял В. I. Талаша, які і паклаў у аснову сюжэта аповесці.
    Назва твора «Дрыгва» ўтрымлівае глыбокі філасофскі змест. Дрыгва — неад'емная, непаўторная частка космасу беларускага Палесся. Яна даступна і падуладна толькі носьбітам высокіх грамадзянскапатрыятычных памкненняў, што пацвердзіла разгортванне на яе прасторах партызанскіх дзеянняў у час Вялікай Айчыннай вайны. Шляхі В. I. Казлова і Якуба Коласа перакрыжаваліся ў космасе партызанскіх абшараў Палесся.
    Па рашэнні ЦК КП(б)Б у пачатку Вялікай Айчыннай вайны Казлоў узначаліў групу падпольнага абласнога камітэта партыі, у якую ўвайшлі
    24
    сакратары абкома I. А. Бельскі, I. Д. Варвашэня, А. Ф. Брагін, Р. Н. Мачульскі, А. Г. Бондар, A. С. Сцяпанава. Абапіраючыся на ініцыятыву народных мас, Казлоў фарміраваў групы народнага гневу, аператыўныя атрады, затым брыгады, якія выраслі ў шматтысячныя злучэнні і павялі на тэрыторыі Беларусі ўсенародную барацьбу з нямецкафашысцкімі акупантамі. Казлоў— Герой Савецкага Саюза, генералмаёр, сакратар Мінскага абкома КП(б)Б — узначаліў Мінскае злучэнне. Пасеянае на Палессі ў 20я гг. XX ст. В. I. Талашом і яго паплечнікамі партызанскае зерне свабоды і незалежнасці ў час Вялікай Айчыннай вайны ўзнялося сцяною помсты і гневу працоўных мас ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Пошукі шляхоў і сродкаў абароны айчыны ад фашысцкай навалы прывялі Васіля Ісакавіча Талашаў Мінскае партызанскае злучэнне. Вопыт удзельніка партызанскага руху 20х гг., аўтарытэт 90гадовага ваярамсціўца Талаша быў выкарыстаны з вялікай аддачай. Калі з першага партызанскага аэрадрома на востраве Зыслаў у дрыгвяністых абшарах Любаншчыны наладзілі паветраную сувязь, Талаш быў адкамандзіраваны ўпартызанскі беларускі штаб, які размяшчаўся ўПадмаскоўі (станцыя Сходня). Казлоў быў таксама выкліканы Цэнтральным партызанскім штабам (ЦПШ) у Маскву на тэрміновую справаздачу аб развіцці і выніках партызанскай барацьбы на Беларусі. У гэтых штабах і перакрыжаваліся шляхі народных герояў — Казлова і Талаша. Задача перад імі была пастаўлена адна — набліжаць Дзень Перамогі, а сродкі і шляхі ім належала выкарыстаць розныя. Казлоў рашаў планы сумесных каардынацыйных дзеянняў партызан і Савецкай Арміі ў вызваленні тэрыторыі Беларусі ад акупантаў, займаўся праблемамі папаўнення атрадаў зброяй і падрыўнымі сродкамі, медыцынскімі матэрыяламі.
    Талаш з групай партызан, якія далечвалі раны ў маскоўскіх шпіталях, выступаў перад рабочымі абарончых заводаў, на прадпрыемствах з расповедам аб ліхадзействе акупантаў на Беларусі, аб умовах жыцця насельніцтва і сіле ўсенароднай партызанскай барацьбы з ворагам. Талаш выдатна выконваў ролю народнага глашатая. Казлоў паклапаціўся перад урадам СССР аб аднаўленні Талашу дубліката ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, якім ён быў адзначаны ў 1928 г. за сваю гераічную дзейнасць (у час вайны па даносу паліцэйскіх з хованкі дзеда Талаша ордэн забралі немцы).
