На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Так пачалася доўгая, але шчаслівая чыгуначная дарога Васіля Казлова, якая прывяла яго ў сталіцу рэспублікі — Мінск...
Перабудову жыцця, выкліканую Вялікім Кастрычнікам, сям'я КазловыхЛугаўцоў прыняла з радасцю. Станоўча ўплывалі на аднавяскоўцаў землякіматросы з крэйсера «Аўрора» Аляксей Гаранкоў і Павел Сідоркін. Васіля пацягнула ў кагорту іх аднадумцаў, якія марылі трапіць у Камітэт рэвалюцыйнай аховы, а там рукой падаць і на спеццягнікбраняпоезд.
«Без бацькі жыць нам стала значна цяжэй. Час быў суровы і галодны... Я працягваўпрацаваць слесарам, зарабляўнядрэнна. У нашай сям'і склаўся такі парадак: маці вялікую надзею ўскладвала не на старэйшага Фёдара, а на мяне. Я гэта адчуваў і, прызнаюся, ганарыўся даверам мамы. Што б яна ні задумала здзейсніць: купіць сястры паркалю на сукенку, адрамантаваць падгніўшы хлеў, паклапаціцца пра сена на зіму для каровы, — заўсёды даверліва радзілася са мною. Усведамляючы, што на маіх плячах уся сям'я, я палучку і хлебны паёк, які нам, рабочым, выдавалі раз у месяц, поўнасцю аддаваў маці» (Казлоў В. I. Верны да канца).
У 1923 г. з рабочай і сялянскай беднаты Заграддзя і суседніх вёсак утварыліся маладзёжныя групоўкі, асновай якіх паслужылі камсамольскія ячэйкі, куды ўступіў Казлоў. Адкрыўся новы гарызонт грамадскай работы, пра якую ён падрабязна расказаў у сваіх мемуарах. Шматлікія пачынанні тых часоў перараслі ў новым грамадстве ў своеасаблівыя завядзёнкі: ліквідацыя непісьменнасці, мастацкая самадзейнасць, шэфства, інтэрнацыянальныя святы.
Жыццё ішло сваёй чарадою. 1924ы год рыхтаваў Казлову прыемныя перамены. Ён і Фрося Байкачова вучыліся ў адным класе, разам гулялі на вечарынках, заглядваліся адзін на аднаго, да рання заседж
216
валіся на чужых прызбах, небеспадстаўна раўнавалі адзін другога да прыгажунь і архараўцаў з суседніх вёсак. Закаханыя рашылі прасіць у бацькоў згоды на шлюб. Ажыццявіць гэты намер было няпроста. Сям'я Казловых ведала працавітую шчырніцу з доўгай залатою ўвесістай касою валасоў Фросю, гарэзлівую дачку Байкачовых, па вулічнай мянушцы — Валёнкаў. Сям'я мела сярэдні дастатак, добрую гаспадарку, не адзін пчаліны рой, рэдкасных парод сад, у які Васіль разам з сябрамі лазіў, а потым вечарамі частаваў Байкачовых дзяўчат іх жа грушамі. Бацькам Фросі хацелася мець за зяця хлопца з добрым гаспадарчым дастаткам для будучай асновы сям'і з патрыярхальнымі поглядамі. Бацька Яфім займаў пазіцыю сярэдзіны, а маці Акуліна, будучы жанчынай упартай, спрабавала паўплываць на задуму дачкі, але вынікаў не дабілася. Франя, так паважна звалі Фросю старэйшыя, была роўняй па характары маці: ад свайго намеру не адступіла. Пасля пэўнага зговару камсамольцаў — сяброў Васіля — вырашылі спраўляць іх вяселле па новым, прыдуманым імі ж «рытуале». Мясцовая камсамольская ячэйка на чале з Рыгорам Байкачовым ператварыла вяселле ў свята новага часу. Пасля роспісу ў сельскім савеце ўпрыгожаны чырвоным сцягам воз абмінуў царкву і накіраваўся да памяшкання школы, што размясцілася ў адной з панскіх забудоў. Чуткі аб тым, што ў вёсцы Заграддзе адбудзецца мітынговае вяселле, сабралі на гэту падзею вялікую грамаду гледачоў з вёсак Малевічы, Навікі і нават Казімерава і інш. Рыхтавалі маладых сямейнымі гуртамі родзічаў. Сёстры Фросі, Алена і Марына, паклапаціліся аб традыцыйных нацыянальных уборах маладой (вянок, вэлюм), бацькі раскашэліліся на невялікія абновы, сяброўкі ахвяравалі свае завушніцы, занізкі, рознакаляровыя стужкі.
