На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Яшчэ падчас вайны ў Маскве на вуліцы Горкага, недалёка ад беларускага вакзала, у атэлі «Якар», размясцілася беларуская дыяспара, якая складалася з франтавікоў, партызанаў, тых людзей, якія рознымі шляхамі траплялі ў сталіцу і цягнуліся да беларускіх урадавых струк
163
тур той пары. Жылі тут і беларускія пісьменнікі. 3 Кузьмой Чорным першы раз Мележу давялося сустрэцца ў гэтым беларускім «інтэрнаце» нацыянальнай інтэлігенцыі. Па ўспамінах выдатнага літаратуразнаўцы, доктара філалагічных навук Юльяна Сяргеевіча Пшыркова, Мележ усё жыццё лічыў Чорнага сваім настаўнікам, падзяляў, а калі трэба было, — і абараняў яго творчую канцэпцыю.
Аспіранцкія гады вучобы (1945—1948) Мележа прыпалі на цяжкі час аднаўлення рэспублікі пасля фашысцкай акупацыі. Першым клопатам урада было перасяленне людзей з гарадскіх падвальных сутарэнняў і вясковых паграбоўзямлянак на свет божы. Іван Паўлавіч размясціўся з сям'ёй на вуліцы Клары Цэткін, 17, кв. 12. Па ўспамінах сястры Любы, рабочым сталом выкладчыку служыла маленькая «пляцовачка», якую адным канцом ускладалі на падаконнік, а другі канец абапіраўся на дзве змайстраваныя гаспадаром ножкіпадстаўкі, а калі патрэбна была прастора для дачушкі, столік апускалі да сцяны пакоя.
На плечы старэйшага сына Мележаў — Івана — леглі клопаты па адбудове спаленай у час вайны бацькоўскай хаты. Для набыцця сродкаў прадалі яго адзіны ацалелы касцюм. У час наведвання родных, па іх успамінах, Іван Паўлавіч у падарунак прывозіў боханы хлеба і аднатомныя выданні А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава. За іх вялікі знешні памер бацькі называлі кнігі пудовікамі.
У 1948 г. па загадзе рэктара Мележ быў залічаны на стаўку выкладчыка, а пазней старшага выкладчыка кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Яго калега Ю. Пшыркоў адзначыў: «...на кафедры вітаў і ахутваў кожнага яе члена дух таварыскасці і ўзаемнай павагі. Ніхто нікога не падседжваў і не імкнуўся абысці. А калі абмяркоўваліся лекцыі, то крытыка мела прынцыповадзелавы характар і была накіравана на тое, каб дапамагчы таварышу ў працы, узняць агульны ўзровень выкладання роднай літаратуры ва універсітэце... Іван Паўлавіч сам быў чалавек кампанейскі, не адасабляўся ад іншых і не ўзнімаў ганарліва перад сябрамі галаву, а адносіўся да ўсіх з павагай і пашанай, у гутарцы заўсёды даваў субяседніку адчуць яго перавагу. I ўсё ж, нягледзячы на гэту спецыфічную сялянскую сціпласць, кожнаму было зразумела, што ў асобе Мележа побач з намі і разам з намі працуе чалавек вялікай і прыгожай душы. Мы... інтуітыўна разумелі, што наш сябра нагадвае маладога арла, які ўпэўнена распраўляе крылы для магугнага палёту» (Успаміны пра Івана Мележа. С. 117).
Для палёту Мележу спатрэбіліся не толькі духоўныя, але і фізічныя сілы. He шкадуючы здароўя, Іван Паўлавіч спалучаў абавязкі выкладчыка з працай літаратурнага кансультанта ЦК КП(б)Б, нагрузкай у часопісе «Полымя» і Саюзе пісьменнікаў БССР.
164
Загадчык кафедры М. Р. Ларчанка імкнуўся даручыць Мележу размеркаванне вучэбных гадзін, што дазваляла б яму выкройваць час на творчую працу. Былая яго студэнтка, пісьменніца Алена Васілевіч, адзначала: «Ддя Івана Паўлавіча вельмі характэрна было тое, што ён не ставіў мяжы паміж сабою і студэнтамі... Часам здавалася, што ён не так вучыць, як раіцца, не так прымушае слухаць сябе, як хоча паслухаць субяседніка, хоць ён і вучань» (Успаміны пра Івана Мележа. С. 60).
