• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    125
    Мы жывём добра. Дзень працуем, вечарам адпачываем. Валейбол, футбол, агляд мастацкай самадзейнасці, «аўтарскія вечары» нашых «артыстаў», кіно — вось чым займаемся.
    А колькі розных прыгод! Пра ўсё ў пісьме ніколі не напішаш. Мы, калі сустрэнемся, пра ўсё раскажам Вам, добра! I пра калабояў, і пра брыгаду Сашы Макарэвіча, і пра Вясёлую армію Кучаравага Апалона, ці, як яна яшчэ называецца, брыгада «Іван ды Мар'я», а таксама пра нашых дзяўчатак, што кожны дзень кормяць нас снеданнем, абедам, вячэрай, частуюць блінамі.
    Вольга Васільеўна, прыязджайце, калі зможаце. Вы самі ўбачыце, як мы ўладкаваліся (гэта нельга апісаць нават у казцы!), як жывем, чым займаемся; як загарэлі; сталі мацнейшымі, прыгажэйшымі.
    Жадаем Вам самых вялікіх поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і вечнай маладосці. Шчыра абдымаем, моцна цалуем. Вашы 27.
    Наш адрас: 247311, Гомельская вобл., Акцябрскі рн, в. Раманішчы, СБА ім. В. I. Казлова.»
    Кафедра пачала практыкаваць выязныя сумесныя з педагагічнымі калектывамі школ рэспублікі пасяджэнні, круглыя сталы, сустрэчы. Мы ўмацоўвалі сувязь са сваімі выпускнікамі, аказвалі метадычную дапамогу, знаёмілі моладзь з літаратурнымі нашымі сіламі, уласнымі вачамі і вушамі, душой і сэрцам спасцігалі рэгіянальную рэчаіснасць рэспублікі.
    У 1986м група выкладчыкаў кафедры ў складзе М. Р. Ларчанкі, У. А. Навумовіча, Р. М. Семашкевіча, A. К. Тарасюк, М. Б. Яфімавай, A. А. Ламекі, В. В. Казловай пабывала ў Салігорску. Старшыня гарвыканкама М. I. Яфімчык параіў наведаць школу № 5, дырэктарам якой быў ветэран вайны Г. П. Завадэўкін, а затым выпускніца філфака аматарка факультэцкай мастацкай самадзейнасці, майстар прыгожага мастацкага слова Н. I. Філімонава.
    Пасля гутарак з настаўнікамі, вучнямі, наведванняўрокаўмы ўсваёй заключнай гутарцы ў райана адзначылі прафесіяналізм прадметнікаў, а філолагаў асабліва, змястоўнасць і нагляднасць метадычных распрацовак у прадметных кабінетах, багаты наглядны матэрыял для міжпрадметных сувязей, размешчаны ў выдатным школьным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Уразіла ідэйная задума мемарыяльнага школьнага садакветніка, прысвечаная памяці ўдзельнікаў партызанскага руху ў Беларусі часу вайны 1941 —1945 гг. Сувязь кафедры са школай працягваецца. Плённа ўплывала на гэту дружбу гарана, былая вучаніца Міхася Рыгоравіча Т. Ф. Карнейчук.
    У час святкавання 60годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у 2005 г., школе № 5 было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза,
    126
    арганізатара партызанскага руху на Беларусі Казлова Васіля Іванавіча. Дзякуючы завучу школы Лялькінай Ніле Аркадзьеўне, жонцы галоўнага макшэйдара калійнага камбіната, мы атрымалі дазвол на падземную салігорскую экскурсію, убачылі прыгажосць саляных шахтаўпалацаў, прабіраліся да камбайна, падыхалі соллю і ўмыліся яе пылам. Міхась Рыгоравіч Ларчанка першы папластунску праклаў шлях да камбайна і ўзяў інтэрв'ю ў машыністашахцёра.
