На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Веру ў творчыя магчымасці чалавека пісьменнік нібы перадае свайму герою, які прыйдзе да адзінства поглядаў з аўтарам праз шматлікія пошукі, блуканні, цяжкасці і выпрабаванні. Колас у лірычных адступленнях паглыбляе тыя філасофскія пытанні, якія ў аднолькавай меры цікавяць як героя твора, так і аўтара. «Чалавек, — як адзначае Ю. С. Пшыркоў, — цікавіць пісьменніка сваёй веліччу, бязмежнасцю праяўлення свайго светлага розуму, імкненнем рассунуць свае далягляды, каб пазнаць непазнанае, раскрыцьтайну невядомага, настойлівымі імкненнямі заваяваць перамогу над магутнымі сіламі прыроды» [2, 215],
Гэтыя пытанні хвалююць і Лабановіча. Ён марыць аб такім жыццёвым шляху, каб пакінуць след на зямлі. Гэта мара становіцца зместам працоўнай і грамадскай дзейнасці героя. Але не так проста юнаку адразу знайсці правільны шлях. Нам вядомы шматлікія добрыя справы Лабановіча, накіраваныя на разумнае служэнне народу: лекцыігугаркі з бацькамі, старэйшымі братамі і сёстрамі вучняў аб карысці навукі для чалавека, планыпражэкты аб асушцы мікуціцкіх балот і паляпшэнні ўрадлівасці сялянскай зямлі, задушэўныя гутаркі з Калем, Бязручкамі і іншымі вяскоўцамі аб сацыяльных парадках у царскапамешчыцкай дзяржаве. Лабановіч не быўузброены неабходнымі палітычнымі ведамі, і доўгі час сам вобмацкам шукаў шлях, які мог вывесці народ на вольныя прасторы.
Душэўныя згрызоты Лабановіча, неадступныя думкі і пастаяннае імкненне героя да карыснай, разумнай дзейнасці вельмі часта ўдакладняюцца, «прасвятляюцца» пейзажнымі малюнкамі ці лірычнымі адступленнямі.
Так, пасля вакацый настаўнік пакідае вёску Мікуцічы, родных, блізкіх і сяброў. Гутаркі з дзядзькам Марцінам, думкі аб асушцы грэблі, дыскусіі з сябрамі і калегамі адкрылі яму вочы і прымусілі зірнуць на свет неяк пановаму. Ён адчуў, што сваю грамадскую работу пачаў, як кажуць у народзе, не з таго канца. Душэўная трывога героя, яго згрызоты з гэтай прычыны ўтворы не паказваюцца: мы знаёмімся з імі дзякуючы лірычнаму голасу аўтара, які як бы падбадзёрвае настаўніка, выказвае веру ў яго сілы і здольнасці: «Канчалася лета. На лугах ужо рассцілалася зялёнымі аксамітамі пяшчотнакволая атава. Парыжэлі стагі. Збіраліся ў вырай буслы. Агорнутыя сіняватаю смугою, журботна пазіралі далечы і ніклі ў святле жнівеньскага сонца.
Пачалі раз'язджацца з летніх вакацый настаўнікі.
— Пажыў, брат, і годзе: збірайся на сваё седала! — У гэтым голасе восені чуваць нейкі смутак, а, здаецца, так нядаўна яшчэ гучаў другі
16
голас, радасны, свежы голас вясны: — Разгарні крылле, рушся з месца, ляці на прастор, жыві, як толькі ты здолен жыць» [1, 247—248],
Шэраг лірычных адступленняў трылогіі «На ростанях» цесна звязаны як з вобразам аўтара, так і з вобразам героя. У іх выразна выяўляюцца погляды і пачуцці, уласцівыя абодвум. Лірычныя адступленні, асабліва першых дзвюх частак, сведчаць аб тым, што аўтар душой і сэрцам з маладым настаўнікам. Усё, што блізка, дорага Лабановічу, з'яўляецца святам і для яго. Так, аўтар, як і галоўны герой твора, неаднаразова выказвае сваё захапленне прыгажосцю прыроды. Яе гармонія, прыволле выклікаюць аднолькавыя пачуцці радасці, жаданне ўбачыць падобную прыгажосць у грамадстве. Герой і аўтар імкнуцца да вялікай радасці на зямлі, яны хочуць быць сведкамі адкрыцця яе прыгожых таямніц, што будуць служыць людзям.
