• Газеты, часопісы і г.д.
  • На скрыжаваннях лёсу  Вольга Казлова

    На скрыжаваннях лёсу

    Вольга Казлова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 255с.
    Мінск 2009
    101.73 МБ
    Пятрусь Броўка, вітаючы калектыў БДУ ў час святкавання яго пяцідзесяцігоддзя (1970), пісаў: «Ганаруся тым, што быў студэнтам БДУ... Жыве ў сэрцы запал гарачых спрэчак, пошум вясёлых студэнцкіх сходаў, вечароў. Жыве ў сэрцы непатольная прага да жыцця, неўтаймаванае імкненне быць заўжды карысным народу, партыі, Радзіме». Гэтыя пачуцці народнага паэта, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі падсвечваюць пэўныя традыцыі сучаснага універсітэта.
    Кандрат Крапіва — народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат дзяржаўных прэмій — успамінае: «Студэнцкія гады захавалі ў памяці нямала цікавых змястоўных лекцый прафесараў Замоціна, Піятуховіча, Барычэўскага, Пічэты, Вальфсона, Бузука, ВоўкЛеановіча. Нас, студэнтаў, хвалявала ўсё новае, што нараджалася ў жыцці. Хацелася быць перадавым, свядомым будаўніком новай явы. Мы ішлі ў паход па ліквідацыю непісьменнасці, памагалі ў калектывізацыі вёскі, пісалі творы па гарачых слядах падзей». Уражанні Кандрата Крапівы аб далёкім мінулым БДУ адлюстроўваюцьтыя шматлікія задачы, якія характэрны былі калектыву БДУ ў 1920— 1930я гг. і пакладзены ў аснову сучаснага статута універсітэта.
    Перыяд станаўлення БДУ быў вельмі кароткі, яму на змену прыйшла рамантыка штурму навуковых вяршынь, новага грамадскапалітычнага грамадства, а разам час выпрабавання грамадзянскай, партыйнай, патрыятычнай яго годнасці. У паэзіі выхаванцаў універсітэта 30—40х гг. XX ст. меншы адбітак знайшла прыватная біяграфія універсітэта, яго лакальныя будні, большую ўвагу аўтараў займала агульнае, тое, чым жыла дзяржава і рэспубліка. I тым не менш, дзя
    111
    куючы творам яго выхаванцаўпаэтаў захавалася духоўнае і знешняе аблічча калектыву даваеннага універсітэта, постаць яго галоўнага героя — студэнта. Ён пададзены ў вобразе закаханага ў жыццё юнака, які жыве ў сталіцы рэспублікі на вуліцы Студэнцкай у драўляным інтэрнацебараку побач са шматгалосым чыгуначным вакзалам, штодзень ходзіць па рамантычным насцілемосце, што перакінуты праз шнуры рэек чыгуначных. Драўляная, квяцістая вуліца, віядук перарастаюць пад пяром Міколы Аўрамчыка ў вершы «Універсітэцкі гарадок» у мнагазначныя з рамантычнапаэтычных дэталяў, якія падсвечваюць духоўны стан студэнта даваеннай пары, засяроджваюць увагу на сацыяльным абліччы студэнцтва правафланговага вышэйшай школы рэспублікі. На студэнцкай новай вуліцы, назва якой пралівае святло на характар жыхароў, жыла няўрымслівая маладосць, што хапала сонца за косы, сябравала з кніжкай, рука ў руку ішла з каханнем, тут пачынаўся гістарычны шлях студэнтаўвоінаў БДУ «ў гарады сталічныя Еўропы».
    Воблік універсітэта 30х гг. і яго студэнтаў у творы Міколы Аўрамчыка атрымаў рамантычную афарбоўку. Яна адпавядала зместу, якім былі напоўнены даваенныя студэнцкія будні. Званне студэнта юнакі і дзяўчаты насілі з вялікім гонарам, як дар народа, і апраўдвалі сваёй шматграннай паўсядзённай дзейнасцю.
