На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Пасля пераможнага выгнання з роднай зямлі нямецкафашысцкіх захопнікаў і дэмабілізацыі з войска Навуменка паступіў у БДУ іў 1950 г. закончыў філалагічны факультэт. Узброіўшыся ведамі, валодаючы творчым літаратурным талентам, ён на працягу васьмі гадоў працаваў у абласным і рэспубліканскім друку, адначасова працягваў вучобу ў аспірантуры. Гады працы ў рэспубліканскім друку цяжкай пасляваеннай пары дапамаглі Навуменку выпрацаваць статус уласнай карэспандэнцкай школы ўзаемаадносін і разумення прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, спасцігнуць своеасаблівасць іх мыслення, светапогляду. Веды, набытыя ў карэспандэнцкай школе СМІ, Іван Якаўлевіч выкарыстае ў час навуковапедагагічнай працы ў Белдзяржуніверсітэце, куды быў залічаны ў штат у 1958 г. На кафедры
151
гісторыі беларускай літаратуры прайшоў усе ступені пасад ад старшага выкладчыка да загадчыка (1958—1972).
I . Я. Навуменка ў 1968 г. быў абраны загадчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ. 3 першага дня працы Навуменка патрабаваў ад усіх членаў кафедры бездакорна выконваць свае службовыя абавязкі. Гэта быў не загад, а добразычлівая, з гумарыстычным падбадзёрваннем, жаданне дапамагчы тым, хто пры незвычайнай дабрыні мінулага загадчыка Міхася Рыгоравіча Ларчанкі дазваляў сабе спазненне на працу, пераносіў час заняткаў, без прычын адсутнічаў на пасяджэннях кафедры.
Іван Якаўлевіч пайшоў на перабудову методыкі пасяджэнняўкафедры. Клапоцячыся аб разумным выкарыстанні рабочага часу, ён адмовіўся ад так званых лірычных адступленняў, зацягнутых агульных размоў, своечасова выносіў на абмеркаванне надзённыя праблемы навучальнага працэсу. У час шматлікіх службовых і грамадскіх пасяджэнняў дасціпнымі рэплікамі, з пачуццём гумару, спыняў пустыя маналогі выступоўцаў, абрываў агульную гаварыльню. Ён клапаціўся аб рацыянальным выкарыстанні рабочых гадзін выкладчыкамі і студэнтамі.
Адразу пасля назначэння загадчыкам Іван Якаўлевіч пачаў ажыццяўляць кантроль за выкладаннем дысцыплін, якія забяспечвала кафедра. На першым курсе працягваў курс лекцый па вуснай народнай творчасці дацэнт Ніл Сямёнавіч Гілевіч. Ён быў прызначаны адказным за арганізацыю і правядзенне фальклорнай практыкі і справаздачнай навуковай канферэнцыі.
Іван Якаўлевіч уважліва паставіўся да персанальнага назначэння кіраўнікоў студэнцкіх груп, якія выязджалі на практыку. На гэту адказную вучэбнавыхаваўчую працу ён рэкамендаваў выкладчыкаў, якія валодалі не толькі прафесіянальнымі ведамі, але і вызначаліся арганізатарскімі здольнасцямі грамадскапалітычнай работы сярод насельніцтва. У ліку такіх выкладчыкаў былі A. М. Шыловіч, Л. К. Тарасюк, М. Б. Яфімава, Р. М. Семашкевіч, В. В. Каладзінскі, В. К. Каратай, Л. У. Карпава і інш.
