• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Бацька — адзін з самых знакамітых людзей Беларусі: у гады Вялікай Айчыннай вайны — першы сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Мінскага партызанскага злучэння, Герой Савецкага Саюза (1942). Пасля вайны Васіль Іванавіч Казлоў з'яўляўся Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Гэта пры ім, пад яго кіраўніцтвам, ударнымі, неверагодна хуткімі тэмпамі аднаўлялася ўшчэнт разбураная фашысцкімі акупантамі рэспубліка. Яго верная на ўсё жыццё спадарожніца — жонка Ефрасіння Яфімаўна — не была дзелавой жанчынай у сучасным разуменні, не шыкавала на дыпламатычных прыёмах, ніколі не імкнулася выглядаць першай пані краіны, заўсёды вызначалася выключнай сціпласцю ў знешнім выглядзе і ў паводзінах, але ў гэтым якраз і выяўлялася яе сялянская мудрасць.
    Слухаць Вольгу Васільеўну, гутарыць з ёю — адно задавальненне: яе гаворка ясная, адкрытая, дакладная. У лекцыях складаныя палажэнні яна перадае ў свабоднай манеры, але пры гэтым заўсёды лагічна, паслядоўна і даходліва. Выкладчыца часта ўжывае параўнанні і метафары, пастаянна звяртаецца да гумару. Яна рэдка карыстаецца жэстамі, але дзякуючы паўзам і мадуляцыям голасу — багатага, сакавітага — яе гаворка заўсёды гучыць выключна эмацыянальна. Вольга Васільеўна заўсёды ўважліва, удумліва і спачувальна выслухае суразмоўцу, дасць разумную параду. Народная, успрынятая ад бацькоў мудрасць Вольгі Васільеўны, памножаная на адукаванасць, інтэлігентнасць і дыпламатычнасць, дазваляе ёй быць цалкам самастойнай у поглядах, у ацэнках людзей і асоб.
    233
    Акрамя таго, В. Казлова мае гістарычны вопыт жыцця, яна — жывы летапіс эпохі і нашага універсітэта, найстарэйшага ў рэспубліцы. У 1943 г., калі большая частка Беларусі была акупіравана немцамі, 18гадовая Вольга Казлова разам з групай дзяцей беларускіх партызанаў пачала вучыцца ў БДУ, які тады размяшчаўся на станцыі Сходня пад Масквой. Сама Вольга Васільеўна піша пра універсітэт таго перыяду: «Узначальваў беларускую ўстанову — асяродак зямляцтва ваеннага часу — дырэктар Парфен Пятровіч Савіцкі, гісторык па спецыяльнасці. У яго асобе спалучалася ўсё, што неабходна было мець кіраўніку, у якога, як і ў многіх, не было ні кала ні двара, ні роднага неба над галавою. Саграваў і падтрымліваў беларускую дыяспару клопат рэспубліканскага ўрада, які таксама прытуліўся ў сталіцы. Брацкая дапамога Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта і іншых ВНУ ўдыхнула ў БДУ жыццё, паставіла яго на ногі. Дэканам філалагічнага факультэта быў прызначаны Міхась Рыгоравіч Ларчанка, цяжка паранены франтавік. Шчырасцю, цеплынёй натхняў ён студэнцкую моладзь на пераадоленне нягодаў ваеннага часу. Чытаў Ларчанка ўсе лекцыйныя курсы па гісторыі беларускай літаратуры. Займаўся «тэхнічным» вынаходніцтвам — уласнымі спевамі дэманстраваў розныя песенныя жанры вуснай народнай творчасці. Мацярынскім крылом атуляла маладая выкладчыца гісторыі беларускай мовы Марыя Андрэеўна Жыдовіч, сям'ю якой вайна раскідала па ўсім свеце. 3 партызанскага фронту прыляцеў Іван Васільевіч Гутараў, які на лекцыях па гісторыі рускай літаратуры сваёй эрудыцыяй і красамоўствам зачароўваў. Французскую мову і этыкет інтэлігентнасці выкладала высокакваліфікаваны спецыяліст Вераніка Нікандраўна Андрэева. Група маскоўскіх прафесараў і выкладчыкаў таксама чытала лекцыі і праводзіла практычныя заняткі. Шчыраваў на філфаку будучы аўтар падручніка па роднай мове, удзельнік не адной вайны, знешне строгі, але светлы чалавек Міхаіл Іванавіч Жыркевіч. За межы СССР натхнёна вёўу сваіх лекцыях па гісторыях розных краін выкладчык Хануцін. Вайсковую ж справу выкладаў Іван Паўлавіч Мележ.,.».