    Універсітэцкі гарадок меў сваё выразнае знешняе аблічча: гэта новыя карпусы архітэктурнага стылю 30х гг., разбіты і засаджаны студэнцкімі рукамі шыпшынавымі прыгожымі, але калючымі кустамі скверык з фантанчыкам, упрыгожаным і дапоўненым скульптурным дзіцячым карагодам. Гэта быў гарадок новага савецкага часу, дзе жыла толькі радасць, гучалі аптымістычныя песні, напоўненыя ідэямі патрыятызму з заклікам моладзі ўпэўнена крочыць па шляху будаўніцтва першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы на шырокія прасторы жыцця. I вось сюды ў пару летняй экзаменацыйнай сесіі, у гарачы спякотны дзень 22 чэрвеня 1941 г. уварвалася полымя Другой сусветнай вайны. Фашысцкія вырадкі Германіі рынулі на СССР. Падрыхтаваныя планы акупанты ажыццяўлялі маланкава. Згарэлі карпусы, апусцеў скверык, а ўцалелыя падмуркі універсітэцкага гарадка нямецкія фашысты ператварылі ў салдацкія казіно і камеры здзекаў. Мікола Аўрамчык піша: «I ў падвале корпуса наргаса // нашым аднакурсніцам былым // заганяў гарачыя іголкі // пад пазногці тонкіх пальцаў іх, // Што, бывала, адвячоркам золкім // Сагравалі мы ў руках сваіх. // Давялося кроў праліць да кроплі // дружбаку майму не аднаму // 3 універсітэтаўу Еўропе, // Выпякаючы агнём чуму. // За паўсвету, 3 актавае залы, // Як і ў даваенныя часы // Незабыўных Коласа і Купалы // чуліся жывыя галасы». Мікола Аўрамчык у сваім
    112
    творы вызначыў ролю выхаванцаў універсітэта ў вызваленчай барацьбе нашага народа з нямецкім фашызмам, падкрэсліў іх інтэрнацыянальную місію ў выратаванні універсітэтаў Еўропы ад карычневай чумы.
    Жыццё ніколі не пакідала універсітэцкі гарадок. Яно мяняла фізічныя формы: набывала выгляд батальнай пляцоўкі, выяўляла характар барацьбы, падпольнага супраціўлення. Як толькі быў вызвалены Мінск, адразу ж пачалося адраджэнне універсітэцкага гарадка.
    Дзяўчаты з раніцы
    Ля біяфака
    Пясок і цэглу
    Носяць на падворак.
    Супроць руін
    Пайшлі хлапцы ў атаку, 3 плячэй
    Яшчэ не зняўшы гімнасцёркі.
    Цяпер яны вярнуліся ў будынак, Дзе ва аўдыторыяў Калісь вайна застала...
    Пад Сталінградам
    I каля Берліна
    Хлапцы здавалі
    Экзамен на сталасць.
    Аднаўленчую эпапею універсітэта ўзначаліў яго рэктар Парфен Пятровіч Савіцкі і сакратар партыйнай кагорты I. П. Мележ. He пакладаючы рук разам з імі працуюць дэкан факультэта М. Р. Ларчанка, дацэнт М. А. Жыдовіч, дацэнт М. I. Жыркевіч, прафесар I. В. Гутараў, студэнты, учарашнія партызаны А. Багрова, камсамольскія важакі А. П. Вашкевіч, Ул. Камлюк. Адноўленыя студэнцкія аўдыторыі запоўнілі ўчарашнія воіны, партызаны, падпольшчыкі. Паэт Уладзіслаў Нядзведскі — выпускнік БДУ 1965 г. — у вершы «Гвардзеец навукі» вельмі добра вызначыў той гвардзейскі пафас, што быў характэрны для ўсяго калектыву універсітэта першай пасляваеннай пары.
    Сягоння гвардзейцу ісці Адсюль не ваенным паходам — Сягоння гвардзейцу нясці Адсюль свае веды народу.
    Любімай радзіме аддаць
    Сваю маладосць, свае рукі
    I з чэсцю імя апраўдаць Гвардзейца савецкай навукі!
    113
    Верш гучыць як баявы марш, а яго герой яшчэ не атрымаў мірнага паслаблення. Напружанасць лірычнага героя — студэнта — не надуманая, прадыктавана часам. Літаратурны герой Нядзведскага, студэнт універсітэта, дае прысягу гвардзейца савецкай навукі, адчувае сябе ўдзельнікам мірнага гвардзейскага марша да новых вяршынь.
    Першачарговая задача кожнага універсітэцкага выхаванца — паспяховая вучоба. Набыццё ведаў. Шляхі да іх шматлікія. Аксіёма гэта знайшла сваё паэтычнае ўвасабленне ў шматлікіх творах выпускнікоў БДУ. Іван Сіпакоў — выпускнік 1960 г. — у вершы «Кнігі» вельмі трапна падаў неабсяжны акіян ведаў, якім трэба было авалодаць студэнтам.
    Кніга
    Адна — глыбокая,
    Другая — высокая, Трэцяя кніга — шырокая. Набраная дзесь паза нашымі эрамі. Адну — гартаюць плугі, Другую — вятры,
    Трэцюю — лодкі і рыбы.