У ролі лірычных адступленняў часта выступаюць пейзажныя малюнкі алегарычнага характару, якія вобразнымі фарбамі, гукавым рытмам, кампазіцыйнай пабудовай садзейнічаюць актыўнаму ўспрыманню канкрэтных гістарычных падзей, глыбей раскрываюць іх змест.
Так, Колас не абмяжоўваецца мастацкім увасабленнем першай рускай рэвалюцыі толькі праз паказ удзелу ў ёй тых ці іншых герояў. Ён дае і ўласныя тлумачэнні барацьбы дэмакратычных сіл з рэакцыяй. Увасоблены яны ў замалёўкахалегорыях. Пры выкарыстанні іх пісьменнік як бы рассоўвае рамкі сюжэта і яшчэ раз засяроджвае ўвагу на пытаннях, звязаных з асноўнай праблемай твора. Прыкладам можа служыць пейзажны малюнак завірухі: «Пад вечар таго ж дня, ужо на змярканні, стаў пашубліваць вецер. Пасыпаўдробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. I неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гула за вокнамі бязладная музыка. I трэба было моцна ўслухоўвацца ў яе, каб адрозніць паасобныя гукі, з якіх яна складалася. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрьгўна. Шалёна біліся аб сцены аканіцы, сумотна скутолілі завескі, на якіх яны трымаліся. 3 царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Званарвецер біў языкамі званоў аб іх край, і гэты звон, здавалася, падаваў вестку пра нейкую бяду, пра нейкае вялікае гора. Бура налятала парывамі, як дзікі звер, які вырваўся на волю з жалезнае клеткі, усім цяжарам налягала на стрэхі будынін, з шумам ганяючы па іх патокі снегу. Пад яе напорам рыпелі кроквы і глуха стагналі сцены. А за вугламі хат, у цесных завулках стаяў свіст і галёканне, нібы нехта магутны, страшны і няўмольны ішоў па зямлі і прыводзіў у рух усе яе струны. А якую жалосную, несканчоную песню выводзіў комін! У тон гэтай песні барабанілі юшкі, зрываючыся са свайго месца, а няшчыльна прыладжаныя дзверцы каля іх далучалі свае mho
17
гагалосыя свісты. Нешта жудаснае, жалобнае чулася ў гэтай песні, як бы то быў плач над дарагім нябожчыкам.
Па кім жа галосіць віхура? Можа, па тым усенародным выбуху гневу і абурэння супроць царскага самаўладства, памешчыцкага гнёту, выбуху, які заліваюць зараў кроўю паўстаўшых пры дапамозе карных экспедыцый, шыбеніц, расстрэлаў, узаконеных царом і «святою» царквою?» [1, 387].
Тут мы знаходзім шэраг алегарычных вобразаў, якія ўвасабляюць пэўныя сацыяльныя сілы.
Так, бура з'яўляецца ўвасабленнем дэмакратычных сіл рэвалюцыі, якія прывялі ў рух усю дзяржаву. Іх сіла параўноўваецца з сілаю дзікага звера, «які вырваўся на волю з жалезнай клеткі».
Бязладная музыка, свіст, галёканне ўвасабляюць жорсткі трыумф рэакцыі. Эмацыянальнаму ўспрыманню падзей садзейнічае адухатварэнне такіх паняццяў, як «плач», «свіст», «галёканне». Мелодыю аголеных дрэў, аканіц, званоў царкоўнай вежы пісьменнік выкарыстоўвае для ўвасаблення настрою шматлікіх сацыяльных групутой момант, калі рэакцыя апамяталася і падняла галаву. Малаверы і лібералы скуголілі, голас ахвяр даносіўся глуха, надрыўна. Голас жа званоў гаварыў аб тым, што ідэя свабоды жыве і знішчыць яе нельга, бо нельга знішчыць увесь народ.
