• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Колас у сваім творы падаў агульначалавечае асэнсаванне трагедыі і подзвігу народнага мсціўцы, вялікага сына народа, бацькі. Колас канцэнтруе ўвагу адначасова на вобразе бацькі і на вобразе партызанскага камандзіра: «Нявінных дзяцей тваіх родных // Згубіў люты кат... // Астаўся адзін ты, нябожа, // Без дзетак, сястры».
    Бацька Мінай увасабляў «наш край» і ўвабраў ён у свой воблік самыя характэрныя рысы ўсяго народа — «прываблівы, мудры і скромны, // стойкі, як дуб». Перад варожай навалай «не ўмлеў»; «...Пазнала нямецкая скура, // Што значыць твой гнеў, // Удар твой раптоўны і цвёрды».
    Асацыятыўным параўнаннем Міная з багатыромдубам, «што над Нёмнам // Узносіць свой чуб», паэт падкрэсліў эпічную прыгажосць Міная — сына беларускага народа.
    У творы арганічна спалучаюцца элегічныя матывы, пачуцці, выкліканыя трагедыяй сям'і Міная, з баладным пафасам.
    32
    Верш заканчваецца апафеозным зваротампаклонам герою народазмагара: «жывы наш Мінай. // Разгорнем рамёны мы шырай //1 вызвалім край».
    Твор Коласа мае вялікую гістарычную падсветку: у аснову сюжэта пакладзены гістарычны факт, вызначана геаграфічнае месца дзеяння — Беларусь, адлюстраваны агульнапрызнаны яе магутны партызанскі рух.
    У час наведвання Масквы ў пачатку 1943 г. Коласу пашчасціла пабачыць Міная, які знаходзіўся пры Цэнтральным партызанскім штабе. У лісце Марыі Дзмітрыеўне ад 15 лютага 1943 г. ён паведамляе: «Ну, вот я м в Москве. Ехал ровно 10 суток... Меня встретнлЛыньков, Кандрат, Горев, Шемпель. Устронлся в тот же вечер в гостнннце «Москва» № 714... У Шемпеля органнзовалн небольшой вечер. Радно сначала пропело много белорусскнх песен в нсполненнн Александровской... Средн нас был «бацька Мінай».
    Прозвішчы прэзідэнта АН БССР К. В. Горава, вучонага сакратара прэзідыума AH В. I. Шэмпеля, пісьменнікаў М. Лынькова, К. Крапівы, народнай артысткі СССР Л. Александроўскай надаюць гэтаму лісту гістарычны адбітак часу, вызначаюць месца і ролю нацыянальнай інтэлігенцыі ў складаны час Вялікай Айчыннай вайны.
    Гістарызм творчай спадчыны Коласа дзён векапомных можна праілюстраваць на прыкладзе сустрэчы з прататыпам яго даваеннага ўсенароднага любімага твора «Дрыгва» — Васілём Ісакавічам Талашом, які па выкліку партызанскага штаба Беларусі з авіяпляцоўкі Мінскага партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза Васіля Іванавіча Казлова прыляцеў у Маскву. Размясцілі Талаша ў 301м нумары прэстыжнага атэля «Масква». Па даручэнні П. К. Панамарэнкі служба кінахронікі ТАСС рыхтавала эпізод сустрэчы Якуба Коласа з літаратурным героем яго аповесці, удзельнікам партызанскага руху дзвюх войнаў, Талашом. Мне пашчасціла быць сведкаю гэтага эпізоду ў жыцці Народнага песняра.
    Здымкі праходзілі ў гасцінічным нумары. Атэль «Масква» знаходзіўся побач з Крамлём і іншымі высокімі дзяржаўнымі ўстановамі. На пляцоўках даху былі размешчаны зенітныя ўстаноўкі, што абаранялі сталіцу ад варожых авіяналётаў.
    Памочнік ЦПШ П. А. Абрасімаў дабіўся спецдазволу на работу ў атэлі кінагрупы. Узначаліў яе малады рэжысёр і аператар Вайняровіч Іосіф Навумавіч. Грувасткая здымачная апаратура запоўніла хол трэцяга паверха і нагадвала франтавую камунікацыйную пляцоўку.
    Талаш кансерватыўна ставіўся да парад і загадаў кінааператараў, не хацеў скідаць з плеч самаробны партызанскі кажушок, не мог спакойна трымаць сябе за сціплым пачастункам ваеннага часу — гарба
    33
    тай, прыгатаваным дзяжурнай паверха Антанінай Зотавай. Радасць сустрэчы з шаноўным чалавекам і любімым пісьменнікам адчувалася ва ўсіх яго жэстах, рэпліках і бляску вачэй.