У Івана Паўлавіча склаліся трывалыя плённыя кантакты са студэнтаміфрантавікамі, партызанамі, падпольшчыкамі, учарашнімі школьнікамі. У асобе свайго выкладчыка моладзь убачыла блізкага да іх светаразумення і інтарэсаў чалавека. Гэта асабліва адчувалася ў час яго кіраўніцтва педагагічнай практыкай у школах Мінска. Аднолькавыя бытавыя выпрабаванні, духоўныя запатрабаванні, непадробны патрыятызм аб'ядноўвалі яго з моладдзю. Харчаваліся ў адной сталоўцы беларускім вінегрэтам, пустой тушанай капустай. На талоны з прадуктовых картак арганізоўвалі святочныя складчынывячэры на фабрыцыкухні з абавязковым удзелам рэктара, дэкана і ўсіх выкладчыкаў БДУ. Нас тады было небагата!
Ва універсітэцкім гарадку на Ленінградскай вуліцы Мележ быў вельмі прыкметнай постаццю. Высокі рост дазваляў убачыць яго здалёк. He кожны здагадваўся, чаму ён схіляе галаву на апушчанае правае плячо. Са спакойнапрыхаванай лагоднай усмешкай сустракаў кожнага свайго знаёмага і вітаўся першым. Бывалі выпадкі, калі па суб'ектыўных жаночых прычынаххацелася праскочыцьнезаўважанай, але і ў зацямнёных акулярах бачыў Іван Паўлавіч больш за тых, у каго не было іх наогул...
Сумяшчаць выкладанне на філалагічным факультэце, на ваеннай кафедры універсітэта і ў іншых месцах, не ачуняўшы ад хвароб вайны, было няпроста. Але Мележ трымаўся прынцыпу: узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. У архіве БДУ і зараз захоўваецца неардынарная заявахадайніцтва кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў (ад 20.05.1951 г.) аб вызваленні пісьменніка I. П. Мележа ў сувязі з цяжкай фізічнай перагрузкай у 1951/52 навучальным годзе з пасады старшага выкладчыка кафедры. Высокая грамадзянская адказнасць, давер калектыву не дазволілі Мележу самому звярнуцца да рэктара з гэтай просьбай, якая была ўлічана і мела фармальны характар. Іван Паўлавіч не парываў сувязь з новай кагортай маладых выкладчыкаў кафедры, што прыйшлі з вайны: Юльянам Пшырковым, Іванам Навуменкам, Сцяпанам Александровічам, Міхаілам Жыркевічам, партызанамі Львом Шакуном і Алесем Адамовічам. Прадаўжалася творчая дружба і з наступным кафедральным пакаленнем пасляваеннага часу: Нілам Гілевічам,
165
Алегам Лойкам, Дзмітрыем Бугаёвым, Маргарытай Яфімавай, Алісай Шыловіч, Рыгорам Семашкевічам, Уладзімірам Навумовічам, Таццянай Шамякінай, Людмілай Карпавай, Інгай Ключановіч, Кузьмой Хромчанкам і інш.
Іван Паўлавіч удзельнічаў у шматлікіх сустрэчах з калектывам БДУ. Філфакаўцы даймалі «круглымі сталамі», прысвечанымі абмеркаванню «Палескай хронікі», быў ён вельмі ўважлівы да парад дзяўчат па паглыбленні псіхалагічных характарыстык жаночых вобразаў, любоўных калізій.
Памятаю яго дапытлівую цікавасць да думкі аб сваім творы майго бацькі, які быў сведкаю і непасрэдным удзельнікам гістарычных падзей, аддюстраваных у «Людзях на балоце». Падараванай з цёплым аўтарскім аўтографам кніжкай зачытваўся ў час лячэння ў Карлавых Варах старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіль Іванавіч Казлоў. На пытанні новых знаёмых, пра каго і пра што напісаны твор, даваў разгорнутыя тлумачэнні аб новым рэалістычным подыху ў асвятленні гістарычных падзей часу, расказваў пра аўтара — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дэпутата Мележа. Па яго рэкамендацыі раман пабываў у руках славянкі Каці Ботушавай — удзельніцы балгарскага падпольнага патрыятычнага руху супраць нямецкага фашызму, жонкі Юліуса Фучыка, сусветна вядомага барацьбіта з фашызмам, рускай патрыёткі, жонкі старшыні Савета Міністраў СССР Клаўдзіі Касыгінай і інш. Пасля перакладу рамана на іх родныя мовы яны дэталёва пазнаёміліся з творам Мележа і паспрыялі яго далейшаму добраму шляху да сваіх суайчыннікаў: літаратуразнаўцаў, крытыкаў, чытачоў.