    ПаездкаўСалігорсксталадлямяневандроўкайудзяцінства.У 1933 г. у вёсцы Міцявічы, якая ў 1950 г. злілася з прыгарадам горада, я пайшла ў першы клас. Праз 30 год сустрэлася з першымі сваімі настаўніцамі Анастасіяй Іванаўнай Маталыцкай і Марыяй Максімаўнай Чарэўкай. Дачка Маталыцкай — заслужаная настаўніца Бысік Людміла Аляксандраўна ў сваю чаргу ў Салігорску гасцінна сустракала філфакаўскіх выкладчыкаў. Міхась Рыгоравіч — дэкан факультэта — і кіраўнік педпрактыкі дацэнт 3. Б. Варановіч спакойна адпраўлялі студэнтаў на педагагічную практыку ў Мінскую сярэднюю школу № 44, дзе працавала вядомы настаўнікметадыст Рэспублікі Беларусь A. А. Бысік.
    Членам кафедры імпанавала рашэнне Міхася Рыгоравіча даверыць прафесійнае навучанне сына Уладзіміра калектыву філалагічнага факультэта. Лёс дзяцей, якія папалі ва ўстановы, дзе кіраўнікамі былі іх бацькі, — вельмі складаны... Знешнімі рысамі твару і характарам Валодзя быў падобны да бацькі. Сярод студэнтаў карыстаўся даверам, павагаю, не злоўжываў блізкім сваяцтвам з дэканам. Міхась Рыгоравіч скіраваў старэйшага сына ў рэчышча літаратуразнаўства, нацэліў на карпатлівую працу даследчыкатэкстолага. У падрыхтоўцы выдання шматлікіх прац Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук ён добрасумленна працаваўусё сваё жыццё. Малодшаму сыну Барысу бацька пажадаў поспеху на архітэктурнай пляцоўцы забудовы пасляваеннай Савецкай Беларусі. Барыс удзельнічаўу ажыццяўленні шматлікіх конкурсаў, меў свой непаўторны архітэктурны стыль. У архітэктурным рашэнні першай падземнай ніткі метро Мінска Барыс пакінуўсвой вялікі след. Дзецішчам архітэктурным Барыса Ларчанкі з'яўляецца станцыя метро «Плошча Перамогі», аэрапорт № 2 і інш. Узначальваючы архітэктурны камітэт г. Мінска, заслужаны архітэктар БССР Барыс Ларчанка ішоўпоруч з бацькам. У сям'іЛарчанкі, як і на факультэце, жыла згода і бытавая сціпласць. Утварала сямейны лад жонка Міхася Рыгоравіча — Вольга Уладзіміраўна, былая настаўніца матэматыкі. Дабратворны ўплыў спакойнай, разважлівай, сціплай жанчыны адчуваўся ў лёсе мужа, дзяцей і ўнукаў.
    Міхась Рыгоравіч Ларчанка, гуманіствучоны, Богам быў прызначаны для мірнай працы. Карэньчык магілёўскай зямлі, коласаўскае зяр
    127
    нятка, Ларчанка пасля абароны кандыдацкай і доктарскай дысертацыі актуалізаваў ідэю славянскай міжлітаратурнай супольнасці, прысвяціў сябе распрацоўцы пластоў нацыянальнай літаратуры ў манаграфіях «На шляху да рэалізма», «Па шляху рэалізма» і іншых даследаваннях, узгадаваў не адно пакаленне літаратуразнаўцаў, крытыкаў, настаўнікаў. Аб усім гэтым яго хроснікі расказваюць студэнтам на канферэнцыях, прысвечаных яго навуковай дзейнасці, выкарыстоўваюць працы даследчыка ў курсавых, дыпломных, дысертацыйных работах. У аўдыторыі імя Міхася Рыгоравіча Ларчанкі нараджаюцца новыя кандыдаты і дактары навук.
    Дзякуй, дарагі хросны, «за хлеб насуіцный»!