Пісьменнік праяўляе вялікае майстэрства ў «музычным» афармленні гэтага пейзажнага малюнка. Ён не адразу, а паступова напаўняе яго гукавымі хвалямі і тым самым як бы падрыхтоўвае чытача для неабходнага эмацыянальнапсіхалагічнага ўспрымання ўнутранага лірычнага адступлення.
Так, у самым пачатку аўтар падае малюнак буры ў спакойнай апавядальнай танальнасці, зазначыўшы: «...стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок». Затым у гукавую мелодыю малюнка як бы «ўрываюцца» новыя акорды, якія ўвесь час нарастаюць, дасягаючы высокага драматычнага гучання. Напісана гэта лірычнае адступленне на адным дыханні. Але аўтар не вытрымаў яго ў алегарычным стылі ад пачатку і да канца. Прыродаапісальная карціна заканчваецца разгорнутай рэмаркай, у якой пісьменнік канкрэтна выказвае свае адносіны да рэвалюцыі, яе герояў і ворагаў.
Лірычныя адступленні падобнага характару сведчаць аб тым, што пісьменнік выкарыстоўвае іх для таго, каб пластычна, выразна глыбока, з усімі адценнямі драматызму перадаць каларыт часу, падзей, адчуванняў героя.
У трылогіі мы сустракаем і такога роду лірычныя адступленні, якія як бы выконваюць ролю сціслага плана да пэўнай часткі твора. У але
18
гарычнай форме аўтар знаёміць з ідэйным зместам часткі, вельмі выразна выказвае свае адносіны да таго, аб чым гутарка будзе ісці або аб чым ужо была.
Прыкладам можа служыць лірычны ўступ, якім пачынаецца другая кніжка трылогіі «У глыбі Палесся» — «На прастор, на шырокі прастор». У пейзажнай замалёўцы алегарычнага характару пісьменнік «перадае рэвалюцыйныя віхры ў краіне, непазбежнае набліжэнне вялікай сацыяльнай буры, здольнай ускалыхнуць ад краю да краю народныя масы, выявіць іх магутныя і невычэрпныя сілы, накіраваць супраць прыгнятальнікаў» [3, 172],
Характэрнай адзнакай такіх уступаў з'яўляецца тое, што яны маюць сваю пастаянную вобразную сістэму. Так, рэвалюцыя заўсёды ўвасабляецца ў вобразе буры, народныя сілы і іх гнеў — у вобразе навальніцы, прастор — алегарычнае ўвасабленне свабоды і шчасця народа. Лірычны ўступ таксама сведчыць аб блізкасці пачуццяў і лірычнага героя, і Лабановіча. Запаветная мара Лабановіча — перабудова жыцця на новых асновах. Лірычны герой таксама з пачуццём гордасці і радасці вітае надыходзячую буру: «ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» [1, 182],
У трылогію ўключаны шэраг лірычных пейзажных адступленняў, у якіх Колас высвятляе погляд на ролю пісьменніка ў жыцці грамадства, выяўляе свае пачуцці, што нарадзіліся ў выніку вялікіх перамен жыцця, выкліканых перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мы даведваемся з лірычных адступленняў аб тым, што дзівосная прыгажосць з’яў прыроды натхняе Коласа на творчую працу. Жыццё з усімі яго праявамі з'яўляецца для пісьменніка таксама крыніцай творчага натхнення. Паўсядзённым жаданнем Коласа з'яўляецца жаданне «цалкам зліцца з гэтым адноўленым жыццём і поўнымі грудзьмі піць яго асалоду»: «Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды зноўувайшлі ў свае берагі. Новай, пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Вакол гаманіла адноўленае, маладое жыццё. Новае і кожны раз няяснае і чароўнае пачуццё прастору і волі абуджала людзям сэрцы. Хацелася цалкам зліцца з гэтым адноўленым жыццём і поўнымі грудзьмі піць яго асалоду» [1, 406].
У апошняй частцы трылогіі вобразы лірычнага героя і Лабановіча зліваюцца, яднаюцца ў значна большай ступені, чым у дзвюх папярэдніх аповесцях. Іншы раз нам проста цяжка адрозніць, убачыць паміж імі якуюнебудзь розніцу: «Колісь, яшчэ ў дні юнацтва, мяне зачароўвалі прасторы зямлі з іх шматлікімі гаманкімі дарогамі, шырокімі