На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Вы паспяхова кіруеце напісаннем курсавых, дыпломных работ, плённа працуеце са студэнтамі і аспірантамі, у тым ліку і з замежнымі стажорамі, выкладчыкамі і аспірантамі. Неаднаразова выязджалі Вы чытаць лекцыі па гісторыі беларускай літаратуры ў Варшаўскі, Йенскі, Сафійскі універсітэты. Пад Вашым кіраўніцтвам падрыхтаваны шэраг кандыдатаў навук.
Ваша навуковая работа звязана з даследаваннем скарбаў роднай літаратуры, творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, П. Броўкі, Я. Брыля. Вам належыць шмат навуковых артыкулаў, Вы — адзін з аўтараў двухтомнай гісторыі беларускай савецкай літаратуры. Аўтар шэрагу метадычных дапаможнікаў па напісанні дыпломных і курсавых работ, а таксама работ «Міхась Лынькоў», «Партызанскі свет у беларускім вершы», «Назіранні над майстэрствам Якуба Коласа» і інш.
Як прынцыповы камуніст, Вы актыўна ўдзельнічаеце ў рабоце на факультэце і ва універсітэце. Вы з'яўляліся куратарам студэнцкай групы, выбіраліся ў партбюро і прафбюро філфака, партком і прафком БДУ. Вы з'яўляецеся членам Рэспубліканскага метадычнага аб'яднання выкладчыкаў беларускай літаратуры ВНУ, членам каардынацыйнага савета па пытаннях літаратуры пры АН БССР, членам праўлення рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам старшыні секцыі літаратурнага тэатра і мастацкага чытання грамадскага мастацкага савета Міністэрства культуры БССР, членам рэдкалегіі «Весніка БДУ», членам вучоных саветаў БДУ і філалагічнага факультэта, савета музея Янкі Купалы і інш.
Будучы паслядоўнай наследніцай слаўных традыцый старэйшага пакалення, Вы, як дачка нацыянальнага героя беларускага народа — Васіля Іванавіча Казлова, — шмат сіл, энергіі, часу і натхнення аддаяце патрыятычнаму выхаванню студэнтаў і моладзі, часта выступаеце перад імі з лекцыямі, гутаркамі, успамінамі пра бацьку, прымаеце ўдзел у вечарах, сустрэчах, «Уроках мужнасці», іншых мерапрыемствах.
Ваша шматгранная плённая дзейнасць высока адзначана партыяй і ўрадам. Вы ўзнагароджаны медалямі «За доблесную працу», «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», трыма ганаровымі ГраматаміВярхоўнага Савета БССР. Вам нададзена ганаровае званне заслужанага
242
работніка вышэйшай школы БССР, ударніка камуністычнай працы за 1984 год.
Жадаем Вам, паважаная Вольга Васільеўна, моцнага здароўя, нястомнасці, творчых пошукаў і здзяйсненняў, радасці ў штодзённых жыццёвых клопатах.
Рэктар БДУ імя У. I. Леніна, акадэмік АН БССР Л. I. Кісялеўскі Сакратар парткома, доктар фізікатэхнічных навук М. I. Дзямчук Старшыня прафкома, дацэнт У. Т. Шалатонін
Паважаная Вольга Васільеўна!
Дэканат, партбюро, прафбюро, увесь калектыў філалагічнага факультэта БДУ імя У. I. Леніна, усе Вашы калегі горача і шчыра віншуюць Вас са слаўным 60годдзем!
Мы рады ў гэты дзень сардэчна вітаць Вас, загадчыцу кафедры беларускай літаратуры, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР, выдатнага педагога, чалавека нястомнага грамадзянскага гарэння.
Сорак год Вашага жыцця, шаноўная Вольга Васільеўна, непарыўна звязаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, з філалагічным факультэтам, які Вы скончылі ў 1948 годзе, дзе вучыліся ў аспірантуры, абаранілі кандыдацкую дысертацыю, уступілі ў Камуністычную партыю.
Амаль дванаццаць гадоў узначальваеце Вы кафедру беларускай літаратуры, пад Вашым кіраўніцтвам на кафедры ўмацоўваюцца ранейшыя, ствараюцца новыя традыцыі, падтрымліваецца атмасфера творчага пошуку, узаемнай павагі і даверу. Шмат увагі ўдзяляеце Вы павышэнню прафесійнага майстэрства выкладчыкаў, пытанням педагагічнай практыкі студэнтаў, умацаванню кантактаў з АН БССР і іншымі навучальнымі ўстановамі рэспублікі. Вялікая заслуга Ваша ў тым, што кафедра беларускай літаратуры з году ў год трымае першынство ў сацыялістычным спаборніцтве, узнагароджваецца штогод граматамі, ганаровымі вымпеламі.
