На скрыжаваннях лёсу
Вольга Казлова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 255с.
Мінск 2009
Вось ты калышашся, мора — чароўнае ціхае мора, — і празрыстыя хвалі так мілагучна пяшчотна выгінаюцца ад шчырай ласкі ранняга вераснёўскага сонца. I як жа добра — крутою сцежкай у ляшчэўніку, пад высачэзнымі, шапатлівымі парасонамі букаў — асцярожна, амаль бясшумна, беручыся за галлё, спусціцца да вады, зняць з галавы дурны жалезны гаршчок, расперазацца, разуцца, каўнер расшпіліць і ціхенька, каб толькі сонца бачыла, зайсці па самыя калені ў мора.
«Здарова, сонца!.. Няўжо ты тое самае, як і там, адкуль мяне «паклікалі» сюды, там, дзе маладзенькая мною пасаджаная рабіна сарамлівым дзяўчом ірдзіць перад старым акенцам, у якое ты гэтак часта свяціла і мне? А я не той самы».
Адным з важнейшых сродкаў індывідуалізацыі герояў у Я. Брыля з'яўляецца іх мова. Празаік тонка валодае разнастайнымі адценнямі слова. У большасці героямі яго твораў з'яўляюцца людзі адной сацыяльнай групы, і тым не менш пісьменнік дасягае індывідуалізацыі іх мовы за кошт манеры гаворкі персанажа, інтанацыі, пабудовы фразы, за кошт экспрэсіўнасці, эмацыяльнай афарбоўкі слова, яго марфалагічнага ладу. Прыкладам можа служыць мова завознікаўу аповесці «На Быстранцы».
* * *
Янка Брыль — прызнаны майстар беларускай прозы. Творы пісьменніка сталі духоўным набыткам не толькі народаў нашай краіны,
94
але і шматлікіх замежных чытачоў. Яны перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, чэшскую, румынскую, венгерскую, французскую, нямецкую, англійскую, іспанскую і іншыя мовы.
Я. Брыль здабыў прызнанне непаўторным творчым талентам, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, натхнёнай працоўнай дзейнасцю, накіраванай на тое, каб людзі жылі пад мірным небам, каб яны адчувалі шчасце працы, дружбы, кахання. У аснове творчасці празаіка — праблема сацыялістычнага гуманізму, пад яго пяром яна заіскрылася шматлікімі гранямі і адценнямі. Герой Брыля натхнёны вялікай любоўю да роднага краю, ён акрылены светлай марай і заўсёды імкнецца да яе здзяйснення, у ім цесна пераплятаюцца нацыянальнае і агульначалавечае. Творчасць Янкі Брыля гучыць светлым гімнам чалавеку, у ёй адчуваецца вялікае дыханне жыцця, неадольная прага дзейнасці, новых адкрыццяў і здзяйсненняў.
ПРАЎДУ СЭРЦАМ ПРАВЯРАЮЧЫ
Зборнік Міколы Мятліцкага «Бабчын» з падзагалоўкам «Кніга жыцця», адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы за 1998 год, з'явіўся на ніве беларускай літаратуры ў складаны час перабудовы сацыяльнапалітычных асноў грамадства былога СССР, у час подыху чарнобыльскага ліхалецця, ачышчэння ад накіпу ідэалагічных напластаванняў розных часоў і вяртання народа да сваіх гістарычных каранёў.
Зборнік «Бабчын» — паэтычная біяграфія землякоў Мятліцкага і адначасова помнікмемарыял мужным, мудрым, працавітым жыхарам прыпяцкага рэгіёна. Мятліцкі адкрытым тэкстам вуснамі героя твора «Вяртанне» Аўгена Калубовіча вызначае ідэйны пафас зборніка: «Бабчын. Колькі ты будзіш у маёй душы хвалюючых успамінаў — шчаслівых, трывожных, трагічнасумных... але аднолькава дарагіх і жаданых! Мой непаўторны Бабчын! Як далёкіты адсюльі... як блізкі! Чым большая адлегласць і час аддзяляюць мяне ад цябе, тым бліжэйшым ты робішся ў маім сэрцы. Прызнаюся табе, як на духу: я нічога не забыў, я ўсё памятаю... Тут я знайшоў сваю дарогу ў жыццё».
Споведзь Мятліцкага абуджае ў нашай памяці славутую паэтычную споведзь Якуба Коласа «...мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы...» Народжаны яны былі блізкімі пачуццямі любові да роднага краю і вымушанай разлукай з ім. Зборнік «Бабчын» шматпраблемны, а разглядаюцца яны ў двух часавых вымярэннях: дачарнобыльскім і паслячарнобыльскім часе.