    Падчас вучобы Вольга Казлова па заданні бацькі займалася пошукам і наладжваннем сувязей паміж раскіданымі вайной сем'ямі партызанаў і падпольшчыкаў для аказання ім дапамогі Цэнтральным штабам партызанскага руху Беларусі. Гэта таксама характарызуе той лад і тых людзей: здавалася б, ці да таго было — кожны дзень пагражала смяротная небяспека, а Васіль Казлоў клапаціўся пра сем'і сваіх партызанаў...
    Адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. універсітэт вярнуўся ў Мінск. Тады ж прыехала сюды і Вольга Васільеўна. Універсітэцкі гарадок быў амаль цалкам разбураны. Размясціліся ў ацалелым двух
    234
    павярховым цагляным корпусе фізмата. Разам з усімі В. Казлова працавала на руінах па аднаўленні карпусоў універсітэта. Кіраваў будаўнічымі атрадамі зноўтакі былы салдат Іван Мележ. «А вечарамі збіраліся на двары ці ў актавай зале і пад музыку віртуозаакардэаніста, былога лётчыка, студэнтажурналіста Рыгора Булацкага і дэмабілізаванага салдата, студэнтапершакурсніка, майстра ігры на хворым ад вайны раялі Мішы Цікоцкага — сына славутага кампазітара Яўгена Цікоцкага, вытанцоўвалі да рання полькі, вальсы, выкручвалі факстроты і танга». Ужо намнога пазней, калі рэктарам універсітэта быў Антон Сеўчанка, чалавек знешне вельмі рацыянальны, прагматычны, Вольга Казлова разам з іншымі выкладчыцамі арганізавала факультэцкі самадзейны хор, які так спадабаўся рэктаруфізіку, што ён аказаў яму ўсямерную дапамогу. 3 таго хору фактычна і пачаліся шматлікія самадзейныя мастацкія калектывы універсітэта. Сёння па ўзроўні яны не саступаюць прафесіяналам.
    На працягу жыцця В. Казлова сустракалася з многімі выдатнымі людзьмі — дзяржаўнымі і партыйнымі дзеячамі, пісьменнікамі, вучонымі, мастакамі. Сама яна як літаратар і навуковец сфарміравалася пад уплывам сваіх настаўнікаў — Івана Гутарава і незабыўнага Міхася Ларчанкі, якога, безумоўна, памятаюць філолагі шматлікіх пакаленняў. Вольга Васільеўна называе гэтага чалавека сваім хросным бацькам. Міхась Рыгоравіч прыняўяе ў БДУ, калі быў дэканам (можна сказаць, перацягнуў на філфак, бо яна ўжо вучылася ў нафтавым інстытуце ў Маскве), пасля ўзяў да сябе ў аспірантуру, а ў 1951 г. пусціў, як яна сама піша, «у самастойнае выкладчыцкае плаванне». Міхась Рыгоравіч стварыў на філфаку унікальную кафедру беларускай літаратуры і на працягу многіх гадоў умацоўваў яе маладымі выкладчыкамі, якіх сам вывучыў у аспірантуры.
    Традыцыі Міхася Ларчанкі, які ўзначальваў кафедру беларускай літаратуры на працягу дваццаці васьмі гадоў, працягвала Вольга Васільеўна, калі сама стала загадчыкам той самай кафедры. Час яе кіравання — 1972—1985 гг. — бясспрэчна, залаты век кафедры, незабыўныя, шчаслівыя гады... Кафедра была цэнтрам вывучэння не толькі беларускай літаратуры, але і фальклору, методыкі выкладання літаратуразнаўчых дысцыплін. Тады тут працавалі вядучыя беларускія навукоўцы, дактары навук, прафесары Іван Навуменка, АлегЛойка, Сцяпан Александровіч, Дзмітрый Бугаёў, Ніл Гілевіч, дацэнты Маргарыта Яфімава, Валянціна Лашкевіч, Уладзімір Навумовіч, Інга Ключановіч, Кузьма Хромчанка, Вячаслаў Рагойша, Любоў Тарасюк, Таццяна Шамякіна... Большасць з іх з'яўляліся адначасова і сябрамі Саюза пісьменнікаў БССР, на той час выключна аўтарытэтнай, уплывовай арганіза
    235
    цыі. На працягу ўсяго тэрміна кіраўніцтва В. Казловай кафедра нязменна займала першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве сярод іншых кафедраў факультэта.
    Вольга Васільеўна не толькі працягвала выдатныя традыцыі сваіх папярэднікаў — Міхася Ларчанкі і Івана Навуменкі, але і ўсталёўвала новыя, надзвычай плённыя, якія жывуць і сёння. Адной з іх стала цеснае супрацоўніцтва выкладчыкаў кафедры з літаратурнымі музеямі — Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама з музеем Вялікай Айчыннай вайны. Вольга Васільеўна з'яўлялася членам вучоных саветаў названых музеяў.
