На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
В. П. Рагойша, A. М. Шыловіч, В. А. Навумовіч; 3і рад (злева направа):
В. В. Каладзінскі, A. В. Карпава, Т. I. Шамякіна
Касманаўш Герман Цітоў у гасцях у калектыве БДУ
(1882—1958)
Нздательство «Планета». Фабрнка фотопсчатн
Паштоўка з партрэтам Якуба Коласа і аўтографам брата Я. Коласа Юзіка
Вязынка. Свята, прысвечанае Янку Купалу. Сярод гасцей Я. Раманоўская, Р. Барадулін і Я. Янішчыц
Ветэраны працы і Вялікай Айчыннай вайны БДУ на чале з рэктарам A. Н. Сеўчанкам
Святкаванне 50годдзя Белдзяржуніверсітэта. Ветэраны філалагічнага факулыпэта БДУ
Віншаванні юбіляркі В. В. Казловай з нагоды 80годдзя
Жаночая кагорта кафедры беларускай савецкай літаратуры. 1975 г. 1ы рад (злева направа): М. Б. Яфімава, В. В. Казлова, A. М. Шыловіч; 2і рад (злева направа): I. М. Ключановіч, Л. А. Ламека, Л. Д. Сінькова, Т. I. Шамякіна; 3і рад (злева направа): Л. К. Тарасюк, Т. В. Бельская, В. А. Лашкевіч, Л. У. Карпава
У гасцях у салігорскіх шахцёраў
Студэнты спецсемінара. 1ы рад (злева направа): Буркун Таццяна, Філіповіч Таццяна; 2і рад (злева направа): Бажко Марыя, Каралюк Ларыса, Міцкевіч Ларыса, Баговіч Лідзія, Турко Зінаіда; 3і рад (злева направа): Гоза Валянціна, Семянюк Людміла, Лысюк Анатоль, Аслюк Віктар, Мядзёлка Жанна, Белая Алена; 4ы рад (злева направа): Грышкевіч Вольга, Лязоўская Таццяна, Апанасевіч Ірына, Бупікевіч Ганна, Арцюх Таццяна
На паклон ga П. У. Броўкі. Вольга Васільеўна Казлова з групай студэнтаўзавочнікаў. 22 чэрвеня 2001 г.
Выпускніцы філфака БДУ, вучаніцы I. Гутарава, I. Мележа, М. Ларчанкі і Ю. Пшыркова (злева направа): М. П. Ваганава, Я. А. Васілеўская, Н. М. Эпштэйн, Я. М. Рамановіч, В. В. Казлова
Пасяджэнне кафедры гісторыі беларускай літаратуры сумесна з вядомымі пісьменнікамі
К. Крапівой, П. Броўкам, П. Глебкам,
I. Мележам, I. Навуменкам
«Сям'я» кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Юбілейная ўрачыстасць, прысвечаная 60годдзю В. I. Казлова
Святкавсшне 80годдзя В. I. Казлова. У першым радзе: С. К. Ляшчэня, A. I. Сцяпанава, В. Ф. Глебава, 3.1. Азгур, Е. Я. Казлова, М. Б. Восіпава, A. А. Варвашэня
Красавік 1962 г. Дыспут па творы I. Мележа «Аюдзі на балоце». Злева направа: Л. Акаловіч, А. Лойка, В. Рагойша, Н. Мажэйка, I. Навуменка, М. Пашкевіч, I. Мележ, Л. Станкевіч, В. Жыдліцкі, У. Лазоўскі, В. Казлова, Л. Рокач
Вязынка. На паклон да Янкі Купалы
Філфак БДУ. На сустрэчы з Іванам Шамякіным
Актывісты грамадскай арганізацыі «БССР — Францыя» прымаюць навуковых супрацоўнікаў з Беларусі. Сярод іх прафесары філфака БДУ Л. I. Фіглоўская, А. Ф. Манаенкава. Парыж. 1968.
Студэнты філфака БДУ на практыцы ў Іенскім універсітэце ІГДР). 1962 г.
Надзейная творчая дружба. В. Казлова, А. Казлоў, Т. Бондар
На экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнамемарыяльнага музея Якуба Коласа. Злева направа: загадчык аддзела навуковай прапаганды музея Марыя Далідовіч, дырэктар музея Зінаіда Камароўская, паэт Сяргей Грахоўскі, Вольга Казлова, выкладчык БДПУ імя М. Танка Мікалай Мацюх. 2000 г.
3 Канстанцінам Сіманавым. Прага. 1956 г.
Сустрэча з 1. Шамякіным
На спартыўнай размінцы. Усевалад Міхайлавіч Сікорскі — рэктар БДУ са сваімі аднакурснікамі па аспірантуры 1953—1955 гг.