    Колас жа паводзіў сябе вельмі спакойна, стараўся заняць у гэтым эпізодзе другі план, вачыма шукаў некага сярод выпадковых назіральнікаў кіназдымак, а пасля заканчэння звярнуўся з пытаннем да натоўпу: «Ці ёсць тут мае землякі?» Высветлілася, што ёсць! Пазней ён наведаў нашу сям'ю, што знайшла свой часовы прытулак на гэтым жа паверсе. У час гутаркі пісьменніка з маёй маці я атрымала незабыўную магчымасць пабачыць і пачуць Якуба Коласа. Да драбніц запомніўся знешні выгляд пісьменніка, запаліўдушу некаторыя дэталігутаркі. Якуб Колас быў апрануты ў цёмнага колеру цывільны касцюм, зпад пінжака віднелася цёплая сцёганкакамізэлька. Пазней з ліста пісьменніка да жонкі я даведалася, што ватнічакпаддзёвачку спецыяльна для халоднай лютаўскай паездкі ў Маскву пашыла Марыя Дзмітрыеўна. Тады здзівіла нас агульная элегантнасць знешняга выгляду хударлявага цывільнага чалавека, востры позірк і звычайны спакойны голас; адпрасаваны касцюм, наглянцаваны абутак вылучаўяго з натоўпу вайскоўцаў, запоўніўшых Маскву.
    Як і ўсе даваенныя чытачы, мая маці Ефрасіння Яфімаўна зачытвалася аповесцю «Дрыгва», а ў вайну, калі атрымала магчымасць пагутарыць з жывым героем — дзедам Талашом, — закідвала яго шматлікімі пытаннямі па змесце твора. Мінуў час, і я ў сваёй працы са студэнтамі БДУ звярнулася да гэтага бясцэннага матэрыялу з жыцця Якуба Коласа і яго літаратурных прататыпаў.
    Паездка Коласа з Ташкента ў Маскву адбілася ў яго эпісталярнай спадчыне, дзённіку, фотаматэрыялах, скупых нататках тагачаснага друку, у сучасных літаратуразнаўчых працах.
    Гістарычную падсветку мае эпісталярны матэрыял, прысвечаны працоўнай дзейнасці акадэміка, віцэпрэзідэнта Акадэміі навук БССР Якуба Коласа. У час вайны пад небам Узбекістана знайшлі спагадлівае месца працы пэўныя падраздзяленні AH СССР і частка супрацоўнікаў АН БССР. У Ташкенце Якуб Колас наладзіў і працягваў творчую дружбу з акадэмікам У. I. Пічэтам, першым рэктарам БДУ. Ён прымаў Коласа ў 20я гг. на працу ва універсітэт і арганізаваў першыя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя выхаду ў свет новых твораў Я. Коласа. Па сведчанні сына Коласа Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча і шматлікіх дэталях эпісталярыя, дружба вучоных набыла новую сілу і мела вялікі плён у навуковай дзейнасці.
    У сакавіку 1942 г. Колас удзельнічаў у рабоце сесіі АН БССР, што адбылася ў Казані. Там апошні раз ён пабачыўся з Янкам Купалам. У лісце
    34
    да Марыі Дзмітрыеўны 8.III. 1942 г. Колас паведамляе: «За сталом у аднаго з нашых знаёмых сустрэўся з Янкам. Нічога асаблівага не гаварылі, не сварыліся і не дружылі. Ён вярнуўдоўг...» Гэта спатканне пакуль што не знайшло водгуку ў літаратуразнаўстве. Час забірае ад нас яго сведак. У паведамленні Коласа словам цесна, а думкам раздольна...
    3.III. 1942 г. адбылася сесія Акадэміі навук СССР у Ташкенце, на якой Колас выступіў з дакладам «Векавая дружба беларускага і рускага народа і іх барацьба супраць нямецкай агрэсіі». У складаных умовах, выкліканых адсутнасцю ў бібліятэках Ташкента беларускіх матэрыялаў, рыхтавалася гэта мерапрыемства. Вялікую дапамогу і разгорнутую кансультацыю даў Канстанціну МіхайлавічуУ. I. Пічэта, абчымулісце I. Ф. Клімаву ён і паведамляе: «ПамогПічэтаУ. I., узброіўгістарычнымі фактамі. Але ж факты трэба было ўціснуць у нейкую лагічную сістэму, даць ім кірунак, сагрэць іх чалавечым пачуццём і ажывіць духам...»