    ЛЕЎ ШАКУН ЯК ЗАСНАВАЛЬНІК МІЖНАРОДНЫХ ФІЛФАКАЎСКІХ СУВЯЗЕЙ БДУ
    Першай філалагічнай групайластаўкай БДУ, што адправілася ў 1958 г. у замежнае падарожжа на практыку, была група ў складзе 10 студэнтаў, двух выкладчыкаў Р. В. Булацкага, В. В. Казловай на чале з загадчыкам кафедры беларускай мовы дацэнтам Міхаілам Іванавічам Жыркевічам. Мэтай паездкі была закладка падмурка навуковага супрацоўніцтва філолагаўБеларускага дзяржаўнагауніверсітэта з Варшаўскім. Час навядзення мастоў супрацоўніцтва быў цяжкі. Ішло аднаўленне народных гаспадарак у краінах, якія вызваліліся ад фашысцкай акупацыі.
    Варшаўскую трагедыю Другой сусветнай вайны мы ўбачылі наглядна. Зрашэчаныя кулямі і разбітыя бомбамі, з пустымі зрэнкамі вокнаў паабапал расчышчаных вуліц стаялі гмахішкілеты, што засталіся ад дамоў класічнага дойлідства — былога мірнага жытла варшавян.
    Атуліла нас сардэчнасцю прафесар Варшаўскага універсітэта шчырніца даследаванняў славянскай філалогіі Антаніна АбрэмскаЯблонская. Яе вучаніца Альжбета Смулкова і група студэнтаў (выхадцаў з Беласточчыны) кінуліся расчыняць перад намі ўсе скарбонкі сваёй сталіцы, што захаваліся пасля Другой сусветнай вайны. Мы звярнулі ўвагу на эстэтычны выгляд Варшавы, шчыра здзіўляліся майстэрству рук, што ўпрыгожылі ацалелыя вітрыны нешматлікіх лавак, крамаў, рэстарацый, касцёлаў. Нас размясціліў «Доме селяніна». Насупраць гэтага інтэрната стаяў упарадкаваны пасля ваенных бамбёжак помнік Мікалаю Каперніку. Кожнаму з нас хацелася тады ўвекавечыць сябе каля славутага сына Польшчы. Дзякуючы добра прадуманай праграме, клопатам вядомай вучонай, бязмернай шчодрасці
    128
    і чалавечай прыгажосці Антаніны АбрэмскаЯблонскай, студэнты абагаціліся за час практыкі ведамі па гісторыі Польшчы, пазнаёміліся з мастацкімі шэдэўрамі ў народным музеі рэспублікі, на персанальных выставах. Мы наведалі канцлагер Асвенцім, дзе дзяцей з Беларусі страсянула жудасная гісторыя пакут чалавечых, утвораная пошасцямі звяраміфашыстамі XX ст. У памяці засталося шчымлівае ўражанне ад наведвання помнікамогілак ваярам Савецкай Арміі, вызваліцелям Польшчы ад фашысцкіх акупантаў. Дастойна паводзілі сябе студэнты ў дыскусіі з экскурсаводам па пытанні дактрыны вайсковай аперацыі Варшавы.
    На прыёме рэктар Варшаўскага універсітэта вызначыў мэтазгоднасць заключэння дагавору аб штогадовым абмене групамі студэнтаў паміж двума славянскімі суседнімі універсітэтамі. Міністэрства адукацыі ПНР папрасіла М. Л. Жыркевіча аказаць дапамогу па павышэнні кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ПНР. Калі вярнуліся дадому, Міхаіл Іванавіч пасля згоды міністэрства пачаў рыхтаваць для гэтай справы Льва Міхайлавіча Шакуна.