Злева направа: дацэнт Н. П. Сікорская, дацэнт Г. Н. Булацкая, дацэнт В. В. Казлова, дацэнт Т. В. Фамічова, дацэнт В. А. Захарава
На святкаванні 80годдзя В. В. Казловай. Філфакаўцы і сябры
У гасцях у Вольгі Казловай (злева направа): В. Сударыкаў, М. Мятліцкі, Т. Шамякіна, Т. Бельская
Ганарымся поспехамі кожнага
У доме Янкі Купалы ўсім утульна і цёпла. Кожнаму яго сябру калектыў удзячны і зычыць поспехаў у творчай працы
Студэнты філфака на радзіме Якуба Коласа з братам. Коласа Юзікам
a i падзяляе ca сваім народам y аднолькавай меры ўсе пакуты, якія выпалі на яго долю. У вершы «У цяжкую часіну» ён піша:
Як пошасць чорная, ўварваўся ён, Прайшоў разбойніцкай ступою, I ўсюды кроў, няволю і палон Пакінуў за сабою.
Янка Купала папярэджваў, на што нацэліўся нямецкі фашызм: «Лютуе Гітлер ашалелы, // Яму ў Германіі зацесна, // Яму пад ногі дай свет цэлы, // Хай гіне ў муках свет балесных» («Зноў будзем шчасце мець і волю»). Народны пясняр даў красамоўную характарыстыку таго шляху, якім фашызм прайшоў па Еўропе: «Аграбіўшы, пусціў з жабрацкай торбай Польшчу, // Чэхаславакію, як ястраб, раскляваўна часці, // На Францыю грабеж свой зверскі растапоршчыў, // I сонечную Грэцыю ў цемру запрапасціў. // Нарвежскія крывёй нарвежскай зліў фіёрды, // Як ліпу, Бельгію й Галандыю абчысціў. // Ў ярмо запрог харватаў мірных, сербаў гордых. // Ўсё для сваёй разбойніцкай, грабежніцкай карысці» («Грабежнік»),
Паэтграмадзянін папярэджваў народы свету аб фашысцкай чуме, якая распаўзлася па Еўропе і пагражала іншым кантынентам. Пяром летапісца ў святле інтэрнацыяналізму ён адлюстроўвае трагедыю Еўропы. Неабходна падкрэсліць, што паэт выказвае ўласцівую беларускаму народу, нават у дні, калі іх саміх спасцігла вялікае гора, гуманістычную заклапочанасць аб выратаванні ад фашызму ўсіх працоўных свету.
Янка Купала праяўляе выключную творчую аператыўнасць у адлюстраванні гераічнага змагання беларускага народа на часова акупіраванай тэрыторыі. Так, 11 ліпеня 1941 г. у газеце «йзвестня» (№ 162) быў змешчаны яго артыкул «Узнялася Беларусь» аб магутным партызанскім руху, які разгарнуўся ў яго родным краі, аб усенароднай барацьбе з акупантамі. «Вартую сустрэчу падрыхтавала Беларусь фашысцкім варварам у кожным сваім сяле, у кожным сваім лесе... У занятых ворагам раёнах ствараюцца партызанскія атрады — конныя і пешыя. Вока — за вока, зуб — за зуб адкажам фашыстам, не дадзім ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы... Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе на беларускай зямлі спакою фашысцкім захопнікам, горкае іх будзе жыццё — з кожнага дрэва, з кожнага яра будзе сачыць за імі зоркае партызанскае вока» [7, 92—94],
Якуб Колас у вершы «Голас зямлі» таксама з патрыятычным пафасам і вялікім чалавечым хваляваннем паведамляе ўсяму свету аб тым,
177
што адбываецца на Беларусі. «Шумяць гняўліва твае пушчы, // Трасуцца помстаю бары, // I дзень твой хмурны змрок расплюшчыць — // Ёсць у цябе багатыры!» — з пачуццём гонару гаворыць Колас.
Пафасам гневу напоўнены заклік Купалы да помсты: «За няволю, за кайданы рэжце гітлерцаў паганых, каб не ўскрэслі век яны», «Кроў— за кроў, а смерць — за смерць», «Вока — за вока, зуб — за зуб!..». Алафеозам творчасці Купалы ваеннага часу гучыць гуманістычная ідэя аб міры і шчасці людзей на зямлі: «Клічу вас я на пабеду, Хай вам шчасцем свецяць дні... Ваша чыстая дарога да свабоды давядзе». Купалаўскія заклікі насычаны гуманістычнасцю і аптымізмам, акцэнтуюць увагу на тых гістарычных задачах, якія павінен быў вырашаць савецкі народ у Вялікай Айчыннай вайне.