У хаце жаніха — Васіля — прыгатаванні былі значна спакайнейшыя і бяднейшыя. Сябры пазычылі маладому на вяселле чаравікі пад штаны навыпуск, скураную з прыгожай спражкай папружку, модны картуз з лакавым брылём і зорачкай. У школе маладых пасадзілі за стол, упрыгожаны абрусам з чырвонага паркалю і цікавай формы бутэлькай з вялікім шкляным пуплікамкоркам (графінам). Прысутным карцела даведацца, што за напой у гэтай бутэльцы і хто будзе прычашчаць ім маладых. Рэй вясельны вёў лідэр мясцовай моладзі, вялікага аўтарытэту юнак, Грыша Байкачоў. Ён зойме ў біяграфіі Казлова своеасаблівае светлае месца...
Пасля яго ўрачыстай прамовы маладым падарылі кветкі і дарагі для таго часу падарунак — адрэз саціну маладой на сукенку.
Вяселле нарабіла многа шуму, выклікала рознага характару водгукі. Горкія рэплікі сыпаліся за бязбожжа і чырвоны сцяг на возе ма
217
ладых. Нявеста сціснула ўсе пачуцці ў далоні працавітых сваіх рук, трымцела ад напружання і моўчкі прасіла ў Бога блаславення. Пражыла ў згодзе з Усявышнім усё жыццё. Далей вяселле пайшло традыцыйным шляхам.
Праз год, у 1925м, у хаце Маруты наступілі вялікія перамены. Спатрэбілася, як цяпер прынята казаць, жылая плошча для народжанай у маі месяцы першай унучкі, імя якой, Вольга, выбрала цётка Маша. Нянек у малой было дастаткова, і тым не менш дзіцячаму носіку пападала не адзін раз...
3 ранняга дзяцінства ўрэзаўся ў памяць адзін хатні малюнак. Час ад часу мой бацька прыносіў вялізныя лісты паперы, запоўненыя чорнымі літарамі. Познім вечарам пасля работы збіраліся суседзі, падвешвалі лямпугазоўку і рассцілалі лісты на шчарбатым стале. Усе прысутныя садзіліся вакол паперы, і бацька ўголас тлумачыў нешта, углядаючыся ў чорныя літары гэтага абрусапаперы. Пазней я даведалася, што папера гэта называлася «Праўда». Забягаючы наперад, скажу, што, будучы вучаніцай 8га класа Чэрвеньскай сярэдняй школы № 1, я па гэтай газеце вучыла чытаць і пісаць непісьменную Марыю Іванаўну Казлову, старшыню жаночага камітэта, актывістку Малевічскага сельскага савета Жлобіншчыны — маю бабулю Маруту. Вучаніцай яна была вельмі стараннай. Бабуля спісвала некалькі старонак сшытка друкаванымі літарамі з газеты «Праўда» і, калі я вярталася са школы, падавала мне на праверку. Памятаю, заданне выконвала яна не седзячы за сталом, а схіліўшыся над ім. Відаць, падводзіў зрок, і разам з гэтым позаманера «вучаніцы» сведчыла аб яе настойлівасці авалодаць граматай, апраўдаць давер настаўніцы Волькі.
На сямейных вечарахуспамінах бацька вельмі часта звяртаўся да дзён службы ў Чырвонай Арміі.