I. Я. Навуменка заснаваўтрадыцыю справаздач на фальклорнай навуковай студэнцкай канферэнцыі, дзе заслухоўваліся паведамленні, даклады, што з цягам часу перарасталі ў курсавыя і семінарскія, а затым і дыпломныя работы. Багаты фактычны матэрыял назапасіла кафедра дзякуючы навуковай іх апрацоўцы Нілам Сямёнавічам Гілевічам. Дальнабачнае дэмакратычнае стаўленне Івана Якаўлевіча да сабранага ў БДУ народнага фальклорнага багацця папоўніла архівы Інстытута этнаграфіі, мастацтвазнаўства і фальклору Акадэміі навук БССР, легла ў аснову кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
152
На факультэце I. Я. Навуменка падтрымаў ініцыятыву спаборніцтва збору фальклорнага матэрыялу паміж беларускім і рускім амзяленнямі. Рускае аддзяленне ўзначальвала няўрымслівая збіральніца скарбаў народнай вуснай творчасці дацэнт Захарава Вера Анісімаўна. Дзякуючы яе высокапрафесіянальнаму кіраўніцтву фальклорнай практыкай, пастаяннаму вандраванню разам са студэнтамі па розных раёнах Беларусі і вялікай выхаваўчай рабоце сярод насельніцтва, яна выклікала добразычлівую зайздрасць кафедры беларускай літаратуры. Спаборніцтва перарасло ў садружнасць кафедры беларускай літаратуры (загадчык I. Я. Навуменка) і кафедры рускай літаратуры (загадчык Л. I. Фіглоўская) і садзейнічала ўсталяванню новых творчых узаемаадносін паміж рознымі аддзяленнямі філфака. Так, В. А. Захарава трымала цесную навуковую сувязь з вядомымі вучонымі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава М. I. Краўцовым, В. Е. Гусевым, С. Г. Лазуціным, В. Г. Багатыровым і інш.
Захарава прапагандавала на факультэце іх навуковыя працы, выкарыстоўвала метадычныя парады па збору нацыянальных скарбаў вуснай народнай творчасці. 3 дапамогай расійскіх вучоных студэнты і аспіранты беларускага і рускага аддзяленняў філалагічнага факультэта пракладвалі шлях на ўсесаюзныя агляды, конкурсы і канферэнцыі.
Іван Якаўлевіч Навуменка падтрымаў ініцыятыву В. А. Захаравай аб утварэнні навуковадаследчай лабараторыі беларускага фальклору пры філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, якую ўзначаліў яе вучань кандыдат навук Васіль Дзмітрыевіч Ліцьвінка.
Вялікую карысць прынеслі клопаты Івана Якаўлевіча аб паглыбленні універсітэцкага ўзроўню выкладання гісторыі беларускай літаратуры. Адну з крыніц ведаў загадчык бачыў у распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў. Даручаў гэту адказную справу дацэнтам з пэўным педагагічным вопытам і багатым навуковым багажом. Яго ўласныя спецкурсы і спецсемінары, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры Я. Купалу, Я. Коласу, Зм. Бядулю, К. Чорнаму, карысталіся вялікай папулярнасцю сярод студэнтаў. Паглыбленае даследаванне гісторыі беларускай літаратуры XX ст., аналітычнафіласофскае самастойнае тлумачэнне новых матэрыялаў спадчыны беларускіх пісьменнікаў гуртавала вакол прафесара I. Я. Навуменкі дапытлівую, удумлівую студэнцкую моладзь. Яго заняткі натхнялі на даследчую навуковую працу, прыносілі практычную карысць будучым настаўнікам. На кафедры пачалі дзейнічаць навуковыя школы М. Р. Ларчанкі, I. Я. Навуменкі, A. А. Лойкі. 3 іх выкрышталізоўваліся кадры для вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі і інстытутаў АН БССР.
153
Распрацоўка спецкурсаў і спецсемінараў падштурхнула выкладчыкаў кафедры да напісання метадычных дапаможнікаў, падручнікаў, манаграфій (С. X. Александровіч, Д. Я. Бугаёў, Н. С. Гілевіч, В. П. Рагойша, У. А. Навумовіч). Спецсемінары садзейнічалі выданню тыпавой калектыўнай праграмы па гісторыі беларускай савецкайлітаратуры (Д. Я. Бугаёў, В. В. Казлова, I. Я. Навуменка). Распрацоўка гэтай праграмы для філалагічнага профілю ВНУ рэспублікі стымулявала ўдзел членаў кафедры з дакладамі высокага навуковага ўзроўню на рэспубліканскіх і ўсесаюзных канферэнцыях. Члены кафедры на чале з загадчыкам (I. Я. Навуменка, В. В. Казлова, В. П. Рагойша) удзельнічалі ў міжнародных з'ездах славістаў, дзе нараджаліся творчыя кантакты паміж вучоныміфілолагамі Балгарыі, Польшчы, ГДР, Аўстрыі, Югаславіі.
