На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Студэнцкая раць, навуковыя калектывы кафедраў філалагічнага факультэта ў штодзённай працы сцвярджаюць неаслабны інтарэс да творчасці I. П. Шамякіна, яго вялікай ролі ў патрыятычнагуманістычным выхаванні будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
A * *
Вялікую карысць прынесла філфакаўцам БДУ навуковая сувязь з народным пісьменнікам Іванам Пятровічам Шамякіным, адначасова мы ўмацоўвалі сяброўскія сувязі з бацькам дзвюх дачок Алесі і Таццяны і дзвюх унучак Славяны і Марыі, студэнтак нашага факультэта.
Ён з ахвотаю даваў згоду на сустрэчы з нашым калектывам, а насілі яны розныя формы. I. Шамякінупісьменніку хацелася пачуць жывое слова аб творах сваіх з вуснаў моладзі, не абцяжаранай уплывам рэцэнзій СМІ або лекцыйнымі тлумачэннямі. На сустрэчах аспіранты, выкладчыкі, студэнты штурмавалі госця пытаннямі рознага настрою і зместу, а ён, не абмяжоўваючы сябе часам, без пакручастага красамоўства, у стылі спакойнай гутарковай мовы даваў грунтоўныя адказы, пры падагульненні свае агульныя ўражанні выказваў праз устойлівыя народныя словазлучэнні.
Хвалі думак адбіваліся ў бляску вачэй, у пластыцы твару, у рухах рук, а прыхаваная ўсмешка ўтрымлівала сакрэт роздуму I. Шамякіна, падсвечвала псіхалагічную рэакцыю. Студэнты стацыянара мелі мажлівасць бачыць і чуць пісьменніка на шматлікіх мерапрыемствах Саюза пісьменнікаў, вярталіся з аўтографамі, нават заснавалі ў інтэрнаце спаборніцтва па іх збору.
Незабыўнымі ў памяці засталіся сустрэчы пісьменніка са студэнтамі завочнага аддзялення. Яны лавілі кожнае слова, спасылаліся на яго думкі і тлумачэнні, абапіраліся на іх у сваёй педагагічнай працы. Па заданні выкладчыкаў кафедры завочнікі рыхтавалі на экзамены багатыя па змесце і афармленню альбомы, прысвечаныя творчасці I. Шамякіна, папаўнялі імі літаратурныя школьныя кабінеты, выкарыстоўвалі ў час падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскіх канферэнцый і конкурсаў.
Філфакаўская фільматэка валодае унікальнымі кінадакументамі, прысвечанымі I. Шамякіну. Першы фільм аб народным пісьменніку
143
быў пастаўлены рэжысёрам Георгіем Коласам на базе студэнцкавыкладчыцкага калектыву філфака. Выкладчыкі кафедры гісторыі беларускай літаратуры масціліся бліжэй да пісьменніка, увекавечвалі сябе поплеч са славутым чалавекам, а студэнты наперабой задавалі пытанні.
Вясною 2002 г. рэжысёрам Н. Б. Рашэтнікавай, дацэнтам кафедры методыкі і рыторыкі БДУ, была ажыццёўлена пастаноўка другога фільма, прысвечанага I. Шамякіну.
Па вуліцы Янкі Купалы, дом № 11, група выкладчыкаў факультэта наведала сям'ю Івана Пятровіча на кватэры. У двары дома шугала свежая майская зеляніна. Прыгожымі белымі свечкамі нас сустрэлі шамякінскія каштаны. На парозе кватэры вітаў групу звонкім голасам гаспадар, які шустранька павёўу свой рабочы кабінет. I пакуль аператар выбіраў пазіцыі для працы, Іван Пятровіч пазнаёміў з чатырохгадовым унукам Іванам. Мы адчулі, што дзед душы ў ім не чуе. Ваня прымасціўся пад крыло дзеда. Уважлівей, чым слухаюць студэнты на лекцыях, успрымаў нашу гаворку, яна зацягнулася, і калі хлопчык стаміўся, то папытаў у дзеда дазволу пайсці спаць. Гэта дзіцячая непасрэднасць скіравала гутарку на экскурсію ў дзяцінства пісьменніка. Іван Пятровіч без усялякага перапынку павёў успамін на гаспадарку сваёй маці, шчырніцы Санклеты Сцяпанаўны, а затым павандравалі на прафесіянальна расцярэбленыя просекі лесніка Пятра Мінавіча — бацькі будучага пісьменніка. Гутарылі мы не адну гадзіну, з хваляваннем ідучы за Іванам Пятровічам па ўхабістых франтавых дарогах Вялікай Айчыннай вайны, на якіх ён знаёміў нас з сябраміаднапалчанамі, адкрыў сакрэты салдацкага акопнага лёсу, пазнаёміў з творчымі дэталямі прозы аб днях векапомных. Гутарка легла ў аснову кінафільма. Ім карыстаемся на практычных занятках, канферэнцыях, юбілеях. Вялікім попытам фільм карыстаецца ў сярэдніх школах рэспублікі,
Пасля кіназапісу Іван Пятровіч запрасіў нас на гарбату. Хуценька мы распакавалі зараней падрыхтаваныя сабойкі, прыгожым тортам эмацыянальна ўразілі ўнука Ваню, а пасля чаркі моцнага напою, прыдбанага прадбачлівай Нінай Барысаўнай, працягвалі бяседу і ўбачылі пісьменніка ў іпастасі гаспадара сям'і. Я ўдзячна Н. Б. Рашэтнікавай, арганізатарцы візіту, за дамашнюю гутарку, якая абагаціла мне партрэт Івана Пятровіча, зямнога чалавека, сем'яніна, гаспадара.
