• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Мова Хрола Сінкевіча — люстэрка яго душы, светапогляду маральных прынцыпаў і філасофіі мыслення.
    М. Мятліцкі паклапаціўся аб сродках мастацкай індывідуалізацыі лесніка — захавальніка скарбаў зямлі, яе фауны і флоры. У забруджанай зоне ён не вандроўніктурыст, не часовы служачы, ён гаспадар краю. Жыццёвай упартасцю Хрол нагадвае зубра, з якім у зоне адчужэння падзяляе ўсе радыяцыйныя нягоды.
    У назве аповесці «Замкнёны дом» аўтар увасобіў філасофію чарнобыльскай трагедыі, падкрэсліў умоўную замкнёнасць забруджанай прасторы зла, якая да пэўнага часу будзе ўтрымліваць у сваіх цянётах жывое.
    Назва вершаванай аповесці «Замкнёны дом» успрымаецца як завязка твора. Пры пабудове сюжэта аўтар здалёк падступаецца да яе развязкі. Пасля першага адпачынку ў лясной гасцініцы Акім Пятровіч быў разбуджаны і здзіўлены кагортаю «мясцовага» насельніцтва: «3 паўсюль наехаў знаны люд вучоны // Жывепрацуе ён за дротам зоны». Побач з імі — чародкі маладых жанчынлабарантак. У фрэнчах сініх мясцовых леснікоў, аб'ездчыкаў, назіральнікаў.
    Выбух на ЧАЭС узняў над родным домам атамны віхор, прымусіў клапатлівага гаспадара на час замкнуць яго ад ліхалецця. У экстрэмальных умовах жыцця чалавек заўсёды шукаў ратунак на прасторах прыроды, час быў і застаецца надзейным лекарам ад бяды і ліхалецця.
    3 такімі перакананнямі пакідае зону Акім Пятровіч. «I ўжо калі па ўзлётнай паласе // Панесся лайнер, адарваўся з гулам, // Яго душа суцішвалася — чула... // ...Ёсць іншы свет і ёсць жыцця працяг». Думка героя зліваецца з перакананнем аўтара: «Жыццё працягваецца!».
    Паэма па сваёй ідэйнай задуме пераклікаецца з ляўкоўскім цыклам Янкі Купалы, з паэмай Якуба Коласа «Новая зямля».
    М. Мятліцкі стварыў літаратурны помнік зямлі беларускай, якая ў дні чарнобыльскай навалы прыняла на свае плечы ўдар страшэннай антычалавечай тэхнічнай сілы. Народ Беларусі напружыўся і рассек чорную радыяцыйную хмару, засведчыўшы ўсяму свету невычэрпнасць крыніц сваёй жыццесцвярджальнасці.
    107
    САМАРОДАК ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ
    Кожны народ захоўвае ў сваёй памяці імёны герояў, авеяных быліннай славаю абаронцаў сваёй Айчыны ад чужаземных занявольнікаў. У Беларусі да ліку народных любімцаў і славутасцей XX ст. належыць Васіль Ісакавіч Талаш.
    На пачатку 30х гг. беларуская проза папоўнілася эпічнай аповесцю Якуба Коласа «Дрыгва», прысвечанай станаўленню Савецкай улады і выгнанню з абшараў Палесся польскіх захопнікаў. Твор набыў незвычайную папулярнасць дзякуючы ўдумліваму творчаму спалучэнню аўтарам сацыяльнага і палітычнага, нацыянальнага і патрыятычнага, рэалістычнага і рамантычнага сюжэтнага зместу. У аснову твора пакладзены гістарычны матэрыял, біяграфія рэальнай асобы Васіля Ісакавіча Талаша. Што ўразіла і прыкавала ўвагу пісьменніка ў лёсе выхадца са шматдзетнай і беднай сям'і?
    Малазямелле бацькоў прымусіла Васіля пасля жаніцьбы з Палагеяй ісці ў прымы ў вёску Навасёлкі на гаспадарку яе бацькоў. Але пашчасціла на спагадлівага цесця Емяльяна Пасько. Зямля была мацікарміцелькай, выратавальніцай ад голаду і галечы. Калі ў палескі край нахлынулі чужынцызахопнікі, хлебароб узяўу рукі сякеру і выступіў на абарону сваёй чалавечай годнасці. Васіль Ісакавіч здолеў аб'яднаць землякоў, згуртаваў партызанскі атрад, узначаліўяго, прычым вызначыўся талентам стратэга. Ён паспяхова правёў на Палессі не адну баявую аперацыю. Тройчы польскія жаўнеры спрабавалі замацавацца ў палескім рэгіёне, але вынік быў адзін — выгнанне чужынцаў.
