• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    У вершахпрысвячэннях Якуб Колас паказаў Янку Купалу як волата духу нацыі, носьбіта яе духоўнага багацця, баяна праўды і свабодалюбства, які не баяўся «...у вочы крыважэрцам кінуць слова гневу цвёрда».
    Выкарыстоўваючы біяграфічны калейдаскоп Янкі Купалы, яго сябра засяроджваў увагу на тыповых умовах жыцця ўсяго беларускага народа ў дакастрычніцкую пару. Лірычны герой верша Якуба Коласа
    36
    «Янку Купалу» (1930) нагадвае Гусляра. Ён выступае непасрэдным сведкам сацыяльнапалітычных падзей часу:
    Была пара — марнелі нашы гоні У холадзе жыццёвых непагод.
    Ішоў за годам год,
    Маўчаў, цярпеў народ, Заціснуты, задушаны прыгнётам. Была пара — знямела слова ў краі Пад уціскам жандарскае нагі.
    Лірычны герой Якуба Коласа засяроджвае ўвагу на дэталях побыту, якія выконваюць ролю мастацкіх абагульненняў, напоўненых глыбокім сацыяльным і палітычным зместам: «Карчма ж была — і школа і трыбуна».
    Малюнкі мінулага ў вершахпрысвячэннях выступаюць як экспазіцыя, панарама, на фоне якой паўстае юнак з «гуслямісамаграямі». «Звінеў наш сум на гусляхсамаграях // Журыліся і плакалі іх струны». Працяг тэмы мы знаходзім у вершы «Янку Купалу» («Узышоў юнак калісьці», 1935):
    Убіраў юнак у сэрца З'яўтых сумныя акорды, Каб у вочы крыважэрцам Кінуць слова гневу цвёрда. Клікаў ён народ свой к волі, Сеяў зерні поўнай жменяй, Каб дабра яму даць болей, А каб крыўды стала меней I складаў ён песнібылі Для раздум'я і для ўцехі Тым, каго здавён тулілі У хібарках цёмных стрэхі.
    Якуб Колас першы стварыў паэтычны вобраз Янкі Купалы, вывеў яго ў сваіх творах як баяна, трыбуна, песняра. У кожнае з гэтых вызначэнняў ён уклаў глыбокі філасофскі сэнс і змест.
    Кастрычніцкая рэвалюцыя прывяла ў рух усе тагачасныя сацыяльныя слаі. Вялікі ўплыў зрабіла яна на нацыянальную самасвядомасць народаў Расійскай імперыі. На Беларусі росту грамадзянскай актыўнасці, нацыянальнаму руху адраджэння актыўна спрыялі літаратурныя сілы, якія на пачатку XX ст. сваімі творамі прыцягнулі ўвагу дзеячаў іншых нацыянальных культур, засведчылі свету, што беларусы імкнуцца заняць «свой пачэсны пасад між народамі».
    37
    Дэмакратычны подых рэвалюцыі спрыяў нараджэнню вялікай плеяды маладых пісьменнікаў, дзеячаў нацыянальнай культуры. Групаваліся яны вакол аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», а затым — і «Полымя». Узаемаадносіны паміж членамі аб'яднанняў былі неспакойнымі, погляды на літаратурную спадчыну і яе стваральнікаў — таксама складаныя. Заклік маладых «у рожкі са старымі» пралівае святло на стан развіцця беларускай літаратуры 20х гг. У вершы Якуба Коласа «Янку Купалу» («Я не ведаю, дружа мой Янка», 1935) гэтыя падзеі знайшлі свой адгалосак. У гадавіну 30годдзя літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы Колас пасылае яму цёплую лірычную споведзь, якую пачынае ўспамінам: «Прамільгнулі гады, як маланка, у парнаскай пагоні». У вершы спалучаюцца эпіка, лірыка, гумар, сяброўскі жарт. Грамадзянскі пафас адчуваецца ў радках «Не зважай на блазнаў на бязвусых: // Зубаскальства іх — плесень»; «Аты, Янка, пішы, брат, і крышка, // Старасць тут недарэчы». Верай у творчыя здольнасці, маральны дух паплечніка напоўнены радкі: «разгарні свае плечы», «юнаком ідзі ўгору, брацішка». Верш заканчваецца своеасаблівым тостам: «Дык няхай жа жывуць твае песні // У прыгожых узорах, //1 мы вып'ем за гэта, хоць трэснем: // Хто не вып'е — той вораг».
    Радасцю і гонарам за сябра па пяры народжана Коласава страфа «Адзначым факт» (1935), прысвечаная паспяховаму візіту Я. Купалы да сяброўпісьменнікаўу Прагу. Ён быўдобра прыняты навуковай інтэлігенцыяй, землякамі, што жылі і працавалі ў Чэхіі.
