На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Белорусскому народу есть что заіцніцать» [4, 98—99],
Лірычнае гучанне, патрыятычная ўзнёсласць, аўтарская эмацыянальнасць дасягаюцца за кошт пералічэння ратных подзвігаў нашага народа ва ўсе перыяды яго гісторыі. «Наша зямля ўкрыта курганамі і магіламі тых, хто калінебудзь імкнуўся заўладаць ёю і падняволіць
11
сабе наш народ. Ад Оршы і да Брэста, ад Мінска і да Гродна, ад Пінска і да Магілёва — усюды, усюды дзірванеюць магілы няпрошаных чужынцаў, якія ішлі сюды як заваёўнікі, а леглі ў магілы парыць зямлю яе баязлівыя жулікі і злодзеі.
Па Нёмане і Сожы, па Дняпры і Бярозе, па Дзвіне і Прыпяці, на прыгожым нашым Палессі, наўрадлівай Случчыне, на азёрнай Полаччыне, на Магілёўшчыне, на Міншчыне, на Навагрудчыне, на Піншчыне — усюды мы маем сляды таго, як клалі свае дурныя голавы ўсе тыя, каму не давала спакою думка ўладаць намі і нашай зямлёй... На вякі вечныя яны асуджаны гніць у магілах, а наш народ, расправіўшыся з імі, жыў і мацнеў з стагоддзя ў стагоддзе, і жыла, квітнела і красавала родная зямля ва ўсім сваім беларускім харастве» [4, 128],
Паэттрыбун утварае шэраг устойлівых словазлучэнняў, якія з цягам часу пачалі ўспрымацца як фразеалагізмы: «германскі фашызм — злейшы вораг беларускага народа»; «захопленая зямля — гэта яшчэ зямля не заваяваная»; «круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся» і інш. Сваю душу і сэрца, усяго сябе Купала аддаў змаганню з ненавісным ворагам.
Лёс твораў Янкі Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны незвычайны. Вядомы літоўскі паэт А. Венцлава ў сваіх успамінах пісаў: «У першыя ж тыдні вайны ў маскоўскіх газетах з'явіліся гарачыя, поўныя нянавісці да фашысцкіх катаў артыкулы Янкі Купалы. Памятаю, як Саламея Нерыс, прачытаўшы артыкул Янкі Купалы «Нямецкі фашызм — злейшы вораг беларускага народа», адразу ж пераклала яго на літоўскую мову і аднесла на радыё, каб перадаць у акупіраваную фашысцкімі катамі Літву. Паэтэса была захоплена і глыбока ўзрушана словамі вялікага патрыёта і паэта.
Нас, літоўскіх паэтаў, глыбока ўсхваляваў верш Янкі Купалы «Беларускім партызанам» [2, 281].
Пісьменніца Ганна Караваева пры сустрэчы з Купалам (чэрвень, 1942 г.) паведаміла, што яго верш «Беларускім партызанам» набыўшырокую вядомасць, яна чула яго ў артыстычным выкананні, чула ў шпіталі з вуснаў байцоў. Пакладзены на музыку кампазітарам Анатолем Багатыровым, купалаўскі верш стаў гімнам беларускіх партызан. Народнага мастака СССР Заіра Азгура творы Купалы натхнілі ў час вайны на стварэнне серыі скульптурных партрэтаў партызан (бацькі Міная, дзеда Талаша, Міхаіла Сільніцкага і інш.). Народны мастак СССР Міхаіл Савіцкі таксама звярнуўся да творчай спадчыны Купалы, стварыўшы для музея шэраг палотнаў.
Творы Янкі Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны нясуць чытачу веліч і боль свяшчэннай справядлівай бітвы савецкага народа за сва
12
боду і незалежнасць першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы, выхоўваюць новыя пакаленні ў духу савецкага патрыятызму і сацыялістычнага інтэрнацыяналізму, у духу свяшчэннай гатоўнасці да абароны заваёў Вялікага Кастрычніка, заклікаюць берагчы мір на нашай планеце.
Літаратура
1. Емяльянаў Б. Наш Янка // Такі ён быў: Успаміны пра Я. Купалу. Мінск, 1975.
2. Венцлава А. Заўсёды жывы // Такі ён быў: Успаміны пра Я. Купалу. Мінск, 1975.
3. Караваева Г. Вялікі сын Беларусі // Такі ён быў: Успаміны пра Я. Купалу. Мінск, 1975.