Інтэрнацыянальныя сувязі Івана Паўлавіча з замежжам былі вялікія і вельмі ўплывовыя. Гэта адчувалася пры прапагандзе нацыянальнай палітыкі дзяржаўнага універсітэта, з п'едэсталу якога ён паляцеў, як арол, у вялікі свет. Мележ быў абраны старшынёю аддзялення беларускага праўлення таварыства СССР — Францыя. Дзякуючы яму, прафесары БДУ Л. Г. Фіглоўская, А. Ф. Манаенкава, дацэнт В. В. Казлова ў складзе турыстычнай навуковай групы з Мінска былі цёпла прыняты членамі гэтага таварыства ў розных гарадах Францыі. 3 намі Мележ паслаў вялікі наглядны матэрыял пра Беларусь, абавязаў не толькі глядзець і слухаць, але і самім расказваць пра Бацькаўшчыну, яе інтэлігенцыю, БДУ. Пасля вяртання мы трымалі перад ім асабістыя справаздачы і, дзякуючы яго грамадзянскім клопатам і пісьменніцкаму аўтарытэту, набылі за рубяжом шматлікіх сяброў, аднадумцаў, калег, наглядныя матэрыялы.
Сувязь Мележа з БДУ непарыўная і штодзённая. Яго творчая спадчына манаграфічна разглядаецца ў курсах лекцый па гісторыі белару
166
скай літаратуры, беларускай мовы і славістыкі, ёй прысвячаюцца дысертацыйныя, дыпломныя даследаванні, курсавыя і кантрольныя работы. На шматлікіх навуковых канферэнцыях заслухоўваюцца новыя даследаванні, прысвечаныя творчасці пісьменніка. У навуковай скарбонцы вучоных БДУ — манаграфіі Ф. Куляшова «Іван Мележ» (1968); Дз. Бугаёва «Вернасць прызванню. Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1982), зборнік «Успаміны пра Івана Мележа» (1982), вялікая колькасць публікацый членаў кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя.
Штогод у пару вясновага «подыху навальніц» маладосці альбо ўчас жаўталістых «асенніх завеяў» філфакаўцы наведваюць магілу Івана Паўлавіча. У надмагільным сімвалічнаалегарычным помніку скульптар здолеў увасобіць веліч і зямную простасць асобы Мележамысліцеля. Здалёк сустракае нас задуменны позірк Івана Паўлавіча ў плашчы з паднятым ад гістарычных непагадзяў каўняром, з непакрытай уборам галавой, з тварам, на якім пакінулі след барозныдумкі, з прыхаванай усмешкай лагодных вуснаў... Усё яго аблічча нібы выпраменьвае і перадае нам крылатыя думкі гуманіста, патрыёта, класіка беларускай літаратуры, вялікага грамадзяніна Беларусі.
ДЫПЛАМАТЫЧНЫ ВЕКТАР ПЯТРА АНДРЭЕВІЧА АБРАСІМАВА
Час — найлепшы выпрабавальнік права на званне выбітнай асобы свайго народа. Да ліку вядомых асоб Беларусі можна аднесці сялянскага сына з Магілёўшчыны Пятра Андрэевіча Абрасімава 1912 года нараджэння. У 1957 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР яму было прысвоена званне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Савецкай дзяржавы.
Дыпламатычнай службе Пётр Абрасімаў аддаў дваццаць пяць гадоў свайго жыцця і за гэты тэрмін пакінуў памятны след у развіцці міжнародных сувязей СССР з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Польскай Народнай Рэспублікай, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай, Францыяй і Японіяй.
У канцы 1942 г. пасля неаднаразовых эвакуацый з прыфрантавой тэрыторыі і пакут ад варожых бамбёжак часу Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы ЦК КП(б)Б, сям'я арганізатара партызанскага руху на Беларусі Героя Савецкага Саюза Казлова Васіля Іванавіча апынулася ў загрувашчанай вайсковымі абарончымі ўмацаваннямі, маскіровачнымі забудовамі Маскве. Жорсткія ўмовы побытучасувайны выклікалі шматлікія захворванні. Ад інфекцый асабліва пакутавалі дзеці.