У 1925 г. ён быў прызваны ў інжынернатэхнічныя войскі, размешчаныя за 40 км ад Ленінграда ў г. Араніенбауме (цяпер г. Ламаносаў). Вясковы хлопец з Беларусі апынуўся ў горадзе муз і мастацтва сусветнага значэння, закладзенага ў пачатку XVIII ст. У час экскурсій выхаваўчага характару ўпершыню пачуў імёны славутых архітэктараў Фантана, Растрэлі. Але не імёны выклікалі ў яго пачуццё захаплення, а іх тварэнні — палацы, садовапаркавыя ансамблі, «Кітайскі палац», «Катальная горка». Сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі, апантанымі патрыётамі свайго горада, узбагачалі дапытлівага чырвонаармейца гістарычнымі звесткамі пра ўзнікненне горада, пра будаўнічыя клопаты высокіх, царскага паходжання, асоб, такіх як Меншыкаў, вялікія княжны Алена Паўлаўна і Кацярына Міхайлаўна і інш. Захапляла чырвонаармейца легенда пра Пятра I, які пасадзіў на гэтай зямлі тры
218
дубкі і залажыў дуброву, водарам якой дыхаў беларус на поўныя грудзі. Аб уплыве эстэтычнай араніенбаумскай — ламаносаўскай аўры на Казлова і яго сяброўсаслужыўцаў сведчыць фотаздымак той пары. Яго кампазіцыя наступная: удва рады размясціліся чатыры чырвонаармейцы, апранутыя ў напрасаваныя, з падшытымі каўнерыкамі і чыгуначнымі эмблемамі ў пятліцах, гімнасцёркі, штаныгаліфэ, надзьмутыя, як шары, і запраўленыя ўдобра наглянцаваныя высокія хромавыя боты на абцасах, відаць, пазычаныя для фота... Казлоўсядзіцьу элегантным, лёгкага пляцення, крэсле і трымае рукі на вялікай, пакладзенай на калені, кнізефаліянце. Кніга са школьных дзён была яго сяброўкайспадарожніцай. За сваё жыццё ён сабраў не адну бібліятэку для сям'і, для працы работнікаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Хочацца нагадаць клопаты Казлова аб Фросі, маладой жонцы і маці гадавалай дачушкіўчас службыўарміі. Бацька пасылаў ёй лісты вельмі часта. Былі яны вялікага памеру, за што сяброўкі называлі лісты абрусамі. Салдаткі падобраму зайздросцілі таму гонару, які надаваў бацька дачушцы, звяртаючыся ў лістах да яе з наступнымі азначэннямі: «...дарагая мая наследніца», «радасць мая — дачушка», «надзея мая...», а свае першыя новенькія крамныя «парцянкі» пераслаў дачушцы для сукенкі на зіму.
Праз гады В. Казлоў выношваў жаданне пабыць у Араніенбауме. У перыяд выканання абавязкаў намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР (1950—1960 гг.) падчас адной са службовых камандзіровак у Ленінград ён наведаў горад сваёй вайсковай службы.
Вярнуўся Казлоў з арміі з багатымі тэхнічнымі ведамі, шырокім палітычным кругаглядам, моцным фундаментам агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі. Беларусь на пачатку 20х гг. мінулага стагоддзя гаіла раны Першай сусветнай вайны, рубцы грамадзянскіх віхур. Было паўсюднае беспрацоўе. Усё гэта не прынесла доўгачаканай радасці дэмабілізаванаму Васілю Казлову. Трэба было пачынаць жыццё спачатку...
ПОМНЯЦЬ БАЦЬКУ МАЙГО...
Адна з цэнтральных вуліц Мінска сягоння носіць імя Васіля Іванавіча Казлова. На гэтай самай вуліцы размешчаны і Мінскі электратэхнічны завод, які таксама носіць імя В. Казлова.
Пакаленням 1940—1960 гг. асоба Казлова добра знаёмая дзякуючы яго асабістаму ўкладу ў арганізацыю партызанскага руху на Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы клопатам па аднаўленні
219
народнай гаспадаркі пасля выгнання ворага з роднай зямлі і далейшым умацаванні і росквіце Беларусі.
У грозным 1942 г. В. I. Казлову за гераічны ўклад у развіццё ўсенароднай барацьбы беларускага народа з нямецкафашысцкімі захопнікамі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Ён увайшоў у склад першай тысячы герояў СССР. Нумарны знак яго геройскай зоркі быў 714.
Разам з усім народам здабыўшы перамогу, В. Казлоў, не пакладаючы рук, пачаў дзейсна працаваць на мірнай ніве рэспублікі. Вызначыўся арганізатарскімі здольнасцямі, удумлівым вырашэннем складаных праблем аднаўленчага перыяду. У 1948 г. быў абраны Вярхоўным Саветам БССР на пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі. Пасада патрабавала празорлівасці, забеспячэння адзінства дзяржаўнай, партыйнай і савецкай работы.
Школа, народная асвета і настаўніцтва для В. Казлова былі святынямі з дзён маленства. Жыццё падаравала яму выключны выпадак: пасля ваеннага ліхалецця і адлегласці ў 30 гадоў адшукаць падчас службовай камандзіроўкі на Гомельшчыну Вольгу Сцяпанаўну Багдановіч — сваю першую настаўніцу, якая адкрыла хлапчуку акно ў вялікі свет. У мірны час В. Казлоў паспеў папрацаваць з былой настаўніцай на дэпутацкай ніве, а на пасадзе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета ўручыць ёй дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Леніна.