Кафедра беларускай літаратуры і культуры захоўвае сціплыя фотаматэрыялы біяграфіі I. П. Шамякіна. Яны выкарыстоўваюцца на юбілейных выстаўках, круглых сталах, літаратурных чытаннях, канферэнцыях. Як антыкварную рэліквію берагу фотадакумент задушэўнай бяседы на канапе майго бацькі — Казлова Васіля Іванавіча, Старшыні
144
Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі — з «магутнай кучкай» старэйшых беларускіх пісьменнікаў— I. Шамякіна, М. Лынькова, К. Крапівы, П. Броўкі.
На факультэце працягваецца навуковая распрацоўка спадчыны народнага пісьменніка, ідзе збор матэрыялаў для кабінета беларускай філалогіі, абараняюцца дыпломныя і курсавыя работы. Спадзяёмся, што камісія па ўшанаванні памяці I. П. Шамякіна дасць права Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту зацвердзіць стыпендыю, аўдыторыю, ганаровы медаль яго імя.
* * *
Перачытваючы апублікаваныя дзённікавыя запісы I. П. Шамякіна, захапляешся матэрыялам, пранізаным яго бацькоўскімі клопатамі аб дзецях. На факультэце прысутнічала постаць I. Шамякінапісьменніка, але адсутнічаў вобраз Шамякінабацькі. Дочкі Алеся і Таццяна настойлівай працай авалодвалі ведамі, узнімаліся на кандыдацкія і доктарскія навуковыя вяршыні (Таццяна Іванаўна — доктар навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, член Вялікага вучонага савета Белдзяржуніверсітэта; Алеся Іванаўна — кандыдат філалагічных навук, старшы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).
Постаць I. Шамякінабацькі і дзеда ў выхаванак факультэта стаяла ў цяньку ў час іх вучобы. Яго ўплывовая духоўнасць праступала ў начытанасці, тэарэтычнай падрыхтоўцы, інтарэсах дачок да навуковадаследчай работы. Шамякінскія дзяўчаты сярод студэнцтва вызначаліся поспехамі ўвучобе, дысцыплінаванасцю, патрыятычнай адказнасцю за гонар факультэта, шчырымі ўзаемаадносінамі з аднакурснікамі, калегамі па працы. Шамякінскае грамадзянскае крэда з'яўляецца асновай іх вобраза жыцця ў калектыве. Удумліва выкарыстоўваючы парады настаўнікаў, але без бацькоўскіх хадакоўстарацеляў, авалодвалі яны прафесійнымі ведамі, дэмакратычным шляхам узнімаліся на навуковыя ступені, законна займалі службовыя пасады. Так, Таццяна Іванаўна з удзячнасцю аддае грамадству набытыя ад людзей і памножаныя ўласнымі сіламі навуковыя веды. Таццяна навідавоку і ў пашане ў навуковапедагагічным асяроддзі Беларусі і за яе межамі. Алеся Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, вылучаецца ў калектыве Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі высокай адказнасцю за навуковую справу, сціпласцю паводзін, добразычлівасцю ва ўзаемаадносінах з людзьмі.