    Летам 1961 г. Шакун і я прыехалі працаваць у Беласток на курсы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пасля кароткага знаёмства са складам і падрыхтоўкай курсантаўбеларусаведаў нам самім прыйшлося тэрмінова распрацоўваць праграмы, разлічаныя на пашырэнне іх ведаў. Паўсталі цяжкасці, выкліканыя адсутнасцю мастацкіх тэкстаў, метадычных распрацовак, навуковых даследаванняў, надрукаваных у БССР. Прывезеныя з сабой дапаможнікі пераходзілі з рук у рукі. Удзячная настаўніцкая аўдыторыя натхняла Льва Міхайлавіча на складаную штодзённую працу. Лекцыі чаргаваліся з практычнымі заняткамі, штодзённымі кансультацыямі і так званымі круглымі сталамі. Ддя выкладчыкаў савецкай вышэйшай школы навучанне і выхаванне — адзіны працэс. Леў Міхайлавіч выдатна спалучаў яго кампаненты і ва ўмовах працы ў ПНР. Па просьбе слухачоў мы правялі праблемныя гутаркі па тэмах «Мастацкае ўвасабленне ў літаратуры лёсу славянскіх народаў уДругой сусветнай вайне», «Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы: яго рэпертуар і творчыя сілы», «Класіка беларускайлітаратурыўпраграме савецкай школы».
    Нягледзячы на вялікую вучэбную загрузку, курсанты і выкладчыкі знаходзілі час для гутарак за кавай, якія часам ператвараліся ў гаманлівую беларускую вечарынку і выклікалі ў мясцовай улады пільную ўвагу, нават насцярожанасць да нашай працы. Сярод слухачоў курсаў знайшліся людзі, якія некалі спявалі ў хоры славутага Рыгора Раманавіча Шырмы — народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай
    129
    працы. Менавіта яму мы пазней прывезлі падрыхтаваныя курсантамі тэксты народных песень.
    Разам з намі працаваў на курсах малады выкладчык Варшаўскага універсітэта Алесь Баршчэўскі. У тое спякотнае лета ён праявіў вялікія клопаты пра нас, імкнуўся згладзіць цяжкасці нашага быту падарожжамі на вёску ў госці да яго родзічаў, знаёмых, падсілкоўваў беларускай беластоцкай гасціннасцю. Уладкаваў на аднаразовае штотыднёвае харчаванне ў закрытага тыпу сталоўку. Грашовыя выдаткі за працу былі мізэрныя. Мы працавалі па пагадненню высакароднай брацкай дапамогі міністэрству адукацыі ПНР. Тагачасная жыццёвая нявопытнасць, жорсткія патрабаванні пагранічнай мытні паставілі нас у складаныя ўмовы быту, харчавання, але шчырае перакананне ў высакароднасці працы на карысць інтэрнацыянальнай дружбы засланяла ўсе цяжкасці камандзіроўкі. Вянцом яе быў прыём у старшыні Дзяржаўнага савета, як сёння пішуць, спікера Польскай Народнай Рэспублікі Аляксандра Завадскага. Сустрэча з вядомым сынам Польшчы пакінула глыбокі след у памяці. Яна насіла характар сяброўскай гутаркі, з якой мы даведаліся аб рэвалюцыйнай дзейнасці Аляксандра Завадскага ў час існавання буржуазнай Польшчы, аб яго сумеснай падпольнай рабоце з удзельніцай рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сакратаром ЦК КСМЗБ Верай Харужай, з якой «абжываў» ён не адзін каземат дэфензівы. Дзяржаўны дзеяч ПНР цікавіўся праблемамі гістарызму творчасці беларускіх пісьменнікаў, асабліва выхадцаў з Заходняй Беларусі (М. Танка, П. Пестрака, В. Таўлая), былых удзельнікаў рэвалюцыйнага руху «на крэсах усходніх» Польшчы. Стрыманы Леў Міхайлавіч адгукнуўся на шчырую споведзь Аляксандра Завадскага і расказаў яму аб удзеле сваёй маці Марыі Хрысціянаўны, сястры Тамары і сваім асабіста ў партызанскім руху пад камандаваннем майго бацькі — камандзіра мінскага партызанскага злучэння, Героя Савецкага Саюза Казлова Васіля Іванавіча. Ад Завадскага мы атрымалі падзяку і каштоўныя падарункі.