Кафедра, у складзе якой была кагорта выкладчыкаўпісьменнікаў, уплывала на ажыццяўленне Саюзам пісьменнікаў БССР пастаяннай сувязі з пісьменніцкімі арганізацыямі саюзных рэспублік СССР, з насельніцтвам рэспублікі. Падчас працы вучоным сакратаром Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый я стала сведкай адначасовай напружанай працы I. Я. Навуменкі і A. А. Лойкі над доктарскімі дысертацыямі. Талентам навуковых даследчыкаў, прыгожымі творчымі генамі прырода надзяліла абодвух, але Усявышні ў плоць іх заклаў розныя рысы характару і тэмпераменту. Выразныя індывідуальнасці кожнага выявіліся ў час абмеркавання і падрыхтоўкі імі доктарскіх дысертацый да абароны. I. Я. Навуменка ў дысертацыі абнародаваў шырокія духоўныя прасторы творчай спадчыны народнага песняра Янкі Купалы і Якуба Коласа, вызначыў невычэрпныя крыніцы іх нацыянальнага багацця. A. А. Лойка прысвяціў сваё даследаванне нацыянальнаэстэтычнаму свету творчасці Максіма Багдановіча. Паміж будучымі дактарамі разгарнулася «соцспаборніцтва» за тэрмін абароны. Кожны імкнуўся заняць пазіцыю першапраходца новых ідэй, новых поглядаў на традыцыйныя, сацыяльна зашораныя часам і партыйнай ідэалогіяй, даследаванні, прысвечаныя класікам нацыянальнай літаратуры.
У 1969 г. абодва паспяхова і своечасова абаранілі дысертацыі. Працы дактароў навук па сённяшні час служаць нашаму грамадству, карыстаюцца вялікім попытам сярод навукоўцаў, студэнтаў, замежных літаратуразнаўцаў.
За тэрмін працы I. Я. Навуменкі на кафедры загадчыкам (1969— 1972), дзякуючы асабістаму навуковаму патэнцыялу, высокаму прафесіяналізму, педагагічнаму таленту, Іван Якаўлевіч забяспечыў у Міністэрстве сярэдняй і вышэйшай адукацыі БССР калектыву кафедры характарыстыку кагорты высокакваліфікаваных спецыялістаўфілолагаў. Міністэрства прызначыла кафедру рэспубліканскім цэнтрам
154
перападрыхтоўкі выкладчыкаў ВНУ. Па рашэнні Міністэрства быў утвораны на філфаку Савет па абароне дысертацый. Навуковую, адміністрацыйную дзейнасць Навуменка выдатна спалучаў з творчай літаратурнай. У гады кіраўніцтва кафедрай у яго выйшаў шэраг высокамастацкіхлітаратурныхтвораў. Гэта апавяданні, аповесці, зборнікі. Аб іх і вядзецца грунтоўная гутарка ў прапанаваным зборніку, прысвечаным 80годзю Івана Якаўлевіча.
Здольнасці I. Я. Навуменкі — арганізатара навуковапедагагічнага цэнтра ВНУ, талент глыбокага даследчыка складаных працэсаў літаратуразнаўства, высокае пачуццё грамадзянскай адказнасці за даручаную справу паслужылі асновай для абрання яго ў 1973 г. на пасаду дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, дзе ён працаваў да абрання ў 1982 г. віцэпрэзідэнтам Акадэміі навук, а затым быў перавыбраны паўторна. Высокія навуковыя званні: членакарэспандэнта (1972), заслужанага дзеяча навукі (1978), акадэміка АН БССР (1980), званне народнага пісьменніка (1995), дзяржаўныя ўзнагароды за мірную працу: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай Вайны 1й ступені — не парушылі сувязь Івана Якаўлевіча з кафедрамі філалагічнага факультэта. He госцем ён сябе адчувае ў нас, а настаўнікам, высокім навуковым кансультантам, добразычлівым калегаю. Службовыя пасады віцэпрэзідэнта, дзяржаўнага дзеяча — Старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990), дарадцам прэзідэнта Акадэміі навук не сталі для Івана Якаўлевіча перашкодай у творчай навуковай сувязі з кафедрай беларускай літаратуры БДУ, для творчай літаратурнай дзейнасці, якая для яго з'яўляецца «хлебом насуіцным», аб чым і сведчыць змест юбілейнага зборніка.