    Сярод вершаў 30х гг. сустракаюцца і творы элегічнага гучання. Такі верш «Янку Купалу» («Была непаўторная восень»), які быў напісаны ў 1937 г., але надрукаваны толькі ў 1940м. Паводле знешніх дэталяў яго можна аднесці да пейзажнай замалёўкі прыгожай пары года — восені, да якой Коласпейзажыст звяртаўся неаднаразова ў розных жанрах. Калі ж уважліва ўгледзецца ў мастацкі вобраз восені ў гэтым творы, услухацца ў матыў яе песні, то можна вызначыць два планы пабудовы сюжэта — знешні і ўнутраны. Я. Колас пазначыў верш як экспромт і гэтым даў мажлівасць чытачу пашукаць рэальныя імпульсы гістарычных падзей, што нарадзілі паэтычныя радкі верша 1937 г. Я. Колас піша: « Хадзілі палесе з табой мы, // Прыгадвалі розныя часы», «Зюкалі мірна, як старцы». Прастамоўнае «зюкалі» і параўнанне сяброў са старцамі зніжае вобраз Я. Купалы, які мы сустракалі ў папярэдніх творах (Гарацый, пясняр, баян). Цяжкія восеньскія метафары («гнаў вецер», «чысціў сцежкі», «Дняпро... лазняк абмываўніцы, браў вецер нас ў абоймы») выклікаюць у чытача не проста сумны, а цяжкі настрой. Калі ўзяць пад увагу год нараджэння верша — 1937ы, — то можна зразумець друті план сюжэта. Наступ таталітарызму, уражанні
    38
    ад цяжкага фізічнага стану Купалы, інтрыгі ў пісьменніцкім асяроддзі паўплывалі на змест твора, які Я. Колас заканчвае радком «Прымі ж ад мяне, ад падворца, // Няскладны мой верш гэты ў дар».
    Пасланні Я. Купалу прасякнуты філасофскім роздумам над гістарычным лёсам народа, над роляй асобы ў грамадстве, над шляхамі развіцця нацыянальнай культуры.
    Чорная хмара Вялікай Айчыннай вайны навісла над родным краем Купалы і Коласа. Пасля эвакуацыі апынуліся яны далёка ад родных мясцін (Янка Купала — пад Казанню, Якуб Колас — у Ташкенце). 28 чэрвеня 1942 г. радыё паведаміла аб заўчаснай смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
    Пад уражаннем страшнай весткі Якуб Колас напісаў развітальнае слова брату, друту, сокалу, гусляру, баяну — верш «Над магілаю друга. ПамяціЯнкі Купалы». Кожная страфаўім заканчваецца рэфрэнам «не забудзе цябе край», які падкрэслівае асноўны змест твора, падагульняе аўтарскую думку. У вершы спалучаецца рытміка дзвюх мелодый: гімна і рэквіема. Гімн гучыць у радках клятвы песняру:
    Пакончыўшы з дзікай ардою,
    3 варожаю цемрай і злом, Мы ўспомнім усёй грамадою Цябе за жалобным сталом...
    Успомнім як лепшага сына, Аддаўшага дар песняра Народу і роднай краіне, Дар яркі, як золакзара.
    Мелодыя рэквіема, рытміка народных галашэнняў напаўняе строфы развітання з сябрам:
    I вось абарваліся ніці —
    Сышоў ты на вечны спакой, Буйнейшы наш колас у жыце, Наш дуб лугавы над ракой.
    Спі, гусляру, спачывай — He забудзе цябе край.
    Якуб Коласувершы «Над магілайдруга» арганічна і прадумана скарыстоўвае рытміку рэфрэна заключных радкоў верша Янкі Купалы «На смерць Сцяпана Булата». Ідэяй Купалавага твора ён як бы апладніў задуму свайго. Сыны нацыі, змагары за народнае шчасце, такія як Сцяпан Булат, Янка Купала, не паміраюць, яны застаюцца жыць з народам назаўсёды.
    39
    Пасля выгнання фашысцкіх акупантаў з Мінска Канстанцін Міхайлавіч разам з сынамі Данілам і Міхасём вярнуўся ў родныя мясціны, дзе яго чакала страшная карціна спаленага горада. Папялішчы ад хат сустрэлі Якуба Коласа на яго роднай вуліцы. Ад сядзібы Янкі Купалы таксама застаўся толькі друз на папялішчы. Якуб Колас убачыў на котлішчы Івана Дамінікавіча абсечаную снарадамі, абпаленую, але жывую таполю, пад якой у вольны час не адну гадзіну правялі сябрыпісьменнікі. Калейдаскопам паплылі шматлікія малюнкіўспаміны пра даваенны мірны час, пра творчы штаб беларускіх пісьменнікаў у Купалавай хаце, дзе каля сямейнага агеньчыка Уладзіславы Францаўны і Івана Дамінікавіча ўсім хапала месца, святла і цеплыні. У выніку нарадзіўся верш «Топаль».