Ліна Іванаўна, старэйшая дачка I. Шамякіна, атрымала лінгвістычную адукацыю ў Інстытуце замежных моў і з поспехам працавала на ніве адукацыі ў сярэдняй школе, у ВНУ, выконвала за мяжой перыя
145
дычныя даручэнні Міністэрства адукацыі БССР. Іван Шамякін радаваўся поспехам сваіх дачок, але сваім аўтарытэтам за ручку не вёў іх да поспеху. Так, навату час абароны дысертацый, баючыся парушыць дэмакратычны стыль работы вучоных саветаў, звычайна не прысутнічаў на іх.
Бацькоўскія турботы запалі мне ў душу ў час наведвання яго ў бальніцы летам 2004 г. Герой Сацыялістычнай працы, акадэмік, народны пісьменнік у лечкамісіі размяшчаўся не ўлюксе, а ў двухмеснай палаце з адноснымі камфортнымі ўмовамі. Стаяла летняя спякота, вокны глуха заканапачаныя, без доступу свежага паветра. Шукаць здароўя ветэрану вайны было там цяжка, але ён цярпліва ставіўся да бальнічнага побыту, персаналу ў знак удзячнасці падпісваў свае кнігі.
Візіт настаўніцы яго дачок Іван Пятровіч сустрэў ветліва. Спачатку гутарка насіла характар маёй справаздачы аб жыццібыцці. Я падбірала наўмысна радужныя весткіфакты, але Іван Пятровіч узяўініцыятыву ў свае рукі і цікавымі шматлікімі пытаннямі аб поспехах і вучобе, паводзінах моладзі, яе рэакцыі на грамадскапалітычныя падзеі, на сустрэчу студэнцтва з Прэзідэнтам рэспублікі A. Р. Лукашэнкам разгарнуў са мною вялікую дапытлівую бяседу. Памяняўшы методыку гутаркі, даў мне, работніку вышэйшай школы, дацэнту БДУ, шэраг парад па выкарыстанні надзённых матэрыялаў СМІ ў выхаваўчай рабоце, матэрыялаў выступленняў Прэзідэнта рэспублікі па эканамічных пытаннях, падкрэсліў думку аб тым, што неабходна актыўна растлумачваць студэнтам асаблівасці развіцця нацыянальнай канцэпцыі Рэспублікі Беларусь. Я адчула, што Іван Пятровіч прафесіянальна ставіцца да вучэбных праграм факультэта. Так, пісьменнік, галоўны рэдактар «Нацыянальнай навуковай энцыклапедыі» завастрыў увагу на аб'ектыўным тлумачэнні ў вузаўскай праграме гісторыі беларускай савецкай літаратуры, ролі пісьменнікаў сярэдняга пакалення ў яе станаўленні, адлюстраванні эпохі нашага часу, раіў у спецкурсах і спецсемінарах разглядаць праблематыку пераемнасці традыцый літаратуры XX ст. у творах сучасных пісьменнікаў.
У сувязі з аб'яднаннем дзвюх літаратурных кафедраў і прызначэннем Таццяны Іванаўны загадчыцай аб'яднанай кафедры беларускай літаратуры і культуры ўтварылася магутная прафесарская кагорта, дацэнцкая раць, а таксама творчая група выкладчыкаў. Аб'ектыўна ацэньваючы здольнасці Таццяны Іванаўны: «Такі розум, энцыклапедычны. Фенаменальная працавітасць», — Іван Пятровіч хваляваўся за дачку, адчуваючы вялікі аб'ём работы, які лёг на яе плечы. He пакідалі яго і турботы за Саюз пісьменнікаў, хваляваўся за гаспадарку Дома літаратараў, дома творчасці пісьменнікаў «Іслач». Гутарка наша зацяг
146
нулася. Увесь змест яе быў пранізаны жаданнем Івана Пятровіча пакласці яшчэ не адну цагліну ў будаўніцтва дэмакратычнага грамадства Рэспублікі Беларусь.
У аповесці «Слаўся, Марыя!» Іван Пятровіч крытычна прызнаў свае бацькоўскія ўпушчэнні. Ён адзначыў: «Выхоўвала іх (дзяцей, унукаў, праўнукаў) бабуля, а дзядуля, стары скептык і буркала, часцей за ўсё крытыкаваў яе залішне ліберальнае выхаванне, хоць сам не аддаваў ім увагі столькі, як яна, вельмі быў заняты творчасцю, працай у Саюзе пісьменнікаў, у Вярхоўным Савеце; усім абавязкам сваім я аддаваўся з апантанай шчырасцю» (I. Шамякін. Пошукі прытулку. М., 2002, с. 60).