4. КупалаЯ. Публіцыстыка. Мінск, 1972.
5. Купала Я. Выбраныя творы. Мінск, 1952.
6. Чорны К. Вялікае жыццё // Такі ён быў: Успаміны пра Я. Купалу. Мінск,
1975.
ПРЫРОДА ЛІРЫЧНЫХ АДСТУПЛЕННЯЎ У ТРЫЛОГІІ Я. КОЛАСА «НАРОСТАНЯХ»
У літаратурнай скарбніцы ўсіх народаў свету ёсць творы, якія не ведаюць старасці. У беларускай літаратуры да ліку такіх кніг належыць трылогія Якуба Коласа «На ростанях». У ёй з вялікім майстэрствам адлюстравана жыццё шырокіх працоўных мас і інтэлігенцыі напярэдадні і ўчас рэвалюцыі 1905—1907 гг., паказана іх роля ў рэвалюцыйнай барацьбе, раскрыты тыя магутныя дэмакратычныя сілы, якія імкнуліся разарваць ланцугі няволі, здабыць свабоду і шчасце. Асноўную ўвагу пісьменнік адводзіць вызначэнню працэсу росту сацыяльнапалітычнай свядомасці і рэвалюцыйнай актыўнасці сялянства і дэмакратычнай інтэлігенцыі. Трылогія «На ростанях» захапляе нас сваім ідэйным зместам, тэматычным багаццем, але і выключнай паэтычнасцю, мастацкай дасканаласцю.
Гістарычна важную сацыяльную праблему Якуб Колас вырашае усім комплексам вобразнавыяўленчых сродкаў. Сярод іх немалаважную ролю выконваюць у творы лірычныя адступленні. Іх мастацкая функцыя разнастайная. Пісьменнік выкарыстоўвае лірычныя адступленні для ўсебаковага выяўлення рыс характару і светапогляду галоўнага героя — Андрэя Лабановіча, вытлумачэння пытанняў філасофскага парадку, глыбейшага асэнсавання сутнасці падзей першай рускай рэвалюцыі.
13
Для трылогіі лірычныя адступленні з'яўляюцца характэрным мастацкім сродкам, пры дапамозе якога Колас раскрывае глыбокі псіхалагічны змест вобраза маладога нявопытнага настаўніка Лабановіча. Пісьменнік знаёміць нас з яго думкамі і настроем, якія ўзнікалі ў выніку аналізу пытанняў грамадскапалітычнага характару. Андрэй Лабановіч пасля семінарыі ўбачыў сябе самастойным чалавекам, уздыхнуў на поўныя грудзі свежае паветра жыцця і адчуў, што на Палессі перад ім разгортваюцца шырокія прасторы для грамадскай дзейнасці.
Адразу ж пасля прыезду ў вёску Цельшына юнак узяўся за работу. Яго пачалі хваляваць не толькі школьныя справы, але і сацыяльнапалітычныя праблемы беларускай вёскі. Ён адразу адчуў, што набытыя ім у семінарыі веды — вельмі абмежаваныя, блытаныя, непрыдатныя для той дзейнасці, якая яго вабіць. Настаўніка ўзрушыла таксама, што сярод прадстаўнікоў мясцовай улады і інтэлігенцыі ён не сустрэў аднадумцаў.
Ідыятызм вясковага жыцця, безнадзейная адсталасць людзей, абавязак якіх — клапаціцца пра сялян, выклікаюць у маладога настаўніка хвалюючы роздум аб вытоках, каранях зла, аб шляхахдарогах барацьбы за новы грамадскі парадак. Каб чытач здолеў разабрацца ў складаным псіхалагічным стане героя, убачыў не толькі дрэннае, але і добрае, што ёсць на Палессі, Колас вельмі трапна выкарыстоўвае лірычнае адступленне, якое з'яўляецца не чым іншым, як рэзанансам той буры, якая разгулялася ў душы Лабановіча. «Ёсць штось незвычайна прыгожае ў гэтых прывольных старасвецкіх шляхах Беларусі. Шырока і размашыста пралягаюць яны ад вёскі да вёскі, ад мястэчак да гарадоў, злучаючы паветы, губерні і цэлыя краіны.
Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх іх далях! Колькі новых малюнкаў, свежых матываў і таемных здарэнняў абяцаюць яны вачам і сэрцу падарожнага! 3 якой незвычайнай сілай парываюць яны да сябе і як моцна дакранаюцца да струн душы» [1, 77],
Зачын лірычнага адступлення як бы нагадвае паэтычны маналог героя. Перад намі паўстае вобраз разважлівага, удумлівага юнака з пільным позіркам, добрым сэрцам, паэтычнай душой, вобраз чалавека багатай фантазіі, які ў звычайным — старасвецкіх шляхах — бачыць незвычайныя малюнкі, фарбы, чуе непаўторныя галасы. Вобраз дарог — любімы вобраз паэзіі і прозы Коласа. Дарогі — сімвал прастору для дзейнасці чалавека, яго надзеі на лепшае будучае, на хвалюючыя сустрэчы і адкрыцці. Колас працягваелірычнае адступленне: «Якая ж сіла заложана ў гэтых прасторах неабнімных родных шляхоў і якую ўладу маюць яны над табою, неспакойны, вечна заклапочаны падарожны? Ці не гэта, нікім не выказаная казка іх, якая складалася доўгімі
14
вякамі і запісвалася агнявымі літарамі людское крыўды ў сэрцах мільёнаў падарожных, што ішлі і ехалі па гэтых шляхах і думалі свае думкі? Ці не ён, гэты летапіс часоў, так глыбока западае ў тваю душу, каб адбіцца ў ёй, знайсці свой пэўны вобраз і форму і грознаю маланкаю жахнуць цёмную ноч няволі, што звісла над краем? А можа, гэта таемная і страшная бясконцасць блукання па свеце, дзе трудна вызначыць пачатак і канец, сімваламі якой з'яўляюцца гэтыя шляхі, авявае душу тваю невыразным хваляваннем і кліча яе зліцца з бяскрайнасцю зямлі ? Ці то — няясны адбітак вечнага нездавальнення людскога, таемны покліч да шукання іншых форм жыцця, несвядомае імкненне да лепшае долі? Ці то — парыванне душы разбіць нейкія граніцы і вырвацца на бязмежныя прасторы яшчэ нідзе неіснуючай волі?» [1, 78],
Прыведзены лірычны маналог па сваім змесце і форме надзвычай эмацыянальны. Заклік да волі з'яўляецца яго лейтматывам.
Думкі аўтара аб яшчэ неразгаданых таямніцах, аб волі, бязмежных прасторах, бясконцых формах жыцця падводзяць і героя да высновы, што «жыццё само па сабе ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар...»
У лірычным маналогу паглыбляецца асвятленне тых сацыяльнапалітычных і філасофскіх пытанняў, якія ў аднолькавай меры цікавяць як Лабановіча, так і аўтара. Гэта роздум аб шчасці і горы людскім, аб узаемаадносінах паміж людзьмі, аб формах матэрыі і яе руху. Патаемныя думкі настаўніка пісьменнік выяўляе не шляхам іх апісання, а ў экспрэсіўнай, яркай форме паэтычнага маналога. Аўтар пільна сочыць за сваім героем і далёка не абыякава ставіцца як да яго паводзін, учынкаў, так і да думак. Але настаўнік — не двайнік аўтара. Пісьменнік увесь час захоўвае інтэрвал, які ён вытрымлівае паміж сабой і героем. Ідучы побач з ім, ён у той жа час як бы спыняе сябе, што адчуваецца і ўлірычным адступленні: «Эх, шляхі, родныя шляхі! Хто перакажа нам вашы казкі, разгадае думкі, назбіраныя і напісаныя часамі на камлях вашых прысад?» [1, 78], альбо дае поўную волю свайму герою адыходзіць на пэўны час ад яго.
У трылогіі нямала лірычных уставак, якія нагадваюць аўтарскі каментарый да разваг Лабановіча. Так, неаднаразова Лабановіч звяртаецца ў думках да таго, што ні адна з існуючых рэлігійных тэорый не зрабіла людзей шчаслівымі. Герой любуецца з ваколіцы вёскі Выганы контурамі Пінска, і яго позірк заўсёды запыняецца на гмахах манастыра. Думку настаўніка як бы працягвае аўтар, і выкладзена яна ў формелірычнайустаўкі, якая звязваедалёкае мінулае з сучаснасцю: «Многа прайшло часу, многа людскіх пакаленняў сышло з арэны жыцця, а гэтая махіна стаіць і стаіць, і доўга яшчэ будзе стаяць, каб быць свед
15
кам новага змагання за новы парадак жыцця, дзе на першым плане будуць рэальныя інтарэсы людзей» [1, 348].