95
У панарамным плане з гістарычнымі падсветкамі падае аўтар ландшафт вёскі, далёкіх і блізкіх яе ваколіц. Край прысутнічае і ў назвах рэчак, азёр, балот, лугоў, палёў, лясоў, у сюжэтных біяграфіях землякоў.
Храмам Божым, упрыгожаным пейзажнымі «святымі фрэскамі», паўстае ў зрокавай памяці паэта родная вёска. Бярозавыя кушчыпералескі, афарбаваныя залатым восеньскім колерам, выклікаюць у лірычнага героя пачуццё царкоўнай святочнай урачыстасці.
Сведкамі гістарычных падзей у вялікім пейзажным прыпяцкім пантэоне выступаюць знакавыя вобразы дрэў: бяроз, дубоў, грушыдзічкі «...трывушчай і калючай, на горкую памяць балючай...», зараснікі чырвонай лазы. Пейзажныя вобразы Мятліцкага добра стасуюцца да тыпалагічных параўнанняў з пейзажнымі сімваламі паэзіі Якуба Коласа (дубы, сосны, хвоі, грушыдзічкі).
Вялікую ўвагу надае паэт бытавым і рэчавым дэталям вёскі Бабчын дачарнобыльскай пары. Селішча, запоўненае адухоўленымі рэчамі, пралівае святло налёс гаспадароў, іх здольнасці, асаблівасці характару. Так, у нізцы вершаў «Згадкі ў хаце» Мятмцкі пазнаёміў чытача з тыповай вясковай сям' ёю, у якой ведалі цану бохана свежага хлеба, разумелі смак солі. Эпіцэнтрам сялянскай хаты спакон веку быў стол, што стаяў бліжэй да кута з абразамі. Пасля чарнобыльскай бяды стол першым сустрэў лірычнага героя, які «...анічога не прыхапіў, калі выбіраўся ў гасціны...» Асірацелы, пусты, пакрыты пылам цэзію стол «пружыніцца верхам, гатовым сарвацца з крэпін, каб абурыцца гневам...»
Стол — захавальнік дзённіка працоўнай сям'і. Яго дошкі памятаюць цяпло маміных далоняў, патрэсканых ад сіверу і гаспадарчай працы. На іх «...апускаліся, як дзве птушкі, цвёрдыя зліткі бацькавых кулакоў».
Шматзначнай адухоўленай асобай вясковай хаты з'яўляецца печ. Яна нагадала лірычнаму герою аб радасцях і згрызотах, што ўзнікалі паміж ачагом цяпла і дастатку і гаспадыняй, а падставай былі сырыя дровы, што шыпелі злосцю вільгаці.
Кіпелібулькалі чыгуны, з піскам сквірчэла свежаніна ў глыбокай патэльні, санцашчокія дранікі саскоквалі на ручнік — печ жарка ўздыхала, усё адно вінавацілася перад мамай.
Малюнак гэты, як і іншыя з жытла бацькоў паэта Мятліцкага, выклікае тыпалагічныя параўнанні з коласаўскімі мастацкімі ўвасаблен
96
Малая Вольга з бацькамі. Жлобін, 1931 г.
Цётка Маша (у цэнтры), цётка Марына (справа)
Марыя Іванаўна — цётка В. В. Казловай, удава вайны
Памятная сустрэча з бацькам.
Урачыстасць, прысвечаная вызваленню Мінска
Акуліна Іванаўна Байкачова — бабуля В. В. Казловай, вязень Азарыцкага канцлагера
Казлова Марыя Іванаўна — маці В. I. Казлова
Ефрасіння Яфімаўна з дочкамі Тамарай і Вольгай. 1953 г.
Родныя і блізкія. Весялоўка. Май 1974 г.
В. В. Казлова з мужам В. М. Сударыкавым. 1956 г.
3 сям'ёй. Сядзяць (злева направа): сын Васіль, пляменнік Сяргей, маці Ефрасіння Яфімаўна, пляменнік Андрэй. Стаяць: муж Валянцін, сястра Тамара, Вольга Васільеўна Казлова
Сын Васіль і нявестка Вольга
Абмен уражаннямі за працоўны дзень
Васіль і Вольга Сударыкавы з бацькамі: Ю. П. Сямёнавым — генеральным канструктарам і прэзідэнтам ракетакасмічнай карпарацыі «Энергія», В. В. Казловай, В. А. Сямёнавай
Ганна Цімафееўна Гагарына ў гасцях у сям'і Казловых. Весялоўка
Сын Васіль і муж Валянцін Міхайлавіч Сударыкаў
Злева направа: Валянцін Сударыкаў, Тамара Фамічова, Юрый Фамічоў, Вольга Казлова
Сядзяць: Ефрасіння Яфімаўна Казлова, Валянцін Міхайлавіч Сударыкаў; стаяць: Тамара Фамічова і Вольга Казлова. Каля маці і цешчы ўтульна кожнаму з іх
Вольга Казлова падчасвучобы ў аспірантуры
Вольга Багдановіч — настаўніца Васіля Казлова
Вольга Казлова з бацькам.