    Прадпісанне каменданцкага часу ваеннай пары з наступленнем змроку ў Маскве спыняла мурашнік руху насельніцтва і вайскоўцаў. Пасля тлумнага дня Васіль Ісакавіч у накінутым на плечы хатнім кажушку выходзіў з № 301 гасцініцы «Масква» ў прасторны хол трэцяга паверха, займаў месца «на канапе», уладкоўваўся за паліраваны стол, клаў на яго сярэдзіну шапкуаблавушку, на якой замест кукарды кра
    25
    саваўся папярэчны чырвоны каснічок — партызанская адзнака. Талаш збіраў за свой круглы стол слухачоў, якія спадзяваліся атрымаць ад прамоўцы звесткі пра землякоўбеларусаў, распытвалі пра партызанскія аперацыі, цікавіліся асаблівасцямі дзейнасці падпольшчыкаў.
    У Маскве перакрыжаваліся шляхі Казлова, Якуба Коласа і Талаша. Пісьменнік у пачатку 1943 дабраўся з Ташкента да сталіцы для рашэння творчых і асабістых спраў. Мне пашчасціла быць сведкаю сустрэч Коласа з прататыпамі яго твораў — партызанамі Васілём Талашом, Мінаем Шмыровым (Бацькам Мінаем), Іванам Варвашэнем. Дзякуючы клопатам П. А. Абрасімава, памочніка начальніка Цэнтральнага партызанскага штаба П. К. Панамарэнкі, у гасцініцы «Масква» быў арганізаваны запіс кінахронікі дакументальнай сустрэчы Якуба Коласа і Васіля Талаша. Я ўдзячна лёсу, што ў час вайны ўзбагацілася фактычным матэрыялам сустрэчы пісьменніка з прататыпамі яго твораў. Колас і Талаш наведалі нас у гасцінічным нумары. Маці мая Ефрасіння Яфімаўна ў задушэўных зямляцкіх гутарках падрабязна распытвала пра жыццё бабкі Насты, Аўтінні, Мартына Рыля, герояў аповесці «Дрыгва».
    У час працы на кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта пачуты матэрыял я выкарыстоўвала пры тлумачэнні шляхоў тыпізацыі герояў Якубам Коласам.
    Братэрства і ўзаемасувязь Казлова, Талаша і Коласа, народжаныя ў час Вялікай Айчыннай вайны, не парываліся. У 1944 г., пасля вызвалення ад акупантаў горада Гомеля, адбылася сесія Вярхоўнага Савета БССР, на якой Колас быў абраны намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета. Пакручастымі партызанскімі сцежкамі Казлоў дабраўся да Гомеля і браў удзел у рабоце сесіі. У сваім выступленні перад дэпутатамі ён пазнаёміў з ключавымі баявымі партызанскімі аперацыямі, іх роляю ў падрыхтоўцы вайсковай аперацыі «Баграціён» па вызваленні тэрыторыі Беларусі, паведаміў шматлікія факты генацыду беларускага насельніцтва нямецкафашысцкімі захопнікамі. Колас падрабязна распытваў Казлова пра лагер Азарычы, пазней матэрыялы яго аповедаў былі выкарыстаны ў публіцыстычных артыкулах пісьменніка.
    Пасля вызвалення 3 ліпеня 1944 г. Мінска ад нямецкафашысцкіх акупантаў В. I. Казлоў, сакратар гаркома і абласнога камітэта КП(б)Б, неаднаразова сустракаўся з Коласам ддя сумеснага вырашэння пытанняў аднаўлення народнай гаспадаркі, стварэння ўмоў працы Акадэміі навук БССР, адкрыцця школ, адбудовы памяшканняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Якубу Коласу непасрэдна з вуснаў арганізатараўкіраўнікоў партызанскага руху хацелася пачуць больш звестак аб гэтай форме барацьбы. 19 мая 1946 г. ён адзначыў у сваім дзённіку: «19 мая... Злажыў анкету, каб сабраць матэрыял аб партызанах. Шмат чаго не ве
    26
    даю з таго, як ваявалі, як жылі партызаны, якая дарога вяла людзей у партызаны. Заязджаў да Казлова, пагутарылі. Потым быў у Соцункевіча. Сустрэў гарачы водгук. Мысль аб рабоце над кнігай пра партызанскі рух на Беларусі і вабіць і палохае. Яшчэ не склаў карэктуру самой кнігі, але аб'ём яе павінен быць вялікім, а характар мастацкага афармлення павінен адпавядаць велічнасці самой партызанскай вайны».