    Немалады ўзростам, Васіль Ісакавіч добраахвотнікам быў залічаны ў 417 пяхотны полк Чырвонай Арміі і аказаў вялікую дапамогу ў наладжванні кантактаў з мясцовымі партызанскімі групамі, садзейнічаў армейскай разведцы. Па сведчанні даследчыка Міколы Жыгоцкага, архіўныя зборы захоўваюць багаты матэрыял аб гераічнай дзейнасці Талаша ў пачатку 20х гг. мінулага стагоддзя. Магутная воля свабодалюба, талент народнага важака дапамаглі яму пераадолець выпрабаванні грамадзянскай вайны і выйсці разам з аднапалчанамі і ўдзельнікамі партызанскага руху на Палессі пераможцамі. Калі пачаўся жаданы мір, Талаш апантана ўзяўся за аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі. На пасадзе старшыні сельскага савета спалучаў працоўную дзейнасць з грамадскай. Першачарговым быў клопат аб людзях, аб развіцці жывёлагадоўлі, набыцці насення для сялянскіх надзелаў, адкрыцці суднарамонтных майстэрань, школ, медыцынскага пункта. Беларускі ўрад высока ацаніў гераічныя справы
    108
    палескага самародка. Вось выпіска з пастановы Прэзідыума ЦВК БССР ад 6 лютага 1928 г.: «За здзяйсненне подзвіга ўзнагародзіць ордэнам Чырвонага сцяга Талаша Васіля Ісакавіча, селяніна вёскі Белкі Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі».
    Дзед Талаш у час Вялікай Айчыннай вайны з сям'ёю застаўся на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Немцы і паліцаі спрабавалі адабраць ордэн, здзекаваліся фізічна з Васіля Ісакавіча і яго сыноў. Мужнага палешука ўратаваў прыпяцкі лес. У час адной баявой аперацыі падрыўнікі атрада імя Гастэлы натрапілі ў гушчары на дзедаву схованку, якога мясцовыя партызаны адразу пазналі. Дзеда Талаша даставілі ў штаб Мінскага партызанскага злучэння, дзе ён атрымаў ад Рамана Навумавіча Мачульскага — намесніка камандзіра злучэння — шэраг даручэнняў. Талаш добра ведаў сакрэты мясцовага рэльефу, якія партызаны выкарысталі ў ходзе баёў і блакад. Дзед нават склаў аператыўнастратэгічную карту размяшчэння варожых умацаванняў у гарнізонах, якія разведаў у час пошуку партызан. Чутка аб тым, што ў радах народных мсціўцаў ваюе Васіль Ісакавіч, разнеслася па ўсіх злучэннях і выклікала прыліў новых сіл, жаданне пабачыць яго ў сваіх атрадах. Партызаны М. Сіманаў, А. Кашыраў, А. Дзенісевіч, П. Папоў прывезлі ў лясную друкарню некалькі варыянтаў легенды пра гераізм дзеда Талаша.
    Па выкліку ЦК КП(б)Б з Мінскага партызанскага злучэння Васіль Ісакавіч прыляцеў у Маскву. Тут яму наладзілі цёплую сустрэчу, пасялілі ў самай лепшай гасцініцы таго часу «Масква». Дзеда апранулі ў новае вайсковае абмундзіраванне, але пахадзіў ён у ім не больш тыдня, а потым схаваў у мяшок. Маёй маці Ефрасінні Яфімаўне коратка растлумачыў: падарунак унукам і сынам. Талаша далучылі да партызанскай групы, якая наведвала заводы, прадпрыемствы, навучальныя ўстановы, дзе ён расказваў масквічам аб жыцці і барацьбе народных мсціўцаў з фашысцкімі акупантамі на Беларусі.
    Пасля тлумнага дня Васіль Ісакавіч у накінутым на плечы кажушку выходзіў з нумара ў прасторны хол, уладкоўваўся за стол, клаў на сярэдзіну кубанку з партызанскаю «кукардаю» — чырвоным каснічком, збіраў вакол сябе людзей, што вярталіся ў гасцініцу на адпачынак. Слухачы, у асноўным афіцэры, даведаўшыся, што перад імі не проста беларускі партызан, а той самы дзед Талаш, пра якога Якуб Колас напісаў кніжку «Дрыгва», распытвалі героя пра Беларусь, пра лёс ягоных землякоў, агульны настрой народа. Талаш атрымоўваў ад імправізаванага круглага стала новы зарад сілы для заўтрашняга дня і на наступны вечар даваў інтэрв'ю новым слухачам.