    Ліст пралівае святло на методыку даследчыцкай працы Коласа. Ён імкнуўся не толькі да дакладнасці навуковай канцэпцыі, але і да напаўнення работы «жывым духам», «чалавечым пачуццём».
    За непрацяглы ташкенцкі перыяд Якуб Колас напісаў шэраг артыкулаў для ўзбекскага перыядычнага друку, падрыхтаваў артыкул аб партызанскім руху на Беларусі, артыкул у зборнік да 25й гадавіны Кастрычніка, уступны артыкул для аднатомніка Янкі Купалы, выступленне на Усеславянскім мітынгу ў Маскве, выступленне на вечары, прысвечаным Украіне, зрабіў матэрыял пра Беларусь па просьбе прэсбюро Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі і шэраг іншых. Звесткі гэтыя пачэрпнуты з эпісталярыя Канстанціна Міхайлавіча.
    У ташкенцкі перыяд вакол Коласа згрупавалася кагорта беларускай інтэлігенцыі: вучоныя і супрацоўнікі АН, пісьменнікі, артысты, выкладчыкі школ і вышэйшых навучальных устаноў. Колас наводзіў і будаваў масты ўзаемасувязі са шматнацыянальнай інтэлігенцыяй, што знайшла ў час вайны прытулак ва Узбекістане. Канстанцін Міхайлавіч з дзяржаўнай адказнасцю ставіўся да кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Аб гэтым таксама сведчыць яго эпісталярная спадчына. Неаднаразова перад членамі ўрада БССР узнімаў пытанне аб утварэнні новай структуры працы Акадэміі навук, выкліканай патрабаваннямі ваеннага часу. Віцэпрэзідэнт патрабаваў усе сілы «сабраць у кулак».
    УлісцеЦ. С. Гарбунову, сакратаруЦККП(б) паідэалогіі, Колассмела і крытычна ацаніў стан АН: «Наша Акадэмія існуе зараз толькі на паперы. Hi прэзідэнта, ні сакратара няма. Няшчасныя супрацоўнікі жывуць самапасам. ...Або Акадэмію трэба пераводзіць у другое месца, або тут павінен быць прэзідэнцкі сакратар. Проста душа баліць за страшэнны заняпад нашай установы».
    35
    Эпісталярная спадчына значна пашырае біяграфічную і творчую прастору Якуба Коласа. Яна дае мажлівасць чытачу і даследчыку прасачыць шлях, які ён адолеў у грозную гадзіну вайны, даведацца пра лёс членаў сям'і, саратнікаў па пяры, сяброў. Эпісталярый часу Другой сусветнай вайны сведчыць аб тым, што цэнтральнай тэмай творчасці пісьменніка была тэма Радзімы, а галоўным яе героем — воін Савецкай Арміі, партызан, магутны духам і воляю да перамогі — савецкі народ. Лісты Якуба Коласа працінае дзяржаўны клопат віцэпрэзідэнта Акадэміі навук БССР аб ролі інтэлігенцыі ў набліжэнні дня Перамогі.
    Час няўмольны і патрабуе ад коласазнаўцаў асаблівага клопату па зборы і захаванні ўсіх зярнятак яго біяграфіі і творчай спадчыны.
    СПОВЕДЗЬ СЯБРУ (Якуб Колас — Янку Купалу)
    У 1912 г. адбылася першая сустрэча сыноў беларускай зямлі Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча і Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Прыватная падзея набыла ў гісторыі народа сімвалічнае значэнне: на небасхіле нацыянальнай культуры паядналіся нязгасныя зоркі — Якуб Колас і Янка Купала.
    «...Трыццаць пяць гадоў, — адзначаў Якуб Колас, — ішлі мы рука ў руку дружна і згодна па шляху жыцця, дзелячы нашы радасці і нягоды...» Сяброўства з Купалам пакінула глыбокі след у творчасці Коласа. Нам вядомы яго вершы, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, навуковыя працы, прысвечаныя Івану Дамінікавічу. Вершысповедзі Якуба Коласа, адрасаваныя Янку Купалу, умоўна можна вылучыць у дзве групы. Да першай аднясём творы, народжаныя юбілейнымі нагодамі: «ЯнкуКупалу» (да 25годдзялітаратурнай дзейнасці, 1930), «Янку Купалу» («Узышоўюнак калісьці», 1935). Другую групу твораў складаюць вершыроздумы пра Купалаў і свой уласны лёс, водгукі на гістарычныя падзеі: «Адзначым факт» (1935), «Янку Купалу» («Я не ведаю, дружа мой Янка», 1935), «Янку Купалу» («Была непаўторная восень», 1937), «Над магілаю друга» (1942), «Топаль» (1945).