    У 1948 г. В. I. Казлоў быў абраны старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі. Шляхі дзяржаўнай дзейнасці Казлова і Коласа яшчэ шчыльней перапляліся. Яны працавалі ў адной дзяржаўнай звязцы: пры распрацоўцы праектаў дзяржаўных законаў, падрыхтоўцы пасяджэнняў Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выпрацоўцы пастаноў сесій Казлоў абапіраўся на жыццёвы вопыт, філасофскую мудрасць і прадбачлівасць народнага песняра Якуба Коласа. У 1946 г. прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет СССР і БССР. Дэпутатамі былі абраны лепшыя сыны і дочкі нашага краю, прадстаўнікі літаратуры і мастацтва. Якуб Колас працаваў у рэспубліканскай выбарчай камісіі, якую ўзначальваў Васіль Іванавіч Казлоў. Іх высокая патрабавальнасць да мясцовых камісій, уважлівасць да насельніцтва, апаленага вайной, унутраная зладжанасць прынеслі вялікі поспех гэтай адказнай дзяржаўнай кампаніі. 3 часу вайны Казлоў разам з Коласам актыўна працавалі ў славянскім камітэце Саюза ССР, які ўзначальваў генераллейтэнант Гундараў. Яны ўнеслі прыкметную лепту ў развіццё і ўмацаванне інтэрнацыянальнага славянскага адзінства, развіццё гэтага руху для разгрому фашысцкіх орд у Еўропе.
    Кніжка В. I. Казлова «Людзі асобага складу» (літаратурны запіс Аляксея Кулакоўскага) была першай ластаўкай мемуарнага жанру важака партызанскага руху Беларусі часу Вялікай Айчыннай вайны. Якуб Колас натхніў Васіля Іванавіча на напісанне гэтага твора, дапамог распрацаваць план кнігі. Яна атрымала шматлікія станоўчыя водгукі і рэцэнзіі. Для перакладутвора на рускую мову Колас параіў Казлову звярнуцца да вядомага перакладчыка Яўтена Мазалькова, паслугамі якога сам карыстаўся. Канстанцін Міхайлавіч быў адным з шаноўных гасцей на вячэры, наладжанай сям'ёй Казловых для беларускіх пісьменнікаў з нагоды выхаду кнігі «Людзі асобага складу». Казлоў уручаў дзяржаўную ўзнагароду Талашу— Партызанскі медаль першай ступені. Якуб Колас святкаваў у 1952 г. сваё 75годдзе. Будучы намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета СССР, Казлоў на ўрачыстым пасяджэнні ўручыў юбіляру ордэн Леніна.
    У час сумеснай працы з Коласам у Вярхоўным Савеце Казлоў добра арыентаваўся ў цяжкіх пасляваенных умовах жыцця пісьменнікаў, рознымі шляхамі імкнуўся на дзяржаўным узроўні рашаць іх прабле
    27
    мы. Так, Казлоў прыняў рашэнне незакончаны будынак адпачынку Вярхоўнага Савета ў Каралішчавічах перадаць Саюзу пісьменнікаў БССР. Ён неаднаразова хадайнічаў перад Міністэрствам аховы здароўя СССР аб вылучэнні пуцёвак на аздараўленне беларускіх пісьменнікаў ва ўрадавых санаторыях Падмаскоўя. Колас меў мажлівасць неаднаразова паправіць здароўе ў санаторыі «Барвіха».