У беларускай партызанскай паэзіі ваеннага часу прыкметнай з'явай былі шырокараспаўсюджаныя вершызаклікі. Гэта заклікі да аб'яднання ўсіх сіл на абарону Бацькаўшчыны, гэта і заклікі да помсты нямецкім акупантам. Так, заклік Максіма Танка напоўнены народным гневам, прасякнуты страснасцю, насычаны глыбокім сацыяльным зместам: «Не шкадуйце, хлопцы, пораху, // Куль гарачых і гранатаў. // Ўсе, каму свабода дорага, // Падымайцеся на ворагаў, на катаў» («Не шкадуйце, хлопцы, пораху...»). Паэт у сваіх вершаваных творах выказвае веру народную ў Перамогу: «Век жывым звяр'ю не вырвацца /7 I ад помсты не схавацца. // Нашы сілы растуць, шырацца, — // Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю. // На варце».
Шэраг цікавых па сваёй задуме і тыпізацыі вершаўзаклікаў мы знойдзем у шматлікіх творах партызанскіх паэтаў, якія былі створаны пад уплывам майстроў мастацкага слова, асабліва Купалы, Коласа, Сіманава і інш. У зборніку «Лясныя песні: паэзія беларускіх партызан» (1974; 2е выд.), напрыклад, у вершы паэтапартызана А. Крыштальнага «Забі фашыста» адчуваецца крык душы чалавека, які рвецца ў бой, узброены глыбокім перакананнем у святых абавязках народнага мсціўцы:
Бі фашыста, знішчы ката — Хутчэй прыйдзе к табе ў хату I былое шчасце й радасць, Забі гітлераўцагада!
He заб'еш яго — гадзюку Сам спазнаеш смерць і муку.
Партызан Я. Прадвесны таксама вельмі дакладна выказаў ідэю свайго твора ў самой яго назве «Да помсты, да расплаты»: «За мукі, за
178
здзекі, за кроў // Сякерай, вінтоўкай, гранатай // Знішчайце фашысцкіх звяроў», — заклікае ён сваіх сяброў па зброі.
Трэба адзначыць, што беларуская паэзія дае разгорнутае тлумачэнне палымяным заклікам да помсты, вызначае, што зведалі людзі за час варожай акупацыі, што яны абаранялі, адкуль браліся іх сілы.
Ніл Гілевіч адказвае на гэтыя пытанні вершам «Любоў мая, гордасць і вера», у якім выкрывае цемрашальскі план фашыстаў «Ост», згодна з якім 75 працэнтаў беларускага насельніцтва падлягала знішчэнню і высяленню, a 25 — анямечванню.
Максім Танк у творы «Трасцянец» паведаміў нам аб «фабрыцы смерці», якую фашысты наладзілі пад Мінскам:
Тут, аж па небасхіл далёкі,
Уся зямля на глыбіню магіл
Насычана крывёй ахвяр.
Тут неба ўсё ад захаду да ўсходу I ў вышыню да самых дальніх зор Асмужана і дымам, і агнём, Што ўздымаўся з піраміды трупаў.
Пятрусь Броўка ў вершы «Помста» выкрывае чорныя справы нямецкіх акупантаў, якія вымушалі наш народ да помсты: «Бягуць рабаўнікі, фашысцкія салдаты. // Сляды гвалтаўнікоў — пажараў чорны дым, // Плач матак і сірот над спаленаю хатай, // Драпежнікаў разгул, давайце помсціць ім».
Паэт Анатоль Вярцінскі ўтворах «Рэквіем па кожным чацвёртым» і «Што гэта звініць, Хатынь?» вельмі канкрэтна і хвалююча вызначыў маштаб народнай барацьбы: «Зямля мая бой прымала ад стара і да мала, // Ад стогадовага Талаша да Казеямалыша. // I падаў, распасцёрты, кожны чацвёрты».
Беларусь не скарылася. Сыны яе і дочкі самаахвярна змагаліся з ворагам, абараняючы заваёвы Вялікага Кастрычніка і сацыялістычнага грамадства.
Ваш дух непахісны сцяг славы ўзнёс
«Высокую арганізаванасць і эфектыўнасць барацьбе савецкіх людзей на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі надала ўсеабдымная і шматгранная дзейнасць Камуністычнай партыі. Цэнтральны камітэт УКП(б), Савецкі ўрад у першых дакументах, якія вызначалі задачы партыі і народа па адпору агрэсару, далі дакладныя канкрэтныя ўстаноўкі па арганізацыі партызанскай, а таксама падпольнай барацьбы на часова захопленай ворагам тэрыторыі, па стварэнні ддя кіраўніцт