    Гартаюць, але старонак у кнігах гэтых не меншае. У адной старонкі — барозны,
    У друтой — аблокі,
    У трэцяй — блакітаў хвалі.
    На гэтых старонках запісана цэлая вечнасць, А мы, маленькія, натужваемся іх прачытаць, Як паўсотню старонак — За паўсотню класаў
    За паўсотню год —
    I прачытваем, волаты!
    У літаратурных творах паэтаўвыпускнікоўуніверсітэта 30—50х гг. знайшлі рознае стылістычнае ўвасабленне вобразы прадстаўнікоў моладзі. Так, Іван Курбека — выпускнік 1958 г. — прысвяціў свой верш заслужанаму дзеячу вышэйшай школы дацэнту Міхаілу Іванавічу Жыркевічу:
    Заўсёды Вы былі ў гуморы I падымалі ў нас настрой, За Вамі мы па калідоры Снавалі доўгай чарадой. Прыходзіў лекцыі пачатак — Мы працавалі разам зноў: Шукалі суфіксы і канчатак, I пранікалі ў сутнасць слоў.
    114
    Заесць у галаве і — баста!
    I хоць бы трошачкі дзе цюк — У вінавальным склоне часта Маячыў не адзін дзяцюк — Сядай, мудрэц! Скажы ты, братка — Звяртаўся да другога ён, Пакуль не ўбачыць творны склон,
    Пакінулі ў сваіх вершах нашы выпускнікі і рознага характару ўражанні ад універсітэцкіх лекцый. Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч — выпускнік 1966 г. — у вершы «Аўтабіяграфія» піша:
    Стаў студэнтам, хадзіў хоць колькі на лекцыі, Слухаў такое: «У цэнтры творчасці класіка Н, У яго геніяльных паэмах і вершах стаіць мужык», Пяць гадоў у цэнтры стаяў і стаяў той мужык, Хоць бы прысеў ці прылёг.
    Назіранні падобнага характару сведчылі аб патрабавальнасці і грамадзянскай актыўнасці студэнтаў гвардзейскай загартоўкі, аб праявах ідэалагічнай зашоранасці пры выпрацоўцы новых праграм.
    Алег Антонавіч Лойка — выпускнік 1953 г. — стварыў «Оду завочніку» і даў паэтычную характарыстыку асобе студэнтазавочніка, яго ўмовам вучобы, працы, грамадскім, сямейным абавязкам. Твор стаў папулярным для ўсіх пакаленняў завочнікаў, у ім адбіта само жыццё. Будзённая праца выхаванцаў універсітэта — гэта не толькі вучоба, экзамены. Яна працягваецца ў розных формах у час летняга «адпачынку». Мікола Маляўка — выпускнік 1965 г. — у вершы «Хай жа ўсе студэнты...» звяртаецца да сваіх сяброў з вельмі катэгарычным патрабаваннем: «Хай жа ўсе студэнты, вераснем сабраныя, маюць дакументы — рукі спрацаваныя!» Да гонару нашай альма матэр яе дзеці прывозілі не толькі рукі спрацаваныя, а і шматлікія дыпломы, узнагароды, граматы, што сведчылі аб іх працоўнай годнасці, грамадзянскай самаадданасці.
    У вершах выхаванцаў універсітэта адзначана роля БДУ ў ажыццяўленні тых гістарычных задач, якія паўставалі перад нашым грамадствам на розных этапах яго развіцця. Адной з іх было аднаўленне разбуранай фашыстамі народнай гаспадаркі, праблема асваення цалінных зямель. Нашы студэнты былі ў першых атрадах цаліннікаў. Рыгор Барадулін — выпускнік 1959 г. — праклаў на цаліне сваю баразну. Працоўная асалода ад здзяйснення народнага даверу, дзяржаўнага даручэння знайшла паэтычнае ўвасабленне ў яго зборніку, які быў адзначаны прэміяй Усесаюзнага Ленінскага камсамола. Філфакаўскія
    115
    гадаванцы — паэты Генадзь Бураўкін, Уладзімір Карызна — пакінулі свой след у стэпах цаліны, у паэтычнай універсітэцкай спадчыне.
    Выхаванцы універсітэта — гэта людзі, як адзначае паэт Генадзь Бураўкін, неспакойнага племені, племені КПСС. Ён піша:
    Я з твайго неспакойнага племені, партыя... Гэта ты мне адкрыла прасторы шырокія I ў дарогу ўручыла свой дапытлівы зрок.
    I заўсёды з тваімі ўладарнымі крокамі Я знітоўваіо кожны свой крок. Аддаю табе рукі і сэрца юначае I прымаю твой казачны, смелы разгон. Б'юць у жылах маіх —