Мы цэнім Ваш педагагічны талент, уменне ўсхваляваць студэнцкую аўдыторыю, раскрыць непаўторную сілу і мастацкую дасканаласць роднай беларускай літаратуры, багацце, мілагучнасць і прыгажосць роднай мовы. Надзвычай карыснымі для студэнтаў з'яўляюцца распрацаваныя Вамі семінары, адзін з іх прысвечаны праблеме ўвасаблення тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры.
Вы паспяхова кіруеце напісаннем курсавых, дыпломных работ, плённа працуеце з замежнымі стажорамівыкладчыкамі і аспірантамі.
243
Неаднаразова выязджалі Вы чытаць лекцыі па гісторыі беларускай літаратуры ў Варшаўскі, Йенскі, Сафійскі універсітэты.
3 даследаваннем скарбаў роднай літаратуры звязаны і асноўны кірунак Вашай навуковай работы. Вы сказалі сваё слова пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, П. Броўкі, Я. Брыля. Вам належыць шмат артыкулаў, Вы — адзін з аўтараў двухтомнай гісторыі беларускай савецкай літаратуры, аўтар шэрагу метадычных дапаможнікаў па напісанні дыпломных і курсавых работ, а таксама работ «Міхась Лынькоў», «Партызанскісветубеларускім вершы», «Назіраннінадмайстэрствам Якуба Коласа» і інш.
Мы ведаем Вас, дарагая Вольга Васільеўна, як прынцыповага камуніста, які паслядоўна праводзіць у любой справе партыйную лінію, з вялікай адказнасцю і натхненнем выконвае кожнае даручэнне партыі. Увогуле, без грамадскай дзейнасці Вы не ўяўляеце свайго жыцця. Шмат ініцыятывы і мудрай дзелавітасці выявілі Вы, працуючы ў якасці куратара студэнцкай групы, у складзе партбюро і прафбюро філфака, парткома і прафкома БДУ. Вы з'яўляецеся членам Рэспубліканскага метадычнага аб'яднання выкладчыкаў беларускай літаратуры ВНУ, членам каардынацыйнага савета па пытаннях літаратуры пры АН БССР, членам праўлення Рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам старшыні секцыі літаратурнага тэатра і мастацкага чытання грамадскага мастацкага савета Міністэрства культуры БССР, членам рэдкалегіі «Весніка БДУ», членам вучоных саветаў БДУ і філалагічнага факультэта, музея Янкі Купалы і інш.
Шмат часу і натхнення аддаяце Вы патрыятычнаму выхаванню студэнтаў і моладзі, часта выступаеце перад імі з лекцыямі, прымаеце ўдзел у вечарах, літаратурных сустрэчах. Вы — часты госць у школах рэспублікі. Сваім шэфам лічаць Вас вучні СШ № 3, 122, 42 г. Мінска, № 5 і № 2 г. Салігорска, № 8 г. Жлобіна, якая носіць імя Вашага бацькі, беларускага нацыянальнага героя, Васіля Іванавіча Казлова. 3 мацярынскай увагай адносіцеся Вы да філфакаўскага будаўнічага атрада «Буравеснік» імя В. I. Казлова.
Ваша шматгранная плённая дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі: медалямі «За доблесную працу», «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», трыма ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вам нададзена ганаровае званне заслужанага работніка вышэйшай школы БССР, ударніка камуністычнай працы.
Неацэннай узнагародай з'яўляецца, безумоўна, тая ўдзячнасць, якую носяць у сваіх сэрцах Вашы былыя студэнты, што працуюць сёння па ўсёй савецкай краіне.
Разам з гэтым віншаваннем прыміце, паважаная Вольга Васільеўна, і нашу глыбокую ўдзячнасць Вам, самаадданаму працаўніку, за
244
Вашу плённую шматбаковую дзейнасць, за Вашу нястомнасць, за чалавечнасць!
Новых Вам пошукаў, новага плёну, здароўя і бадзёрасці на доўгія гады!