    Азіраючыся на мінулае, Я. Колас бачыць доўгі шлях сяброўства, адчувае на вуснах слодыч і горыч радасцей і пакутаў, што выпалі на яго долю. Паэт страціў блізкага сябра, чалавека прыгожых зямных спраў і думак.
    Каля купалавай пасады
    Упёрся топаль у вароты. I думаў Янка, як даць рады, Каб не было яму згрызотаў.
    Пад тапалёваю паветкай Ляжалі градкі, ззялі ружы. Расціў на клумбах Янка кветкі, Пясняр наш дбалы і дасужы.
    3	успамінаў Я. Коласа мы даведваемся пра цікавыя біяграфічныя дэталі побыту Я. Купалы. 3 службовых вандраванняў па паўднёвых рэспубліках ён вяртаўся дамоў з саджанцамі прыгожых кветак, кустоў мясцовых гатункаў. Ружы ў Купалавым двары лашчылі сваёй прыгажосцю і водарам наведвальнікаў гасціннай хаты песняра.
    Ад прыватнага факта Якуб Колас у вершы «Топаль» скіроўвае думку чытача да маштабных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адухоўлены вобраз Топаля паўстае сведкам гібелі кожнага чацвёртага жыхара Беларусі.
    I Мінск, як труп, адны руіны, Дзе ў мёртвых сценах вецер свішча.
    I топаль, волатсіраціна, Стаіць на варце папялішча.
    Верш заканчваецца клятваю «I песняра святое імя // Навекі ў сэрцы захаваем», у ім гучыць вялікая вера ў стваральныя здольнасці на
    40
    рода і яго гуманістычныя ідэалы: «Ды горад мы з руін падымаем, // Успыхне радасць зноў над краем».
    Верш «Топаль» — філасофскі роздум пра лёс нацыі, пра лёс асобы ў гісторыі народа, пра непераможнасць жыцця. Колас надаваў гэтаму твору вялікае значэнне, пра што сведчыць змяшчэнне яго аўтографа ў шматтомным выданні, у альбомах.
    СЦЕЖКАМІ ПРАТАТЫПАЎ ТРЫЛОГІІ ЯКУБА КОЛАСА «НА РОСТАНЯХ»
    Пры даследаванні творчасці народнага паэта Якуба Коласа невычэрпнай крыніцай з'яўляюцца пісьмовыя ўспаміны і асабістыя сустрэчы з прататыпамі герояў яго твораў.
    Трылогія «На ростанях» перш чым заняла сваё пачэснае месца ў гісторыі беларускай мастацкай прозы, прайшла складаны шлях. Пасля выхаду ў свет аповесцей «У палескай глушы» (1923) і «У глыбі Палесся» (1927) вульгарнасацыялагічная крытыка кінула цень на ідэйную накіраванасць твораў, перагарадзіўшы ім на доўгі час шлях да шырокага кола чытачоў і даследчыкаў. Яна ж паўплывала і на пошукі матэрыялаў, звязаных з роляю прататыпаў у творчай спадчыне Коласа. Адной з галоўных перашкод, што паўстала на шляху пошукаў прататыпаў трылогіі і яе аўтабіяграфізму, была ўсталяваная ў 1923 г. дзяржаўная граніца паміж СССР і Польшчай, якая да 1939 г. аддзяліла ад нас Піншчыну — сюжэтны рэгіён першых дзвюх частак твора.
    У час святкавання 70годдзя народнага песняра я наведала коласаўскія мясціны на Піншчыне ў вёсках Люсіна і Пінкавічы, дзе пасля заканчэння Нясвіжскай семінарыі ён працаваў настаўнікам (1902— 1906 гг.). Там мне пашчасціла адшукаць вучняў і знаёмых Канстанціна Міхайлавіча, а сярод іх — прататыпаў трылогіі. Гутаркі з імі я стэнаграфічна запісала і цяпер, калі маю вопыт навуковай работы ў ВНУ, для мяне ў новым ідэйным святле паўсталі некаторыя «другарадныя» вобразы аповесцей. У першай аповесці мы знаёмімся з эпізадычнымі персанажамі — з сынам Якімам і бацькам Бязручкамі. Дзякуючы ім твор афарбоўваецца палітычнай настраёвасцю і сацыяльнай актыўнасцю палескага сялянства напярэдадні гістарычных падзей рэвалюцыі 1905 г. Сям'я Бязручак — суседзі Лабановіча, галоўнага героя трылогіі. Сын і бацька — частыя наведвальнікі «неафіцыйнага палітычнага гуртка», які ўтварыў настаўнік у сваёй школе. Разам з Аксёнам Калем яны абмяркоўваюць палітыкуцарскагаўрада, стаўленне памеш