1942 г.
Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў. 1942 г.
Вольга Казлова з сястрой
У садзе, вырашчаным клопатам іх рук. Бацькі В. В. Казловай
В. I. Казлоў збацькам Мінаем (М. Ф. Шмыровым) пасля ўручэння Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР.
22 снежня 1961 г.
В. I. Казлоў з унукамі Васілём і Сяргеем. Дарагі падарунак ад дзеда — футбольны мяч з аўтографамі зборнай каманды «Дынама» ІМінск). 1966 г.
Баявыя сябры часоў Вялікай Айчыннай вайны (злева направа): 1ы рад — Г. Гальчэня, А. Мазанік, А. Шуба, В. Казлоў, Р. Мачульскі, М. Белы; 2і рад — М. Восіпава, I. Жаўноў, В. Лівянцоў, Я. Савіцкая, Ф. Глебаў, А. Сцяпанава, А. Юркавец, I. Цімчук; 3і рад — Г. Гнусаў, М. Паланейчык, А. Сакевіч, С. Ляшчэня
Студэнткі спецсемінара «Мастацкае ўвасабленне гістарычных падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. у беларускай літаратуры», кіраўнік — дацэнт БДУ В. В. Казлова каля помніка Герою Савецкага Саюза В. I. Казлову
У доме Казловых. У цэнтры — скульптар I. Місько
Група вучоных БДУна юбілеі філалагічнага факультэта
Вольга Васільеўна з унукамі Юрыем і Васілём
Госці свята ў музеі ійколы № 122 г. Мінска. Г. В. Гнусаў, A. В. Львоў, A. А. Варвашэня, М. А. Мархвіда, В. В. Казлова, дырэктар школы I. А. Саковіч
В. I. Казлоў, С. А. Каўпак, Якуб Колас. 1946 г.
нямі сялянскага побыту ў «Новай зямлі» (раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Пярэбары», «Падгляд пчол» і інш.).
У зборніку выразна праступаюць подых часу, элементы сацыяльнай структуры грамадства, паўстаюць носьбіты пэўных сацыяльных груп, службовых іерархій. Прыкладам можа быць верш «Канапа». Вакол канапы, самаробнай прыгажуні хатняй мэблі, што заняла «пачэснае месца пад іконай», разгортваецца дзеянне, сюжэт твора.
Малодшы брат гаспадара хаты — старшыня бярозаўскі — завітаў да радні і заняў сваё пачэснае месца на канапе, прыспешыла з пасёлка цётка са сваімі гаспадарчымі клопатамі, «сініцай трапечацца ўжо яе постаць паміж падоакотнікаў. Роспачны, цененькі галасок: «Сена ці хопіць. Вот, кінулася ў пазыку!..» Знайшоў адпачынак на канапе традыцыйны ўзвіжанскага свята госць варацецкі Кез. Кожны з «сяброў» канапы, дзякуючы майстэрству аўтара (дэталі, алітэрацыі, адухаўленню, ускоснай характарыстыцы), праз іх сяброўства з ёю пластычна паўстае перад чытачом. Час дзеяння ў вершы нагадвае спакойную плынь Прыпяці, у якой ёсць і мелі, і віры. Кульмінацыя твора ў рэакцыі канапы на сустрэчу з лірычным героем пасля падзей чарнобыльскай трагедыі.
...Змёўшы слой пылу,
сядаю.
Канапа крэкнула дошкамі, як бы войкнула ад здзіўлення: першы пасядзелец за столькі гадоў!
He падазрае нават, што ўсланая покрывам радыяцыі...
Мятліцкі ў бытавых малюнках спалучае мінулае і сучаснае, адлюстроўвае здабыткі і клопаты мірнай працы бабчынцаў, завастрае ўвагу на згубнай сіле тэхнічных катаклізмаў, якія руйнуюць здабытае працай чалавека багацце.
Вялікую ўвагу надае Мятліцкі мастацкаму вобразу дарог. Яны ўвасабляюць гістарычны шлях, які злучыў бабчынцаў з вялікім светам. Дарогі напоўнены філасофскім роздумам аўтара пра гістарычныя падзеі часу, пра лёс землякоў, што трапілі ў вір таталітарызму («...Котлас распяўнакрыжы вёску маю...»), а затым пакрыла іхчорная хмара Чарнобыля, адзначае аўтар. У вершы «Чумацкі шлях» Мятліцкі падае філасофскае абагульненне шляху чалавека на зямлі. Адухоўлены аўтарам бабчынскі чумацкі шлях багата пачуў ад падарожнікаў гістарычных паэм, балад, споведзяў пра пошукі землякамі паэта долі, волі, шчасця.