Дэкан філалагічнага факультэта дацэнт A. А. Воўк Сакратар партбюро М. Р. Прыгодзіч Сакратар прафбюро У. А. Навумовіч
Дарагая наша Вольга Васільеўна, наш паважаны кіраўнік і шаноўная калега!
Прыміце шчырае вітанне з нагоды Вашага юбілею. He ўяўляем без Вас нашай славутай кафедры, факультэта, універсітэта: Вы неад'емны ад усяго гэтага і ад жыцця кожнага з нас.
Мусіць таму, што нарадзіліся Вы ў сонечным маі, так многа ў Вашым сэрцы цеплыні, чалавечнасці, спагады. Прыміце разам з віншаваннем нашу шчырую ўдзячнасць за тое, што Вы побач з намі, што з Вамі заўсёды лёгка. Шчодрасць Вашага сэрца, Ваш талент падтрымаць чалавека, акрыліць яго надзеяй, адчуць яго боль і радасць заўсёды прываблівае, з'яўляецца лепшай аздобай Вашага чалавечага аблічча.
Больш як 40 гадоўлёс Ваш звязаны з універсітэтам, і ўжо амаль 12 з іх Вы ўзначальваеце нашу кафедру. Вядзеце рэй упэўнена, мудра, з дзяржаўным разгарненнем, з улікам тых задач, якія ставіць час.
Нам імпануе Ваша камуністычная прынцыповасць, уменне спалучыць высокую патрабавальнасць з добразычлівасцю, здольнасць згуртаваць, аб'яднаць у адно цэлае, у жыццяздольны калектыў нас, такіх розных і ўвогуле няпростых.
Шчырніцай рупнай роднага слова назваў Вас Рыгор Барадулін, і мы цэнім гэтую Вашу захопленасць беларускай літаратурай, уменне раскрыць студэнтам яе найдаражэйшыя скарбы. Тысячы Вашых выпускнікоў, якія сёння працуюць па ўсёй нашай краіне, з нязменнай любоўю і ўдзячнасцю ўспамінаюць Вас, таленавітага педагога, нясуць з сабой святло той духоўнасці, якой Вы ўзбагацілі іх.
Мы вучымся ў Вас грамадзянскай натхнёнасці, гатоўнасці прыняць чынны ўдзелу любой справе, якая ідзе на карысць людзям. Шмат часу ўдзяляеце Вы патрыятычнаму выхаванню студэнтаў, школьнікаў, рабочых, калгаснікаў. Вы заўсёды «на перадавой лініі агню». 3 гонарам несяце Вы эстафету свайго бацькі, чалавека з легенды, Героя Савецкага Саюза.
Сваё слова сказалі Вы ў навуцы пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Лынькова, Вам належыць шэраг метадычных прац, літаратуразнаўчых выданняў. Плённа працуеце Вы і як прапагандыст, адзін з найбольш актыўных членаў таварыства «Веды».
245
У любую справу, паважаная Вольга Васільеўна, уносіце Вы маладую неўтаймаваную захопленасць, і таму ў Вашай рабоце і педагога, і кіраўніка кафедры няма фармалізму, абыякавасці, а ёсць тое, што пакідае назаўсёды ў душах людзей след, што ўзвышае, узбагачае, абавязвае.
Жадаем Вам, дарагая Вольга Васільеўна, каб заўсёды ўрадлівай была Ваша ніва, каб яна шчодра каласілася новым плёнам, поспехамі, няхай ніколі не гасне ў вачах Вашых малады прывабны агеньчык, а з вуснаў не сыходзіць шчаслівая ўсмешка!
Вашы ўдзячныя калегікафедральцы
Дарагая Вольга Васільеўна!
Мы, супрацоўнікі кафедры беларускай мовы, Вашы блізкія калегі, сардэчна віншуем Вас, вучонага і педагога, сумленнага працаўніка, чалавека найсвятлейшай душы, з Вашым слаўным юбілеем.
Ваша свята, шаноўная Вольга Васільеўна, важная падзея ў жыцці ўсяго філалагічнага факультэта. Мы ведаем Вас як аўтара многіх навуковых прац, прысвечаных надзённым пытанням беларускага літаратуразнаўства. Вашы даследаванні з'яўляюцца каштоўным скарбам, які дапамагае адчуць і зразумець цудадзейную сілу, хараство і веліч жывога слова, яны вучаць цаніць і паважаць родную літаратуру, духоўную культуру і гісторыю народа, вучаць горача любіць свой край.