    Яшчэ адна цікавая традыцыя, якая ўзнікла і прыжылася толькі на нашай кафедры, — выязныя пасяджэнні ў школах Мядзела, Салігорска, Слоніма, Нясвіжа, Чэрвеня, дзе абмяркоўваліся падручнікі па гісторыі беларускай літаратуры, праводзіліся кансультацыі для нашых былых выпускнікоў і адначасова ацэньвалася іх выкладчыцкая дзейнасць, вывучаўся метадычны досвед, улічваліся заўвагі і прапановы настаўнікаў. Члены кафедры заўсёды актыўна працавалі (і працуюць) на школу, на працягу дзесяцігоддзяў выдалі вялікую колькасць падручнікаў і навучальных дапаможнікаў.
    Традыцыі па арганізацыі сустрэч з пісьменнікамі і іншымі цікавымі людзьмі прадоўжыла Вольга Васільеўна. Колькасць такіх сустрэч пры ёй была асабліва вялікая. А як хораша, цёпла, пахатняму — гарбатай і кавай — яна ўмела прыняць пісьменнікаў пасля выступлення! Уласным фотаапаратам яна зафіксавала вечарысустрэчы з Кандратам Крапівой, Максімам Танкам, Янкам Брылём, Піменам Панчанкам, Васілём Быкавым, Аляксеем Дударавым, Янкам Маўрам, Яўгеніяй Янішчыц. У 2003 г. яна знялася ў фільме пра Івана Шамякіна, прычым выступала ў кінастужцы як вядучая. В. Казлова стварыла архіў дакументаў, якімі шчодра дзялілася і дзеліцца з навукоўцамі, супрацоўнікамі музеяў, педагогамі.
    Яна першая пачала арганізоўваць на кафедры выставы, прысвечаныя юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў, і тыя выставы фактычна выконвалі ролю тэхнічных сродкаў навучання.
    3 часу кіравання В. Казловай усталявалася трывалая традыцыя пастаяннага ўдзелу членаў кафедры ў шматлікіх навуковых канферэнцыях, што праходзілі ў ВНУ рэспублікі, у АН БССР. Навукоўцы кафедры пачалі часта выязджаць за мяжу для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях, для працыўархівах, бібліятэках, для чытання курсаўлекцый. Сама Вольга Васільеўна чытала лекцыі ў Варшаўскім, Сафійскім, Іенскім універсітэтах, атрымлівала гарачыя падзякі ад студэнтаў і кіраўніцтва названых навучальных устаноў. В. Казлова ўдзельнічала ў міжнародных кангрэсах славістаўу Маскве і Кіеве, была членам прэ
    236
    зідыума славістаўБССР. Яна актыўна падтрымлівае сувязі з расійскімі пісьменнікамі. У яе архіве фота, лісты, кніжкі з аўтографамі ад Канстанціна Сіманава, Цімура Гайдара, Агніі Барто, Зіната Ішмаева і інш.
    Менавіта ўтыя гады, калі кафедрай кіравала Вольга Казлова, у краіне асабліва шырока святкаваліся юбілеі выдатных беларускіх пісьменнікаў. Члены кафедры актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх юбілейных мерапрыемствах і пад кіраўніцтвам Вольгі Васільеўны выдалі калектыўныя зборнікі: «Святлоягодушы» (1979), «Песні беларускай валадар» (1981), «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа і развіццё славянскіх моў і літаратур» (1982) і інш.
    Сама Вольга Казлова абараніла кандыдацкую дысертацыю па прозе Якуба Коласа і на працягу жыцця працягвала займацца яго творчасцю. Яшчэ адна яе тэма — мастацкае ўвасабленне подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па названых тэмах яна вядзе спецсемінары, чытае спецкурсы, кіруе курсавымі і дыпломнымі работамі, а ў прынцыпе з'яўляецца нястомным прапагандыстам творчасці вялікага беларускага класіка і пісьменнікаў ваеннай тэмы. Вольга Васільеўна — адзін з аўтараўдвухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1982, 1999), хрэстаматыі па беларускай прозе 20х гг. XX ст. (1996, 1997). У якасці дапаможнікаў для універсітэтаў народнай культуры В. Казлова выдала працы «МіхасьЛынькоў» (1959), «Партызанскі свет у беларускім вершы» (1984), «Беларуская паэтычная Ленініяна» (1986), «Наша перамога» (2004) і інш.