    109
    Адзіным сродкам інфармацыі аб баявых дзеяннях на фронце была для дзеда радыёкропка. Пасля гутарак ён прыходзіў да нас у нумар і з напружаннем чакаў перадачы «У апошні час», якая давала звесткі аб самых апошніх падзеях на франтах. Аслаблены слых перашкаджаў улавіць яму падрабязнасці. Маці тлумачыла агульны змест і не прамінала выпадку ўдакладніць шматлікія дэталі зместу аповесці «Дрыгва», якую яна добра памятала, бо прачытала ўважліва ў свой час. Талаш быў рады пытанням і адкрываў шматлікія сакрэты прататыпаў твора (Аўгінні, Рыля, Бусыгі, Саўкі і інш.). Мінуць гады, і я на сваіх лекцыях для студэнтаў філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта выкарыстаю дзедавыя тлумачэнні «Дрыгвы».
    Дзеду Талашу ўсё ж пашчасціла сустрэцца ў 1943 г. з Якубам Коласам. Пісьменнік прыехаў у Маскву з Ташкента па сваіх справах і пасяліўся таксамаўгасцініцы «Масква». У лістах да жонкі Марыі Дзмітраўны ён пісаў аб сваіх уражаннях ад сустрэчы.
    Па даручэнні П. К. Панамарэнкі кінахроніка ТАСС рыхтавала эпізод спаткання Якуба Коласа з літаратурным героем яго аповесці — легендарным удзельнікам партызанскага руху на Беларусі. Здымкі праходзілі ў гасцінічным нумары. Талаш кансерватыўна ставіўся да парад і загадаў кінааператараў, не хацеў скідаць з плеч руды партызанскі кажушок, не мог спакойна ўседзець за прыгатаваным дзяжурнай паверха Антанінай Зотавай сціплым пачастункам ваеннага часу — гарбатай. Радасць сустрэчы з шаноўным чалавекам і любімым пісьменнікам адчувалася ў жэстах дзеда, бляскувачэй, рэпліках. Мы, тоўпячыся каля дзвярэй, бачылі, што Колас паводзіў сябе вельмі спакойна, стараўся заняць у гэтым эпізодзе другі план.
    Талаш любіў пахваліцца падарункамі, якія атрымліваў на сустрэчах з рабочымі Масквы. Аднойчы з дзедам Мікітам Шэшкам (таксама партызанам Міншчыны) яны вырашылі азнаёміцца з прынцыпам дзейнасці аўтамата, які ім падарылі на нейкім заводзе. Ненаўмысна пусцілі чаргу ў столь нумара, абышлося без вялікай шкоды, але, каб зняць з сябе падазрэнне, збеглі кудысьці на палову сутак.
    Легендарны партызансамародак дзед Талаш карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод скульптараў, мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў. Плошча на праспекце Незалежнасці ў Мінску забудавана скульптурным комплексаммемарыялам, прысвечаным народнаму песняру Якубу Коласу і яго літаратурным героям. Дзед Талаш нават прыняў позу разведчыка, як быццам рыхтуецца да нейкай вайсковай аперацыі. Пражыў ён амаль сто год, а няўрымслівая душа палескага героя знайшла вечны спакой у роднай петрыкаўскай зямлі.
    110
    ПАЭТЫЧНАЯ УНІВЕРСІЯДА (другая палова XX ст.)
    Паэтычны вобраз Беларускага дзяржаўнага універсітэта пачаў выкрышталізоўвацца амаль адразу пасля дня яго нараджэння 30 кастрычніка 1921 г. Паэт Алесь Гурло — былы ўдзельнік штурму Зімняга ў кастрычніку— 28.1.1922 г. апублікаваў верш «Беларускаму універсітэту», у якім з вялікім хваляваннем і гонарам адзначыў, што універсітэт «дзверы адчыніў прасторныя для тых, каму навукі шлях зачынен быў здаўна». Ён прадказаў будучыню яго: «з дзвярэй тваіх павыйдуць песняры, прарокі і тварцы навукі, пачуцця, як выйшлі з сцен краёў суседніх нам». Паэтычныя пажаданні А. Гурло сталі светлаюяваю БДУ. Універсітэцкія аўдыторыі запоўнілі «гораду дзеці і вёскі беднай сыны». Першымі выхаванцамі педфака былі Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Янка Скрыган, Алесь Пальчэўскі, Мікола Хведаровіч, Алесь Якімовіч, Алесь Звонак і інш.